Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У пошуках лепшай долі беларусы едуць працаваць у Расію

У пошуках лепшай долі беларусы едуць працаваць у Расію

Красная плошча ў Маскве. Злева - сабор Васіля Дабраслаўлёнага, збудаваны ў 1555-1561 годзе ў гонар захопу маскоўцамі Казанскага ханства. Справа - Спаская вежа маскоўскага дзядзінца (Крамля), збудаваная ў 1491, перабудаваная ў 1624-1625.

Багата людзей з нашага рэгіёна выязджаюць працаваць у Расію. Працуюць пераважна на будоўлях, прывозяць дадому вялікія паводле беларускага разумення грошы. Расказваюць рознае - кагосьці "кінулі", не заплаціўшы грошай, хтосьці загінуў...

Нягледзячы на ўсе нязручнасці - адарванасць ад сям'і, прававую неабароненасць, цяжкую працу, беларусы едуць працаваць за мяжу, бо на радзіме заробкі малыя. Наогул, працоўная міграцыя - звыклая рэч для Усходняй Еўропы - палякі, літоўцы, латышы выязджаюць на заробкі ў краіны Заходняй Еўропы. Пры цары і пры Польшчы нашыя дзяды ездзілі ў Злучаныя Штаты, у Канаду, Аргентыну, Францыю - нехта заставаўся там, а большасць вярталіся і куплялі зямлю на радзіме.

Аб сучасных беларусах-працоўных мігрантах піша пракрамлёўскі партал Regnum.ru. Пераклад на беларускую "Нашай Нівы".

Хтосьці працуе «вахтавым метадам», хтосьці ўжо ездзіць у госці на малую радзіму — пабачыцца з бацькамі, дапамагчы сваякам грашыма. У многіх беларускіх сем’ях дзеці не бачаць бацькоў тыднямі, а то і месяцамі — хтосьці павінен зарабляць грошы.

Апошнім часам менавіта на «сямейным фактары» робяць акцэнт чыноўнікі Беларусі, імкнучыся пераканаць патэнцыйных «гастарбайтараў» адмовіцца ад ідэі з’ехаць на заробкі з рэспублікі.

Прапагандысты выкарыстоўваюць розныя прыёмы. У прыватнасці, у пачатку 2013 года дзяржаўныя СМІ Беларусі праінфармавалі пра два выпадкі «вызвалення беларусаў з працоўнага рабства ў Расіі», прычым пры садзейнічанні адной і той жа раней невядомай расійскай арганізацыі. У першым выпадку

Андрэй Коўш, што вярнуўся з Дагестана ў Брэсцкую вобласць, сам абверг чуткі пра сваё «рабства». У другім «рабаўладальнік» з Арэнбургскай вобласці сам даказаў, што ніколі такім не быў: ён не абмяжоўваў у перамяшчэнні беларуса Мікалая Шпака, які жыў у яго, не выкарыстоўваў у дачыненні да яго гвалт, не спрабаваў пазбавіць яго магчымасці карыстацца тэлефонам і г.д.

Пасля абедзве шумныя гісторыі раптам перасталі цікавіць афіцыйныя беларускія выданні. Аднак намер любой цаной утрымаць парадзелыя працоўныя рэсурсы ў рэспубліцы не пакідае чыноўнікаў Беларусі. Самі ж беларусы, нягледзячы на намаганні добразычліўцаў, працягваюць шукаць добра аплачваную працу і масава мігруюць на заробкі праз «празрыстую» беларуска-расійскую мяжу.

«Умовы працы ў Расіі — амаль такія ж, як тут. Галоўнае — трапіць у добрую фірму, тады можна быць упэўненым, што і праца будзе, і заробак добры», — заявіў беларускі інжынер-будаўнік Сяргей, каментуючы ўмовы працы ў Расіі спецыялістаў яго профілю з Беларусі.

Сяргей жыве ў адным з райцэнтраў Гродзенскай вобласці і не хоча, каб праз яго словы ў сваякоў узніклі праблемы. Некалькі гадоў ён працаваў у розных рэгіёнах Расіі і на наступны дзень пасля інтэрв’ю збіраўся пакінуць Беларусь, каб зарабіць грошай для сям’і.

Паводле словаў суразмоўцы, праца будаўнікоў у Беларусі ацэньваецца ў некалькі разоў ніжэй, чым у Расіі, хоць працаваць даводзіцца не менш. Многіх яго суайчыннікаў даўно пацягнула на расійскія будоўлі — задоўга да крызісу 2011 года, калі зарплаты ў даляравым эквіваленце знізіліся ў тры разы і шматлікія прадпрыемствы спыніліся, не ведаючы, ці завяршаць пачатыя аб’екты, як ацэньваць працу будаўнікоў, квадратны метр кватэры або офіса, па якой цане заўтра будуць прадавацца будматэрыялы. «Гастарбайтары», якія працавалі ў гэты час на расійскіх будоўлях, пра сітуацыю ў Беларусі даведваліся з навін.

За апошнія гады ў Беларусі сфармаваўся цэлы будатрадаўскі рух — без дошак гонару і іншых атрыбутаў маральных заахвочванняў ударнікаў сацпрацы. Перадавікі будоўляў расійскага капіталізму аддаюць перавагу «маленькаму рубліку замест вялікага дзякуй». І галоўная небяспека для беларускага «гастрабайтара», са словаў Сяргея, — гэта не забароны мясцовых уладаў, а небяспека застацца без заробленых у Расіі грошай.

«Ёсць шмат фірмаў, якія не заплацілі сваім работнікам. Таму лепш ехаць у Расію па рэкамендацыі, а не „паеду— знайду працу“. Асабіста я не сутыкаўся з тым, каб мне не заплацілі, але ведаю, што такія факты ёсць, і часта расійскія падрадчыкі „кідаюць“ расійскіх жа субпадрадчыкаў, — сказаў суразмоўца. — Па інтэрнэце могуць абяцаць адно, а прыедзеш — на месцы зусім іншае. Таму лепш ехаць па рэкамендацыях — калі ўжо хтосьці папрацаваў і можа рэкамендаваць гэтую фірму».

Паводле словаў беларускага будаўніка, умовы працы на расійскіх будоўлях не горшыя, чым у Беларусі, а часам і лепшыя:

«Нам жыллё здымаюць — кватэру ў горадзе ці катэдж у прыгарадзе. Я жыў у катэджы за 12 кіламетраў ад горада — арганізацыя-наймальнік (субпадрадчык) здымала. На працу ў горад ездзілі на мікрааўтобусе».

Пытанне пра жыллё ў бытоўках прыкметна падняла яго настрой. «У Расіі раней на будоўлях жылі ў вагончыках — цяпер гэтага не дазваляюць, даўно такога няма. Нават у таджыкаў няма, — сказаў ён. — Зразумела, можна і памыцца, і паесці, і адпачыць. Спецвопратка, інструмент — гэта ўсё працадаўца выдае, а харчаванне — сваё».

«Працуем звычайна па 10 гадзін, рэдка калі па 8. Гадзіна — на абед. Стаўленне да працоўных вельмі добрае, — удакладніў суразмоўца. — Умовы могуць адрознівацца — трэба дамаўляцца. Пагадзінная аплата — адны ўмовы, па аб’ёмах выкананых работ — іншыя. Па адпачынках трэба дамаўляцца. Я дамовіўся на 1,5 месяца працы — 2 тыдні дома».

«У Калузе на славацкую фірму я адпрацаваў не адзін год — вельмі задаволены. Магу сказаць: замежная фірма — гэта лепш за ўсё, а з іх найлепшая італьянская або славацкая. Я на іх працаваў, і ніколі ў мяне праблем не было, а працаваў я шмат дзе. Быў такі выпадак, памятаю: у горадзе Электрасталь — у Падмаскоўі, расійскі генпадрадчык „кінуў“ расійскага ж субпадрадчыка — не заплаціў грошай. Але я працаваў на замежную фірму, з намі такога не было. А наогул у Расіі працуе шмат замежных будаўнічых фірмаў», — падзяліўся вопытам Сяргей.

Заробкі ў Расіі, сказаў беларускі будаўнік, прыкметна вышэйшыя, чым у Беларусі: «Электрык атрымлівае $2 тыс — атрымліваецца каля 60 тыс. расійскіх рублёў „чыстымі“, але гэта калі добры электрык. А калі такі, які толькі кабель можа цягнуць ды лямпачку ўкруціць — больш за $1,5 тыс. не атрымае.

Розныя фірмы, розныя віды работ, розныя кваліфікацыі будаўнічыя — усё гэта на зарплату ўплывае. Але самыя нармальныя ўмовы, як на мяне, у замежных фірмах».

У Беларусі, са словаў суразмоўцы, будаўнікі яго спецыяльнасці атрымліваюць каля $600 — дзе больш, а дзе менш, але ўсё роўна ў разы менш, чым у Расіі. Улічваючы рэаліі саюзнай дзяржавы, няма сэнсу працаваць за грошы на беларускага прыватніка або дзяржарганізацыю — мае сэнс сумленна зарабіць грошай за некалькі сотняў кіламетраў ад месца жыхарства. У Расіі да беларусаў стаўленне самае добразычлівае, адзначыў суразмоўца.

«Да беларусаў найлепшае стаўленне ў параўнанні з астатнімі, — сказаў ён. — Усе фірмы аддаюць перавагу працы ці з расійцамі, ці з беларусамі — ім не трэба дазволаў на працу, а астатнім трэба рэгістравацца.

Па квітку беларус можа працаваць месяц наогул без рэгістрацыі. Калі больш за месяц працуеш — фірма сама рэгіструе, афармляе дакументы».

«Славянаў ніхто не чапае, азіятаў — „шарсцяць“, — працягнуў ён. — У Калузе за 8 месяцаў мяне адзін раз даішнік спыніў — дакументы праверыць. Праверыў — адпусціў, ніякіх пытанняў. Я быў на сваім аўтамабілі з беларускімі нумарамі. Апошні раз быў — там уся пляцоўка каля фірмы застаўленая аўтамабілямі з беларускімі нумарамі. Я прыехаў і падумаў, што ўся Беларусь прыехала працаваць — толькі некалькі машын было з расійскімі нумарамі. І выявілася, што так: беларусаў было значна больш, чым таджыкаў, узбекаў, малдаван, украінцаў».

Шмат беларусаў працуе не толькі ў Калузе і Падмаскоўі, але і ў іншых рэгіёнах Расіі. «Рабочыя з Беларусі прыязджаюць на сваіх аўтамабілях — гэта адразу відаць. У Яраслаўлі, памятаю, у 2011 годзе поўна беларусаў было. І цяпер яны выконваюць вельмі вялікія аб’ёмы работ», — сказаў суразмоўца.

Сяргей задаволены ўмовамі працы і не збіраецца заставацца ў Беларусі. Падобна да таго, што ён не сочыць за заявамі высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якія другі год запар запэўніваюць: беларускія «гастарбайтары» вяртаюцца «дадому», у Беларусі яны ўжо атрымліваюць не менш, чым у Расіі, беларускія будаўнікі жадаюць працаваць на беларускія арганізацыі і г.д. «Заўтра паеду ў Расію», — сказаў на развітанне суразмоўца. Ён ведае, куды і навошта едзе.

Яшчэ адзін суразмоўца, доктар-анестэзіёлаг Уладзімір, восенню 2012 пераехаў з сям’ёй у Расію. Ён пакуль захоўвае грамадзянства Беларусі, але думае над перспектывай расійскага грамадзянства для сваіх дзяцей.

«У Мінску апошняя мая зарплата была 4–5 млн беларускіх рублёў — тут мне далі адразу 70 тыс. расійскіх рублёў акладу ($468–585 і $2245 адпаведна).

У Мінску я здымаў кватэру — свайго жылля не было, тут мне вылучылі службовае жыллё, — сказаў беларускі доктар. — Мы нядоўга думалі — перспектываў у Беларусі ні ў мяне, ні ў жонкі не было. Што мы страчвалі? Хіба што яшчэ далей з’ехалі ад бацькоў, сяброў, ад калег па працы, да якіх прывыклі. Ні ў плане грошай, ні ў плане кар’ернага росту ў нас не было перспектываў, і калі паступіла прапанова з Падмаскоўя, калі пытанне па жыллі так вырашылася — мы сабраліся і з’ехалі».

Паводле словаў Уладзіміра, размова з начальствам у яго была спачатку жорсткая: абяцанні змяняліся пагрозамі, але ў выніку працоўную кніжку выдалі, сыход з медустановы быў без «бразгання дзвярэй». Былыя калегі з разуменнем паставіліся да выбару Уладзіміра.

«Насамрэч і ў Расіі дактары не як сыр у масле катаюцца, і цэны тут нашмат вышэйшыя — на прадукты харчавання, напрыклад. Але мы можам сабе дазволіць тое, чаго не маглі дазволіць у Мінску», — сказаў суразмоўца.

Уладзімір яшчэ не прыняў канчатковага рашэння пра змену грамадзянства. «Мой пашпарт дазваляе мне тут працаваць. Працы хапае, але за яе плацяць. Пакуль усё складаецца добра, з’язджаць не думаю», — сказаў ён. Суразмоўца адзначыў, што адток высокакваліфікаваных беларускіх дактароў, па вялікім рахунку, ніколі не спыняўся: «Памятаеце тэракт у Маскве, калі „Норд Ост“ захапілі? Тады пісалі пра беларускіх дактароў, якія былі на спектаклі. Прайшло некалькі месяцаў, і яны, як мне расказалі, з’ехалі на заробкі ў Афрыку — краіну не памятаю, нейкая былая партугальская калонія, пастрэльваюць там. А тут — Расія».

Саюзная дзяржава дала магчымасць зарабіць у Расіі яшчэ адной беларускай грамадзянцы — Вользе. Як і папярэднія суразмоўцы, яна таксама не пажадала «прыцягваць увагу падатковай». Адпрацаваўшы 2,5 гады ў офісе маскоўскай фірмы, яна вярнулася ў Мінск, каб выйсці за свайго маладога чалавека. «Пра Маскву ў мяне засталіся толькі добрыя ўражанні», — сказала яна.

«У першую чаргу, вядома, прыцягвала зарплата: у Мінску тады плацілі $500–700 за працу маёй кваліфікацыі, а ў Маскве сходу прапанавалі $2 тыс. — вельмі добрыя грошы па беларускіх мерках. Плюс магчымасць падпрацоўваць камандзіроўкамі, але мяне і так усё задавальняла — ні ў адну не з’ездзіла. Паабяцалі і дапамаглі з пераездам — першы месяц мне здымалі аднапакаёвую кватэру, а потым я сама знайшла лепшы варыянт».

Паводле словаў суразмоўцы, стаўленне да беларусаў у Маскве самае добразычлівае. «Беларусаў заўсёды сустракалі добразычліва і больш цёпла, чым, скажам, украінцаў, — сказала яна. — У той фірме, на офісе якой я працавала, суадносіны беларусаў і расійцаў было прыкладна 60% і 40%. І такіх фірмаў у Маскве шмат».

У адрозненне ад паўднёвых ці азіяцкіх народаў, беларусаў цяжка адрозніць па колеры скуры або характэрным акцэнце. Фактычна беларускія прадпрыемствы ў Расіі, нават тыя, што складаюцца пераважна з уладальнікаў сініх пашпартоў РБ, імкнуцца не прыцягваць увагу да складу свайго персаналу і тым больш да гаспадароў.

«Беларусам даводзіцца ехаць на заробкі ў Маскву, каб цябе „не чапалі“. Многія з тых, хто з’ехаў у Маскву, кажуць, што ў Беларусі немагчыма працаваць: ледзь стаў прыкметны твой поспех — усё, цябе заўважылі, хутка табой зоймуцца, — патлумачыла Вольга. — З Мінска кожны дзень у бок Масквы ідзе некалькі цягнікоў — усе яны забітыя, білеты купіць немагчыма. Многія беларусы, зарабіўшы ў Маскве, „разгарнуўшыся“, прыязджаюць у Беларусь, набіраюць беларусаў — наймаюць персанал, прывозяць іх у Маскву і далей нармальна працуюць».

«Я асабіста ведаю некалькі сем’яў, у якіх муж працуе ў Маскве, а жонка і дзеці — у Мінску. Раз на два тыдні ён прыязджае, прывозіць грошы, потым зноў з’язджае. Магчыма, гэта маё асабістае кола зносін, але думаю, што такіх сем’яў вельмі шмат», — дадала суразмоўца.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

Билет на концерт Руслана Алехно выиграл предприниматель из Молодечно Михаил Коляда

Хотите узнать больше? Михаил Коляда со своей семьей. Фото предоставлено Край.бай Михаилом Колядой На концерт Руслана Алехно Михаил отправится 21 февраля в 19.00 во Дворец 67

"Давайте еще с ним поживем". Лукашенко не собирается отменять декрет о тунеядстве

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко во время встречи с журналистами и экспертами 3 февраля. Фото с сайта president.gov.by Александр Лукашенко не намерен отменять 62

Вырастут минимальные пенсии, а декретницам накинут по рублю. Что еще меняется в Беларуси с 1 февраля

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта tut.by В феврале те, кто живет на минимальную или социальную пенсию, а также на пособие 94

Тракторные гонки по бездорожью пройдут 28 января в Поставском и Глубокском районах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта yana - SPOX.ru Стартуют гонки 28 января в аг. Париж Поставского района. В скорости и 170

Несмотря на мороз, желающих искупаться в водоеме на Крещение в Глубоком было много (фото, видео)

Хотите узнать больше? Крещенское купание в Глубоком 19 января. Фото Леонида Юрика 19 января на озере Беглец в Глубоком состоялся традиционный молебен, во время которого 139

Министерство образования Беларуси запретило родительским комитетам собирать деньги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта madou18kgo.ucoz.ru Родительским комитетам официально запретили собирать деньги в школах 113

Королем шестого Рождественского бала в Глубоком стал Евгений Мальчонок из Докшицкого района (фото)

Хотите узнать больше? Шестой Рождественский бал в Глубоком собрал 15 января более 200 участников. Фото Павла Шауро Шестой Рождественский бал в Глубоком собрал 15 января 108

Без оголенных плеч и галстуков. Шестой Рождественский бал состоится в Глубоком 15 января

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Бал пройдет в рамках Рождественского слета православной молодежи Полоцкой 117