Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі атрымала жыхарка Лёзна Валянціна Сокалава

Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі атрымала жыхарка Лёзна Валянціна Сокалава

дзіцячы сад №2 г. п.Лёзна

Сапраўдным прафесіяналам дашкольнай справы прызнана на рэспубліканскім узроўні педагог-выхавацель дзіцячага сада № 2 г.п. Лёзна “Пралеска” В. М. Сокалава. У канцы жніўня Валянціна Мікітаўна атрымала высокую ўзнагароду – Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную і творчую працу. Расла Валянціна ў Чарнаруччы ў сям’і вясковых працаўнікоў. Калі атрымала атэстат сталасці, перад выбарам далейшага шляху крыху разгубілася, бо вакол усе гаварылі аб прафесіях, што маглі гарантаваць матэрыяльны дабрабыт. Пасля ўпартых пошукаў яна спынілася на Віцебскім прафтэхвучылішчы № 19, дзе і вывучылася на вышывальшчыцу. Накіравалі працаваць на прадпрыемства лёгкай прамысловасці ў Магілёў, адкуль неўзабаве вярнулася на радзіму. Уладкавалася вышывальшчыцай у Лёзненскі КБА. На быткамбінаце быў яшчэ ткацкі цэх, дзе плацілі лепш. Валянціне Мікітаўне прыйшлося папрацаваць і ткачыхай, бо на той час ужо мела сваю сям’ю, і яны з мужам будавалі кааператыўнае жыллё. Так, відаць, было трэба. Але праца гэта не давала задавальнення душы, у якой жыла мара дзяцінства – стаць выхавацелем дзіцячага садка. Тады Валянціна вырашыла ўсё ж змяніць прафесію і паступіла на завочнае аддзяленне Полацкага педагагічнага вучылішча імя Ф. Скарыны, якое скончыла ў 1999 годзе. Яшчэ крыху раней Валянціна Мікітаўна стала выхавацелем дзіцячага сада № 1 гарпасёлка. Праз 29 гадоў з таго моманту жанчына ўспамінае: – За тое, што ведаю і ўмею зараз, у многім абавязана тагачаснаму метадысту Веры Паўлаўне Красікавай. Менавіта яна навучыла мяне працаваць, падтрымлівала і вельмі даходліва падрабязна тлумачыла на кожным кроку, як і што рабіць. Пачынаючы выхавацель паступова авалодвала практыкай, а з гадамі адшліфавала свае ўменні і дасягнула майстэрства. Безумоўна, да поспеху яе прывялі не толькі стараннасць, а і вялікая любоў да дзяцей. У “Пралесцы” В. М. Сокалава з 2001 года. Загадчыца дашкольнай установы В. Г. Волкава так характэрызуе сваю работніцу: – Высокакваліфікаваны педагог, валодае сістэмай сучасных педагагічных метадаў і тэхналогій для павышэння якасці адукацыі, выкарыстоўвае сучасныя падыходы ў практыцы навучання і выхавання, творча адносіцца да рашэння праблем, працуе з глыбокім разуменнем справы. На працягу ўсёй педагагічнай дзейнасці павышае свой прафесійны і культурны ўзровень. Чэрпае з інтэрнэту ўсё самае новае і смела бярэцца за ўкараненне, валодае метадамі рэфлексіўнага аналізу ўласнай прафесійнай дзейнасці. Шчодра дзеліцца ведамі з калегамі, з’яўляецца актыўнай удзельніцай раённай творчай групы  выхавальнікаў. Валянціна Мікітаўна арганізуе работу з дзецьмі на аснове асобасна-арыентаванага падыходу, надае вялікую ўвагу раскрыццю творчага патэнцыялу дзяцей. Шмат гадоў таму выхавацель разам з дзецьмі захапілася тэатрам. Паказвалі спектаклі для малодшых дзяцей і на бацькоўскіх сходах. Некалькі выпускаў дашкалят прайшлі праз тэатр і пабывалі ў ролі акцёраў. Гэта справа працягваецца і зараз. Яшчэ педагогу-майстру даверылі рэалізацыю зместу адукацыйнай паслугі  праз гурток “Дзіцячае ручное ткацтва”. Яе выхаванцы неаднаразова прадстаўлялі работы на конкурсах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і станавіліся пераможцамі. У мінулым годзе актыўны ўдзел бралі ў раённым фестывалі “Велікодны перазвон”. Дзякуючы невычэрпнай энергіі і фантазіі гэтай незвычайнай жанчыны створана вялікая колькасць лялек-персанажаў. У групавым пакоі другой малодшай групы, дзе сёлета працуе, Валянціна Мікітаўна абсталявала кухню і спальню для сюжэтна-ролевых гульняў, зрабіўшы з простых кардонных скрынак і ўпрыгожыўшы дэкупажам газавую пліту, пральную машыну, дошку для прасавання і іншае. А колькі тут шытага з тканіны посуду, булачак, кексаў, пірагоў, агародніны ды садавіны, што выглядаюць па-сапраўднаму і апетытна! У другім кутку – таксама шытая пажарная машына з вогнетушыцелем. А у цырульні – наборы інструментаў, фартушкоў, пацерак, зробленых яе рукамі. У пакоі, дзе праходзяць заняткі гуртка, незлічона розных аплікацый, тканых дыванкоў, работ у тэхніцы ізаніці, як дзіцячых, так і ўзорных, створаных выхавацелем. На зразумелае пытанне, як магчыма столькі усяго нарабіць(!), адказ педагога нескладаны: – Калі любіш сваю прафесію і ёю жывеш, то ўдаецца шмат. І бацькі выхаванцаў не застаюцца ўбаку. Вось нядаўна тата Андрушы Нямкова прынёс стойкі для перагародак, Андрушы Бурака – падзяліўся дошкамі і цвікамі. Іншыя таксама дапамагаюць. Так вось разам і стараемся. Хачу да канца навучальнага года падрыхтаваць з дзеткамі справаздачнае мерапрыемства ў форме беларускіх вячорак. І паказаць бацькам, чаму навучыліся іх дзеці, ды так, каб усім было цікава. У асабістым жыцці Валянціна Мікітаўна шчаслівая жонка, маці і бабуля. Разам з мужам, Мікалаем Іванавічам, вырасцілі дваіх дзяцей. Сын Андрэй працуе вадзіцелем дальніх перавозак, а дачка Вольга – захавальнік фонду ў раённым ваенна-гістарычным музеі. Пяцёра унукаў радуюць бабулю сваімі талентамі і выдатнымі поспехамі ў вучобе. Не заўважаючы хуткасці жыццёвага часу, Валянціна Мікітаўна, поўная энергіі і новых планаў, кожны дзень ідзе да дзяцей з цёплай усмешкай і ласкавым поглядам, займаецца, гуляе з імі, адорваючы кожнага сваёй дабрынёй, і вядзе ў чароўны свет мастацтва. Таццяна ІГНАЦЕНКА.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Лиозно

Ещё первоклассники, но уже артисты!

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в Лиозненской детской школе искусств прошёл традиционный ежегодный праздничный концерт «Посвящение в первоклассники». 362

Хроника происшествий в районе

Хотите узнать больше? 15 ноября в 14.00 в РОВД поступил звонок от жителя аг. Бабиновичи, пенсионера, который сообщил, что в магазине «Хлебсервис» данного агрогородка 534

Жители микрорайона «Школьный» просят улучшить пешеходную дорожку

Хотите узнать больше? Качество пешеходной дорожки в «Школьном», что ведёт от магазина «Луч» к дому по ул. Строителей, 7, не раз становилось темой разговора населения 375

ДТП в Адаменках

Хотите узнать больше? Утром в  среду, 18 ноября, в аг. Адаменки на автодороге Лиозно–Ковали произошло ДТП с участием двух пешеходов. Женщины, работницы местной 414

Лиозненская молодежь призывает не курить в постели

Хотите узнать больше? Еще до начала республиканской акции «Не прожигай свою жизнь!» в некоторых организациях Лиозно и в средней школе  №1 горпоселка появился фоновый 422

Потомок уральских казаков рассказал о себе и своих предках

Хотите узнать больше? В гости к С. Г. Левенкову, который живёт в аг. Пушки, я напросилась по подсказке председателя Лиозненского сельсовета С. В. Пуковой, которая 396

Несколько проектов для инвесторов на форуме «Инновационное предпринимательство Витебской области» представила Лиозненщина

Хотите узнать больше?    В четверг, 12 ноября, делегация нашего района в составе заместителя председателя райисполкома В. В. Черноусова, директора республиканского 368

В «Осеннем мозголоме» победили «Яркие люди»

Хотите узнать больше? Числиться в лидерах районного интеллектуального турнира «Мозголом», что и говорить, дело почётное, приятное, но, вместе с тем, очень ответственное. 551