Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аршанскія дзюдаісты не маюць роўных

Аршанскія дзюдаісты не маюць роўных

 У Мінску на шостым адкрытым першынстве дзіцяча-юнацкай школы "Дынама" па дзюдо аршанцы запомніліся шэрагам узнагарод. 


Турнір на прызы Віталя Песняка прыняў у сталіцы 350 спартоўцаў з розных рэгіёнаў краіны. Аршанец Іван Юр'еў перамог у вагавай катэгорыі да 32 кг сярод юнакоў 2000-2001 г.н. У тым жа ўзросце сюрпрыз чакаў арганізатараў у катэгорыі да 38 кг. Аршанцы заваявалі ўсе тры медалі! Руслан Галавачоў стаў першым, медаль сярэбранай вартасці на рахунку Дзмітрыя Копышава, а "бронза" дасталася Аляксею Касцюковічу. Недарэмна хадзіў жарт, маўляў, навошта яны ўвогуле прыязджалі ў Мінск - і так ператварылі турнір рэспубліканскага ўзроўню на чэмпіянат свайго горада! У вазе да 42 кг перамог Уладзімір Жупікаў - яшчэ адзін прадстаўнік нашага горада. 

Ва ўзросце юнакоў і дзяўчат 1998-99 гг. нашыя землякі таксама дасягнулі найвышэйшай прыступкі подыуму, але і іншых медалёў заваявалі шмат. Залатыя медалі прывезлі ў Оршу Дзмітрый Мужайла ў катэгорыі да 35 кг і Ягор Шумінскі, які спаборнічаў у вазе да 42 кг. Сярэбраныя медалі атрымалі Павел Нікодаў у катэгорыі да 38 кг і Хазмат Цемурзіеў да 36 кг.  Не толькі хлопцы зараблялі прызы, у дзяўчат Крысціна Сакалова ў вазе да 48 кг стала трэцім прызёрам. 

Агкамітэт турніру высока ацаніў узровень дзюдо, прадэманстраваны аршанцамі. У гэтых поспехах вялікая роля трэнераў Ірыны Камаровай, Сяргея Міронава і Віктара Сазонава, Ігара Камарова і Фелікса Зобіна. Аршанскае дзюдо як раней, так і цяпер знаходзіцца на высокім узроўні. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 983

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 635

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 589

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 545

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 640

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 300

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 399

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 396

[/category]