Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Малакасборшчык – асоба на сяле немалаважная

Малакасборшчык – асоба на сяле немалаважная

С. В. Цыплянкоў

Для кожнага, хто мае буронку і здае лішкі малака, чалавек які іх збірае – асоба немалаважная.І малаказборшчыкі таксама з павагай адносяцца да сваіх кліентаў. Асабліва, калі яны адказныя і сумленныя. Цікавым падалося пытанне: “Якую ж ролю на сённяшні дзень адыгрывае падсобная гаспадарка ў жыцці вяскоўцаў, можа лепш было б адказацца ад такіх няпростых клопатаў па ўтрыманні жывёлы, у магазіне ж усе прадукты можна набыць?”.

Наконт гэтага існуюць розныя меркаванні. Хтосьці адназначна сцвярджае, што няма ніякай выгады, шмат бруду ды цяжкая праца, з-за якой не даспіш і вольнага часу зусім не маеш.

Іншы пункт гледжання я пачула падчас размовы ў Дабрамыслінскім сельскім Савеце са старшынёю сельвыканкама С. І. Петушковым і прадпрымальнікам С. В. Цыплянковым. Сяргей Васільевіч займаецца зборам малака ў насельніцтва з 2003 года. Па яго назіраннях ,статак дамашніх кароў за гэты час значна парадзеў. Але сяльчане па-ранейшаму жадаюць трымаць жывёлу, і, дзе ёсць падтрымка сяльгаспрадпрыемстваў, кароў утрымліваюць, здаюць малако дзяржаве і ў пэўнай меры папаўняюць свой бюджэт. Малаказборшчык абслугоўвае насельніцтва не толькі ў Дабрамыслінскім сельсавеце, а і за яго межамі: у Бабінавічах, Высачанах, Крынках, Пагосцішчы, Новым Сяле, Рэчках. Значная колькасць кароў у Барсееве і Зачэрні. Па адной карове ў такіх вёсках, як Інтэр, Арцёмава і інш. У Осіпенках у фермера Валянціны Абжэлцене на падворку налічваецца дзясятак буронак.

– Работаць нельга сказаць, што лёгка, – кажа С. В. Цыплянкоў. – Тэрыторыя абслугоўвання даволі вялікая, а дарогі не вельмі добрыя. У рознае надвор’е трэба ехаць. Часам прыходзіцца рабіць і заўвагі гаспадарам. Гэтым летам толькі адзін раз быў выяўлен антыбіётык у малацэ. Пасля тлумачэнняў такое больш не паўтараецца (цьфу-цьфу-цьфу каб не сурочыць).

За цярпенне і намаганні Цыплянкова цэняць малаказдатчыкі. З вялікай удзячнасцю і цеплынёю адзываецца аб ім Л. П. Івашчанка з Арцёмава. Жанчына кажа, што ніяк не можа без каровы. У мінулым годзе жывёліна захварэла, прыйшлося збыць. Але доўга не вытрымала і ўзяла новую, бо ў сям’і ўсе любяць малако, асабліва старэнькая маці і ўнучка. Добра, што на працягу трох гадоў рэгулярна можна здаць і лішкі. Малаказборшчык заязджае, хаця ў вёсцы толькі адна іх карова.

– Сяргей Васільевіч вельмі ўважлівы і акуратны, – адзначае жанчына. – Трэба толькі выставіць бітон. Сам забярэ. Калі, крый Бог, машына ў яго паламаецца, абавязкова пазвоніць, каб своечасова прыбралі малако ў халадзільнік. Кожны месяц шостага-сёмага чысла атрымліваем разлік. Грошы загадзя падлічаны і прыгатаваны кожнаму асобна. На паперцы ўказана, колькі ўсяго прынята малака, колькі залічана, працэнт тлустасці і за які месяц ідзе даплата.

У С. І. Петушкова на падворку таксама ёсць карова. Гаспадар пацвярджае, што з малаказборшчыкам ім, сапраўды, пашанцавала. А яшчэ Сяргей Іванавіч мяркуе так: жыць на вёсцы – гэта значыць працаваць, трымаць гаспадарку, апрацоўваць зямлю і забяспечваць сябе самымі якаснымі і карыснымі прадуктамі. Абавязкова прывучаць дзяцей да працы, каб умелі ўсё рабіць па гаспадарцы. Бо не выключана, што ў жыцці гэта спатрэбіцца.Сяргей Іванавіч паведаміў, што на тэрыторыі сельсавета ў апошнія гады пагалоўе буйной рагатай жывёлы ўласнікаў трымаецца на адным ўзроўні. Канечне, 44 каровы – гэта зусім не шмат. Але ўсё ж. Тых, хто займаецца гаспадаркай, стараюцца падтрымліваць і мясцовыя сяльгаспрадпрыемствы – ААТ “Барсеева” і СВУ “Перамонт”. Вядзецца падкос пашы для ўласных статкаў. Па два рулоны сена на карову, за здадзенае цяля – яшчэ два рулоны, салома з дастаўкай – дапамога, пагадзіцеся, істотная. Выдзяляецца тэхніка, каб пасеяць і ўбраць збожжавыя на прысядзібных участках. Акрамя гэтага, працуючыя у сельскай гаспадарцы атрымліваюць пэўную колькасць зерня, іншыя могуць купіць у гаспадарцы або ў магазіне “Хлебсервіс”.

– Курэй і іншую птушку ў нас не трымаюць толькі адзінкі, ёсць на падворках і свінні, – гаворыць С. І. Петушкоў. – На ўзроўні сельвыканкама хацелася б пашырыць аказваемыя паслугі. На ўчастку ЖКГ ёсць ужо культыватар, марым набыць трохкорпусны плужок. З такім арсеналам, думаю, праблемы будуць зведзены да мінімуму.

Вось з такім падыходам, у цесным супрацоўніцтве, тут імкнуцца стварыць лепшыя ўмовы для насельніцтва, ўмацаваць вясковы лад жыцця.

Больш як 12 гадоў збірае малако ў насельніцтва на тэрыторыі Лёзненскага сельсавета У. М. Грыгор’еў. Уладзімір Міхайлавіч – ураджэнец Руднянскага раёна Расійскай Федэрацыі, дзе працаваў галоўным інжынерам у сельгаспрадпрыемстве. У гады перабудовы пераехаў на Лёзненшчыну і цяпер з’яўляецца грамадзянінам Беларусі. Працаваць тут прыйшлося на розных работах, пакуль не адважыўся пайсці ў прадпрымальнікі.

Малакасборшчык – асоба на сяле немалаважная

– Калі пачынаў у 2003 годзе, – гаворыць Ула­дзімір Міхайлавіч, – толькі ў Зубках было каля 120 кароў. Зараз засталося толькі 6. Абслугоўваю восем населеных пунктаў: Кляўцы, Стасева, Канашкава, Уна, Пунішча, Альхавік, Зубкі і Нізы. Мне пашанцавала, што на маім шляху аграгарадкі і дарогі там добрыя. Сёлета ў сезон за месяц здаваў па 18 тон малака. Езджу на легкавушцы з прычэпам. Бочка невялікая, ёмістасцю 640 літраў. Калі ўвялі новую сістэму аналізаў, праблема антыбіётыкаў у малацэ закранула пэўна кожнага малаказборшчыка. У гэтым пытанні галоўнае – адказнасць абодвух бакоў. З часам я навучыўся кантраляваць, адчуваю сітуацыю, размаўляю з людзьмі, і яны адносяцца з разуменнем. Раней, бывала, у аддаленых вёсках прасілі прывезці ім мяшок-другі камбікорму. Зараз заказаў не стала, бо дарагавата. Сена таксама нялёгка нарыхтоўваць, та­му і кароў на вёсцы ўсё менш і менш. Гаспадарам патрэбна сур’ёзная падтрымка. І тыя, хто змагаецца з усімі гэтымі цяжкасцямі, несумненна вартыя вялікай павагі.

У. М. Грыгор’еў адзначыў сваіх пастаянных і самых надзейных малаказдатчыкаў. У Кляўцах гэта Вікторыя Кавальчук, Галіна Вінаградава, Жанна Ткачова і Людміла Чапурненка, у Свірбах – Марыя Смолікава, жанчыны з Альхавіка – Дзіана Барынкіна, Міля Кулагіна, Людміла Бондарава. І аднавяскоўцы прадпрымальніка –  Віталіна Шчаглякова, Людміла Шаўцова, Васіль Голубеў. Нядаўна карову набыла маладая сям’я Вішняковых з Зубкоў. Уладзімір Міхайлавіч спадзяецца, што яны таксама будуць супрацоўнічаць. Мужчына кажа, што малочную справу не пакіне, пакуль яго паслугі будуць запатрабаваны. А вось так ахарактарызавала малакасборшчыка Л. П. Шаўцова: “Выдатны чалавек, вельмі акуратны і пунктуальны, не прымушае сябе чакаць, прыязджае заўсёды ва ўстаноўлены час. У разліковай ведамасці нам усё бачна і зразумела. Прыемна і пагаварыць, і наогул мець справу з такім чалавекам”.

Таццяна Ігнаценка.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Лиозно

Ещё первоклассники, но уже артисты!

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в Лиозненской детской школе искусств прошёл традиционный ежегодный праздничный концерт «Посвящение в первоклассники». 356

Хроника происшествий в районе

Хотите узнать больше? 15 ноября в 14.00 в РОВД поступил звонок от жителя аг. Бабиновичи, пенсионера, который сообщил, что в магазине «Хлебсервис» данного агрогородка 530

Жители микрорайона «Школьный» просят улучшить пешеходную дорожку

Хотите узнать больше? Качество пешеходной дорожки в «Школьном», что ведёт от магазина «Луч» к дому по ул. Строителей, 7, не раз становилось темой разговора населения 374

ДТП в Адаменках

Хотите узнать больше? Утром в  среду, 18 ноября, в аг. Адаменки на автодороге Лиозно–Ковали произошло ДТП с участием двух пешеходов. Женщины, работницы местной 413

Лиозненская молодежь призывает не курить в постели

Хотите узнать больше? Еще до начала республиканской акции «Не прожигай свою жизнь!» в некоторых организациях Лиозно и в средней школе  №1 горпоселка появился фоновый 421

Потомок уральских казаков рассказал о себе и своих предках

Хотите узнать больше? В гости к С. Г. Левенкову, который живёт в аг. Пушки, я напросилась по подсказке председателя Лиозненского сельсовета С. В. Пуковой, которая 393

Несколько проектов для инвесторов на форуме «Инновационное предпринимательство Витебской области» представила Лиозненщина

Хотите узнать больше?    В четверг, 12 ноября, делегация нашего района в составе заместителя председателя райисполкома В. В. Черноусова, директора республиканского 365

В «Осеннем мозголоме» победили «Яркие люди»

Хотите узнать больше? Числиться в лидерах районного интеллектуального турнира «Мозголом», что и говорить, дело почётное, приятное, но, вместе с тем, очень ответственное. 546