Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Непразрысты мяч

Непразрысты мяч

Што чакае аршанскі футбол у бліжэйшай будучыні?

 

Футбольны клуб “Орша” – не просты ўдзельнік беларускага чэмпіянату, а каманда з традыцыямі. Безумоўна, у свеце існуе нямала больш знакамітых каманд, якія таксама як і “Орша” вядуць сумнае і незайздроснае жыццё, а дакладней сказаць існаванне. Але што нам да іх – нас цікавіць свой клуб. На жаль, беларускі футбол славіцца тым, што кожны сезон з футбольнай мапы знікаюць клубы. Летась, напрыклад, у вялікім сваёй гісторыяй Нясвіжы каманду папросту развалілі – узялі і сказалі, што яна расфармаваная. А тамтэйшы “Верас” доўга выступаў у беларускім футболе!

Цяперашняя сітуацыя з эканомікай краіны толькі падкрэслівае хісткія пазіцыі большасці футбольных гаспадарак. “Орша” не толькі не стаіць у баку ад гэтых праблем, але і з’яўляецца адным з найбольш “небяспечных” у гэтым плане клубаў.

Штогод адміністрацыя горада дае камандзе малыя грошы на існаванне. Складана сказаць, ці хацеў нехта сур’ёзна забраць клуб пад сваё “крыло”, так ці іначай спонсарскіх грошаў “Орша” не мае даўно, а таго, што выдзяляе горад, не хапае нават на першае кола чэмпіянату. Папярэднія сезоны нашы футбалісты пачыналі вельмі добра, аднак затым адбівалася адстунасць фінансаў. Яна выражаецца ў двух напрамках – па-першае, не стае грошаў элементарна на харчаванне гульцоў, на выезды каманда едзе часта на паўразваленых аўтобусах. Па-другое, няма эфектыўнага ўмацавання, ды калі трэба набыць футбаліста на якую-небудзь пазіцыю, то грошаў, вядома ж, няма. Пры такім жыцці любы перспектыўны футбаліст, які з’явіцца на аршанскім стадыёне, пераходзіць у стабільную каманду, як толькі яму прапануюць нармальныя ўмовы. Так, напрыклад, у мінулым сезоне паехаў гуляць за слонімскі “Белтрансгаз” адзін з асноўных бамбардзіраў Павел Касінец. І, трэба сказаць, паехаў не на лаўцы сядзець. Касінец не толькі асноўны футбаліст слонімскае дружыны, але і адзін з самых забіўных гульцоў лігі. Да таго ж прынёс свайму новаму клубу першую ў гісторыі перамогу ў слонімскім дэрбі. “Камунальнік” – апанент “Белтрансгаза” ў горадзе, такіх грошаў як сапернік, не мае, а таму жыве, як і “Орша”. Верагодна, што каманда, якая калісьці нават выступала ў Вышэйшай лізе, спыніць існаванне.

Вернемся ў родны горад. У Оршы знаходзіцца вельмі добры стадыён, хутчэй за ўсё на ім будзе гуляць “Віцебск”, што летась выляцеў у 1-ю лігу. Аднак які сэнс ад стадыёна, калі клуб – аўтсайдэр чэмпіянату нават у 2-й лізе? Заўзятару, па вялікім рахунку, усё адно, на якіх трыбунах назіраць за чарговым разгромам, які ўчыняюць тваёй камандзе. Дарэчы, пра заўзятараў. У Оршы ёсць не толькі простыя аматары футболу, тут аж два сектары актыўных прыхільнікаў. Складана сказаць, што здарылася паміж імі, чаму яны знаходзяцца не на адной трыбуне. Адзін сектар мае антыфашысцкую ідэалогію, а другі з’яўляецца апалітычным. У Еўропе на футболе часта яднаюцца нават правыя і левыя фанацкія групоўкі, але аршанскія рэаліі іншыя, хоць паміж фанацкімі групамі не існуе жорсткіх супярэчнасцяў, з нейкай прычыны яны не знаходзяць агульнай мовы. Пакінуўшы ўбаку фанацкія ўзаемаадносіны, скажам адно – менавіта яны дапамагаюць футбалістам адчуваць сябе менавіта футбалістамі. Дзякуючы абедзьвюм фанацкім групоўкам інтарэс да футбола ў горадзе не падае, фанаты дэманструюць, што свой клуб трэба любіць і падтрымліваць у любым дывізіёне. Па наведвальнасці “Орша” заняла летась пятую пазіцыю сярод шаснаццаці каманд, пры тым што па ачках стала перадапошняй у табліцы. Проста велічынёй горада гэта не апраўдаеш, нешта ёсць такое ў жыхарах нашага горада, што цягне іх на стадыён і штогод усяляе веру ў поспехі.

Але цярпенню прыходзіць канец, пастаянна бачыць каманду ў ніжняй частцы табліцы надакучыла. У мінулым сезоне дадаліся яшчэ і разгромныя паразы – калі раней аршанцы проста саступалі сапернікам, рэдка былі моцна бітыя, то цяпер сталі прайграваць з непрыстойным лікам. 1:8 у Лідзе, 0:7 у Слоніме з “Белтрансгазам”, 0:7 дома са “Смалявічамі”, а матч прайграны 0:8 у гасцях “Гомельчыгункатрансу” – паўтарэнне антырэкорда клуба! Плюс яшчэ некалькі больш “дробных” разгромаў. Бадай самы правальны сезон “Оршы” за гісторыю незалежнай Беларусі, калі не лічыць знаходжанне на поўным дне – у чэмпіянаце вобласці.

У сярэдзіне лютага адбудзецца сустрэча дырэкцыі клуба з гарадской адміністрацыяй. На гэтай сустрэчы і будзе вырашацца фінансаванне каманды. Дырэктар “Оршы” Уладзімір Правалінскі ўжо адзначаў, што пра папярэдні бюджэт было дамоўлена, але 400 мільёнаў рублёў – дастаткова сціплая сума. З гэтай сумай згодны губернатар Віцебскай вобласці, клубу засталося толькі знайсці прадпрыемствы, што змаглі б даць грошы. Гэта падкрэслівае тое, што нават на такім узроўні разумеюць – з аршанскім футболам нешта не так. А на пытанне, колькі ж трэба фінансаў, каб перад “Оршай” стаяла высокая задача выхаду ў першую лігу, Уладзімір Правалінскі адказаў журналістам так: “Для таго, каб ставіць перад футбалістамі высокія задачы, неабходны бюджэт павінен скласці прыкладна 1 мільярд 200 тысяч рублёў. Гэта нармальная сума нават для клубаў 1-й лігі, а ў 2-й, маючы такія грошы, можна ставіць высокія задачы і змагацца за выхад наверх.”

Цяпер застаецца чакаць рашэння гарадской адміністрацыі, вядома, ідэальным варыянтам бачыцца той, пры якім клубу будзе выдзелены бюджэт, з якім можна будзе ставіць высокія задачы. Пры стабільным фінансаванні можна будзе набыць некалькі футбалістаў на праблемныя пазіцыі і змагацца за высокія месцы.

Не трэба забываць, што не грошы гуляюць у футбол – матэрыяльны дабрабыт зусім не азначае поспехаў на полі. Аднак і пры галечы поспехаў не дабіваюцца. Таму ў міжсезонні спадзяемся на тых, хто можа дапамагчы “Оршы” фінансамі, а потым у чэмпіянаце будзем верыць у тых, хто непасрэдна гуляе ў мяч і ад каго залежыць вынік гульні. Верыць, як і заўсёды. Выйсці ў 2012 годзе ў першую лігу – вось ён, армагедон для ўсіх нядобразычліўцаў і поспех для нас!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 975

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 631

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 586

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 540

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 636

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 298

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 396

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 394

[/category]