Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Памятаем

Памятаем

 

25 ліпеня – Дзень памяці Уладзіміра Караткевіча.

 

25 ліпеня 1984 года памёр Уладзімір Караткевіч – беларускі пісьменнік, паэт, наш славуты зямляк. Сёння грамадскасць горада ўшанавала яго памяць, усклаўшы кветкі да помніка паэту ў Прыдняпроўскім парку.

Уладзімір Караткевіч нарадзіўся ў 1930 годзе ў Оршы ў сям”і бухгалтара. У час Вялікай Айчыннай вайны з сям”ёй знаходзіўся ў эвакуацыі. У 1944 годзе вярнуўся ў Оршу, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю. Закончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, працаваў настаўнікам сельскай школы на Украіне і ў Оршы. Пазней вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах, у Інстытуце кінематаграфіі ў Маскве.

Першыя вершаваныя публікацыі, надрукаваныя у 1951 годзе ў мясцовай газеце “Ленінскі прызыў”, былі раскрытыкаваныя мясцовымі крытыкамі, “знаўцамі” паэзіі. Але гэта, на шчасце, не спыніла пачынаючага пісьменніка. У 1969 годзе ён выдаў зборнік паэзіі “Мая Іліяда”.

Праз шмат гадоў крытыкi назавуць яго "заснавальнiкам нацыянальнага гiстарычнага рамана". Мастацкаму ўвасабленню падзей даўно мiнулых дзён прысвечаны яго раманы "Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi", "Каласы пад сярпом тваiм", "Чорны замак Альшанскi", аповесцi "Дзiкае паляванне караля Стаха" i "Чазенiя". А яшчэ з-пад пяра Уладзiмiра Сямёнавiча выйшлi чатыры зборнiкi вершаў: "Матчына душа", "Вячэрнiя ветразi", "Мая Ілiяда", "Быў. Ёсць. Буду". Ім напісаны  пьесы “Званы Віцебска”, “Кастусь Каліноўскі”, сцэнарыі да фільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі»  і іншыя. Па яго лібрэта ў тэатры оперы і балета пастаўлены оперы “Сівая легенда” і «Дзікае паляванне караля Стаха».

Уладзімір Караткевіч выступаў таксама як публіцыст, крытык, перакладчык.

Але не ўсё так лёгка складвалася ў творчым жыцці пісьменніка. Ён пастаянна адчуваў ціск савецкай цэнзуры. Пра гэта ён напісаў нават у сваім дзённіку ў 1963 годзе, дзе скардзіўся на тое, што шмат твораў знаходзяцца на рэцэнзіі ў ЦК КПБ, а некаторыя ўвогуле не даюць друкаваць.

Аддушша пісьменнік ўсё часцей знаходзіў у спіртным. З канца 70-х гадоў пачаў адчуваць сур'ёзныя праблемы са здароўем. Ён часта знаходзіцца ў больніцах, а ў 1978 годзе яму ставіцца дыягназ параксізм. Таксама ў гэтым годзе атрымлівае чэрапна-мазгавую траўму і абвастрэнне хранічнага гепатыту.

У 1982 годзе Уладзімір Караткевіч быў вымушаны разам з жонкай з'ехаць у Сімферопаль, дзе ў гэты час гастралявала трупа Віцебскага тэатру імя Коласа, каб пазнаёміць коласаўцаў з новай п'есай. Падчас гэтай паездкі яго кватэру абакралі. Па адной з версіяў імітацыю крадзежа зрабілі супрацоўнікі КДБ, з мэтай скрасці амаль гатовы рукапіс працягу "Каласоў пад сярпом тваім". Крадзёж стаўся цяжкім выпрабаваннем для пісьменніка. Ён пачынае яшчэ больш ужываць алкаголю,  а ў лютым 1983 года памірае жонка.

12 ліпеня 1984 года разам з сябрамі фотакарэспандэнтам В. Ждановічам і мастаком П. Драчовым Уладзімір Сямёнавіч накіроўваецца ў падарожжа па Прыпяці на плыце. У падарожжы яму становіцца кепска. І 20 ліпеня вяртаецца ў Мінск. Ад шпіталізацыі катэгарычна адмаўляецца. 23 ліпеня развіваецца страўнікавае кровацячэнне. На хуткай дапамозе патрапляе ў хірургічнае аддзяленне, дзе і памірае 25 ліпеня.

Творы аўтара пасля смерці "зажылі сваім жыццём", некаторыі з іх былі апублікаваныя і інсцэніраваныя толькі пасля смерці аўтара. 

"Рабi нечаканае, рабi, як не бывае, рабi, як не робiць нiхто, - i тады пераможаш: Таму што чалавек толькi тады чалавек, калi ён дзёрзка рве панылае наканаванне i плюе на "спрадвечны" закон", - так пiсаў i жыў Уладзiмiр Караткевiч. У вершы, якi даў назву апошняму, выкладзена вядомая фiласофская формула пiсьменнiка:

Быў. Ёсць. Буду.

Таму, што заўжды, як пракляты,

Жыву бяздоннай трывогай,

Таму, што сэрца маё распята

За ўсе мiльярды двуногiх.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 995

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 642

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 594

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 549

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 651

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 307

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 406

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 400

[/category]