Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вадзім Гігін: Землі на ўсход ад Браслава - не Літва

Вадзім Гігін: Землі на ўсход ад Браслава - не Літва

"Беларусы - лузеры, то бок, кажучы па-простаму - поўныя няўдачнікі, таму што аддалі сваю гісторыю і нават назоў іншаму народу". Прыкладна пад такім істэрычна-надрыўным лейтматывам праходзілі шматлікія публікацыі, прысвечаныя 1000-годдзю першай згадкі назвы "Літва" ў хроніках.

Гэты юбілей даў падставу сяму-таму ператварыць старую навуковую спрэчку аб спадчыне Вялікага княства Літоўскага ў сапраўдную вакханалію з біццём сябе вушамі па шчоках і апавяданнямі у стылі "Беларусь - радзіма сланоў". У чым тут справа? Дзіўнаватая з першага погляду (шчыра кажучы, і з другога, і з трэцяга таксама) думка пра тое, што Беларусь на самай справе Літва, а беларусы - літвіны, мае прыхільнікаў, якія імкнуцца знайсці сваім перакананням хоць нейкае абгрунтаванне.

Гэтую плынь у гісторыі і паліталогіі прынята называць літвінізмам. На самой справе ў навуцы праблема лакалізацыі назвы "Літва" даўно вырашаная. У вузкім сэнсе гэта тэрыторыя рассялення літоўскіх плямёнаў, чыя усходняя мяжа праходзіла прыкладна па лініі Гродна - Наваградак - Слонім - Браслаў. Гэтыя гарады паўсталі як старажытнарускія крэпасці - для абароны ад літоўскіх набегаў. У шырокім разуменні "Літва", "літвіны" былі палітонімамі, то бок, так называлі ўсіх падданых ВКЛ, не разбіраючыся асабліва ў іх этнічным паходжанні: хто яны - беларусы, украінцы, літоўцы, татары або габрэі. Але гэта зусім не азначае, што літвінамі лічылі сябе нашы продкі. Гэтак жа было і ў часы СССР, усіх яе грамадзян, без разбору, замежнікі называлі савецкімі або папросту рускімі. Памятаеце знакамітую сцэну ў "Міміно", калі два японцы, гледзячы на армяніна (Фрунзіка Мкртчана) і грузіна (Вахтанга Кікабідзэ) галосяць: "І як гэтыя рускія адрозніваюць адзін аднаго»?.

Але ніякія навуковыя доказы не могуць пераканаць новаяўленых літвіністаў. З нарастаючай актыўнасцю яны нараджаюць ўсё новыя гіпотэзы, якія не маюць ніякага дачынення да рэчаіснасці. Гісторыя ператвараецца ў праграму "Максімум" або шоў "Ты не паверыш!". Адны загалоўкі чаго каштуюць: "Міндоўг быў нашчадкам полацкіх князёў", "Сусанін вадзіў продкаў беларусаў у балаты".

Дык якое ж імя насіла Беларусь у сярэднявеччы? Выкажам здагадку, што нашы землі сапраўды называлі Літвой, а нашых продкаў літвінамі. Тады як называлася мова, на якой яны размаўлялі, тая самая старабеларуская, што была пэўны час канцылярскай мовай ВКЛ? Па логіцы рэчаў - літвінская. Але ва ўсіх крыніцах напісана, што мова гэтая была рускай. Вось і Скарына ствараў не "літоўскія кнігі", а "Бивлию руску, словами рускими для братьев своих руских". Дарэчы, калі Скарына з сынам Сямёнам жыў у Празе, іх называлі таксама не літвінамі, а "русакамі".

Загадкі тут ніякай няма: ад старажытнасці нашу зямлю называлі Руссю. Кірыла Тураўскі пісаў, што «рожден и воспитан града та Турова в Руской стране». Самі палачане ў сваіх граматах і дагаворах неаднаразова на працягу ўсяго сярэднявечча пазначалі сваю зямлю як "Руськую". Берасце ўзнікае ў гістарычных дакументах як рускі горад. Да сярэдзіны XII стагоддзя знікаюць з летапісаў племянныя назвы «крывічы», «дрыгавічы» і «радзімічы». Уся тэрыторыя ад Нёмана да Волгі і ад Балтыкі да Чорнага мора - "Русь", "Руская зямля". Нарэшце ў 1432 мясцовы набілітэт дакладна вызначыў назву сваёй краіны, каранаваўшы ў Полацку Свідрыгайлу вялікім князем Рускім назло вялікаму князю Літоўскаму, што сядзеў у Вільні. У актавых кнігах Полацкага, Віцебскага, Берасцейскага ваяводстваў Літва неаднаразова згадваецца як знешняя тэрыторыя: "з Литвы приехавши" і г.д.

Вядома, спадчына Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца агульнай для народаў Літвы, Беларусі, Украіны і Польшчы. Пры гэтым спадчынай няпростай і супярэчлівай. Тут і перамогі над крыжакамі і Залатой Ардой, і крывавыя заваёвы славянскіх земляў, напрыклад Смаленска, і росквіт культуры, і забарона старабеларускай мовы ў канцы стагоддзя XVII, і Магдэбургскае права, і ганенні на праваслаўе. Насельніцтва беларускіх земляў у складзе ВКЛ дасягала 70%, але на долю выхадцаў з іх даводзілася не больш за траціну рады ВКЛ. Па падліках беларускіх гісторыкаў, у першых складах рады этнічных літоўцаў было 84%. Гэты выпадак зусім не ўнікальны ў гісторыі. Манголы і Маньчжурыі на працягу стагоддзяў панавалі ў Кітаі, пераймаючы яго культуру, але захоўваючы пры гэтым за сабой усе ключавыя рычагі кіравання краінай.

Дарэчы, не вытрымлівае ніякай крытыкі і тэзіс некаторых айчынных гісторыкаў аб «адсталасці» літоўцаў, якія нібыта не маглі стварыць сваёй дзяржавы. Нагадаем, што літоўскі народ абзавёўся друкаванай кнігай на ўласнай мове ў 1547 годзе, то бок усяго праз трыццаць гадоў пасля першага скарынаўскага выдання, раней за пачатак кнігадрукавання ў Маскве. Пры гэтым літоўскі набілітэт цалкам шчыра лічыў сваёй роднай мовай лацінскую, адну з дзвюх афіцыйных моваў ВКЛ. Вось што піша пра гэта аўтар вядомага трактату "Аб норавах татар, літвінаў і маскавітаў» Міхалон Літвін: "Рутэнская мова чужая нам, літвінам, то бок італьянцам, якія паходзяць ад італьянскай крыві". Паводле яго ўяўленняў, Літва - гэта заваяваная некалі Юліем Цэзарам правінцыя Рыму, а літоўскі набілітэт - нашчадкі старажытнарымскіх патрыцыяў.

З ідэяй пра тое, што наша краіна на самой справе - Літва, узнікае яшчэ адна праблема: якім жа чынам яна ператварылася ў Беларусь? Прыхільнікі тэорыі літвінізму знаходзяць простае тлумачэнне: гэтую назву накінулі ў ХІХ стагоддзі расійскія імперскія ўлады, каб вытруціць памяць пра слаўнае літвінскае мінулае. Але ж справа ў тым, што "Белую Русь" прыдумалі не расейскія шавіністы, а нямецкія храністы. Па сцвярджэнні айчыннага даследчыка Адама Мальдзіса, гэты тэрмін (на латыні Ruthenia Alba, Alba Russia) з'яўляецца ў крыніцах яшчэ ў XIII стагоддзі. Прычыны яго ўзнікнення і распаўсюджвання - прадмет даўняй і, мабыць, невырашальнай навуковай спрэчкі. Аднак назва замацавалася, і ўжо ў 1586 Саламон Рысінскі, чалавек заходняй ідэалагічнай арыентацыі, які не меў да Масквы ніякага дачынення, упершыню піша пра сябе як пра "leucorussus", гэта значыць беларуса. Калі сур'ёзна ўспрыняць думку пра тое, што назва "Беларусь" для нас чужая, накінутая з Масквы, то, відавочна, "агентам царскага самадзяржаўя" быў заснавальнік айчыннай археаграфіі Іван Грыгаровіч, які выдаў у 1824 «Беларускі архіў старажытных грамат». Пад стаць яму і польскамоўны Ян Баршчэўскі, які выдаў у 1844-1846 гадах свой знакаміты зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Прытрымліваючыся гэтай логікі, "правадніком расейскага шавінізму» з'яўляўся Францішак Багушэвіч са сваімі зборнікамі "Дудка беларуская" і "Смык беларускі". І ўжо зусім "ашалелым цемрашалам" выглядае Уладзіслаў Сыракомля, які напісаў у сярэдзіне ХІХ стагоддзя "Кароткае даследаванне мовы і характару паэзіі русінаў Мінскай правінцыі". Чагосьці не ўразумеў вялікі паэт! Якія русіны? Бо Мінск - гэта цэнтр «гістарычнай Літвы»! З пункту гледжання прыхільнікаў літвінізму, недалёкімі людзьмі былі абсалютна ўсе дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння канца XIX - XX пачатку стагоддзя, ад Цёткі да Янкі Купалы і Якуба Коласа, не дапускаюць думкі, што яны не беларусы, а літоўцы.

У рэчаіснасці сучаснікі выдатна ўяўлялі ўсё адрозненні двух суседніх народаў, і як яны называюцца. Вось што сцвярджаў Адам Міцкевіч у сваёй "Лекцыі аб літоўскім народзе", прачытанай 24 сакавіка 1843 ў Парыжы: "Сціснуты морам і рэкамі Віслай, Нёманам і Заходняй Дзвіной, аддзелены ланцугом пушчаў, лясоў і азёр ад фінскіх і славянскіх плямёнаў, ён заўсёды заставаўся для гэтых суседзяў чужым". Як бачым, апісанне слаба падыходзіць для беларусаў, але стоадсоткава - для нашых суседзяў. І далей у Міцкевіча: "Рускіх яны называюць gudai ... палякаў - lenkai". Хто не ў курсе, нагадаем, што "gudai" - адно з традыцыйных найменняў беларусаў у літоўскай мове. Тут варта асоба адзначыць, што пад рускімі аж да канца дзевятнаццатага стагоддзя разумелі ўсіх усходніх славян: і вялікарусаў, і беларусаў, і ўкраінцаў, не адмаўляючы іх этнічных адрозненняў адзін ад аднаго. Так, гісторык Мікалай Кастамараў, згадваючы ў сваіх працах Украіну і Беларусь, іх жыхароў называе рускімі.

Аўтар: Вадзім Гігін
Пераклад: ARCHE.by

* * *
Вадзім Гігін - галоўны рэдактар часопіса Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларуская думка". Публіцыст. У сваіх артыкулах абараняе лукашэнкаўскую палітыку і "заходнерускі" погляд на гісторыю Беларусі, часта схіляючыся да прапаганды.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

Білет на «Залатую калекцыю беларускай песні» выйграла Валянціна Церах з Вілейкі

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта belta.by 6 снежня ў Маладзечне адбудуцца здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя 25

В Глубоком собирают средства на мебель для особенных детей

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта r-19.ru Воспитанникам Глубокского центра коррекционно-развивающего обучения и 36

«Дукорский маёнтак» – сказочное место с древней историей

Хотите узнать больше? Перевернутый дом в «Дукорском маёнтке» Всего в 30 километрах от Минска расположилась новая точка на туристической карте Беларуси – «Дукорский 35

Юных талантов выберут в Глубоком 27 ноября на фестивале «Веселые голоса»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта playcast.ru В XXI районном фестивале, который состоится на сцене Городского дома 36

Выставка, спортивный праздник, игры и концерт пройдут ко Дню инвалидов в Глубоком

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта stavgorod.ru Ежегодная акция «Ты не один» пройдет в Глубоком с 29 ноября по 4 декабря. 35

Конкурс "Мисс Край.бай" продолжается. Самые красивые девушки шлют нам свои фотографии (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта fashionstylist.kupivip.ru Портал Край.бай выбирает самую красивую девушку края. До 2 69

В помощь поставчанам с ДЦП Ване и Софии в Глубоком было собрано около 2 000 рублей (фото)

Хотите узнать больше? Благотворительная акция «Белый цветок» состоялась в Глубоком. Фото предоставлено Край.бай Евгенией Дайлидёнок Благотворительная акция «Белый цветок» 47

Почему у памятника Ленину в Глубоком были кривые ноги и куда исчезла его голова (фото)

Хотите узнать больше? Памятник Ленину в Глубоком, который стоял на площади 17 Сентября. Фото с сайта news.tut.by В Глубоком на площади 17 Сентября несколько лет назад 70