Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж

У Глыбокім працягваецца грандыёзны рамонт, прымеркаваны да рэспубліканскага свята “Дзень беларускага пісьменства”, што мае адбыцца 2 верасня. Будоўля будзе працягвацца яшчэ тыдні два, аднак ужо сёння можна зразумець, як будзе выглядаць наш горад пасля рэканструкцыі.

Карэспандэнт “Вестак” прайшоўся з фотаапаратам па вуліцах Глыбокага, каб зафіксаваць станоўчыя і адмоўныя моманты падрыхтоўкі.

Шэрая плітка на месцы “маленькай Вільні”

Найбольш радыкальна мяняецца плошча Тадэвуша Касцюшкі (Цэнтральная), якая знаходзіцца ў самай старой частцы Глыбокага. Жыццё віравала тут з Х стагоддзя, з XVI стагоддзя на гэтым месцы адбываліся кірмашы. Належала гэтая частка Глыбокага спачатку Зяновічам, пасля Радзівілам.

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


Плошча Тадэвуша Касцюшкі (Цэнтральная) ў Глыбокім. Фота Кастуся Шыталя.

У першай палове ХХ стагоддзя вакол плошчы набудавалі камянічак – атрымаўся квартал, які краязнаўца Уладзімір Скрабатун называе “маленькая Вільня”. Да нашых дзён ад яго мала што засталося – два будынкі на Замкавай вуліцы (Леніна) і тры на Докшыцкай (Маскоўскай).

Цяпер старадаўняя плошча набывае хайтэкавы выгляд. Сцяна ўнівермага, збудаванага за савецкім часам на могілках, стала гіганцкім люстэркам, у якім адбіваецца будынак райвыканкама.

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


На сцяне ўнівермага адлюстроўваецца будынак райвыканкама, які глыбачане называюць Белым Домам. Фота Кастуся Шыталя.

Белы Дом пакуль што шматкаляровы, пераважна шэры – рабочыя ўцяпляюць яго і тынкуюць. Ці стане ён зноў белым - невядома. На плошчы сустракаю Алега Морхата – старшыня райвыканкама прыйшоў агледзець будоўлю.

Амаль усю плошчу забрукавалі тратуарнай пліткай. Стаянкі на ёй ужо не будзе. Машыны туляцца да ўскрайку праезнай часткі, пакуль заасфальтуюць пляцоўку на месцы разбуранай габрэйскай міквы. 2 верасня на плошчы адбудуцца галоўныя святочныя мерапрыемствы. Адсвяткуюць – і плошча застанецца бязлюднай, як Кастрычніцкая ў Мінску.

Вакол Кагальнага возера выкладаюць пліткай набярэжную. На самым беразе будуюць альтанку. Будзе яшчэ адно добрае месца для шпацыраў. Новая сцежка вядзе акурат на Мінскую вуліцу, да дома, дзе мае свой офіс апазіцыянер Яраслаў Берніковіч.

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


Набярэжную Кагальнага возера выкладаюць пліткай. Фота Кастуся Шыталя.

Тым часам у грамадскай прыбіральні, якая месціцца на плошчы пад будынкам казіно, няма як памыць рукі. Затое вісіць шыльда "Ведётся видеонаблюдение". Не сумняюся, што пасля гэтай публікацыі праблему вырашаць – але куды раней глядзелі супрацоўнікі глыбоцкага камунгаса? Прыбіральня ж патрэбная не толькі на свята.

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


У прыбіральню вадаправод падведзены, але рукі не памыеш. Фота Кастуся Шыталя.

Ліштвы на савецкіх двухпавярховіках

Замкавая вуліца (Леніна) адна з самых старых у горадзе. На ёй захавалася некалькі старых камянічак, а на месцы драўлянай забудовы пры Саветах пабудавалі двухпавярхоўкі. Зараз да іх прыладжваюць ліштвы, каб стылізаваць пад даўніну. Вуліца выглядае вельмі ўтульна – не дужа шырокая, абсаджаная дрэвамі, забудаваная невысокімі дамамі.

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


На Замкавай вуліцы. Праз дарогу - камянічка канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя, справа - стылізаваны пад даўніну пасляваенны дом. Фота Кастуся Шыталя.

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


Замкавую вуліцу імкнуцца прадставіць як старасвецкую. Побач са старой камяніцай стылізуюць пад даўніну пасляваенны дом. Фота Кастуся Шыталя.

На будынках трапляюцца беларускамоўныя шыльды - "Глыбокаерайгаз", "Школьны кірмаш", "Вуліца Леніна". Але расейскамоўных ўсё роўна болей. Камяніцу, у якой месцілася бібліятэка, адрамантавалі і плануюць прыстасаваць пад музейную экспазіцыю. Месца, дзе ў ліпені раскапалі старыя могілкі, закрылі бетонным плотам, а на магілах савецкіх жаўнераў у парку Перамогі нарэшце паставілі крыж.

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


Бетонная агароджа на ўскрайку могілак пры няіснай з канца ХІХ стагоддзя царкве Святой Тройцы. У ліпені з гэтага месца вывезлі некалькі самазвалаў грунту, перамяшанага з чалавечымі косткамі. Фота Кастуся Шыталя.

У двары дома №3 да мяне падыходзіць жанчына і скардзіцца на камунальныя праблемы. Трэба мяняць вокны і перакрываць дах, - кажа. – Дах цячэ, а ЖКГ нічога не робіць. Ад моманту пабудовы – з 1960-х гадоў – у доме не рабіўся капітальны рамонт, кажа жанчына.

Суседні двухпавярховы дом №5 атынкавалі і расфарбавалі. Выглядае прыгожа. Але навошта было тынкаваць дом з чырвонай цэглы, які стаіць больш за сто год і афіцыйна лічыцца помнікам архітэктуры?

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


У дварах пакуль што парадак не наводзяць. Дамы №№3, 5 на Замкавай вуліцы. Фота Кастуся Шыталя.

У будынку пошты – таксама стогадовай камянічы – паменшылі вокны на першым паверсе. Новыя глядзяцца вельмі нягегла, а разам са стракатай расфарбоўкай дык і ўвогуле жахліва.

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


У будынку глыбоцкай пошты заклалі ніжнюю частку вокнаў. Фота Кастуся Шыталя.

На Кагальным возеры паставілі некалькі катамаранаў. Вецер круціць бутафорскі ветраны млын на дзіцячай пляцоўцы, а жалезнае “Дрэва кахання” стаіць сагнутае ліпеньскім ураганам. Агароджу кансервавага завода аздобілі выявамі персанажаў савецкіх мульцікаў. Над усім гэтым узвышаецца помнік небеларускага пісьменства – шыльда адкрытага акцыянернага таварыства “Купцовъ”.

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


Дзіцячая пляцоўка і будынкі ААТ "Купцовъ" - так цяпер называецца кансервавы завод. Фота Кастуся Шыталя.

Бюст Ластоўскага замест помніка Леніну?

Плошча Язэпа Корсака (17 Верасня) найлепей захавала старасвецкі выгляд. На ёй стаяць кармеліцкі касцёл, перароблены на царкву, і касцёл Святой Тройцы.

На ўсходнім баку плошчы расстаўленыя тыповыя для мястэчкаў драўляныя дамы, некаторыя – з брандмурамі, цаглянымі тарцовымі сценамі, якія ў выпадку пажару мусілі стрымліваць распаўсюджанне агню. Будаўнікі перарабілі іх на свой капыл. Замест традыцыйнай шалёўкі абшылі матэрыялам, стылізаваным пад зруб – “штобы была красіва”. Стогадовыя будынкі выглядаюць цяпер як лецішчы багацеяў.

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


Местачковы дом на плошчы Язэпа Корсака (17 Верасня) пасля рэканструкцыі. Фота Кастуся Шыталя.

Адрамантавалі прадуктовую краму каля Траецкага касцёла. Архітэктары дапасавалі размалёўку будынка да колеру храма. Жоўтыя сцены і чырвоны шатровы дах. На даху – узор трасянкавага пісьменства “Продукты. Родны кут”. Такі цяпер карпаратыўны стыль у Белкаапсаюза.

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


Краму "Родны кут" размалявалі ў тыя самыя колеры, што і Траецкі касцёл. Фота Кастуся Шыталя.

Нягеглага Леніна з крывымі нагамі на плошчы ўжо няма. Чыноўнікі абяцаюць зрабіць на гэтым месцы Алею Славы з бюстамі васьмі славутых глыбачанаў, у тым ліку Ігната Буйніцкага, Язэпа Драздовіча, Клаўдзія Дуж-Душэўскага, Вацлава Ластоўскага. “Ці паспеюць зрабіць?” – сумняюцца глыбачане. Па пляцоўцы ходзяць трое інжынераў, углядаюцца ў план, на якім прамаляваныя восем квадратаў. Ад размовы адмаўляюцца. Але, відавочна, што думаюць нешта рабіць.

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


Ліхтары ў скверыку каля музычнай школы. Фота Кастуся Шыталя.

У цэнтры плошчы Язэпа Корсака перабудоўваюць фантан. Невядома, які яго будзе канчатковы выгляд. Пакуль што збудавалі спаруду, падобную ці то на вавілонскі зікурат, ці то на ленінскі маўзалей.

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


Тут будзе абноўлены фантан. Фота Кастуся Шыталя.

* * *
Адным словам, улады перабудоўваюць Глыбокае як умеюць. У гараджанаў і краязнаўцаў не пыталіся. Ацаніць перамены, якія адбываюцца ў горадзе, складана. Нешта змянілі на лепшае, нешта – на горшае. Шкада, што пацярпела ад рэканструкцыі старая забудова, што знеслі мікву (габрэйскую рытуальную лазню).

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


Гандлёвы цэнтр на Докшыцкай (Маскоўскай) вуліцы будзе вылучацца адметнай размалёўкай. Але надпіс на ім - па-расейску. Фота Кастуся Шыталя.

А найбольш арыгінальна падрыхтаваліся да Дня беларускага пісьменства чыгуначнікі. З вакзала знялі беларускамоўную шыльду і напісалі па-расейску “Станция Глубокое”.

Грандыёзны рамонт Глыбокага - фотарэпартаж


З чыгуначнага вакзала беларускую мову выжылі. Фота Кастуся Шыталя.

Глыбокае, 13 жніўня 2012 года

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

Глубокские гимназисты получили письмо от королевы Елизаветы

Хотите узнать больше? Школьники из Глубокого получили письмо от королевы Елизаветы. Фото с сайта vg-gazeta.by Еще весной, накануне 90-летия королевы, гимназисты отправили 20

Фотофакт: В парке Победы Глубокого установили новую плиту с именами погибших в Великую Отечественную войну

Хотите узнать больше? В парке Победы Глубокого установили новую плиту с именами погибших в Великую Отечественную войну. Фото с сайта www.westki.info Это не было приурочено 29

Білет на «Залатую калекцыю беларускай песні» выйграла Валянціна Церах з Вілейкі

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта belta.by 6 снежня ў Маладзечне адбудуцца здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя 34

В Глубоком собирают средства на мебель для особенных детей

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта r-19.ru Воспитанникам Глубокского центра коррекционно-развивающего обучения и 41

«Дукорский маёнтак» – сказочное место с древней историей

Хотите узнать больше? Перевернутый дом в «Дукорском маёнтке» Всего в 30 километрах от Минска расположилась новая точка на туристической карте Беларуси – «Дукорский 36

Юных талантов выберут в Глубоком 27 ноября на фестивале «Веселые голоса»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта playcast.ru В XXI районном фестивале, который состоится на сцене Городского дома 38

Выставка, спортивный праздник, игры и концерт пройдут ко Дню инвалидов в Глубоком

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта stavgorod.ru Ежегодная акция «Ты не один» пройдет в Глубоком с 29 ноября по 4 декабря. 39

Конкурс "Мисс Край.бай" продолжается. Самые красивые девушки шлют нам свои фотографии (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта fashionstylist.kupivip.ru Портал Край.бай выбирает самую красивую девушку края. До 2 76