Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Крок у другое стагоддзе

Крок у другое стагоддзе

1 лiпеня 2011 г. Аршанскаму каледжу споўнілася 100 год. Аднак святкаванне юбілея старэйшай спецыяльнай сярэдняй установы нашага горада па аб’ектыўных прычынах (навучэнцы на канікулах, выкладчыкі ў водпуску) было перанесена на 30 верасня сёлетняга года.

Урачыстасці пачаліся зранку. У фае каледжа, актавай зале

Крок у другое стагоддзе


пачалі збірацца ветэраны – былыя педагогі, якія аддалі не адзін дзясятак год свайго жыцця працы ў Аршанскім каледжы. Шмат з іх не сустракаліся гадамі, шэраг пераехалі ў іншыя гарады рэспублікі, іншыя пасля распаду СССР апынуліся за межамі нашай краіны. На ганку каледжа сустрэліся былы выпускнік навучальнай установы, а сёння кандыдат гістарычных навук, дацэнт І.А. Пушкін са сваім класным кіраўніком Раісай Міхайлаўнай Несцярэнкай. Сустрэча адбылася больш чым пасля 20 гадоў з дня заканчэння Пушкіным навучальнай установы. Удзячны навучэнец падарыў былому класнаму кіраўніку адну са сваіх апошніх кніг. І такіх сустрэч адбылося шмат.

 

Крок у другое стагоддзе


Вялікае ўражанне на ветэранаў і гасцей аказала наведванне музея гісторыі каледжа, дзе ў трох даволі вялікіх залах выстаўлена больш за тысячу подлінных дакументаў і фотакопій. Пачаткам экспазіцыі стала «Інфармацыя ў Журнале міністэрства народнай асветы Расійскай імперыі аб Аршанскай жаночай настаўніцкай семінарыі за 1911 год». Адведзены на знаёмства з музеем час даўно скончыўся, а наведвальнікі не разыходзіліся. Імкнуліся ўсё пільней і пільней угледзецца ў кожны экспанат і кожны фотаздымак.

Незабыўнае ўражанне пакінула наведванне выставы творчых работ навучэнцаў каледжа. Кожны выраб выстаўляўся ў Рэспубліканскім доме творчасці і кампетэнтнае журы прысуджала Дыпломы I і II ступені. Ніжэй не апускаліся.

 

Крок у другое стагоддзе


Кветкамі і апладысментамі гасцей свята сустракалі ў актавай зале сённяшнія навучэнцы. Шэраг ветэранаў і выкладчыкаў ад імя кіраўніцтва ўстановы атрымалі мастацка аформленныя падзякі, у якіх сярод іншых цёплых слоў былі і такія: «Выпускники благодарны за ваше терпение и мудрость, любовь и понимание, преданность профессии, которые сыграли главную роль в их личностном и профессиональном развитии».

У чытальнай зале працавала выстава творчых работ навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа, якія друкаваліся ў матэрыялах навуковых канферэнцый, спецыяльных выданнях, калектыўных зборніках… Такіх матэрыялаў выстаўлена больш за 200-це. Апагеем свята стала ўрачыстае паседжанне, якое адбылося ў ГЦК. Ужо ў фае цэнтра ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з творчымі работамі навучэнцаў. На сцэне – каляровая эмблема ўстановы. Ніжэй – лічба «100 год». Усё гэта афарбавана кветкамі. На подыуме сцэне выстаўлены Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, сцягі Віцебскай вобласці і г. Оршы.

 

Крок у другое стагоддзе


Адкрыла пасяджэнне намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце К. А. Чыкаванава. Са змястоўным дакладам аб учарашнім і сённяшнім дні каледжа выступіла дырэктар Л. В. Яршова, якая выказала думку, што на сённяшнім этапе «главной целью коллектива является повышение качества подготовки специалистов в соответствии с требованиями государства и общества, задачами развития системы образования».

 

Крок у другое стагоддзе


У прывітальным слове ад імя Міністэрства адукацыі начальнік аддзела сярэдняй спецыяльнай адукацыі Л. В. Гуліна-Галубкова падкрэсліла, што «условием многолетней успешной деятельности учебного заведения является сохранение и продолжение лучших традиций, которые передаются от поколения к поколению учащихся и преподавателей». Прарэктар УА “ВДУ імя П. М. Машэрава” В.І.Туркоўскі адзначыў, што «колледж – это учреждение образования нового типа, которое осуществляет углубленное среднее специальное образование, интегрирующее общее среднее с высшим образованием». Намеснік старшыні гарвыканкама С. А. Жалдзібаеў сказаў, што «открытие учительской семинарии было знаменательным событием, которое послужило началом становления педагогического образования не только в Оршанском регионе, но и в Республике в целом».

 

Крок у другое стагоддзе


Прывітальны адрас Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі быў скончаны ўрыўкам верша аб настаўніку: Учит – значит душ строитель, Учит – значит видит жизни бег, Верим мы, что истинный учитель На Земле счастливый человек! У віншаваннях іншых выступаючых (а было амаль паўтары дзесяткі) выказвалася думка, што за поспехамі стаяць гады крапатлівай работы, звязанай з падрыхтоўкай кваліфікаваных спецыялістаў, з фарміраваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы, комплексным метадычным забяспячэннем адукацыйнага працэсу.

Былі і ўзнагароды. Толькі на ўрачыстым паседжанні граматы рознага ўзроўню атрымалі больш за 40 чалавек. Былі і падарункі. Іх шмат. Але, на мой погляд, самым каштоўным быў падарунак выпускніцы 1959 года, сёння пенсіянеркі, Галіны Дзям’янаўны Баразновай, якая падарыла новы тэлівізар «Віцязь».

Крок у другое стагоддзе

 

Якое ж свята без музыкі, песні, танца. Святочны канцэрт быў адкрыты выкананнем гімна каледжа. З вакальнымі нумарамі выступілі Я. Несцярава, А. Сёмуха. Дыпламант шматлікіх конкурсаў ансамбль баяністаў «Колас», які ўзначальвае А. В. Каргін, зноў паказаў сваё высокае майстэрства. Бурныя аплыдысменты былі ўзнагародай для квартэта выкладчыкаў. Закончыла канцэрт Анжэліка Краўцова песняй «Зямля з блакітнымі вачамі».

Ігар Яршоў, фота Сяргея Сляпцова. Газета «Тэлеком-экспрэс».

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 995

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 642

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 594

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 549

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 651

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 307

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 406

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 400

[/category]