Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мадэліст і яго сіняя птушка

Твар гэтага чалавека свеціцца дабрынёю. Лагодная, ледзь прыкметная ўсмешка, адкрыты ласкавы позірк. Ён не развучыўся марыць і па-дзіцячы радавацца сонцу, вясновым капяжам, усяму жывому і прыгожаму.

Мадэліст і яго сіняя птушка

Мадэліст і яго сіняя птушка

Мадэліст і яго сіняя птушка

Міхаіл Лебедзеў жыве ў Яськаўшчыне. Нягледзячы на абмежаванне фізічных магчымасцей, ён сапраўдны майстра. Захапляцца мадэліраваннем стаў яшчэ ў дзяцінстве. Колькі сябе памятае, разам з братам Сяргеем ўсё штосьці збіралі і клеілі. У сем гадоў Міша зрабіў сваю першую мадэль. Той самалёцік, ужо некалькі разоў перафарбаваны і перароблены, захоўваецца зараз як своеасаблівы талісман.
Так склалася, што ў школьныя гады Міхаіл навучаўся дома. Да яго прыходзілі настаўнікі. Любімымі прадметамі былі французская мова і гісторыя. Асабліва паспяхова авалодваў першым, нават іншым рабятам рабіў пераклады. А настаўнік А. Л. Піута адразу вылічваў,што гэта менавіта яго работа. Бацька, Уладзімір Іванавіч, думаў, што сын сур’ёзна зоймецца замежнымі мовамі і стане перакладчыкам. Аднак умоў для далейшага навучання тады было недастаткова, бо жылі ў вёсцы.
Мадэліраванне стала для хлопца сапраўдным хобі. Маці, Зоя Іванаўна, падтрымлівала сына заўсёды, бачучы, што гэта яго стыхія. Сябры і брат прывозяць Міхаілу наборы дэталяў і схемы, а ён збірае, разбірае, падганяе часткі, выкарыстоўваючы маленькія прылады. Зараз, калі Міхаіл займеў камп’ютар, пашырыліся яго магчымасці больш спазнаць, пазнаёміцца з іншымі мадэлістамі, а таксама зрабіць заказы ў інтэрнэт-магазінах.
– На расійскім сайце “Коробка” я пазнаёміўся з іншымі аматарамі-мадэлістамі, – расказвае Міхаіл. – Мае аднадумцы жывуць у Расіі, ва Украіне, нямала сярод іх і беларусаў. Самы бліжэйшы жыве ў Оршы, ён падарыў мне машынку-палутарку, на аснове якой я хачу зрабіць цэлы сюжэт і ўжо выразна бачу яго. Ёсць вельмі добры сябар у Маскве. Гэта Павел, ён таксама займаецца мадэліраваннем, часта перадае мне матэрыялы, падарыў аэрограф, пры дапамозе якога можна акуратна наносіць фарбы на паверхні. Цяпер якасць маіх работ значна палепшылася. Наогул, у мяне шмат сяброў і сярод аднавяскоўцаў. Школьны таварыш Віталь Дзячэнка прывозіць мне часопісы “Мировая авиация”.
Мы сустрэліся з нагоды таго, што ў 2012-м хлопец стаў пераможцам фотаконкурсу мадэляў, які штогод праводзіцца ў Екацярынбургу.На працягу чатырох месяцаў Міхаіл паказваў у сістэме ОN – LINE працэс выканання сваёй работы. На стале ў майстра ўзнагароды: дыплом першай ступені ў намінацыі “Постройка моделей ON-LINE“ і “Приз зрительских симпатий». Мадэль, якая прынесла такі поспех, зараз самая любімая. Гэта ваенная машына ГАЗ-66, даўно знятая з вытворчасці. У кузаве ён размясціў зенітку. Атрымалася падобна той машыне, на якой выязджаў ваенны разлік у час вайны ў Афганістане. Выстаўляў Міхаіл на конкурс і другую работу – танк і заняў з ёю другое месца ў намінацыі “Бронетанковая техника 1/35”. Акрамя гэтага мадэліст атрымаў грашовую прэмію, на якую адразу набыў новыя матэрыялы.
– Зараз прымаю ўдзел у новым конкурсе групавога мадэліравання на тэму “Авіяцыйная тэхніка Другой сусветнай вайны”, – падзяліўся Міхаіл. – Сабраў ужо боінг Б-17 “Лятаючая крэпасць”. У бліжэйшы час збіраюся завяршыць працу над верталётам МИ-24. Затым пачну збіраць нямецкі БТР “Ханомаг”.
Я даведалася ад Міхаіла, што ў мадэлістаў свой слэнг. Напрыклад, “дровы” – гэта мадэль, якую трэба доўга “піліць”, падганяць; “гуслі” – гусенічныя тракі. Сярод шматлікіх работ Міхаіла ў асноўным машыны і самалёты. Ёсць некалькі караблёў. Прыгожым, на мой погляд, паруснікам ён чамусьці не задаволены. Майстра крытычна адносіцца да сваіх падзелак, бачыць, нават, дробязі і імкнецца да ўдасканалення. Зборку вядзе ў пальчатках, бо пальцы пакідаюць сляды.
– Заўважаю, чым больш набіраюся вопыту, – гаворыць Міхаіл, – тым больш раздумваю перад тым, як зрабіць. Справа гэта патрабуе ўвагі, засяроджанасці. Часам супакойвае нервы, але можа быць і наадварот, калі штосьці не атрымліваецца.
Апошнім часам Міхаіл усё часцей выходзіць за рамкі прапанаванай схемы і ўносіць у мадэль, так сказаць, свой почырк. Дэвіз майстра: “Калі рабіць, то рабіць добра”. Развітваючыся, я пажадала Міхаілу здзяйснення ўсіх яго мар.
Таццяна ІГНАЦЕНКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Лиозно

Ещё первоклассники, но уже артисты!

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в Лиозненской детской школе искусств прошёл традиционный ежегодный праздничный концерт «Посвящение в первоклассники». 362

Хроника происшествий в районе

Хотите узнать больше? 15 ноября в 14.00 в РОВД поступил звонок от жителя аг. Бабиновичи, пенсионера, который сообщил, что в магазине «Хлебсервис» данного агрогородка 534

Жители микрорайона «Школьный» просят улучшить пешеходную дорожку

Хотите узнать больше? Качество пешеходной дорожки в «Школьном», что ведёт от магазина «Луч» к дому по ул. Строителей, 7, не раз становилось темой разговора населения 375

ДТП в Адаменках

Хотите узнать больше? Утром в  среду, 18 ноября, в аг. Адаменки на автодороге Лиозно–Ковали произошло ДТП с участием двух пешеходов. Женщины, работницы местной 414

Лиозненская молодежь призывает не курить в постели

Хотите узнать больше? Еще до начала республиканской акции «Не прожигай свою жизнь!» в некоторых организациях Лиозно и в средней школе  №1 горпоселка появился фоновый 422

Потомок уральских казаков рассказал о себе и своих предках

Хотите узнать больше? В гости к С. Г. Левенкову, который живёт в аг. Пушки, я напросилась по подсказке председателя Лиозненского сельсовета С. В. Пуковой, которая 396

Несколько проектов для инвесторов на форуме «Инновационное предпринимательство Витебской области» представила Лиозненщина

Хотите узнать больше?    В четверг, 12 ноября, делегация нашего района в составе заместителя председателя райисполкома В. В. Черноусова, директора республиканского 370

В «Осеннем мозголоме» победили «Яркие люди»

Хотите узнать больше? Числиться в лидерах районного интеллектуального турнира «Мозголом», что и говорить, дело почётное, приятное, но, вместе с тем, очень ответственное. 551