Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шараковай аб'яўлена вымова

Шараковай аб'яўлена вымова

Велагоншчыца на трэку Таццяна Шаракова, якую злавілі на прымяненні забароненага прэпарата і пазбавілі медалёў чэмпіянату Еўропы, атрымала вымову ад дасцыплінарнай камісіі Нацыянальнай антыдопінгавай агенцыі. 


На спецыяльным паседжанні дысцыплінарнай камісіі Нацыянальнай антыдопінгавай агенцыі (НАДА) Таццяне Шараковай была аб'яўлена вымова. Больш сур'ёзнае пакаранне панёс урач каманды. Зрэшты, дыскваліфікацыя ўрача, які даваў аршанцы прэпарат "Рынафлуімуцылін" з утрыманнем забароненага рэчыва, распаўсюджваецца толькі на два месяцы, пасля ён зможа зноў вярнуцца да медычнай дзейнасці. 

Сама Шаракова яшчэ раз падкрэсліла, што прымала прэпарат не для спартовых вынікаў. Яна захварэла напярэдадні адказных стартаў, і каб стаць на ногі, вылячыць насмарк, прыняла гэты прэпарат. 

Спартовец можа не ведаць некалькіх сотняў забароненых прэпаратаў, ды і не павінен. Віна, верагодна, ляжа на ўрача каманды, які і павінен сачыць за ўсім, што прымаюць спартоўцы. Так што разгляд справы яшчэ працягнецца. 

Афіцыйна Шаракова пакуль не адлучана ад гонак, таму існуе магчымасць яе выступлення на чэмпіянаце свету, што пройдзе ў Беларусі. Па Сусветным антыдопінгавым кодэксе за прымяненне дадзенага прэпарата могуць аб'явіць вымову, а максімальнае пакаранне - два гады дыскваліфікацыі. Зрэшты, рэдка калі ў такіх выпадках спартоўцаў адлучаюць ад спорту больш, чым на паўгода. У бліжэйшы час канчатковы вердыкт міжнародных інстанцый наконт Таццяны Шараковай стане вядомым. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 975

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 631

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 586

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 540

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 636

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 298

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 396

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 395

[/category]