Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Юлія Бука стварыла ў Валодзькаве зімовы прытулак для састарэлых

Юлія Бука стварыла ў Валодзькаве зімовы прытулак для састарэлых

Юлія Бука і яе старыя. Пастановачны здымак Дзіяны Берніковіч, "Народнае слова"

Арганізатарка агратурызму Юлія Бука дапамагае перазімаваць састарэлым зямлячкам. Адзін з дамоў папулярнай аграсядзібы “Родны кут”, што ў вёсцы Валодзькава (Глыбоцкі раён) стаў прытулкам для пяцёх пенсіянерак.

Напярэдадні моцных маразоў Юлія Бука прапанавала кіраўніцтву раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання пасяліць да сакавіка ў адзін са сваіх гасцявых дамоў адзінокіх пенсіянераў.

Незвычайную прапанову старыя ўспрынялі з асцярожнасцю. Але, калі маразы пачалі ціснуць, сабраліся ў дарогу. Дабрацца ў Валодзькава ім дапамаглі працаўнікі сельсаветаў. У сярэдзіне снежня ў адным з дамоў сабраліся пяць адзінокіх бабуляў.

У Клеапатры Кавалёнак у Расіі жыве сын Георгій, але апошнім часам пра маці ён не згадвае. Затое пляменніцы рэгулярна праведваюць.

- Зімаваць хацела ў роднай хаце, - распавядае Клеапатра Іванаўна, - але неяк звалілася ад кружэння галавы, моцна пабілася. Вось тады і згадзілася часова пераехаць у Валодзькава.

У Соф’і Гінько свая сумная гісторыя. Пасля смерці сястры, з якой пражыла разам шмат гадоў, аслабла, занемагла. 84-гадовая пенсіянерка Марыя Кузьміч з вёскі Чаронка не паспела дроў на зіму нарыхтаваць. А ў Марыі Шабан і хаты няма – апошні час жыла то ў радні, то ў знаёмых. Лічыць, што перабірацца ў аддзяленне кругласуткавага знаходжання ёй рана. Як толькі прыйдзе вясна, вернецца да сваіх. Вясну чакае і Уршуля Рудак. Пляменніца, якая паехала ў Мінск глядзець малога ўнука, будзе там да сакавіка, а пасля абяцае забраць цётку да сябе.

- Галоўнай маёй умовай, - распавядае Юлія Бука, - было тое, каб бабулі маглі за сабой глядзець. У доме ёсць гарачая і халодная вада, душавая кабіна, прыбіральня. Мне вельмі хацелася, каб яны самі маглі гатаваць есці. Але, на жаль, найперш прывезлі тых, каму і гэта ўжо не па сілах. Двум старым ежу падаю ў ложак.

- Песціць яна нас, - кажа Клеапатра Кавалёнак. – Увечары запытвае, чым заўтра пачаставаць. Умее і любіць гатаваць. То зробіць малочную зацірку, то кашу зварыць. А якія смачныя бліны з мачанкай, катлеты, дранікі гатуе! Мяса на стале заўсёды ёсць.

Бабулі плацяць за пражыванне, цяпло, святло, харчаванне. Астатнія грошы трацяць на свае патрэбы: лекі, прысмакі. Праўда, да аўталаўкі, што прыязджае ў вёску, не ходзяць: марозна і слізка. Да бабулек прыходзяць на сяло мясцовыя жыхаркі. Бліжэйшымі днямі жанчыны чакаюць ксяндза і бацюшку.

Яшчэ спадарыня Юлія як сацыяльны работнік двойчы на тыдзень праведвае 84-гадовую Клеапатру Белую, што жыве за некалькі кіламетраў ад Валодзькава, дапамагае прыбраць у хаце, гатаваць есці, прынесці дроў.

* * *
“Родны кут” – агратурыстычная сядзіба ў вёсцы Валодзькава Глыбоцкага раёна. Вядомая праз нізкія кошты і зніжкі для беларускамоўных гасцей. У 2011 годзе “Родны кут” быў адзначаны ўзнагародай на рэспубліканскім конкурсе ў намінацыі “Зялёная сядзіба”.

Гаспадыня “Роднага кута” Юлія Бука кажа, што жадае паказаць гасцям вясковае жыццё. Селіць людзей у простыя вясковыя хаты, на замову гатуе беларускія стравы. З гасцямі і са сваімі трыма дзецьмі размаўляе па-беларуску.

Сайт сядзібы – westki.info/rodnykut

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

Лукашенко о школе: Программу сократить, учебники – новые, уроки – с 9 утра

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Все проблемы Президент потребовал решить уже в нынешней пятилетке. Несмотря 33

Православные и католики в Вилейке в один день отметили светлый праздник Воскресения Христа (фото)

Хотите узнать больше? Православные и католики в один день отпраздновали Пасху. Фото Юлии Лахвич, Край.бай В ночь на 20 апреля праздничные богослужения прошли в 38

Бонстики улетели, а альбомы вернулись!

Хотите узнать больше? В интернет-гипермаркетах «Е-Доставка» и «ГиперМолл» стартуют продажи альбомов для коллекционирования Бонстиков По многочисленным просьбам в 72

Всегда модно и стильно. Выбираем очки и линзы в Молодечно

Хотите узнать больше? Всегда модно и стильно. Выбираем очки и линзы в Молодечно Специализированные магазины «Оптика», расположенные в Молодечно по ул. Ф. Скорины, 10А и 64

Капитальный ремонт Долгиновской средней школы в Вилейском районе перенесли на 2018 год

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта remontown.com Капитальный ремонт здания и благоустройство территории проведут в рамках 53

Международный региональный фестиваль «Дударскі рэй» пропишется в Глубоком

Хотите узнать больше? Инициатор Международного регионального фестиваля «Дударскі рэй» Виталий Воронов. Фото с сайта nn.by В начале мая в Глубоком состоится первый 105

Идет сбор денег на курс реабилитации для 13-летней Яны Костик из Глубокского района

Хотите узнать больше? Идет сбор денег на курс реабилитации для 13-летней Яны Костик из Глубокского района. Фото с портала tut.by У Яны Костик из Глубокского района – 92

Жить на зарплату и позволять себе больше

Хотите узнать больше? Чтобы денег хватало на все, важно планировать и распределять. Купить продукты на неделю и оставить четверть зарплаты в магазине. Оплатить коммуналку 95