Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ларыса Геніюш. Партызаны

Ларыса Геніюш. Партызаны

Ларыса Геніюш (1910 - 1983), беларуская паэтка

Публікацыя верша Ларысы Геніюш “Партызаны” можа падацца спрэчнай. Аднак мы лічым патрэбным яго апублікаваць, каб паказаць яшчэ адзін пункт погляду на мінулую вайну. Тым больш, падобныя выказванні нярэдка даводзілася чуць з вуснаў жыхароў нашага рэгіёна.

У афіцыйнай публічнай прасторы ІІ сусветную вайну па савецкай звычцы працягваюць называць Вялікай Айчыннай, а савецкіх партызанаў у адзін голас называюць героямі. Навукоўцы тым часам адзначаюць, што вайна мела ўсе рысы грамадзянскай. Дзясяткі тысячаў беларусаў служылі ў паліцыі і падпарадкаваных нацыстам фармаваннях, дзясяткі тысячаў былі ў савецкіх партызанах – і забівалі адзін аднаго.

Сведкі партызанскай вайны ўспамінаюць пра тое, як партызанскія аперацыі правакавалі нацыстаў на карныя аперацыі. Калі партызаны забілі каля Лынтупаў нямецкага генерала, у рэгіён былі прысланыя літоўскія паліцыйныя аддзелы, якія забілі некалькі сотняў чалавек. Калі каля вёскі Парэчча (Докшыцкі раён) на партызанскай міне ўзарваўся нямецкі конь, былі ўзятыя ў закладнікі, а потым расстраляныя васьмёра вяскоўцаў – па двое за конскую нагу. Вёску Азарцы, што паміж Параф’янавам і Докшыцамі, спалілі разам з жыхарамі пасля таго, як побач на дарозе была знойдзена міна. Такіх прыкладаў было тысячы.

Публікацыя гэтага верша не ёсць спробай прынізіць подзвіг тых людзей, якія ў змагаліся складзе партызанскіх аддзелаў, шчыра імкнучыся наблізіць момант вызвалення Радзімы ад нямецкіх акупантаў.

Але… вайна дужа складаная, каб яе можна было вычарпальна ахарыктарызаваць у адным тэксце, ці – тым больш – упісаць у нейкую ідэалагічную схему.

Як запомню войны і пажары -
Усё пабоішчам мая зямля.
Колькі раз па ёй, бы лівень з хмараў,
Кроў чужая і свая плыла.
Продак мой, спыняючы нашэсце,
Кідаўся на ворага з мячом,
Толькі б не цярпелі сем’і, дзеці,
За плячыма захаваўся дом!
І стаялі насмерць, усенародна,
Супраць недругаў суровых і ліхіх.
І не пакідалі безбаронных,
Ворагаў наклікаўшы на іх.

Партызаны ж, тыя партызаны,
Што ім сёлы, боль і енк людскі.
Толькі б мосцік недзе быў узарваны,
Ды зляцелі з рэйкаў цягнікі.
Што для іх адкрытыя магілы,
Дзе за рэйкі кідалі дзяцей,
Не, дзяцей яны не баранілі,
Солтыса забіць куды прасьцей.
Солтыса, які акучваў немца,
Каб ад згубы ратаваць сяло,
Бо куды народу было дзецца,
Помачы адкуль чакаць было?
Нашы пушчы, роднае багацце,
Непралазнасць зарасляў, балот:
Партызанам ёсць куды схавацца,
А куды ж схаваецца народ?
А куды схаваюцца мільёны
Ў кінутай нашэсцем старане,
Дзеці ў гэтых сёлах безбаронных,
Калі ўсе мужчыны на вайне?

Пішуць вершы, повясці, раманы,
Усё ж няма там ні слаўца нігдзе,
Каб грудзьмі стаялі партызаны
За расстрэляных, за паленых людзей!
То не подзвіг баявы і смелы,
Толькі брэх сабачы і пусты,
Наклікаць на сёлы смерць умелі,
А самыя шпарылі ў кусты!
Выстаўлялі немаўлят пад стрэлы,
А слабых жанчын пад кулямёт,
Ім за рэйкі дык душа балела,
Не балела толькі за народ.
Жаль народны, што не мае меры,
Дым з абпаленых, загубленых касцей,
Партызаны горшыя як зверы,
Звер так ворагу не кідае дзяцей.
А пакуль ёсць кіпцюры і зубы,
Засланяе ён малых сабой,
Не бяжыць у сасоннік ад загубы,
А ў няроўны кідаецца бой!
Нават тая птушачка малая
Люта скача злыдням да вачэй,
У горы птушанят не пакідае,
Лепей згіне ля сваіх дзяцей.

Хваляцца, каго яны забілі,
Ці праз іх загінула дарма.
А каго яны абаранілі?
Гэткіх на ўліку ў іх няма.

Йшлі інструкцыі ў вадным напрамку,
Палымнела Беларусь адна,
А чаму не падымалі партызанкі
На Каўказе ці каля Арла?

Аднаго забілі часам гада,
І забіўшы, зайцамі ўцяклі,
А за гада сотні леглі радам
Безбаронных жыхароў зямлі.
І няўцям да сёння той Мазанік,
Як лілася ў Менску наша кроў,
Не, не партызан, не партызанак,
А ў мучэннях выжыўшых сыноў.
Калі судзіш ворага за згубу,
Першым чынам засланяй сваіх.
Эх, Мазанік, за аднаго Кубэ
Колькі нашых браццяў нежывых…
Ці яны табе ўначы не сняцца,
Тысячаў замучаных не жаль?
Што ж табе, Мазанік, нашы брацця,
Для цябе галоўнае – медаль…

Край мой любы, жытні і курганны,
На няласцы нелюдзяў чужых,
І калі мне кажуць: партызаны,
Жудасна мне робіцца ад іх.

Публікуецца паводле: Наша Ніва, №1, травень 1991 года.

* * *
Лары?са Ге?ніюш (у дзявоцтве Міклашэ?віч; 9 жніўня 1910 — 7 красавіка 1983) — беларуская паэтка, пісьменьніца, дзяячка нацыянальнага руху. З 1943 да 1948 года была Генеральным сакратаром Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі ў эміграцыі, упарадкавала і схавала ад спецслужбаў архіў БНР. Арыштаваная ў 1948 годзе, правяла ў савецкіх турмах да 1956-га.

Чытай таксама:
"Хлопчыку прыкладам разбілі ўсю галоўку" (Успаміны пра злачынствы нацыстаў і партызанаў на Бягомльшчыне).
Росіцкая трагедыя. Успаміны відавочцаў + дакументальны фільм

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

Білет на «Залатую калекцыю беларускай песні» выйграла Валянціна Церах з Вілейкі

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта belta.by 6 снежня ў Маладзечне адбудуцца здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя 24

В Глубоком собирают средства на мебель для особенных детей

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта r-19.ru Воспитанникам Глубокского центра коррекционно-развивающего обучения и 36

«Дукорский маёнтак» – сказочное место с древней историей

Хотите узнать больше? Перевернутый дом в «Дукорском маёнтке» Всего в 30 километрах от Минска расположилась новая точка на туристической карте Беларуси – «Дукорский 34

Юных талантов выберут в Глубоком 27 ноября на фестивале «Веселые голоса»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта playcast.ru В XXI районном фестивале, который состоится на сцене Городского дома 34

Выставка, спортивный праздник, игры и концерт пройдут ко Дню инвалидов в Глубоком

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта stavgorod.ru Ежегодная акция «Ты не один» пройдет в Глубоком с 29 ноября по 4 декабря. 34

Конкурс "Мисс Край.бай" продолжается. Самые красивые девушки шлют нам свои фотографии (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта fashionstylist.kupivip.ru Портал Край.бай выбирает самую красивую девушку края. До 2 69

В помощь поставчанам с ДЦП Ване и Софии в Глубоком было собрано около 2 000 рублей (фото)

Хотите узнать больше? Благотворительная акция «Белый цветок» состоялась в Глубоком. Фото предоставлено Край.бай Евгенией Дайлидёнок Благотворительная акция «Белый цветок» 47

Почему у памятника Ленину в Глубоком были кривые ноги и куда исчезла его голова (фото)

Хотите узнать больше? Памятник Ленину в Глубоком, который стоял на площади 17 Сентября. Фото с сайта news.tut.by В Глубоком на площади 17 Сентября несколько лет назад 68