Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Беларусь. У абдымках зорак” – неверагодна прыгожыя фота і відэа, якія зняў глыбачанін

“Беларусь. У абдымках зорак” – неверагодна прыгожыя фота і відэа, якія зняў глыбачанін

Папулярным у Сеціве стаўся відэаролік “Беларусь. У абдымках зорак”. Аўтар яго, фатограф і астраном Віктар Малышчыц, паходзіць з Глыбокага. На відэа лёгка пазнаюцца Браслаўскія азёры, касцёлы ў мястэчках Іказнь і Слабодка, вёсцы Далёкія.

Ролік створаны ў тэхналогіі Timelaps (паслядоўныя фотаздымкі, якія ўтвараюць відэастужку) і прадстаўляе беларускія краявіды пад зорным небам. Беларусь у таймлэпсе ўжо здымалі, зорнае неба – таксама, а вось спалучыць гэтыя дзве тэмы ўпершыню ўзяўся Віктар Малышчыц.

“Самы любімы кавалак Беларусі для мяне — паўночна-заходні край, ад Браслава да Гародні — прыгажэй мясцінаў, здаецца, проста і быць не можа. Менавіта туды часцей і выязджаў [для здымак]”, - кажа Віктар Малышчыц.

“Беларусь. У абдымках зорак” – неверагодна прыгожыя фота і відэа, якія зняў глыбачанін

Возера Струста каля Браслава. Фота Віктара Малышчыца.

“Беларусь. У абдымках зорак” – неверагодна прыгожыя фота і відэа, якія зняў глыбачанін

Узыход Месяца, Венеры і Юпітэра над Слабодкай (Браслаўшчына). Фота Віктара Малышчыца.

Акрамя Браслаўшчыны, на відэа прадстаўленыя касцёлы ў Барунах Ашмянскага і Гервятах Астравецкага раёна, замак у Крэве Смаргонскага раёна. Узыход Млечнага шляху Віктар здымаў на Вялейшчыне, паўночнае ззянне – над Вялейскім вадасховішчам.

Віктару Малышчыцу 27 год. Ён раней жыў у Глыбокім, скончыў школу №3. Пазней перабраўся ў Мінск, выкладае там астраномію.

Беларусь: у абдымках зорак (Belarus: in Embrace of Stars) from Viktar Malyshchyts on Vimeo.

* * *

З Віктарам пагутарыў карэспандэнт партала Catholic.by Ілля Лапато.

Дзіцячыя і школьныя гады будучага астранома Віці Малышчыца прайшлі ў Глыбокім. Хлопчык не ведаў, кім стане, калі вырасце. Але на любімае пытанне дарослых, адказваў шчыра: «кіроўцам аўтобуса». Пазней мроі аб дарозе змяніліся думкамі пра журналісцкі хлеб, але ў выніку перамагла любоў да фізікі. Юнак падаўся ў БДУ, каб вывучаць ядзерную фізіку…

— Віця, апошнія дні пра твой ролік усе толькі і гавораць. Ці ты думаў, што так будзе?

— Выкладаючы ролік у сеціва, я хацеў паказаць той матэрыял, над якім я працаваў апошнія паўгады. І мне вельмі прыемна, што людзям спадабалася (усміхаецца — Аўт.).

Віцеў тэлефон не змаўкае: тэлефануюць як цікаўныя журналісты, так і проста неабыякавыя людзі, якім ролік запаў у сэрца.

— Гэтыя дні толькі і раблю, што адказваю на паведамленні ад тых, хто паглядзеў гэта відэа, — сціпла аджартоўваецца малады астраном. — Нават з тэлебачання нядаўна прыязджалі…

“Беларусь. У абдымках зорак” – неверагодна прыгожыя фота і відэа, якія зняў глыбачанін

Узыход Млечнага шляху над Вілейскім вадасховішчам. Фота Віктара Малышчыца.

— Раскажы, як ты стварыў такую прыгажосць?

— Кожны фрагмент, бачны на відэа, я здымаў на шырокавугольны аб’ектыў. Адзіночныя здымкі нічога не даюць, таму здымкаў рабіў шмат, каб пасля скласці іх у адно. Але куды больш важнымі былі правільныя наладкі ў маёй камеры, а таксама надвор’е. Я стараўся працаваць уначы пры ясным надвор’і. Застаць такую ноч у нашых шыротах няпроста: узімку ночы доўгія, праясненні бываюць рэдка.

Улетку наадварот: надвор’е цудоўнае, але ночы кароткія. Хочаш паспець як найбольш, а трапляеш толькі на 5 секунд: зняў — і дадому, бо пачынае світаць і зорак ужо не бачна. Усяго так выехаць удалося разоў з дваццаць.

“Беларусь. У абдымках зорак” – неверагодна прыгожыя фота і відэа, якія зняў глыбачанін

Зоркі і азёры з гары Маяк (Браслаўшчына). Фота Віктара Малышчыца.

— Атрымліваецца, адзін кадр — адна бяссонная ноч?

— Можна сказаць і так (смяецца — Аўт.). Здаралася, што гадзіны тры здымаеш і з ўсяго гэтага атрымліваецца шэсць секунд відэа… У канчатковым варыянце ў ролік з гэтых шасці секунд увойдзе толькі чатыры. Усяго для роліка я зрабіў тысяч дваццаць кадраў, у выніку ж у ролік пайшло тысяч пяць, бо штосьці быў вымушаны апусціць.

— Большасць кадраў ты рабіў уначы. А як ішла справа з аб’ектамі, якія ў цёмны час падсвечваюцца штучным святлом?

— Памятаю, ехаў у Сынкавічы і ведаў, што там царква стаіць у полі асобна ад вёскі. Думаю, вось зорак будзе! (усміхаецца — Аўт.). І што ўбачыў: святыню асвятляе магутны пражэктар… Давялося здымаць тую частку царквы, якая не была асвечана пражэктарам. Увогуле, я стараўся выбіраць аб’екты для здымак дзе-небудзь у вясковай цішы, бо ў горадзе шмат ліхтароў і засветкі — зорак не ўбачыш.

“Беларусь. У абдымках зорак” – неверагодна прыгожыя фота і відэа, якія зняў глыбачанін

Царква XVI стагоддзя ў Сынкавічах Зэльвенскага раёна. Фота Віктара Малышчыца.

Большасць са знятых мною аб’ектаў — каталіцкія святыні. Рэч у тым, што ў Беларусі больш велічных помнікаў архітэктуры захавалася ў каталіцызме. Былі, вядома, шэдэўры і праваслаўнай архітэктуры, але большасць з іх знішчылі ў часы вайны. Тыя цэрквы, што ўцалелі, сёння знаходзяцца пераважна ў гарадах. Самы любімы кавалак Беларусі для мяне — паўночна-заходні край, ад Браслава да Гародні — прыгажэй мясцінаў, здаецца, проста і быць не можа. Менавіта туды часцей і выязджаў.

“Беларусь. У абдымках зорак” – неверагодна прыгожыя фота і відэа, якія зняў глыбачанін

Возера і касцёл у Іказні на Браслаўшчыне. Фота Віктара Малышчыца.

***

«Туманнасць Андрамеды я здымаў у полі пад Валожынам».

Вызначаючы сваю прафесійную прыналежнасць, Віця называе сябе астраномам і фатографам адначасова. Фатограф і астраном з дыпломам «фізіка-ядзершчыка».

— Гэта праўда, што з такім дыпломам ты можаш працаваць на АЭС?

— Зараз не магу, але мог бы. Пасля пятага курса мне прапаноўвалі яшчэ давучвацца, пасля прайсці стажыроўку і працаваць у нас на АЭС. Мая спецыяльнасць якраз падыходзіць. Але пакуль што я проста выкладаю ва ўніверсітэце, а ў адной з гімназій вяду факультатыў па астраноміі.

Астранамічны тэлескоп у Віці свой і гэта вельмі зручна. Як кажа мужчына, «тэлескоп у машыну закінуў, вучняў пасадзіў — і паехалі глядзець на неба».

“Беларусь. У абдымках зорак” – неверагодна прыгожыя фота і відэа, якія зняў глыбачанін

Заход Венеры падчас невялікага палярнага ззяння. Вёска Вязынь над Вілейскім вадасховішчам. Фота Віктара Малышчыца.

Прысвяціўшы не адзін год назіранню за нябеснымі свяціламі, Віця прызнаецца, што сваёй працай над ролікам задаволены:

«Хоць неба ў Беларусі і не самае прывабнае (у паўднёвых краінах, напрыкад, магчымасцяў убачыць рознае неба больш), пра яго дагэтуль ніхто нічога не здымаў. Здымалі пра Беларусь, асобна — пра неба, а каб пра «Беларусь пад небам» — ніхто, — усміхаецца астраном, — Многія не бачаць, як прыгожа ўначы на небе, а мы, астраномы, гэта бачым. Вядома, хочацца ж усім расказаць (усміхаецца — Аўт.)».

— Што падчас назіранняў за небам уражвае найбольш?

Калі глядзіш у тэлеском, заўважаеш шмат вядомых і цікавых аб’ектаў: зорныя скапленні, туманнасці, галактыкі… Велізарную асалоду атрымліваеш, калі ты разумееш: фатоны, трапляючы ў тваё вока, даходзяць можа праз некалькі мільёнаў светлавых гадоў. І ты гэта бачыш! Яны палову сусвета прайшлі, каб ты мог убачыць. Шчыра кажучы, у астраномаў-аматараў адна вось радасць — убачыць (смяецца — Аўт.).

Ёсць у Віці і свой гонар — астраздымак туманнасці Андрамеды, фота якой ён зрабіў пад Валожынам. Пакуль гэта яго першы астраздымак. Але мужчына спадзяецца на працяг.

“Беларусь. У абдымках зорак” – неверагодна прыгожыя фота і відэа, якія зняў глыбачанін

Туманнасць Андрамеды. Астрафота Віктара Малышчыца.

«Астраномію называюць самай старажытнай навукай, — падсумоўвае астраном-фатограф. —Астранамічныя падзеі прысутнічаюць і ў Бібліі, вучоныя спрабуюць іх растлумачыць. Узяць тую ж Бэтлеемскую зорку. Цалкам магчыма, што яна была звязаная са з’яўленнем якойсці каметы. Некаторыя астраномы мяркуюць, што гэтай зоркай магла быць камета Галея. Я ў сваю чаргу часта прыкмячаю, што менавіта яе контуры малююць пры ўладкаванні стаенак у парафіях...”

Тата, мама, я...

Усе часткі будучага роліка разам з мужам уважліва праглядала, даючы ацэнку, і жонка Насця. Па прызнанні Віктара, жонка для яго — галоўны крытык.

Пазнаёміліся яны выпадкова, падчас пілігрымкі ў Будслаў — разам шукалі начлег.

«У адных гаспадароў начавалі — так і пазнаёміліся (усміхаецца — Аўт.). Вось так будучы шлюб атрымаўся асвечаным Маці Божай».

“Беларусь. У абдымках зорак” – неверагодна прыгожыя фота і відэа, якія зняў глыбачанін

Віктар Малышчыц з дачкой Аняй.

У сям’і Малышчыцаў ужо ёсць дзіцятка — трохгадовая Анечка. Дзяўчынка была чаканай, але, на жаль, нарадзілася раней тэрміну. Дыягназ быў несуцяшальны: цэрэбральны параліч…

«А яшчэ мая Насця спявае ў хоры. Падчас рэпетыцыяй я сяджу з дачушкай, а на Імшы, калі спявае хор, я з нашай прыгажуняй слухаю спеў унізе», — Віця з такой пяшчотай расказвае пра дачушку — ажно сэрца сціскаецца — так любіць сваю крывінку малады тата. І бачна, што гэта любоў не толькі яго, але і жонкі.

“Беларусь. У абдымках зорак” – неверагодна прыгожыя фота і відэа, якія зняў глыбачанін

Віктар Малышчыц з жонкай Насцяй і дачкой Аняй.

А яшчэ, як расказаў Віця, іх дачка вельмі любіць фатаграфавацца ўсёй сям’ёй. Каб і мама, і тата былі бачныя.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

Білет на «Залатую калекцыю беларускай песні» выйграла Валянціна Церах з Вілейкі

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта belta.by 6 снежня ў Маладзечне адбудуцца здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя 30

В Глубоком собирают средства на мебель для особенных детей

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта r-19.ru Воспитанникам Глубокского центра коррекционно-развивающего обучения и 37

«Дукорский маёнтак» – сказочное место с древней историей

Хотите узнать больше? Перевернутый дом в «Дукорском маёнтке» Всего в 30 километрах от Минска расположилась новая точка на туристической карте Беларуси – «Дукорский 36

Юных талантов выберут в Глубоком 27 ноября на фестивале «Веселые голоса»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта playcast.ru В XXI районном фестивале, который состоится на сцене Городского дома 37

Выставка, спортивный праздник, игры и концерт пройдут ко Дню инвалидов в Глубоком

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта stavgorod.ru Ежегодная акция «Ты не один» пройдет в Глубоком с 29 ноября по 4 декабря. 36

Конкурс "Мисс Край.бай" продолжается. Самые красивые девушки шлют нам свои фотографии (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта fashionstylist.kupivip.ru Портал Край.бай выбирает самую красивую девушку края. До 2 70

В помощь поставчанам с ДЦП Ване и Софии в Глубоком было собрано около 2 000 рублей (фото)

Хотите узнать больше? Благотворительная акция «Белый цветок» состоялась в Глубоком. Фото предоставлено Край.бай Евгенией Дайлидёнок Благотворительная акция «Белый цветок» 48

Почему у памятника Ленину в Глубоком были кривые ноги и куда исчезла его голова (фото)

Хотите узнать больше? Памятник Ленину в Глубоком, который стоял на площади 17 Сентября. Фото с сайта news.tut.by В Глубоком на площади 17 Сентября несколько лет назад 74