Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вяртанне да “Вытокаў”

Вяртанне да “Вытокаў”

«Захаванне спадчыны» - круглы стол пад такім назовам прайшоў у Менску 30 лістапада-паведамляе ПЦ "Вясна"


Краязнаўцы, гісторыкі, архівісты, грамадскія дзеячы абмярковалі злабадзённыя пытанні, звязаныя з захаваннем дакументальнай спадчыны найноўшай гісторыі нашай краіны, якая мае дачыненне да грамадзянскай супольнасці і ў той жа час недаступная для шырокага кола даследчыкаў. Па словах грамадскага актывіста Вацлава Арэшкі, які мадэраваў сустрэчу, “існуе верагоднасць  ізноўку застацца без уласнай гісторыі, паколькі “афіцыйную“ гістарыяграфію не цікавяць працэсы развіцця дэмакратычнага грамадства. Больш таго, зараз працягваецца фальшаванне і маніпуляванне гістарычнай праўдай, якое мела месца і ў савецкая часы”.

Ён жа прадставіў удзельнікам круглага стала  грамадскі вэб-архіў “Вытокі”,  створаны год таму. За гэты час на сайце было размешчана 11 тысяч адзінак дакументальных матэрыялаў.

Грамадскі віртуальны архіў “Вытокі” – гэта супольная ініцыятыва Праваабарочага цэнтру “Вясна”, “Дыярыуша”, Асамблеі НДА і цэнтра “Супольнасць”. 

“Вялікае значэньне  ставарэнню архіву навейшай гісторыі грамадзянскай супольнасці Беларусі надаваў і надае нават за кратамі зняволены зараз старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі”, - падкрэсліў Арэшка.

Былі таксама прадстаўленыя іншыя праекты, якія закліканыя зберагаць гістарычную памяць Беларусі. Каардынатар праекта «Пакаяньне» Валерыя Чарнаморцава азнаёміла з дзейнасцю гістарычнага сайта “Пакаянне”, на базе якога ствараецца відэаархіў сведчанняў былых вязняў ГУЛАГу, а таксама распавяла пра новую ініцыятыву, якая пакрысе ўвасабляецца ў жыццё: “Віртуальны беларускі музей савецкіх рэпрэсій і супраціву”. Як падкрэсліла Чарнаморцава: “Беларусь сёння – адзіная на постсавецкай прасторы краіна, дзе няма аніводнага музея, звязанага з гісторыяй сталінскіх рэпрэсій. Ні рэальнага, ні віртуальнага”.

Выклікаў цікавасць прадэманстраваны інтэрнэт-праект “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, які мае на мэце праз збіранне і захаванне вусных ўспамінаў сведкаў гісторыі, паспрыяць даследаванню і пераасэнсаванню савецкага перыяда гісторыі Беларусі.

Аб праблеме зберагання памяці пра масавыя рэпрэсіі ў Курапатах распавядаў грамадскі актывіст Уладзімір Раманоўскі.

Музычны даследчык Вітаўт Мартыненка выказаў свае меркаванні з нагоды зберагання нацыянальнай музычнай спадчыны і пра тую працу, якая вядзецца ў межах “Беларускага музычнага архіву” (БМА).

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі праект Звароту да дэмакратычнай грамадскасці Беларусі па захаванні гістарычнай памяці ды адзінадушна прыйшлі да высновы аб арганізацыі і правядзенні агульнарэспубліканскай канферэнцыі з удзелам краязнаўцаў, гісторыкаў і архівістаў, каб скаардынаваць дзеянні разрозненых груп аматараў і спецыялістаў і супольнымі намаганнямі зберагчы дакументальную спадчыну навейшай гісторыі Беларусі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 995

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 640

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 594

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 547

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 648

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 306

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 406

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 400

[/category]