Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

УЛАНЫ, УЛАНЫ, ПРЫГОЖЫЯ ДЗЕЦІ (кароткі экскурс у гісторыю кавалерыі і гісторыя 23-га палка Гродзенскіх уланаў)

Укладальнік і перакладчык тэкстаў з польскай мовы Міхал Гіль

Слова да чытача

У дзяцінстве, асабліва калі мне мінула дзесяць гадоў, летнія школьныя вакацыі любіў праводзіць у роднай цёткі (бацькавай сястры) Фаіны ў вёсцы Юнькі, што ляжыць каля Паставаў. Што прываблівала туды? Гэта, безумоўна, поўная свабода дзеянняў, рэчка, шмат сяброў-аднагодкаў, сярод якіх былі не толькі вяскоўцы, але і дзеці, якія прыехалі з розных гарадоў Беларусі на лета да бабуль і дзядуль. Шмат часу праводзілі ля ракі: лавілі рыбу, ракаў, будавалі ставы, каб месца, дзе купаліся, было глыбей, ездзілі на роварах па грыбы і ягады. Зрэдчас дапамагаў цётцы “сенаваць” – варочаць сена, грузіць яго на тарантас, укладваць і таптаць на гарышчы. Калі падыходзіла “кулейка” (чарга), то дапамагаў пасвіць каровы. Звычайна асноўным пастухом была адна з маіх старэйшых стрыечных сясцёр, якія тады былі студэнткамі: адна ў Мінску, другая ў Віцебску. Пасвілі часцей у Алтынцы (дарэчы, вельмі цікавы назоў цюркскага паходжання). Так называлі мясцовыя жыхары парослую вольхай і сасонкамі мясцовасць паміж Паставамі (5 гарадком) і Юнькамі (там раней быў асфальтавы завод, а зараз – гарадскі сметнік). Днём да мяне на пасту прыходзілі сябры, і сястра адпускала нас на пару гадзін схадзіць за цукеркамі ці марозівам у “ваенторгаўскую” краму ў “Кашары” – так называлі жыхары Юнек і суседніх вёсак мікрараён 5-га ваеннага гарадка, дзе стаялі ракетчыкі. Тады я не задумваўся, што азначае гэта назва, і чаму гэты мікрараён так называюць. Потым, ужо пасля службы ў войску, калі пачаў цікавіцца гісторыяй, то даведаўся, што слова “кашары” у перакладзе з польскай мовы азначае “казармы”, і што там, дзе знаходзіцца ваенны гарадок ракетчыкаў, з 1935 па 1939 год былі казармы, жылыя дамы афіцэраў і палкавая стайня 23-га палка Гродзенскіх уланаў. Пазней, у 1940 годзе, у гэтых будынках размесціліся курсанты Пастаўскай авіяцыйнай школы, пасля вайны стаялі танкісты, затым – ракетчыкі.
Пры Савецкім Саюзе друкаваных крыніц пра гісторыю міжваеннай Польскай Рэчы Паспалітай, а тым больш пра гісторыю вайсковых фарміраванняў амаль не было. Цягам амаль пяцідзесяці гадоў толькі некалькі кніг малым накладам было выдадзена на тэму савецка-польскай вайны 1920 года і то для слухачоў ваенных акадэмій і ваенных гісторыкаў, бо пра яе не вельмі любілі ўспамінаць савецкія партыйныя прапагандысты і агітатары, паколькі тую вайну ўчыстую прайгралі. У Беларусі таксама назіралася такая ж сітуацыя, хаця ў тыя часы амаль палова яе тэрыторыі ўваходзіла да 1939 года ў склад ІІ Рэчы Паспалітай. Таксама было выдадзена толькі некалькі кніг пра “барацьбу беларускага народа і Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі супраць прыгнёту польскіх паноў і буржуяў”, пра цяжкую долю рабочых і сялян у панскай Польшчы і спрадвечную мару насельніцтва Заходняй Беларусі аб’яднацца з другой паловай беларусаў, якія пражывалі ў БССР, і ўвайсці ў склад Савецкага Саюза.
Толькі ў канцы 80-х, калі пачалася “перабудова і галоснасць”, кніжны рынак пачаў насычацца забароненай у камуністычныя часы літаратурай. З’явіліся кнігі пра Пілсудскага, Тухачэўскага, Андэрса і савецка-польскую вайну 1920 года, але не вельмі шмат. У незалежнай Беларусі, хоць прамінула ўжо дваццаць гадоў, тэмай “знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе ІІ Рэчы Паспалітай” мала хто цікавіцца з сучасных гісторыкаў, іх можна літаральна пералічыць па пальцах. Толькі ў апошнія гады выйшла на гэту тэму некалькі даследаванняў на беларускай мове наступных аўтараў: Алега Латышонка, Юры Туронка, Яўгена Мірановіча, Крысціны Гамулкі, Томаша Главінскага (усе з Польшчы), Арсеня Ліса, Андрэя Боркі, Уладзіміра Ляхоўскага, Яна Шумскага, Сяргея Токця, Андрэя Чарнякевіча, Андрэя Пачобута і Эдуарда Мазько, дзе большая частка аўтараў – гарадзенскія гісторыкі.
Іншая сітуацыя назіраецца ў Польшчы. Там пасля падзення камуністычнай сістэмы ў гістарычнай навуцы перасталі існаваць забароненыя тэмы, з’явіўся вольны доступ да архіваў, і за апошнія два дзесяцігоддзі пабачылі свет некалькі соцень кніг з даследаваннямі міжваеннага перыяду (1920 – 1939 гг.) гісторыі Польшчы, у тым ліку і гісторыі Войска Польскага. Трэба адзначыць, што яшчэ ў канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў пад эгідай бюро вайсковай гісторыі Міністэрства вайсковых спраў Рэчы Паспалітай была заснавана кніжная серыя “Нарысы ваеннай гісторыі польскіх палкоў 1918 – 1920 гг.”, якая складалася з 156 невялікіх кніг, у кожнай з якіх аўтар – афіцэр таго палка, ці іншага падраздзялення, пра якое напісана кніга – распавядаў пра гісторыю заснавання і баявы шлях палка, традыцыі, камандаванне, загінуўшых падчас вайны жаўнераў і афіцэраў, узнагароды і найважнейшыя палкавыя трафеі. Так, у 1930 годзе ў Варшаве пабачыла свет кніга з гэтай серыі “23-і полк Гродзенскіх уланаў”, тэкст якой апрацаваў маёр Францішак Віктар Карассек, поўны пераклад якой я прапаную чытачам.
Першы матэрыял пра 23-і полк я прачытаў у Інтэрнэце, на сайце WESTKI.INFO, аўтарам якога быў наш зямляк, які нарадзіўся ў Паставах, а зараз жыве ў Даўгаўпілсе. Затым пачаў шукаць інфармацыю на польскіх сайтах, дзе і ўдалося знайсці ўзгаданую кнігу. Прачытаўшы яе, вырашыў перакласці на беларускую мову і выдаць, паколькі ў палках, якія фарміраваліся на тэрыторыі Літвы і Беларусі, асноўную масу шараговых жаўнераў і падафіцэраў складалі мясцовыя жыхары: беларусы, палякі і татары, якія ў асноўным уступалі ў гэтыя фарміраванні добраахвотна, бо ўжо былі крыху паспрабаваўшы смаку бальшавіцкай улады. І зараз яшчэ збераглося даволі многа брацкіх магіл польскіх жаўнераў на тэрыторыі нашага рэгіёна: у Паставах, Дунілавічах, Лынтупах, Крулеўшчыне, Глыбокім, Германавічах, Кабыльніку, Куранцы, Браславе і іншых мясцінах. Значная колькасць магіл разбурана ў савецкія часы.
Шмат хто з нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў нарадзіліся і былі грамадзянамі адроджанай дзяржавы ІІ Рэчы Паспалітай Польскай, прысягалі на вернасць ёй і ў маладыя гады служылі ў Войску Польскім. Гэта наша гісторыя і яе не трэба забываць.
Для паўнаты адлюстравання тагачаснай сітуацыі ў вайсковай справе і задавальнення чытацкай зацікаўленнасці, акрамя гісторыі палка ў кнізе змешчаны невялікія матэрыялы па гісторыі баявой конніцы, развіцці кавалерыі ў ІІ Рэчы Паспалітай, яе ўдзелу ў апошняй вайне, а таксама пра ўланаў. Гэта інфармацыя ўзята мной з некаторых сайтаў Інтэрнэта, а таксама з некалькіх друкаваных крыніц, назвы і аўтары якіх пададзеныя ў канцы кнігі. Кнігу назваў “Уланы, уланы – прыгожыя дзеці”. Гэта словы прыпева вельмі папулярнай у міжваенны перыяд польскай патрыятычнай песні. Тэкст гэтай песні таксама змешчаны ў канцы кнігі.
Наступнае выданне, над якім зараз працую, будзе прысвечана дзейнасці партызанаў Арміі Краёвай у нашым рэгіёне. У ім таксама будуць разглядацца малавядомыя старонкі гісторыі, звязаныя з рэпрэсіямі і вывазам польскіх грамадзянаў у 1940–1941 гадах і іх рэпатрыяцыі ў пасляваенныя 40–50-я гады.
З павагай да Вас Міхал Гіль,
Паставы Віленскія


УЛАНЫ, УЛАНЫ, ПРЫГОЖЫЯ ДЗЕЦІ (кароткі экскурс у гісторыю кавалерыі і гісторыя 23-га палка Гродзенскіх уланаў)

Тэма: Краязнаўства
Кароткі экскурс у гісторыю
Уланы ў польскай кавалерыі
Уланы, уланы – прыгожыя хлопцы
Коні, кабеты і каньяк
Выхаванне “цуканнем”
Гонар – справа смяротна паважная
Хто традыцый не шануе…
Арганізацыя кавалерыйскіх адзінак у войску ІІ Рэчы Паспалітай
Атакі польскай кавалерыі ў вераснёўскай кампаніі
Поспехі кавалерыйскіх адзінак у баях з немцамі ў 1939 годзе
Крыніцы міфу аб кавалерыйскіх атаках на танкі ў нацысцкай прапагандзе
Выкарыстанне міфу камуністычнай прапагандай
Нарыс ваеннай гісторыі 23-га палка Гродзенскіх уланаў (па рэкамендацыі Гістарычнага бюро апрацаваў маёр Францішак Віктар Карассек, Варшава, 1930)
ГРОДЗЕНСКІЯ ЎЛАНЫ
НАДНЁМАНСКІЯ ЎЛАНЫ
ПАСЛЯВАЕННЫЯ ЧАСЫ
ІІІ ДЫВІЗІЁН 2-га ПАЛКА КОННЫХ СТРАЛКОЎ
ЛЁСЫ НЕКАТОРЫХ АФІЦЭРАЎ 23-га ПАЛКА
Кароткі экскурс у гісторыю ›
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

Глубокские гимназисты получили письмо от королевы Елизаветы

Хотите узнать больше? Школьники из Глубокого получили письмо от королевы Елизаветы. Фото с сайта vg-gazeta.by Еще весной, накануне 90-летия королевы, гимназисты отправили 18

Фотофакт: В парке Победы Глубокого установили новую плиту с именами погибших в Великую Отечественную войну

Хотите узнать больше? В парке Победы Глубокого установили новую плиту с именами погибших в Великую Отечественную войну. Фото с сайта www.westki.info Это не было приурочено 28

Білет на «Залатую калекцыю беларускай песні» выйграла Валянціна Церах з Вілейкі

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта belta.by 6 снежня ў Маладзечне адбудуцца здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя 34

В Глубоком собирают средства на мебель для особенных детей

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта r-19.ru Воспитанникам Глубокского центра коррекционно-развивающего обучения и 39

«Дукорский маёнтак» – сказочное место с древней историей

Хотите узнать больше? Перевернутый дом в «Дукорском маёнтке» Всего в 30 километрах от Минска расположилась новая точка на туристической карте Беларуси – «Дукорский 36

Юных талантов выберут в Глубоком 27 ноября на фестивале «Веселые голоса»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта playcast.ru В XXI районном фестивале, который состоится на сцене Городского дома 37

Выставка, спортивный праздник, игры и концерт пройдут ко Дню инвалидов в Глубоком

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта stavgorod.ru Ежегодная акция «Ты не один» пройдет в Глубоком с 29 ноября по 4 декабря. 38

Конкурс "Мисс Край.бай" продолжается. Самые красивые девушки шлют нам свои фотографии (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта fashionstylist.kupivip.ru Портал Край.бай выбирает самую красивую девушку края. До 2 76