Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Бунт на электрасетках

Бунт на электрасетках

На Аршанскім філіале электрычных сетак каля 50 чалавек выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу - такая інфармацыя сёння з'явілася адразу на некалькіх рэспубліканскіх сайтах. Прыводзім арыгінал артыкула паводле сайту праваабарончага цэнтру "Вясна".

 

Прычынай гэтага стала скасаванне дадатковых выплат па шкоднасці. Каля двух тыдняў таму рабочыя атрымалі разліковыя квіткі за студзень 2011 года. У іх адсутнічалі налічэнні за шкодныя ўмовы працы. У выніку кожны з работнікаў не далічыўся каля 100 тысяч рублёў.

“Пасля таго, як мы ўбачылі, што па незразумелых прычынах нам не даплацілі грошы за шкоднасць, то запатрабавалі, каб нам патлумачылі начальнік планавага аддзелу і кіраўнік дзяржаўнага прафсаюзу, на якой падставе гэта зроблена. Іх мы запрасілі ў актавую залу, - расказвае Юрый, адзін з кіроўцаў. - На наступны дзень каля 50 работнікаў, якія атрымлівалі выплаты за шкоднасць, а гэта кіроўцы, слесары, токары, матарысты і іншыя, сабраліся ў актавай зале аршанскіх электрасетак, каб атрымаць тлумачэнні, на падставе чаго і з якой нагоды ім не даплацілі грошы. Спачатку начальства сказала, што ніхто з работнікамі размаўляць не будзе і каб усе разыходзіліся па працоўных месцах, аднак работнікі не падпарадкаваліся гэтаму загаду. Каля гадзіны яны чакалі прадстаўнікоў адміністрацыі. За гэты час мы склалі калектыўную заяву аб выхадзе з дзяржаўнага прафсаюзу, якую падпісалі ўсе прысутныя. Нехта з прысутных паведаміў кіраўніцтву, што ўсе пачалі выходзіць з прафсаюзу, і толькі тады імгненна прыбеглі кіраўнік прафсаюзнай арганізацыі Аляксандр Іваноў, начальнік планавага аддзелу спадар Алёшын, галоўны бухгалтар, намеснік дырэктара прадпрыемства і начальнік аддзела па ахове працы спадар Салянік”, - працягвае Юрый.

“Пад час размовы нам паведамілі, што ёсць загад, паводле якога нам не будуць рабіць выплаты. Прычыну гэтага яны не назвалі, як і паказаць гэты загад таксама адмовіліся. Фактычна на ўсе пытанні яны адказвалі, што некампетэнтныя на іх нешта адказваць. Яны хацелі, каб сустрэчу перанеслі на тыдзень пазней. На пытанне, чаму работнікам аршанскага філіялу гэтыя выплаты скасавалі, а віцебскім і полацкім і іншым філіялам не, яны адказалі, што праводзіцца нешта кшталту эксперыменту, і наш філіял першы”, - кажа кіроўца.

“Праз тыдзень мы зноўку сабраліся, і нам ужо паведамілі, што выплаты за шкоднасць будуць вернуты за студзень, і іх будуць плаціць надалей. Загаду нам так і не паказалі, верагодна, яго проста і няма ў прыродзе. Проста такім чынам на нас хацелі сэканоміць”, - гаворыць Юрый.

Рабочыя адзначаюць, што пасля іхняга спантаннага выхаду з прафсаюзу адміністрацыя прадпрыемства пайшла на шэраг саступак – абяцалі ўзняць заробак, пагадзіліся выдаваць камандзіровачныя наперад, уключаць каларыферы ў гаражах для ацяплення памяшканняў, а таксама абяцалі ў час выдаваць мыла і працоўныя пальчаткі. Дырэктар загадаў начальнікам не пазвышаць голас на сваіх работнікаў, маўляў, што толькі ён мае права гэта рабіць.

Юрый таксама адзначае, што дырэктар прасіў перагледзець пытанне да выхаду з дзяржаўнага прафсаюзу пасля таго, як будзе выкананы шэраг патрабаванняў работнікаў. Начальнік планавага аддзелу хацеў вылічыць з кожнага прысутнага ў актавай зале па дзьве гадзіны, якія нібыта рабочыя не працавалі, аднак сустрэў з гэтай нагоды толькі непаразуменне, у тым ліку з боку дырэкцыі. Заява аб калектыўным выхадзе з прафсаюза занесена ў прафкам і зарэгістравана. Работнікі не ведаюць, за што яны плоцяць прафсаюзныя складкі, бо карысці ад прафсаюзу ніякага – ён не абараняе іх правы, а толькі праводзіць культурныя паездкі і адпачынакі для адміністрацыі прадпрыемства.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 995

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 640

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 594

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 547

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 648

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 306

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 406

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 400

[/category]