Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дакументальны фільм

Дакументальны фільм

 На "Белсаце" выйшаў фільм пра Алеся Бяляцкага і дзейнасць "Вясны"


 Цэнтральнымі фігурамі дакументальнай стужкі сталі старшыня ПЦ "Вясна", а таксама ягоная жонка Наталля Пічук і настаўніца Наталля Ільініч, якую па палітычных прычынах звольнілі з працы і якой праваабаронцы дапамагалі абараняць свае правы.

Вольга Швед, рэжысёрка: «Гісторыя найноўшай Беларусі – гэта гісторыя рэпрэсіяў. Кожная лёсавызначальныя падзея – выбары, павелічэнне коштаў, змена заканадаўства – сканчаецца рэпрэсіямі. Арганізацыя ж дапамогі рэпрэсаваным – у наўпроставай канфрантацыі з рэпрэсіўнымі органамі. Такім чынам, Алесь Бяляцкі стаўся у пэўным сэнсе асабістым ворагам Аляксандра Лукашэнкі. Бо ўсведамляючы, што ў выпадку праблемаў табе ёсць каму дапамагчы, перастаеш баяцца сказаць, што думаеш, ці пайсці на акцыю пратэсту».

Арганізацыя дапамогі рэпрэсаваным «Вясна’96» узнікла ў 1996-м, праз два гады пасля таго, як Лукашэнка зрабіўся прэзідэнтам.

Фільм паказвае гісторыю праваабарончага цэнтру на фоне найноўшай гісторыі Беларусі. Цэнтральная постаць стужкі – Алесь Бяляцкі, ён прысутнічае на архіўных здымках і кадрах кінахронікі, але ў фільме няма выказванняў самога Алеся, апроч апошняга слова ў судовай зале. І ўсё ж ён прамаўляе да нас – вуснамі сваёй жонкі, якая распавядае, чаму Алесь абраў у жыцці беларускі шлях, чаму заняўся абаронаю людзей ад посткамуністычных уладаў, як паступова прызвычайваўся да думкі, што і сам станецца ахвяраю рэпрэсіяў, як жыў з усведамленнем непазбежнасці гэтага. Які кошт апроч свабоды даводзілася плаціць яму штодня, і што азначае быць побач з такім чалавекам?

«Калі мы чытаем, што «Вясна» дапамагае рэпрэсаваным, за гэтым не стаіць ніякіх эмоцыяў. З такіх радкоў цяжка зразумець: што перажывае чалавек, калі яго звальняюць з працы, якая ёсць ягоным пакліканнем, што азначае застацца без сродкаў да існавання толькі праз тое, што ты думаеш, як не дазваляецца? У якую асабістую трагедыю ператвараецца кампанія цкавання ў невялікай вёсцы? А як можна ўвесь час жыць з думкаю, што вось-вось да цябе ў хату пагрукаюцца, а мужа пасадзяць? Што значыць штодня чакаць мужа з працы і не ведаць, ці ён вернецца, пры гэтым цалкам яго падтрымліваючы? Я намагалася паказаць у гэтым фільме чалавека», - цытуе рэжысёрку сайт тэлеканала.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 980

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 633

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 587

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 543

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 639

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 299

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 399

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 396

[/category]