Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вігілійная вячэра

Вігілійная вячэра

Пасля з’яўлення першай зоркі, трэба прыгатаваць стол, накрыць яго белым абрусам. Пад абрусом знаходзіцца сена. Адпаведны настрой утвораць святочная дэкарацыя (ялінка ці адвэнтовы вянок), а таксама свечы, якія будуць стаяць на стале. На годным месцы палажыць Святое Пісанне. Вігілійная вячэра можа мець наступны парадак:
Запальванне свечак і лампак на ялінцы пры спеве калядкі.
Чытанне фрагменту са Святога Пісання (Бож. Нар. Лк 2, 1-20 ці
Мц 1,18-25)
Благаслаўленне аплаткаў, малітва і тлумачэнне сэнсу дзялення аплаткам.
Дзяленне аплаткам і складанне ўзаемных жаданняў.
Спеў калядак.
Уступнае слова: Праз хвіліну паразважаем над глубокім зместам сімвалічнага дзялення аплаткам. Нашыя жаданні, якія складзем адзін аднаму, датычаць у большасці прамінаючых і матэрыяльных вартасцяў, аднак менавіта памятаем аб нечым вышэйшым. Звычай “аплатка” выходзіць з цэнтральнай таямніцы хрысціянства, якою ёсць Эўхарыстыя, якая ў Бібліі называецца “ламанне хлеба”. Езус Хрыстус падчас Апошняй Вячэры, як гаспадар вячэры, благаславіў, ламаў і раздаваў хлеб, што было знакам “супольнасці стала”. Езус Хрыстус прыйшоў для таго, каб “сабраць загубленых дзяцей Божых”. Для таго збірае людзей вакол аднаго сямейнага стала – алтара, а Сам становіцца Хлебам, які спажываюць шматлікія людзі, Творыць з іх адно Цела, якім ёсць Касцёл. Тую супольнасць, распачатую пры алтары, стараемся ўнесці і ў нашае жыццё. Таксама па-за межамі святыні мы павінны будаваць супольнасць Хрыста. Выразам таго ёсць аплатак, якім цяпер будзем дзяліцца.
Альбо: Праз хвіліну будзем дзяліцца аплаткам. Чаму гэта чынім? Хлеб ёсць сімвалам жыцця, хлеб падтрымлівае жыццё. Знак ламання хлебам з’яўляецца сямейным жэстам любові. Хлеб таксама ёсць сімвалам любові. Бог у Сваёй любові дае нам хлеб і жыццё. Езус Хрыстус прыйшоў на свет “каб мелі жыццё”. Удзельнікамі гэтага жыцця становімся праз удзел у “ламанні хлеба” ці праз прыняцце Хрыста ў Святой Камуніі. Але ўмовай спажывання хлеба жыцця ёсць адкрыццё на бліжняга, пастава давання дзейснай любові. Мусім быць для іншых як хлеб. Няхай выразам той паставы будзе дзяленне аплаткам. Няхай узаемная любоў будзе нашым найлепшым святочным жаданнем, бо гэтага жадаў Хрыстос.

Благаслаўленне аплаткаў:

К: У гэтую ўрачыстую хвіліну праслаўляем Бога, нашага Айца, Адзінароднага Сына, Які нарадзіўся праз Марыю, каб быць Богам з намі.
Хвіліна ціхай малітвы.
К: Дзякуем Табе, Божа і Ойча наш, за гэты белы хлеб – аплатак, плён зямлі і людской працы, які сабраў нас сягоння ў адзінстве пры стале, падобна як падчас, калі моцай Твайго слова становіцца Тваім Целам і збірае нас у супольнасць алтара.
Паблага + славі нас і гэтыя аплаткі, якімі будзем дзяліцца, згодна са звычаем нашых айцоў, і складаць сабе ўзаемныя святочныя жаданні.
Пане, Ты сам навучыў нас гэтаму, каб у знаку ламання хлебам дзяліцца з іншымі, а асабліва з патрабуючымі, любоўю, шчырасцю і супакоем. Адары нас Тваім супакоем, каб мы супольна славілі Айцоўскую Тваю дабрыню. Праз Хрыста, Пана нашага. Усе: Амэн.

Малітва перад дзяленнем аплаткам ў перыяд Божага Нараджэння.

К: Божа, наш Ойча, у гэтую ўрачыстую гадзіну праслаўляем Цябе і дзякуем Табе за гэтую ноч, у якую паслаў нам Свайго Сына, Езуса Хрыста, нашага Пана і Збавіцеля. Просім Цябе: удзялі нашай супольнасці дару любові, згоды і супакою. Усе: Выслухай нас, Пане.
--- адары таксама нашых суседзяў, сяброў і знаёмых супакоем гэтай ночы.
---усіх самотных, хворых, бедных і галодных на ўсім свеце суцеш і ўзмацні Добрай навінай гэтай святой ночы.
---нашых памерлых родных і знаёмых адары шчасцем і святлом Тваёй хвалы.
К: Ойча наш...
Вігілійны вечар.

Кульмінацыйным пунктам адвэнтовых прыгатаванняў з’яўляецца Вігілія Божага Нараджэння, якая перажываецца вернікамі перад усім падчас урачыстай Вігілійнай Вячэры.
Вігілійная вячэра яднае ўсю сям’ю ў радасным перажыцці Прыйсця Езуса Хрыста на зямлю. Прыгатаванне да вячэры павінна закончыцца раней, каб не было мітусні і заклапочанасці аж да апошняй гадзіны. Захаваем жа старанна даўнейшыя рэлігійныя звычаі гэтага святога вечару. Вігілійная ежа павінна быць постнай, тым больш не павінна быць мейсца ўжыванню алкаголю падчас гэтай вячэры. Калі з’явіцца першая зорка на небе, сям’я збіраецца вакол вігілійнага стала. Адно мейсца каля стала павінна застацца вольным, як знак памяці аб блізкіх памерлых і падарожных, якія неспадзявана могуць пастукаць у дзверы. Прыгожым жэстам любові ёсць запрашэнне да вігілійнага стала каго-небудзь самотнага, беднага, жабрака, асобы, якая не ў стане прыгатаваць сабе вігілійную вячэру.
Вігілійны стол накрываецца белым святочным абрусам і ўпрыгожваецца галінкамі ялінкі. У некаторых мясцінах, асабліва ў Беларусі, існуе звычай, каб пад абрус класці сена, як памяць нараджэння Езуса ў яслях на сене. На стале кладзецца Святое Пісанне з закладзеным урыўкам пра Божае Нараджэнне, і ставіцца талерка з аплаткамі. Калі ўсе члены сям’і сабраліся каля вігілійнага стала спяваецца калядка.
У пакоі можа быць цёмна. Айцец сям’і запальвае лямпкі на ялінцы і свечы на стале. Хто небудзь з сям’і, найлепш айцец, чытае адпаведны тэкст Евангелля, ці аддае чытаць дзіцяці (Лк 2,1-10 ці Лк 2,1-7). Пасля чытання фрагменту тэксту Святога Пісання айцец сям’і заахвочвае ўсіх да хвіліны маўчання і ціхай малітвы. Потым звяртаецца да сям’і такімі ці падобнымі словамі:
Умілаваныя! Вось сягоння святкуем Вігілію Божага Нараджэння. Так Бог узлюбіў свет, што Сына Свайго Адзінароднага нам даў. Сын Божы ў Сваёй бязмежнай любові стаўся адным з нас, людзей, увайшоў у чалавечую сям’ю, каб нас прывесці да Божай сям’і. З гэтага і ёсць радасць, якая агарнула ў гэты вечар і гэтую ноч увесь свет. Таму сягоння складзём сабе ўзаемныя жаданні, папросім Айца нашага, які ёсць у небе, аб супакоі на зямлі, каб усе людзі ўзаемна ўсвядомілі сабе, што з’яўляюцца адзінай вялікай сям’ёй, што ўсе пакліканыя да праўдзівай, шчырай любові. Просім, каб нашыя ўзаемныя жаданні добры Бог асвяціў сваёй ласкай.
Памолімся цяпер словамі, якіх навучыў нас Езус Хрыстус: Ойча наш ...
Аддадзём таксама Найсвяцейшай Панне Марыі, Багародзіцы, нашую сям’ю, нашых сяброў і знаёмых, суседзяў, гасцей, усіх хворых, галодных, сіротаў, людзей самотных і нешчаслівых: Вітай, Марыя...
Просім апекі апекуна сям’і: Святы Юзаф, апякуне Сына Божага, - маліся за нас.

Іншыя малітоўныя заклікі:

Айцец: Божа наш Ойча, у гэтай урачыстай хвіліне праслаўляем Цябе і дзякуем за ноч, якую маем сягоння, у якую паслаў нам Свайго Сына, Езуса Хрыста, нашага Пана і Збавіцеля. Просім Цябе: удзялі нашай сям’і дар любові, згоды і супакою. Усе: Выслухай нас, Пане.
Айцец: Адары таксама нашых суседзяў, сяброў і знаёмых супакоем гэтай ночы.
Усе: Выслухай нас, Пане.
Айцец: Усіх пакінутых, самотных, хворых, бедных і галодных на ўсім свеце суцеш і ўмацуй Добрай Навінай гэтай святой ночы. Усе: Выслухай нас, Пане.
Айцец: Нашых памерлых (можна ўспомніць імёны) адары шчасцем і святлом Тваёй хвалы. Усе: Выслухай нас, Пане.
Ойча наш...
Айцец: Пане, наш Божа, Ты ўчыніў, што гэтая святая ноч заяснела бляскам праўдзівага святла Адзінароднага Сына Твайго, учыні, каб і мы яснелі бляскам Твайго святла ў штодзённым жыцці, у здзяйсненні ўсіх справаў. Праз Хрыста, Пана нашага. Усе: Амэн.
Надыходзіць час ламання аплаткам. Айцец сям’і складае ўсім свае жаданні і ламае аплатак найперш з жонкай, потым з астатнімі членамі сям’і. Усе ўзаемна складаюць сабе жаданні. Адзін з дарослых можа разтлумачыць дзецям сэнс дзялення аплаткам.
Вігілійная вячэра павінна праходзіць гледзячы на мясцовую традыцыю. Не пажадана ўключаць тэлевізар. Калі вячэра падыходзіць да заканчэння, святочны настрой падтрымлівае спеў калядак і ўзаемнае абдараванне падарункамі. Пасля чаго збіраемся на Пастэрку , каб усімі сем’ямі парафіі аб’яднацца ў радасці Божага Нараджэння.

Падрыхтаваў кс. Аляксей Юркайць.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

Глубокские гимназисты получили письмо от королевы Елизаветы

Хотите узнать больше? Школьники из Глубокого получили письмо от королевы Елизаветы. Фото с сайта vg-gazeta.by Еще весной, накануне 90-летия королевы, гимназисты отправили 4

Фотофакт: В парке Победы Глубокого установили новую плиту с именами погибших в Великую Отечественную войну

Хотите узнать больше? В парке Победы Глубокого установили новую плиту с именами погибших в Великую Отечественную войну. Фото с сайта www.westki.info Это не было приурочено 25

Білет на «Залатую калекцыю беларускай песні» выйграла Валянціна Церах з Вілейкі

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта belta.by 6 снежня ў Маладзечне адбудуцца здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя 33

В Глубоком собирают средства на мебель для особенных детей

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта r-19.ru Воспитанникам Глубокского центра коррекционно-развивающего обучения и 37

«Дукорский маёнтак» – сказочное место с древней историей

Хотите узнать больше? Перевернутый дом в «Дукорском маёнтке» Всего в 30 километрах от Минска расположилась новая точка на туристической карте Беларуси – «Дукорский 36

Юных талантов выберут в Глубоком 27 ноября на фестивале «Веселые голоса»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта playcast.ru В XXI районном фестивале, который состоится на сцене Городского дома 37

Выставка, спортивный праздник, игры и концерт пройдут ко Дню инвалидов в Глубоком

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта stavgorod.ru Ежегодная акция «Ты не один» пройдет в Глубоком с 29 ноября по 4 декабря. 38

Конкурс "Мисс Край.бай" продолжается. Самые красивые девушки шлют нам свои фотографии (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта fashionstylist.kupivip.ru Портал Край.бай выбирает самую красивую девушку края. До 2 73