Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Знайшоў сябе ў тэатры «Лялька»

Знайшоў сябе ў тэатры «Лялька»

Каб авалодаць творчай прафесіяй і вучыцца ў такіх знакамітых мэтраў сцэны, як Армен Джыгарханян, Аляксандр Калягін, Андрон Канчалоўскі, зусім неабавязкова нарадзіцца ў Маскве. Прыклад таму Яўген Гусеў, наш зямляк з Веляшковічаў. “Малады акцёр, які ўжо заявіў аб сваіх здольнасцях яскрава і цікава працаваць на сцэне лялечнага тэатра”, – так кажуць пра Яўгена яго калегі з Беларускага тэатра “Лялька”, што ў Віцебску. Нягледзячы на тое, што ў тэатры толькі сёмы год, ён пры падвядзенні вынікаў сезона ўжо двойчы быў намінантам на “Лепшую мужчынскую ролю”. За творчыя поспехі Яўген Гусеў адзначаны на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Тэатр наогул вабіць сваёй таямнічасцю, а сустрэча з гэтым акцёрам стала сапраўдным адкрыццём. Тым больш, што размова адбылася менавіта на рабочым месцы Яўгена. Ён паказаў грымёрку, касцюмерную, музей, дзе захоўваюцца дэкарацыі і лялькі з адпрацаваных спектакляў. Цікава было даведацца, як просты вясковы хлопец папаў у чароўны свет мастацтва, жыве ў ім і стварае. Першыя крокі да прафесійнай сцэны пачыналіся менавіта на Лёзненшчыне, у Веляшковічах, дзе ён нарадзіўся і вырас, скончыў школу, і дзе зараз жывуць яго родныя. Дома заўсёды чакаюць прыезду Яўгена і сястры хлопца Насці, студэнткі педуніверсітэта, мама, Любоў Мікалаеўна, і бацька, Сцяпан Аляксандравіч. Прафесіі бацькоў (бухгалтар і ветурач) далёкія ад творчасці. Але яны змаглі распазнаць у сыне схільнасць да тэатральнай дзейнасці і дапамаглі яму пайсці правільным шляхам. У школе з пачатковых класаў Жэня пастаянна ўдзельнічаў у розных пастаноўках. І першая настаўніца, Л. П. Дзецкіна, даручала яму самыя разнастайныя ролі. Затым ён наведваў драматычны гурток, якім кіравала бібліятэкар І. П. Вінаградава. Але, калі прыйшоў час прафесійнага вызначэння, хлопец стаяў на раздарожжы. Збіраўся за кампанію з сябрам паступаць у Аршанскі педагагічны каледж на аддзяленне фізвыхавання. І амаль у апошні момант у сям’і было прынята рашэнне падаць дакументы ў Віцебскае вучылішча мастацтваў.
Знайшоў сябе ў тэатры «Лялька»

Знайшоў сябе ў тэатры «Лялька»

Успамінаючы аб уступных экзаменах і далейшай вучобе, Яўген гаворыць: – Акрамя тэсціравання па мове я здаваў яшчэ адзін комплексны экзамен, у які ўваходзілі выразнае чытанне прозы, байкі, лірычнага верша, выкананне песні, танца і дзеяння па словах. Мне далі тры словы: “лаўка”, “газета”, “парасон”. Упершыню прыйшлося імправізаваць. Як даведаўся потым, набраць у групу трэба было толькі пяць чалавек. Я ж быў запісаны простым алоўкам пад нумарам 6, і ніжэй – яшчэ адна дзяўчына. На шчасце, камісія вырашыла павялічыць групу да сямі чалавек. Залічылі і нас. Вучыцца спачатку было вельмі цяжка. Прадметы незнаёмыя: сцэнічныя мова і пластыка, трэнінгі па акцёрскаму майстэрству. Але намаганні далі плён. Менавіта ў вучылішчы я атрымаў добрую базу ведаў, за што ўдзячны сваім выкладчыкам. Асабліва куратару Надзеі Яўгенаўне Кузьмянковай. Практыку праходзіў у тэатры “Лялька” пад кіраўніцтвам вядучага акцёра Аляксандра Леанідавіча Маханькова. Заўважыў мяне і мастацкі кіраўнік Віктар Ігнатавіч Клімчук. Ён прысутнічаў у нас на выпускных экзаменах і потым забраў мяне да сябе ў тэатр. Працаваць у “Ляльцы” Гусеў пачаў з 2007 года. Рабіў спробу паступіць ва Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі, але конкурсу не вытрымаў. Пасля завочна скончыў рэжысёрскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва ў Мінску. Па словах акцёра, першыя шэсць месяцаў працы ў тэатры ён толькі назіраў за тым, як іграюць мэтры сцэны. І толькі ў студзені 2008 года для яго пачаліся рэпетыцыі спектакля “Кветачка-вясёлка”, у якім Гусеў выканаў дзве эпізадычныя ролі: Мядзведзя і Міліцыянера. З таго часу на яго ліку ўжо больш як 15 персанажаў. Першая галоўная роля – Міхаіл Цімафеевіч у спектаклі “Жыў-быў Заяц”. Яна была адзначана як лепшая мужчынская роля сезона 2008-2009 гадоў. У дзень маёй сустрэчы з акцёрам ён удзельнічаў у двух прадстаўленнях спектакля “Брэменскія музыкі” з прамежкам для адпачынку ў адну гадзіну. На пытанне, цяжка гэта ці не, Яўген Гусеў адказаў, што, маўляў, нічога складанага, бо на рэпетыцыях усё адпрацавана да аўтаматызму. Спектаклі ідуць амаль кожны дзень, гэта прывычна. Ён выканаў шэраг запамінальных роляў. Вось некаторыя з іх: Кароль (“Брэменскія музыкі” В. Ліванава і Ю. Энціна), Рыгор (“Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка” Я. Баршчэўскага), Сын (“Хлопчык і Цень” К. Чаркаскай і А. Князькова), Воўк (“Тук-тук! Хто там?” па матывах казкі “Воўк і сямёра казлянят”). Як кажа Яўген, лялечніка не заўсёды відаць на сцэне. Але былі выпадкі, калі маленькія гледачы ці іх бацькі пазнавалі яго на вуліцы, у краме. Гэта надзвычай прыемна. У 2010 годзе яму пашчасціла праходзіць перападрыхтоўку ў Маскве на базе Летняй міжнароднай тэатральнай школы, якой кіруе Аляксандр Калягін. Вось тады і пазнаёміўся з Арменам Джыгарханянам, Андронам Канчалоўскім, Аляксандрам Алешкам. Больш таго, вучыўся ў іх майстэрству. Падзеяй у жыцці акцёра ў 2012 годзе з’явіўся ўдзел у спектаклі для дарослых “Нататкі вар’ята” па М. Гогалю, дзе ён выконваў галоўную ролю Аксенція Іванавіча Папрышчына – маленькага чалавека, тытулярнага саветніка, які ніколі не зможа атрымаць павышэнне па службе і ажаніцца на дачцы дырэктара Дэпартамента, якую кахае. Бо жыве герой у хворым грамадстве, для якога матэрыяльнае багацце і высокі чын – галоўныя каштоўнасці. Прыніжаны і загнаны ў кут безвыходнасці і адчаю, Папрышчын страчвае розум. Але, разам з тым, герой пачынае адчуваць сябе Чалавекам. Роля даволі складаная, але Яўген справіўся з ёю бліскуча, і ў чарговы раз стаў намінантам на лепшую мужчынскую ролю тэатральнага сезона. Узнагароджаны Дыпломам аблвыканкама, атрымаў падзяку міністра культуры Рэспублікі Беларусь. – Папрышчын для мяне вельмі дарагая роля, над якой працаваў з захапленнем і выкладваўся па максімуму, – прызнаецца акцёр. – Прыемна і ў той жа час вельмі адказна, бо прыйшлося акунуцца ў класічны твор, пераўвасабляцца, перажываць падзеі далёкіх часоў. Тэатральны калектыў гастраляваў з “Нататкамі вар’ята” у Мінску, Гродна, Польшчы. Наогул, “Лялька” вядома далёка за межамі рэспублікі. У складзе трупы Яўген пабываў у Расіі, Украіне, Балгарыі. У буйныя гарады, раённыя цэнтры Беларусі яны выязджаюць пастаянна. Дарэчы, і ў Лёзне выступалі ўжо неаднаразова. Апошнім часам Яўген Гусеў паспеў зняцца ў эпізадычнай ролі камісара-чэкіста ў фільме рэжысёра Аляксандра Мітты “Шагал-Малевіч”. Адзначае,  што кіназдымачны працэс кардынальна адрозніваецца ад тэатральнага. Але атмасфера тэатра яму бліжэй. – Сапраўды кажуць, калі прафесія па душы, то гэта штосьці большае чым праца. Я знайшоў сябе ў тэатры, рэалізоўваю свае магчымасці і атрымліваю ад гэтага задавальненне. Лічу, што галоўнае для акцёра – не набыць зорную хваробу, застацца самім сабою, нястомна шукаць штосьці новае, каб быць цікавым гледачу. На бліжэйшы час у планах Яўгена Гусева  – удзел у новым спектаклі “Чорны манах” па А. Чэхаву, падрыхтоўка да якога пачнецца ў чэрвені. Якую ролю ён атрымае, пакуль невядома. Будзем чакаць. Думаю, што жыхары Лёзненшчыны зацікавяцца і знойдуць магчымасць паглядзець пастаноўкі з удзелам земляка. Таццяна ІГНАЦЕНКА.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Лиозно

Ещё первоклассники, но уже артисты!

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в Лиозненской детской школе искусств прошёл традиционный ежегодный праздничный концерт «Посвящение в первоклассники». 354

Хроника происшествий в районе

Хотите узнать больше? 15 ноября в 14.00 в РОВД поступил звонок от жителя аг. Бабиновичи, пенсионера, который сообщил, что в магазине «Хлебсервис» данного агрогородка 530

Жители микрорайона «Школьный» просят улучшить пешеходную дорожку

Хотите узнать больше? Качество пешеходной дорожки в «Школьном», что ведёт от магазина «Луч» к дому по ул. Строителей, 7, не раз становилось темой разговора населения 373

ДТП в Адаменках

Хотите узнать больше? Утром в  среду, 18 ноября, в аг. Адаменки на автодороге Лиозно–Ковали произошло ДТП с участием двух пешеходов. Женщины, работницы местной 410

Лиозненская молодежь призывает не курить в постели

Хотите узнать больше? Еще до начала республиканской акции «Не прожигай свою жизнь!» в некоторых организациях Лиозно и в средней школе  №1 горпоселка появился фоновый 420

Потомок уральских казаков рассказал о себе и своих предках

Хотите узнать больше? В гости к С. Г. Левенкову, который живёт в аг. Пушки, я напросилась по подсказке председателя Лиозненского сельсовета С. В. Пуковой, которая 393

Несколько проектов для инвесторов на форуме «Инновационное предпринимательство Витебской области» представила Лиозненщина

Хотите узнать больше?    В четверг, 12 ноября, делегация нашего района в составе заместителя председателя райисполкома В. В. Черноусова, директора республиканского 364

В «Осеннем мозголоме» победили «Яркие люди»

Хотите узнать больше? Числиться в лидерах районного интеллектуального турнира «Мозголом», что и говорить, дело почётное, приятное, но, вместе с тем, очень ответственное. 545