Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чытачы "Народнай Волі" дапамаглі адзінокай маці з Шаркоўшчынскага раёна

Чытачы "Народнай Волі" дапамаглі адзінокай маці з Шаркоўшчынскага раёна

Лідзія Зялёнка з дачушкай Уллянай.

Шмат людзей адгукнуліся на зварот Ады Райчонак, калі яна прасіла дапамагчы адзінокай маці з вёскі Радзюкі Шаркоўшчынскага раёна Лідзіі Зялёнцы. Жанчына была ў бядотным становішчы - не маючы бацькоў, жывучы без мужа, яна гадуе дачку Улляну, на пражыццё атрымлівае толькі 100 даляраў дзяржаўнай дапамогі на гадаванне дзіцяці.

Калі ліст Ады Райчонак надрукавала незалежная газета "Народная воля", Лідзія пачала атрымліваць грашовыя пераводы, пасылкі з рэчамі і цацкамі. Добрыя людзі прывезлі нават дровы.

Затое многія аднавяскоўцы проста ўзненавідзелі Ліду.

Піша Ада Райчонак.

Часта даводзіцца чуць, што беларусы – абыякавічы. Яшчэ іх называюць пафігістамі, кажуць, што ім усё да фені. Жыццё шматвекавое пад пятой старэйшага брата не прайшло бясследна, але яно не вынішчыла лепшыя рысы душы нашага чалавека. Гэта ведаю з дзіцячых гадоў, бо я выжыла ў час ваеннага ліхалецця толькі дзякуючы чалавечай дабрыні і спагадлівасці. І мне, напэўна, пашчасціла на добрых людзей, якія сустракаюцца на маім жыццёвым шляху.

Некалькі месяцаў назад я звярнулася праз сродкі масавай інфармацыі і папрасіла дапамагчы Лідзе Зялёнцы, якая трапіла ў цяжкія жыццёвыя абставіны.. Я спадзявалася на тое,што мяне ў Беларусі шмат хто ведае, і людзі не будуць абыякавымі да маёй просьбы. Так яно і сталася.

На дапамогу Лідзе прыйшлі людзі з розных куткоў Беларусі. Ёй слалі грошы, абутак, адзенне, нават дровы прывозілі, цацкі для маленькай Ульянкі…

Бачылі б вы, як радасна зіхацяць вочкі маленькай дзяўчынкі, калі яна гуляе са сваім цацачным багаццем, якога ў яе ніколі не было. Хутка Ульянцы споўніцца тры гадочкі, і толькі цяпер Ліда , дзякуючы людской падтрымцы, можа накарміць дачушку добрай ежай.

Чытачы "Народнай Волі" дапамаглі адзінокай маці з Шаркоўшчынскага раёна


Улляна Зялёнка з гуляецца з новымі цацкамі. Фота Змітра Лупача.

А калісьці малая ела бульбачку ў мундзірах… А яе маці ад безвыходнасці праходзілі ў галаву дурныя думкі. Ведаеце, як балюча чуць з вуснаў маладой прыгожай жанчыны горкія словы: “Іншы раз хочацца рукі на сябе накласці ад безвыходнасці”. І толькі любоў да дачушкі ўтрымлівала яе ад граху.

Зараз у яе з’явілася шмат сяброў, якія падтрымалі яе не толькі матэрыяльна, але і маральна. Яны цікавяцца яе здароўем і здароўем Ульянкі, прапаноўваюць дапамогу ў лекаванні…

Аляксандр Путаў з Віцебску тэлефануе і прапануе, каб жанчына пажыла ў яго, пакуль Ліда і Ульяна будуць праходзіць УЗІ і розныя аналізы. Стары добры адзінокі чалавек усім сэрцам пранікся Лідзінай бядой і стараецца ёй дапамагчы. І такіх людзей шмат, вельмі шмат. Са мной яна раіцца па ўсіх пытаннях як з маці. Расказвае мне, што ёй дасылаюць. І я кожны раз радуюся за яе.

Зараз ужо гэта іншая Ліда. З’явіўся бляск у яе вачах.

Чытачы "Народнай Волі" дапамаглі адзінокай маці з Шаркоўшчынскага раёна


Лідзія Зялёнка з дачушкай Уллянай. Добрыя людзі прывезлі пакункі з прадуктамі. Фота Змітра Лупача.

Але бывалі выпадкі, калі яна плакала мне ў тэлефонную трубку. Людская зайздрасць – страшная рэч!.. Знаходзіліся людзі ў вёсцы, якія казалі ёй ў вочы: ”А табе не сорамна атрымліваць усё ад незнаёмых людзей? А хто ты такая, што табе шлюць, а не нам?” Пужалі яе падатковай.

Адна жанчына нават патэлефанавала рэдактару “Вольнага Глыбокага” і спыталася, як гэта зрабіць, каб Зялёнцы больш нічога не слалі. Пагражала прайсціся па вёсцы і сабраць подпісы на гэты конт. Я разумею, што можна папрасіць, каб дапамаглі. Але ніяк зразумець не магу, як можна прасіць, каб не дапамагалі.

І ўсё ж такі, не гледзячы на такія з’явы ў нашым жыцці, я сцвярджаю: беларусы добрыя, шчырыя, спагадлівыя да чужой бяды людзі, а не абыякавічы, пафігісты і г.д. І вялікі вам дзякуй і нізкі паклон за тое, што вы мяне пачулі і дапамаглі Лідзе і Ульянцы, вярнулі ёй веру ў людзей.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

«Этому приложению нет аналогов в Play Market». Гимназист из Глубокого получил 200 рублей и планшет за свой проект (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.srosta.biz Учащийся Глубокской районной гимназии Вадим Рудак и учащийся 20

«Такому приложению нет аналогов в Play Market». Гимназист из Глубокого получил 200 рублей и планшет за свой проект

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.srosta.biz Учащийся Глубокской районной гимназии Вадим Рудак и учащийся 19

Глубокские гимназисты получили письмо от королевы Елизаветы

Хотите узнать больше? Школьники из Глубокого получили письмо от королевы Елизаветы. Фото с сайта vg-gazeta.by Еще весной, накануне 90-летия королевы, гимназисты отправили 26

Фотофакт: В парке Победы Глубокого установили новую плиту с именами погибших в Великую Отечественную войну

Хотите узнать больше? В парке Победы Глубокого установили новую плиту с именами погибших в Великую Отечественную войну. Фото с сайта www.westki.info Это не было приурочено 33

Білет на «Залатую калекцыю беларускай песні» выйграла Валянціна Церах з Вілейкі

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта belta.by 6 снежня ў Маладзечне адбудуцца здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя 39

В Глубоком собирают средства на мебель для особенных детей

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта r-19.ru Воспитанникам Глубокского центра коррекционно-развивающего обучения и 43

«Дукорский маёнтак» – сказочное место с древней историей

Хотите узнать больше? Перевернутый дом в «Дукорском маёнтке» Всего в 30 километрах от Минска расположилась новая точка на туристической карте Беларуси – «Дукорский 41

Юных талантов выберут в Глубоком 27 ноября на фестивале «Веселые голоса»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта playcast.ru В XXI районном фестивале, который состоится на сцене Городского дома 40