Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хрысціянскія традыцыі святкавання Калядаў

Хрысціянскія традыцыі святкавання Калядаў

Ялінка.

Сёння нельга акрэсліць нават прыблізна, з якіх часоў хвойнае дрэва пачало атаесамляцца са святкаваннем свята Божага Нараджэння. Аднак вядома, што ў многіх культурах і рэлігіях - дрэва, асабліва хвойнае, з’яўляецца сімвалам жыцця, пладавітасці, адраджэння і трываласці.

Амаль што ва ўсіх дахрысціянскіх язычніцкіх рэлігіях ушаноўвалася якое-небудзь “святое” дрэва. У хрысціянства традыцыя ставіць елку хутчэй за ўсё ўвайшла падчас хрысціянізацыі земляў Еўропы. Жрацы кельцкіх народаў Галіі і Брытаніі – друіды – ушаноўвалі толькі “жывыя” дрэвы, якія зімой зялёныя, бо на ім, як яны верылі пасяліўся і жыве бог. Германскія народы асабліва ўшаноўвалі елку – сімвал жыцця. Існуе таксама факт, што на адным з медзіярытаў ад 1553г., каля ясляў віднеецца піхтавае дрэва, аздобленае зоркай і ліхтарыкамі.

У сярэдневеччы, ў ХVІ стагоддзі жыхары нямецкага Страсбурга пачалі ўпрыгожваць на Каляды елкі каляровай паперай, фруктамі і цукеркамі. Гэты звычай распаўсюдзіўся ў мяшчанскіх нямецкіх, аўстрыйскіх сям’ях, і прамянее адтуль, асабліва з ХІХст. на астатнія еўрапайскія і пазаеўрапейскія краіны.

Немалаважнымі былі аздабленні ёлкі. Ім таксама надавалі глыбейшы сэнс. І такім чынам на вярхушцы запальвалі зорку, якая сімвалізавала бэтлеемскую зорку, ў навешаных яблыках бачылі рэха біблійнага яблыка Адама і Евы, ланцугі з паперы распазнавалі як аковы грэшнага зняволення, асвятленне ёлкі павінна было б указваць на Хрыста, які прыйшоў на свет як “святло язычнікаў”. Жывое ж зялёнае дрэва павінна было б сімвалізаваць Хрыста – крыніцу ўсялякага жыцця. Варта пра гэта памятаць, упрыгожваючы сваё святочнае дрэва. А ўпрыгожваецца яно менавіта ў вігілійны вечар. А каб запаліць свечкі, трэба дачакацца з’яўлення на небе першай зоркі.

Вігілійная вячэра.

Традыцыя сямейнай урачыстай вячэры сёння вельмі моцна ўкаранілася ў нашых сем’ях. Гэты звычай заўважылі і запісалі ўжо ў ХVІІст., хоць дапускаецца, што практыкаваны быў значна раней. Яе істотным элементам з’яўляецца захаванне посту. Вячэру папярэджвае падрыхтоўка ялінкі, і таксама хатняй стаенкі (ясляў). Пад белым абрусом кладзецца некалькі каласоў сена (як сімволіка бэтлеемскіх ясляў). За стол сядаюць пасля з’яўлення першай зоркі на небе. Удзельнікі вячэры дзеляцца белым аплаткам, складаюць віншаванні, прабачаюць узаемныя крыўды. Прынялося пакідаць свободные месца для магчымага госця ці, таксама сімвалічна, для Хрыста. Былі і ёсць розныя традыцыі, якія датычаць колькасці і вартасці вігілійных страў. Найчасцей падаецца рыбны суп або боршч, пасля грыбы з капустай, вараная рыба ці печаная клёцкі ці галушкі з макам, кампот з сушаных фруктаў і г.д. Навогул гатуецца 7, 9 або 12 страў. Ва ўсходніх рэгіёнах абавязкова падаецца куцця (вараная пшаніца ці ячмень з мёдам, арэхамі і міндалем). Пасля заканчэння вячэры спяваюць калядкі і адорваюць адзін аднаго падарункамі.

Аплатак.

Вігілійны звычай дзялення аплаткам адносіцца да самых трывалых і жывых традыцый Божага Нараджэння. Дзяленне аплаткам, хоць неабавязковае ў вігілію, практыкавалі ўжо старажытныя хрысціяне – атрымлівалі яго тыя, хто не быў на Імшы. Здаўна, адразу ж перад вячэрай, дзяліліся аплаткам з членамі сям’і, слугамі, калядоўнікамі і безумоўна з духамі продкаў. Нават жывёла атрымлівала аплатак ад сваіх гаспадароў.
Няма дакладнага апрацавання, якое б гаварыла калі і пры якіх умовах гэта традыцыя прынялася ў Польшы і Беларусі. Найстарэйшы ўспамін паходзіць з канца ХVІІІст. Сёння гэта добры звычай, першапачатковым значэннем якога з’яўляецца паяднанне. Дзелячыся аплаткам, складаем узаемныя пажаданні ўсяго дабрага, забываем пра крыўды, прабачаем віны.

Каляды.

Выраз “каляда” паходзіць ад лацінскага слова “calendae” і азначае першы дзень месяца. У старажытным Рыме асабліва ўрачыста адзначалі студзеньскія каляды, калі консулы займалі свае пасады ва ўсёй рымскай імперыі. Пры рэформе календара (46г. да н.э.), устаноўленага Юліям Цэзарам (адтуль юльянскі каляндар), 1 студзеня зацверджаны, як пачатак адміністрацыйнага года. У Рыме гэта адзначалася вельмі ўрачыста. Наведвалі адзін аднаго, адорвалі падарункамі, спявалі прынагодныя спевы. Разам са з’яўленнем хрысціянства гэтыя звычаі паступова спалучылі з пачаткам адлічэння новага часу “новай эры”, ці Нараджэннем Хрыста. Каляда ў Беларусі азначае перш за ўсё рэлігійны спеў, тэматычна спалучаны з Нараджэннем Хрыста. Найстарэйшая калядка “Zdrw bd krlu anielski” паходзіць з 1424г., хоць сам тэрмін ўсталяваўся толькі ў ХVІІст. У той час паўстала шмат калядак і пастаралак. Іншыя спявалі законнікі, іншыя арыстакратыя, мелі таксама свае калядкі купцы і іншыя саслоўі насельніцтва. Некаторыя аўтарскія калядкі вядомыя аж да сёння: “Przybieeli do Betlejem pasterze” i „Przy onej grze” J. abczyca, „Bg si rodzi” F. Karpiskiego і іншыя. Аднак калядкі паўсталі дзякуючы таксама і ананімным аўтарам. Перакладалі іх з лаціны ці суседніх народных моваў. Хаця большасць калядак паўстала ва ўлонні Каталіцкага Касцёла, аднак, існуе шмат калядак лютэранскіх, калівінісцкіх, гусіцкіх.

Калядныя падарункі.

Паўсюдная практыка ўзаемнага адорвання каляднымі падарункамі (асабліва дзяцей) была звязана першапачаткова з культам і постаццю св. Мікалая, біскупа, вялікага дабрадзея, які жыў у ІV ст. Яго незвычайная шчодрасць, клопат пра бедных сталіся сімвалам і ўвасабленнем любові да бліжняга, асабліва ў перыяд святаў Божага Нараджэння, знайшла сваё лагічнае ўвасабленне ўжо ў сярэдневеччы. Сённяшнюю традыцыю дарыць святочныя падарункі мы маем дзякуючы Марціну Лютару, які ў 1535г. намагаўся, каб пратэстанты занядбалі звычай святога Мікалая, а падарункі дарылі сваім дзецям як дар самаго “Дзіцяткі Езуса”. З часам усе хрысціянскія краіны, у тым ліку каталіцкія, прынялі гэтую практыку. Аднак жа след даўняй традыцыі біскупа, св. Мікалая, надалей распазнаем ў постаці так званага чалавека ўбранага ў біскупскія шаты, з мітрай і пастаралам, якога проста называюць Santa Claus, ці Дзед Мароз. Гэта ён у вігілію Божага Нараджэння прыносіць падарункі, і дзеці надалей са сваёй дзіцячай верай пішуць да яго лісты.

Падрыхтаваў кс. Аляксей Юркайць.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

Білет на «Залатую калекцыю беларускай песні» выйграла Валянціна Церах з Вілейкі

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта belta.by 6 снежня ў Маладзечне адбудуцца здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя 31

В Глубоком собирают средства на мебель для особенных детей

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта r-19.ru Воспитанникам Глубокского центра коррекционно-развивающего обучения и 37

«Дукорский маёнтак» – сказочное место с древней историей

Хотите узнать больше? Перевернутый дом в «Дукорском маёнтке» Всего в 30 километрах от Минска расположилась новая точка на туристической карте Беларуси – «Дукорский 36

Юных талантов выберут в Глубоком 27 ноября на фестивале «Веселые голоса»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта playcast.ru В XXI районном фестивале, который состоится на сцене Городского дома 37

Выставка, спортивный праздник, игры и концерт пройдут ко Дню инвалидов в Глубоком

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта stavgorod.ru Ежегодная акция «Ты не один» пройдет в Глубоком с 29 ноября по 4 декабря. 38

Конкурс "Мисс Край.бай" продолжается. Самые красивые девушки шлют нам свои фотографии (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта fashionstylist.kupivip.ru Портал Край.бай выбирает самую красивую девушку края. До 2 71

В помощь поставчанам с ДЦП Ване и Софии в Глубоком было собрано около 2 000 рублей (фото)

Хотите узнать больше? Благотворительная акция «Белый цветок» состоялась в Глубоком. Фото предоставлено Край.бай Евгенией Дайлидёнок Благотворительная акция «Белый цветок» 49

Почему у памятника Ленину в Глубоком были кривые ноги и куда исчезла его голова (фото)

Хотите узнать больше? Памятник Ленину в Глубоком, который стоял на площади 17 Сентября. Фото с сайта news.tut.by В Глубоком на площади 17 Сентября несколько лет назад 74