Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мясакамбінат можа знікнуць?

Мясакамбінат можа знікнуць?

Сярод работнікаў ОАО Аршанскі мясакансервавы камбінат упарта ходзяць чуткі пра рэарганізацыю прадпрыемства.

 

Гэты год для прадпрыемства сапраўды стаў няўдалым. Напрыканцы траўня адбылася трагедыя, што прывяла да чалавечых ахвяраў і вялікай шуміхі пра парушэнні тэхнікі бяспекі і санітарных нормаў на прадпрыемстве.

Ужо восенню на ўзроўні аблсельгасхарчу прадпрыемства паспрабавалі рэарганізаваць, зрабіўшы яго філіялам Віцебскага "МяскаВіт". Тады яшчэ дзеючаму дырэктару мясакамбінату давялося спыніць сваё амбулаторнае лячэнне і выехаць на размову з губернатарам Касінцом. Па выніках размовы ўдалося захаваць сёняшні статус мясакамбінату.

Але праз нядоўгі час Няўсіхін звольніўся з прадпрыемства.

Сёння, выконваючаму абавязкі дырэктара Юрыю Барысавічу Балоціну - былому начальніку аддзела сбыту, варта не толькі адстойваць права на існаванне сваёй арганізацыі, але і змагацца са старымі праблемамі.

Сярод іх нізкія заробкі, крадзяжы і запазычанасці з боку фірмаў-аднадзёнак - фірмы якія бяруць прадукцыю і ліквідуюцца не аплаціўшы пастаўкі.

Праблема і ў пераабсталяванні прадпрыемства. Праз недахоп сродкаў мясакамбінат не можа закупаць новае абсталяванне і часта скупае абсталяванне, якое ўжо выкарыстоўвалася іншымі мясакамбінатамі.

Прыемным выключэннем у такой сітуацыі з'яўляецца цэх дзіцячага харчавання. Гэты цэх прыносіць рэальны прыбытак, у тым ліку, за кошт экспарту. Экспарт прадукцыі дзіцячых кансерваў плануецца павялічыць, для чаго закуплена новае абсталяванне, якое, праўда, пакуль не выкарыстоўваецца, бо не дабудаваныя памяшканні для павелічэння вытворчасці.

Па інфармацыі, якую нам удалося атрымаць, у выпадку далучэння АМКК да "МяскаВіт" у Оршы і будзе працаваць толькі цэх дзіцячага харчавання і цэх забою жывёлы, што прывядзе да звальнення часткі работнікаў.

Тым не меньш, афіцыйнага рашэння пра ліквідацыю ОАО пакуль няма.    

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 986

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 635

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 589

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 545

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 641

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 300

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 399

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 396

[/category]