Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пра дзіця, якога кінулі "бацькі"

Пра дзіця, якога кінулі "бацькі"

Віталь чакае сваіх бацькоў

Гэтую гісторыю мне распавяла стрыечная сястра, якая ляжала ў дзіцячым аддзяленні Глыбоцкай ЦРБ разам з героем гэтай публікацыі. Застацца абыякавым у гэтай сітуацыі было немагчыма, таму мы вырашылі наведаць хлопца, якому ў свае 3 гады выпала перажыць недзіцячыя выпрабаванні.

Набыўшы сціплыя пачастункі для хлопца, мы паехалі ў паліклініку. Хоць, як нам спяваюць з тэлеэкранаў, медыцына ў нас бясплатная, але нават за накідку з бахіламі трэба было заплаціць 8800 рублёў. Але размова не пра гэта. Якраз перад нашым візітам усіх хворых дзяцей павіншаваў Дзед Мароз. На некаторае імгненне вочы Віталіка (так завуць хлопца) пачалі свяціцца ад шчасця.

Мы зайшлі ў палату №2, дзе акрамя хлопца, ляжыць яшчэ адно дзіця, але разам з маці. Віталік са здзіўленнем глядзеў на нас, невядомых яму людзей, ці як ён нас называў – “дзядзі”;. Цяжка на яго было глядзець – і скупая мужчынская сляза пакацілася і па нашых тварах. Аддаўшы пачастункі, паспрабавалі з ім паразмаўляць. Віталік казаў не шмат, і гэта зразумела. Як мы даведаліся ад хлопца, яму тры гады, прынамсі, столькі пальцаў ён нам паказаў; з яго вуснаў пачулі, што родная маці жыве ў в. Запруддзе, але гэта ён сказаў невыразна, таму мы маглі і не правільна зразумець, а можа ён і сам не ведае: адкуль яму ведаць? Пра бацьку ўвогуле ад яго нічога не пачулі. Мы не пачалі нічога перапытваць, бо і так разумелі, што расказваць пра бацькоў, якіх ён, напэўна, добра і не запомніў, вельмі цяжка. Паразмаўляўшы на тэмы, якія былі цікавыя хлопцу (цацкі, гульні і т.д.),развіталіся з ім, наіўна кажучы яму: не сумуй.

Акрамя гэтага, ад супрацоўнікаў паліклінікі даведаліся, што маці яго некалькі разоў забірала, потым аддавала, зноў забірала, зноў аддавала, як нейкую рэч. Прычына, таго што пра яго забылі бацькі, на жаль, традыцыйная для нашых дзён: бацькі – алкаголікі. Яны палюбілі “чарніла” больш, чым сваё дзіця. Віталь будзе ляжаць у паліклініцы ўсе навагоднія святы, хоць ён, дзякуй Богу, і акрыяў, але ехаць яму няма куды, таму лекары яго пакуль што не выпісваюць, кажуць хлопцу, што яшчэ трэба палячыцца.

Спадзяюся на неабыякавасць людзей. Наведайце хлопца, хоць і з пустымі рукамі: паверце, яму будзе вельмі прыемна.

P.S. Вось так, пішучы пра гісторыю Віталіка, усплывае надзённая праблема, з якой трэба змагацца не на паперы, а на справе. Насельніцтва співаецца – і гэта факт. У асноўным таннай, пладова-ягаднай прадукцыяй, якую ў народзе ахрысцілі – чарнілам, бырлам. На гэта нельга заплюшчваць вочы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

Международный региональный фестиваль «Дударскі рэй» пропишется в Глубоком

Хотите узнать больше? Инициатор Международного регионального фестиваля «Дударскі рэй» Виталий Воронов. Фото с сайта nn.by В начале мая в Глубоком состоится первый 44

Идет сбор денег на курс реабилитации для 13-летней Яны Костик из Глубокского района

Хотите узнать больше? Идет сбор денег на курс реабилитации для 13-летней Яны Костик из Глубокского района. Фото с портала tut.by У Яны Костик из Глубокского района – 33

Жить на зарплату и позволять себе больше

Хотите узнать больше? Чтобы денег хватало на все, важно планировать и распределять. Купить продукты на неделю и оставить четверть зарплаты в магазине. Оплатить коммуналку 34

Фоторепортаж: Паводок в Глубоком

Хотите узнать больше? Паводок в Глубоком. Фото с сайта www.westki.info Несмотря на то, что в этом году было не так много снега, часть территории будущего парка в Глубоком 72

Заменить окна к праздникам без предоплаты? Беспроцентная рассрочка на год в Молодечно!

Хотите узнать больше? Беспроцентная рассрочка на год на окна ПВХ в Молодечно Весна пришла – жизнь обещает заиграть новыми красками. Хочется изменить что-то к лучшему! А 43

Глубокский район будет дружить с Ярцевом Смоленской области

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта ярмакс.рф Протокол намерений о сотрудничестве подписали председатель Глубокского 73

Билеты на хоккейный матч между «Динамо-Молодечно» и «Шахтером» выиграла Наталья Асаёнок из Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта hcdinamo.by Розыгрыш двух билетов на матч 2 марта портал Край.бай проводил совместно с 56

Стоматологи молодечненского центра «Челсена-Дент»: «Нам очень важно, чтобы у наших пациентов была красивая улыбка»

Хотите узнать больше? Стоматологам молодечненского центра «Челсена-Дент» важно, чтобы у их пациентов была красивая улыбка Доверие пациентов и их красивые улыбки – самое 78