Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Глава Лиозненского района наградил победителей творческого конкурса, посвященного 70-летию со дня освобождения

Глава Лиозненского района наградил победителей творческого конкурса, посвященного 70-летию со дня освобождения

И. А. Лавринович вручает грамоту писателю Г. Б. Пациенко

5 кастрычніка ў райвыканкаме адбылося мерапрыемства па падвядзенні вынікаў творчага конкурса, прысвечанага 70-годдзю вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які быў аб’яўлены і праводзіўся аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта І. А. Лаўрыновіч павіншаваў творцаў, выказаў падзяку актыўным удзельнікам добраўпарадкавання тэрыторыі раёна да святкавання знамянальнай даты і ўручыў ім ганаровыя дыпломы і падарункі.
Удзельнікі конкурса – прадстаўнікі розных узростаў і заняткаў, людзі неабыякавыя да гісторыі і сучаснасці. Аб гэтым сведчаць іх творы, прасякнутыя пачуццём патрыятызму і шчырай удзячнасці тым, хто 70 гадоў назад змагаўся за свабоду лёзненскага краю. У намінацыі “Лепшы верш” пераможцамі сталі аўтары Д. А. Багдановіч і П. С. Даговіч. Дзіна Анатольеўна выступіла перад прысутнымі са сваім вершам “Я шукала магілу салдата”. Добрыя падарункі да свята жыхарам раёна падрыхтавалі мясцовыя паэткі В. У. Пячонава і Я. А. Саламаціна, якія склалі тэксты будучых песень. Яны атрымалі ўзнагароды як пераможцы ў намінацыі “Лепшая аўтарская песня”. Але самая дарагая ўзнагарода наперадзе, калі тэксты знойдуць сваіх кампазітараў і выканаўцаў.
За лепшыя публікацыі, прысвечаныя ваенна-патрыятычнай тэматыцы, адзначаны член Саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі Г. Б. Пацыенка і краязнаўца, кіраўнік музея СШ № 1 гарпасёлка Н. К. Ціхамірава. Гэта людзі, якія пастаянна ўдзельнічаюць у духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.
Калектыў цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі падрыхтаваў для юных чытачоў зборнік дзіцячых апавяданняў “Война в судьбе моей семьи”. У яго ўвайшлі 20 гісторый, якія расказалі дзецям іх бабулі і дзядулі. Гэта кніга таксама добры падарунак да свята.
Прымалі ўдзел у творчым конкурсе і школьнікі. У намінацыі “Лепшы малюнак” перамога дасталася вучню 5-га класа СШ № 2 г.п. Лёзна Аляксандру Окуневу. Самыя дакладныя адказы на пытанні віктарыны па гісторыі вызвалення Лёзненшчыны дала 9-класніца Калышанскай базавай школы Ірына Марціноўская.
Затым слова трымаў паважаны земляк К. Р. Карпекін, былы выпускнік Першамайскай школы, зараз кандыдат гістарычных навук, галоўны захавальнік дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, які рыхтаваў пытанні віктарыны, прысвечанай 70-годдзю вызвалення раёна. Канстанцін Рыгоравіч адзначыў, што на Лёзненшчыне шмат краязнаўцаў. З сабраных імі матэрыялаў можна стварыць кнігу. Было б вельмі добра выдаць яе да наступнага юбілею.
Па выніках конкурса добраўпарадкавання былі ўзнагароджаны самыя руплівыя і творчыя гаспадары гарпасёлка і вясковых падворкаў, якія сваімі рукамі ствараюць прыгажосць навокал. Падарункі атрымалі сем’і Аляксандра Еўдакімавіча і Ніны Пракопаўны Вароніных з аг. Бабінавічы,  Пятра Валянцінавіча і Любові Іванаўны Волкавых з Веляшковічаў, Аляксандра Васільевіча і Святланы Анатольеўны Крысак з аг. Дабрамыслі, Васіля Аляксандравіча і Ніны Васільеўны Купчонак з аг. Крынкі, Людмілы Іванаўны Паўлоўскай і Ігара Яўгенавіча Новікава з Адаменак, Фёдара Еўлампіевіча і Наталлі Сяргееўны Ніканавых са Стасева, Барыса Іванавіча і Алены Фёдараўны Адамовічаў з аг. Надзёжына. А таксама жыхары г.п. Лёзна: Васіль Уладзіміравіч і Ірына Рафікаўна Левянковы, Сяргей Мікалаевіч і Ніна Міхайлаўна Мужалёвы, Аляксандр Васільевіч і Таццяна Віктараўна Семянковы, Тамара Аляксееўна Смірнова, Міхаіл Аляксеевіч і Святлана Фёдараўна Плаксіны, Уладзімір Паўлавіч і Ларыса Васільеўна Камандышка.
Шмат папрацавалі над саламянымі фігурамі, якія размешчаны абапал аўтадарогі Лёзна-Віцебск, майстры-энтузіясты Г. Ф. Макравусава, С. І. Кавалеўская і творчы калектыў СШ № 2 г. п. Лёзна.  Падзяку атрымалі таксама старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў за вялікі ўклад у справу добраўпарадкавання населеных пунктаў.
Бязмежна радуе, што нашы сучаснікі сваёй стваральнай дзейнасцю, добрасумленай працай і творчасцю, выказваюць любоў і адданасць роднаму краю, памятаючы, якой цаной заплочана за мір на зямлі.
Таццяна ІГНАЦЕНКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Лиозно

Ещё первоклассники, но уже артисты!

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в Лиозненской детской школе искусств прошёл традиционный ежегодный праздничный концерт «Посвящение в первоклассники». 362

Хроника происшествий в районе

Хотите узнать больше? 15 ноября в 14.00 в РОВД поступил звонок от жителя аг. Бабиновичи, пенсионера, который сообщил, что в магазине «Хлебсервис» данного агрогородка 534

Жители микрорайона «Школьный» просят улучшить пешеходную дорожку

Хотите узнать больше? Качество пешеходной дорожки в «Школьном», что ведёт от магазина «Луч» к дому по ул. Строителей, 7, не раз становилось темой разговора населения 375

ДТП в Адаменках

Хотите узнать больше? Утром в  среду, 18 ноября, в аг. Адаменки на автодороге Лиозно–Ковали произошло ДТП с участием двух пешеходов. Женщины, работницы местной 414

Лиозненская молодежь призывает не курить в постели

Хотите узнать больше? Еще до начала республиканской акции «Не прожигай свою жизнь!» в некоторых организациях Лиозно и в средней школе  №1 горпоселка появился фоновый 422

Потомок уральских казаков рассказал о себе и своих предках

Хотите узнать больше? В гости к С. Г. Левенкову, который живёт в аг. Пушки, я напросилась по подсказке председателя Лиозненского сельсовета С. В. Пуковой, которая 396

Несколько проектов для инвесторов на форуме «Инновационное предпринимательство Витебской области» представила Лиозненщина

Хотите узнать больше?    В четверг, 12 ноября, делегация нашего района в составе заместителя председателя райисполкома В. В. Черноусова, директора республиканского 370

В «Осеннем мозголоме» победили «Яркие люди»

Хотите узнать больше? Числиться в лидерах районного интеллектуального турнира «Мозголом», что и говорить, дело почётное, приятное, но, вместе с тем, очень ответственное. 551