Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лёзненшчыну на абласным этапе «Уладара сяла-2015″ прадставіла сям’я Кушняровых з Перамонта

25 жніўня ў Верхнядзвінску адбыўся абласны этап сямейнага сельскагаспадарчага конкурсу “Уладар сяла-2015”. Гасцей і ўдзельнікаў прывіталі першы намеснік старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У. У. Быкаў і старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Т. У. Туманава. З прывітальным словам таксама выступіў другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Д. В. Туронак.

Лёзненшчыну на абласным этапе «Уладара сяла-2015″ прадставіла сям’я Кушняровых з Перамонта

Лёзненшчыну на абласным этапе «Уладара сяла-2015″ прадставіла сям’я Кушняровых з Перамонта

Лёзненшчыну на абласным этапе «Уладара сяла-2015″ прадставіла сям’я Кушняровых з Перамонта

Лёзненшчыну на абласным этапе «Уладара сяла-2015″ прадставіла сям’я Кушняровых з Перамонта

Лёзненшчыну на абласным этапе «Уладара сяла-2015″ прадставіла сям’я Кушняровых з Перамонта

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт, Віцебскі абласны камітэт ГА “Беларускі рэспублікаскі саюз моладзі” і Віцебскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага компексу.

Нагадаем, што ў мінулым годзе Лёзненшчыну прадстаўляла сям’я Садоўскіх з аг. Дабрамыслі, а ў 2013 годзе нашы землякі, сям’я Кулаковых з Адаменак, перамагла на рэспубліканскім этапе конкурсу. Сёлета за Лёзненшчыну выступала сям’я Кушняровых з вёскі Перамонт: Яўгенія, Уладзімір і іх дзеткі – 10-гадовы Яраслаў, 8-гадовы Ян і 3-гадовая Ева. Жанчына працуе ў СПУ “Перамонт” кладаўшчыком, яе муж – слесарам на Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы “Ганна”. Разам з імі падтрымаць родных прыехала маці Яўгеніі – Ірына Яўгенаўна. А падрыхтавацца да конкурсу камандзе дапамагалі работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РК «БРСМ» і Цэнтра культуры. Удзельнікі мерапрыемства ў рамках тэмы “Вёска: традыцыі і сучаснасць” павінны былі прадставіць сваю сям’ю творчым нумарам з выкарыстаннем відэасуправаджэння, а таксама прадэманстраваць журы выставу дасягненняў сямейнай гаспадаркі. Акрамя гэтага, сем’і спаборнічалі ў конкурсах па прыгатаванні дранікаў, распілоўцы бервяна і колцы дроў, спартыўнай і вясковай эстафетах, а ў завяршэнні павінны былі паказаць сваё майстэрства ў распраганні і запраганні каня. Сям’я Кушняровых узяла вышэйшую ўзнагароду ў конкурсе “Лепшы сельскі падворак” за відэаролік пра сябе і сваю гаспадарку і атрымала ў падарунак бутэрбродніцу і блэндэр. Пераможцы ж размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца – сям’я Сяргун з Браслаўскага раёна, 2 месца – сям’я Салавых з Верхнядзвінскага, і першае ўзяла сям’я Рамановіч з Шаркаўшчынскага раёна. У падарунак ад арганізатараў пераможцы атрымалі новага члена сваёй гаспадаркі – жывое ягня. Яўгенія і Уладзімір падзяліліся ўражаннямі. Яны адзначылі, што конкурс ім спадабаўся. Калі б запрасілі прыняць удзел яшчэ раз – доўга б не думалі. Бо цяпер, калі пабачыў, як кажуць, усю кухню знутры, рыхтавацца да конкурсу было б значна лягчэй – ведаеш, чаго можна чакаць. – Што тычыцца саміх спаборніцтваў, – кажа Яўгенія, – то не магу сказаць, што яны былі лёгкімі ці цяжкімі, але цікавымі – гэта безумоўна. Самым складаным, бадай, было распілаваць бервяно: яно ўсё ніяк не хацела нам паддавацца. Яшчэ хачу падкрэсліць, што вельмі да месца прыйшліся падарункі, бо хутка прыйдзе час збіраць дзетак у школу, гатаваць ім сняданак, і атрыманыя прызы будуць мне добрымі памочнікамі ў гэтай справе. Ксенія ДЗЕРАВЯГА.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Лиозно

Ещё первоклассники, но уже артисты!

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в Лиозненской детской школе искусств прошёл традиционный ежегодный праздничный концерт «Посвящение в первоклассники». 351

Хроника происшествий в районе

Хотите узнать больше? 15 ноября в 14.00 в РОВД поступил звонок от жителя аг. Бабиновичи, пенсионера, который сообщил, что в магазине «Хлебсервис» данного агрогородка 529

Жители микрорайона «Школьный» просят улучшить пешеходную дорожку

Хотите узнать больше? Качество пешеходной дорожки в «Школьном», что ведёт от магазина «Луч» к дому по ул. Строителей, 7, не раз становилось темой разговора населения 371

ДТП в Адаменках

Хотите узнать больше? Утром в  среду, 18 ноября, в аг. Адаменки на автодороге Лиозно–Ковали произошло ДТП с участием двух пешеходов. Женщины, работницы местной 408

Лиозненская молодежь призывает не курить в постели

Хотите узнать больше? Еще до начала республиканской акции «Не прожигай свою жизнь!» в некоторых организациях Лиозно и в средней школе  №1 горпоселка появился фоновый 416

Потомок уральских казаков рассказал о себе и своих предках

Хотите узнать больше? В гости к С. Г. Левенкову, который живёт в аг. Пушки, я напросилась по подсказке председателя Лиозненского сельсовета С. В. Пуковой, которая 392

Несколько проектов для инвесторов на форуме «Инновационное предпринимательство Витебской области» представила Лиозненщина

Хотите узнать больше?    В четверг, 12 ноября, делегация нашего района в составе заместителя председателя райисполкома В. В. Черноусова, директора республиканского 363

В «Осеннем мозголоме» победили «Яркие люди»

Хотите узнать больше? Числиться в лидерах районного интеллектуального турнира «Мозголом», что и говорить, дело почётное, приятное, но, вместе с тем, очень ответственное. 541