Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

Аўторак. Дзень Незалежнасці рэспублікі. 9.45 гадзін раніцы. Да мясцовага філіяла “Беларусбанка” з усіх канцоў гарпасёлка збіраюцца людзі. На двары – сапраўды па-летняму сонечна. І гэта яшчэ больш узнімае настрой. Узрушаныя, усміхаючыеся, па-святочнаму апранутыя лёзненцы з кветкамі пачынаюць станавіцца ў калону. Нечакана начальніка арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Г. Л. Красоўскай просіць строіцца ў вызначаным парадку, звяраючыся са складзеным спісам. Усе пытанні знікаюць, калі калона падыходзіць да цэнтральнай плошчы. Становіцца зразумелай задумка арганізатараў шэсця. Насупраць “Світанка” працоўныя калектывы вітаюць старшыня раённага выканаўчага камітэта І. А. Лаўрыновіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Т. Л. Дрылёнак, намеснікі старшыні райвыканкама. Вядучыя І. М. Іванова і Г. В. Паўлоўская па меры падыходжання працаўнікоў да імправізаванай трыбуны расказваюць пра кожную арганізацыю, прадпрыемства, установу, іх дасягненні і планы.
- Магчыма, камусьці гэта падасца падобным на мерапрыемствы савецкага часу, – адзначыла адна з жанчын, назіраючы за цырымоніяй з тратуару, – аднак, на мой погляд, галоўнае не гэта. Галоўнае тое, што дадзены момант шэсця надае яму ўрачыстасці. Людзям прыемна пачуць добрыя словы пра свой працоўны калектыў, неяк вызначыцца з натоўпу. Арганізатары малайцы, што ўвялі падобнае дзеянне ў сцэнарый.
Далей разам з прадстаўнікамі мясцовай улады калона рушыць да воінскіх могілак, дзе запланаваны мітынг-рэквіем. Узначальваюць яе адны з лепшых працаўнікоў Лёзненшчыны. Флагі рэспублікі, вобласці і раёна нясуць загадчык хірургічнага аддзялення УЗ “Лёзненская ЦРБ” А. Р. Бярозка, настаўнік фізічнай культуры Выдрэйскай СШС С. І. Бабарнёў і слесар па абслугоўванню і рамонту газавыкарыстальнага абсталявання філіяла РВУ “Лёзнарайгаз” Я. М. Савасцееў, чые партрэты знаходзяцца на раённай Дошцы Гонару.
Мітынг таксама праходзіць надзвычай урачыста. Адпаведны музычны фон, пранікнёныя вершаваныя радкі, патрыятычныя выступленні, зброевы залп, ускладанне вянкоў і кветак на магілы загінуўшых воінаў… Першым да сабраўшыхся са словамі прывітання звяртаецца кіраўнік раёна.

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

- Старэйшае пакаленне беларусаў завяшчала нам надзвычай важную справу – мацаваць сваю дзяржаву, – гаворыць у сваёй прамове Іван Антонавіч. – І выканаць гэты запавет – наш святы абавязак. Вялікі ратны подзвіг бацькоў і дзедаў сёння надзейна падмацоўваецца воляй сучаснікаў, абраўшых у якасці галоўнага прыярытэта развіццё незалежнасці краіны, мірную працу. Упэўнены, і жыхары Лёзненшчыны зробяць усё магчымае для развіцця і дабрабыту раёна.
Слова для выступлення было прапанавана і старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Г. В. Нікіціну, начальніку раённага вузла электрычнай сувязі С. Ю. Войтаву.
Потым свята перамяшчаецца ў парк мікрараёна “Школьны”. Удзельнікі мерапрыемства ў першую чаргу атрымліваюць магчымасць пазнаёміцца з так званымі падвор’ямі, падрыхтаванымі сельсаветамі. Якога пачастунку там толькі няма – румяныя катлеты, маласольныя агурчыкі, фаршыраваныя яйкі, дранікі і бліны з рознымі начынкамі, выпечка і яшчэ шмат чаго апетытнага, прывабнага, смачна прыгатаванага і з густам упрыгожанага. Да прыкладу, вясёлай палянкай выгляюць грыбочкі з яек на стале веляшковіцкага падвор’я. Лёзненскі сельсавет прапаноўвае духмяны плоў і літаральна таючыя ў роце піражкі. У лічаныя хвіліны разыходзіцца тут, па словах гаспадарак, салёнае сала. Квас на мяду стаў фірменым напоем сяльчан з Дабрамысляў. А крынкаўцы “зразілі напавал” тварожным пірагом. Жанчыны з Яськаўшчынскага сельсавета жартуюць, што да свята падрыхтавалі сто страў з бульбы. І яшчэ амаль столькі гатункаў бліноў. Лівер, напрыклад, “упакавалі” у сімпатычныя блінныя мяшочкі. Карыстаюцца попытам у прыйшоўшых на мерапрыемства парніковыя агуркі, што прывёз Валерый Пачко з Надзёжына, пра якога мы нядаўна пісалі на старонках “раёнкі”. Дарэчы, лёзненцаў не засмуціла, што за прыгатаваны майстрыхамі пачастунак трэба заплаціць. Грошы за свае стравы гаспадыні просяць зусім сімвалічныя. Рачная рыба, прыгатаваная бабінавіцкімі кухаркамі, ідзе ўсяго за 2 тысячы рублёў за штуку, незалежна ад памеру. А даволі буйных асобін там хапала.

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

Пакуль народ частуецца на падвор’ях, сваёй музыкай сабраўшыхся радуе ансамбль народных інструментаў Лёзненскай дзіцячай школы мастацтваў. Як адзначаюць яго ўдзельнікі, прыняць удзел у падобным мерапрыемстве яны запрошаны ўпершыню, раней выступалі толькі пад час канцэртаў. Аднак, без сумнення, дэбют удаецца. Беларускія мелодыі надаюць урачыстасці тую самую атмасферу нацыянальнага свята, без якой проста немагчыма ўявіць сапраўдны Дзень рэспублікі. Як і падабраны рэпертуар канцэртнай праграмы, якая разгортваецца на сцэне парка. Народныя песні і танцы, сучасныя творы патрыятычнага характару складаюць большасць паказаных гледачам нумароў. А своеасаблівай ізюмінкай становіцца тэатралізаваная дзея, прысвечаная нашаму земляку, сусветна вядомаму мастаку Марку Шагалу. Падрыхтаваў яе вядучы спецыяліст па тэатральнай творчасці раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Генадзь Цыганкоў. А дапамаглі яму культработнікі гарпасёлка.
Наступны этап – акцыя “Спаём гімн разам”. Пасля яе ў праграме свята заяўлена спаборніцтва гарманістаў і прыпевачнікаў. Гэта ўдалы крок з боку арганізатараў, які дазволіў, па-першае, разнастаіць прадстаўленне, а па-другое, далучыць да яго гледачоў. Трэба бачыць, з якім задавальненнем прадстаўніцы старэйшага пакалення пакідаюць свае месцы на лаўках, каб паказаць, як калісьці ў іх маладосці танцавалі “На рэчаньку”, ці ліха выплясваюць матлёт або кадрыль. Багата знаходзіцца і жадаючых спець прыпеўку, а то і не адну.
Практычна авацыямі сустракаюць лёзненцы кожны нумар, падрыхтаваны ўзорным дзіцячым фальклоным ансамблем “Крывічаты” з расійскіх Галынак. Тры ўзроставыя групы гарманістаў (самую малодшую прадстаўлялі дзве дзяўчынкі) паказваюць майстэрскае валоданне інструментам. Выступленне калектыву так падабаецца, што гучыць агульная просьба сыграць на біс, і рабяты гэта з задавальненнем робяць. Завяршаецца дзённая частка свята выхадам на сцэну самадзейных калектываў Дома культуры аг. Дабрамыслі “Сваякі” і “Пушкоўскіх спявачак”.
Пад час канцэрту працуюць гандлёвыя кропкі, атракцыёны для дзяцей. Для маленькіх лёзненцаў таксама арганізавана гульневая праграма. Можна набыць сувеніры, зробленыя работнікамі раённага Дома рамёстваў і майстрамі Лёзненшчыны. Народныя ўмельцы праводзяць майстар-класы.
Кропку святкаванню Дня рэспублікі ставяць эстрадны канцэрт увечары і дыскатэка.

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

 

День Независимости в Лиозно. Фотоотчет

 

 

<!--dle_leech_begin--><!--dle_leech_end-->

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Лиозно

Ещё первоклассники, но уже артисты!

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в Лиозненской детской школе искусств прошёл традиционный ежегодный праздничный концерт «Посвящение в первоклассники». 362

Хроника происшествий в районе

Хотите узнать больше? 15 ноября в 14.00 в РОВД поступил звонок от жителя аг. Бабиновичи, пенсионера, который сообщил, что в магазине «Хлебсервис» данного агрогородка 534

Жители микрорайона «Школьный» просят улучшить пешеходную дорожку

Хотите узнать больше? Качество пешеходной дорожки в «Школьном», что ведёт от магазина «Луч» к дому по ул. Строителей, 7, не раз становилось темой разговора населения 375

ДТП в Адаменках

Хотите узнать больше? Утром в  среду, 18 ноября, в аг. Адаменки на автодороге Лиозно–Ковали произошло ДТП с участием двух пешеходов. Женщины, работницы местной 414

Лиозненская молодежь призывает не курить в постели

Хотите узнать больше? Еще до начала республиканской акции «Не прожигай свою жизнь!» в некоторых организациях Лиозно и в средней школе  №1 горпоселка появился фоновый 422

Потомок уральских казаков рассказал о себе и своих предках

Хотите узнать больше? В гости к С. Г. Левенкову, который живёт в аг. Пушки, я напросилась по подсказке председателя Лиозненского сельсовета С. В. Пуковой, которая 396

Несколько проектов для инвесторов на форуме «Инновационное предпринимательство Витебской области» представила Лиозненщина

Хотите узнать больше?    В четверг, 12 ноября, делегация нашего района в составе заместителя председателя райисполкома В. В. Черноусова, директора республиканского 369

В «Осеннем мозголоме» победили «Яркие люди»

Хотите узнать больше? Числиться в лидерах районного интеллектуального турнира «Мозголом», что и говорить, дело почётное, приятное, но, вместе с тем, очень ответственное. 551