Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Меньш зарабляем і выміраем

Меньш зарабляем і выміраем

Белстат апублікаваў дадзеныя развіцця рэгіёнаў за першы квартал 2012 года.

 

Лічбы сацыяльна-эканамічнага развіцця прыводзяцца па шмат якіх катэгорыях. На нашым сайце мы прывядзем толькі асобныя, найбольш яскравыя дадзеныя, якія характарызуюць сітуацыю ў г. Орша, Аршанскім, Талачынскім і Дубровеньскім раёнах

Адносна такога ж перыяду (студзень - люты) мінулага году зарабляць мы сталі крыху меньш. Так у горадзе Орша сярэдні заробак у гэтым годзе склаў 2.553.100, што складае 99% ад заробкаў у такі ж перыяд мінулага году. У Дубровеньскім раёне заробак знізіўся на тры адсоткі (97% ад мінулагодняга заробку за той жа перыяд) і склаў 2.129.800. Найбольшае падзенне адбылося ў Талачынскім раёне - 2.249.600, што кладае 93,2% адносна мінулага году. Варта падкрэсліць, што заробкі прыведзеныя у беларускіх рублях, а гэта значыць, што адносна даляравага эквіваленту аршанцы пабеднелі больш значна. Бо курс беларускага рубля за мінулы год перажыў рэкордную для ўсяго свету разавую дэвальвацыю. Акрамя таго, у краіне значнымі тэмпамі растуць кошты, што таксама зніжае нашыя рэальныя даходы.

Аб'ём выпуску прамысловых тавараў з аглядаемых намі раёнаў не ўпаў толькі ў Оршы. Замест падзення тут назіраецца рост адносна таго ж перыяду мінулага году - 110,6%. У астатніх адміністратыўных адзінках назіраецца падзенне. Талачынскі раён - 85,7%, Аршанскі раён - 99,3%. У агульнаабласным аб'ёме доля Оршы у вытворчасці прадукцыі складае ўсяго толькі - 3%, Аршанскага раёна - 1,2%, а Талачынскі раён - 0,4%. Такая сітуацыя складаецца з-за значнай долі нафтаперапрацоўчай галіны ў Віцебскай вобласці. Наваполацк у долі абласной вытворчасці займае - 67,3%.

У аглядаемы перыяд у горадзе вырас і экспарт. Сальда экспарт/імпарт у горадзе склала +2.227.300 даляраў. Не значны рост з'явіўся і ў Дуьровеньскім раёне - 96.700 даляраў. Астатнія ж адзінкі наадварот гандлявалі з замежжам і мінус (больш куплялі чым прадавалі). Талачынскі раён - мінус 832.000 даляраў, Аршанскі раён - мінус 8.185.200 даляраў. Але адносна мінулага году ўсё адно экспарт змяншаецца, а імпарт расце ва ўсіх раёнах акрамя Талачынскага, дзе была адваротная тэндэнцыя.

Прамыя замежныя інвестыцыі мелі месца толькі ў г. Орша і Аршанскім раёне. У Оршы ўдалося атрымаць з замежжа 305.100 даляраў. У аршанскім раёне ўсяго толькі 100.000 даляраў.

На гэтым не дужа радасным эканамічным фоне ідзе і скарачэнне насельніцтва. Натуральным чынам насельніцтва скарацілася ў горадзе на 128 чалавек, Аршанскім раёне на 62 чалавекі, Талачынскім - 80, Дубровеньскім - 24 чалавекі. Пры гэтым у дадзенай статыстыцы разглядаецца толькі суадносіны нараджальнасць/смяротнасць, то бок мігнрацыя насельнітва не ўлічваецца. Хаця за мінулы і гэты год шмат аршанцаў пераехалі на працу ў Расійскую Федэрацыю. Акрамя Масквы і Санкт-Пецярбургу папулярным кірункам працоўнай міграцыі стаў і Смаленск, дзе заробкі таксама значна большыя чым у Оршы.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 980

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 633

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 587

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 543

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 639

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 300

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 399

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 396

[/category]