Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Свістулькі ад Ксеніі з Лёзна

Свістулькі ад Ксеніі з Лёзна

Сёлета ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» праходзіла свята-конкурс майстроў  народнай цацкі і лялькі «Забава-2015». У ім прынялі ўдзел больш 70 майстроў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі. Выстаўляліся вырабы з тэкстылю, дрэва, керамікі, саломкі. Вельмі прыемна, што на такім высокім узроўні і сярод вопытных удзельнікаў была адзначана і работніца нашага раённага Дома рамёстваў К. В. Мартысевіч. Ксенія Віктараўна атрымала дыплом за творчы дэбют у намінацыі «Народная цацка з керамікі». Дзяўчына прадставіла на суд журы і гледачоў калекцыю керамічных свістулек (больш пяцідзесяці экземпляраў). – Лёзна вядома сярод аматараў керамікі як радзіма знакамітага кераміста Траяноўскага, – гаворыць дырэктар раённага Дома рамёстваў І. М. Самусенка. – Ён праславіў нашы мясціны бабінавіцкай свістулькай. У 30-50-х гадах мінулага стагоддзя ў вёсцы працавала арцель «Чырвоны паліўнік», якая рабіла глазураваную кераміку з ангобнай роспіссю ўнутры і звонку. Посуд пакрывалі свінцовай палівай з дадаткам перапаленай медзі і вокісу марганцу. У выніку атрымоўваўся прыгожы зеленаваты або янтарны колер з-пад якога ззяў вясёлы ўзор завіткоў і кропак. У якасці дэкаратыўнага элемента бабінавіцкія майстры выкарыстоўвалі лепку. Больш за ўсё ім падабаўся мядзведзь, які ўпрыгожваў гарлачыкі і вазоны. У 70-я гады бабінавіцкія вырабы карысталіся папулярнасцю ва Усходняй Беларусі. Аднак потым рамяство сышло на нет. Яго адраджэннем і займаюцца сёння лёзненскія керамісты. У тым ліку і Ксенія Віктараўна. Па словах Інэсы Міхайлаўны, дзяўчына карпатліва рабіла адзін выраб за другім, пакуль свістулькі не набылі свой сапраўдны голас. На гэта спатрэбілася амаль два гады. Але майстар справілася, больш таго, як адзначыла журы, выпрацавала свой стыль. Зробленыя ёй свістулькі маюць свой асаблівы твар. Так што гэты ганаровы дыплом атрыманы заслужана. Алена РАТНЁВА.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Лиозно

Ещё первоклассники, но уже артисты!

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в Лиозненской детской школе искусств прошёл традиционный ежегодный праздничный концерт «Посвящение в первоклассники». 356

Хроника происшествий в районе

Хотите узнать больше? 15 ноября в 14.00 в РОВД поступил звонок от жителя аг. Бабиновичи, пенсионера, который сообщил, что в магазине «Хлебсервис» данного агрогородка 530

Жители микрорайона «Школьный» просят улучшить пешеходную дорожку

Хотите узнать больше? Качество пешеходной дорожки в «Школьном», что ведёт от магазина «Луч» к дому по ул. Строителей, 7, не раз становилось темой разговора населения 374

ДТП в Адаменках

Хотите узнать больше? Утром в  среду, 18 ноября, в аг. Адаменки на автодороге Лиозно–Ковали произошло ДТП с участием двух пешеходов. Женщины, работницы местной 413

Лиозненская молодежь призывает не курить в постели

Хотите узнать больше? Еще до начала республиканской акции «Не прожигай свою жизнь!» в некоторых организациях Лиозно и в средней школе  №1 горпоселка появился фоновый 421

Потомок уральских казаков рассказал о себе и своих предках

Хотите узнать больше? В гости к С. Г. Левенкову, который живёт в аг. Пушки, я напросилась по подсказке председателя Лиозненского сельсовета С. В. Пуковой, которая 393

Несколько проектов для инвесторов на форуме «Инновационное предпринимательство Витебской области» представила Лиозненщина

Хотите узнать больше?    В четверг, 12 ноября, делегация нашего района в составе заместителя председателя райисполкома В. В. Черноусова, директора республиканского 365

В «Осеннем мозголоме» победили «Яркие люди»

Хотите узнать больше? Числиться в лидерах районного интеллектуального турнира «Мозголом», что и говорить, дело почётное, приятное, но, вместе с тем, очень ответственное. 546