Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гісторыя кахання. Аляксей і Ірына Марачкіны

Мастак Аляксей Марачкін распавёў "Нашай Ніве" пра сваю жонку Ірыну, з якой пражыў амаль паўстагоддзя.

Ірына Марачкіна нарадзілася ў вёсцы Барсукі, што недалёка ад Лужак (Шаркоўшчынскі раён). Памерла 3 красавіка 2012 года, не дажыўшы паўтара месяца да залатога вяселля. Пахаваная на могілках у вёсцы Васілева (Шаркоўшчынскі раён).

Іх часта можна было бачыць на вуліцах Мінска. Двое ўжо не маладых людзей гулялі, узяўшыся пад рукі. Мастак Аляксей Марачкін і ягоная жонка Ірына.

3 красавіка была апошняя такая прагулка, па вяртанні дадому жанчыне стала кепска — сэрца. Яна памерла літаральна на руках мужа.

24 мая пара збіралася адзначыць залатое вяселле — 50 гадоў сумеснага жыцця.

То каханне было…
«Я клянуся, што гэта была любоў.
Не раскажаш пра гэта,
няма болей слоў…
І, што прывід, хадзіў ён
па цёмнай начы,
І было аніяк яму ўжо памагчы.
Клянуся, што гэта была любоў.
Паўтараю я зноўку,
Паўтараю я зноў —
То каханне было…
Была гэта любоў.

Аляксей Марачкін нядаўна скончыў пераклад гэтага верша Булата Акуджавы, прысвяціўшы яго жонцы. «Так і паміж намі было», — кажа ён.

Як часта бывае, пазнаёміцца дапамог збег абставінаў. Аляксей па сканчэнні школы паступаў у Мінскую мастацкую вучэльню, але не прайшоў па конкурсе. А ў той самы год у Віцебску адкрываўся мастацка-графічны факультэт пры педагагічным інстытуце. Многіх, хто недабраў некалькі балаў у сталіцы, перакінулі ў горад над Дзвіной. Туды ж паступіла і Ірына — на біялагічны факультэт.

Гісторыя кахання. Аляксей і Ірына Марачкіны


Ірына Марачкіна. Фота з сямейнага архіва.

Аднак знаёмства адбылося не адразу. Перад гэтым малады мастак адпакутаваў праз іншую дзяўчыну.

«Я на першым курсе быў закаханы ў Люсю Смольскую — ці то польку, ці то татарку. Прыгожая вельмі. Я яе кахаў, яна мяне. Але Люся яшчэ ў школе дамовілася з хлопцам-аднакласнікам, што будуць вечна жыць разам. І з’ехалі яны ў Маскву. І так мне горка было, так крыўдна.

У нейкі вечар мой сябра кажа: твая Люся ў ленпакоі чытае нешта. Быць таго не можа. Дакладна! Падобная адзін у адзін да Люсі. Гляджу, а гэта Ірына, пазнаёміліся. Хадзілі на танцы», — расказвае сп. Аляксей.

Адзін зяць удалы, другі — мастак

У 1962 яны пабраліся шлюбам.

«Яна з незвычайнай сям’і з Шаркаўшчынскага раёна, Заходняя Беларусь, ці, як кажуць мясцовыя, Польшч.

Яе вёска Барсукі на глінянай глебе. Мясцовы граф Плятэр даваў магчымасць мужыкам мець невялікі бізнэс. І бацька маёй Ірыны, Сяргей Грыдзюшка, меў таксама маленькую цагельню, быў дробным фабрыкантам. Ён выхаванец вядомага Івана Лютынскага, музыкі, які вучыў граць на гармоніку. Яна вырасла сярод музыкі, весялосці — наколькі тады было весела, бо была і вайна…»

Гісторыя кахання. Аляксей і Ірына Марачкіны


Фота з сямейнага архіва.

Пытаюся, а ці прынялі бацькі выбар малодшай дачкі. «А куды ім было дзявацца? Хаця бацька казаў: адзін зяць быў удалым, а другі — мастак. Удалы — гэта Франц, камуніст», — смяецца.

«Часта прыязджала да мяне Ірынка»

Аляксей скончыў вучэльню, быў размеркаваны ў вёску Рубель на Століншчыне, наперадзе маячыла служба ў войску. Забралі ў танкісты, хоць і росту немалога. «У танкісты ўзялі, бо ішоў у армію з эцюднікам. Запыталіся: художнік? Кажу, што так. Художнікі нам трэба, адказваюць. Ірына прыязджала да мяне ў Печы — такая маладая, хударлявая, прыгожая», — з асалодай узгадвае мастак.

У сям’і захаваўся здымак з выявай імпазантнага кавалера у вайсковай форме і ягонай прыгожай абранніцы. Яму — 24, ёй — 23. На здымку подпіс: «Часта прыязджала да мяне Ірынка, жоначка мая».

Гісторыя кахання. Аляксей і Ірына Марачкіны


1968. Жодзіна. Аляксей, Ірына і Ігар Марачкіны. Фота з сямейнага архіва.

На той час у іх ужо нарадзіўся сын — Ігар (сёння мастак і выкладчык). Сям’я жыла ў Жодзіне. Аляксей выкладаў у школе маляванне, Ірына — біялогію.

Першае мастакоўскае прызнанне да Марачкіна прыйшло дзякуючы Ірыне. На рэспубліканскай выставе ў Мінска прагрымеў партрэт Ірынчынай бабкі Марылі — першы твор, які набыў мастацкі музей. Рэпрадукцыя той карціны па сённяшні дзень вісіць у майстэрні мастака.

Гісторыя кахання. Аляксей і Ірына Марачкіны


Партрэт бабкі Марылі, што прынёс Марачкіну першы поспех.

Драздовіч

Аляксей Марачкін быў не першым творцам, што палюбіў вёску Барсукі, дзе нарадзілася ягоная жонка.

«Ірынчыны суседзі казалі, што тут, па гэтых мясцінах, у вайну і да вайны хадзіў мастак Язэп Драздовіч. Ён маляваў дываны, карціны. У людзей некаторыя з іх яшчэ заставаліся. Знайшоў адзін твор, дык гаспадыня казала, што палякі недалюблівалі гэты малюнак, немцы — смяяліся, а саветы загадалі зняць. На ім худы мужык цягаецца з тоўстым панам. Быў узрадаваны, калі атрымаў гэты твор.

Прадаў яго потым, каб паставіць помнік на магіле дзядзькі Язэпа. Праз Ірыну Драздовіч увайшоў у маё жыццё».

«Дзе я — там яна»

Калі сям’я пераехала з Жодзіна ў Мінск, то Ірына ўладкавалася на працу ў Рэспубліканскі метадычны цэнтр пры Міністэрстве асветы. Яна выкладала біялогію школьнікам па тэлевізары. «Вядома ж, што па-беларуску. У мяне цэлы архіў яе артыкулаў, выступленняў у «Настаўніцкай газеце». Яна мяне падтрымала ў беларушчыне.

Мы дома размаўлялі толькі па-беларуску, і Ігар размаўляе, і ўнукі. На тэлебачанні яна адпрацавала гадоў пяць». Не выпадае казаць, што Ірына заставалася ў цені мужа, яна была актыўнай жанчынай, рэалізоўвала свае мары.

Тым не менш, Аляксей кажа, што менавіта той перыяд значна падарваў здароўе жонкі, хоць яно ніколі моцным і не было.

Гісторыя кахання. Аляксей і Ірына Марачкіны


Аляксей Марачкін чытае дзённік жонкі.

«Дактары казалі, што з сэрцам трэба быць больш асцярожнай. Калі яна працавала ў Цэнтры, то нават завяла папку: «Мае пакуты». Пісала там, як цяжка было прабівацца з мовай на тэлебачанне. Хаця тады быў Генадзь Бураўкін, які даваў «зялёнае святло». З бюракратамі Мінасветы было цяжка. Яна пісала метадычкі па-беларуску, дык яе за гэта ціснулі».

Спадар Аляксей кажа, што жонка была яму падтрымкай ва ўсім. «Дзе я — там яна. Паўсюль была са мной. Я смяюся, што яе «рэвалюцыйная» дзейнасць пачалася, калі мы распаўсюджвалі нашы ўлёткі ад імя Мацея Бурачка»

Гэты верш быў напісаны на наступны дзень пасля смерці.

***

Не мінай на шляху
ты гару крутую,
І другім ты не замінай.
Прыйдзе час — я цябе ўратую,
Дзе б ні быў, я цябе пачую,
Жыць па-новаму пачынай.
Я не так ад цябе далёка,
Цёмны дух не адолее нас.
Узнялася высока,
высока,
Поле белае, як кінуць
вокам.
Мы сустрэнемся — прыйдзе шчэ час.

4 красавіка, 2012.

«Калі яна са мной, тады мне малюецца і пішацца»

У перабудову Ірына перайшла на працу ў Дом літаратара у Бюро прапаганды беларускай літаратуры. Ездзіла з пісьменнікамі.

На яе плячах ляжала арганізацыя ўсіх вечарынаў, канцэртаў. «За Сыса яна перажывала, сэрца ён ёй рваў. Казала ўвесь час: «Толік, супакойся». Але мы ведалі, што гэта вялікі талент», — кажа Аляксей.

Гісторыя кахання. Аляксей і Ірына Марачкіны


Запіс у Беларускі народны фронт. Фота з сямейнага архіва.

«Як толькі Фронт арганізаваўся, то яна была там, сакратаркай, уваходзіла ў рэвізійную камісію. Не прапускала мітынгаў. Яна была сціплай, рэдка гаварыла публічна, а вось за сталом усе заслухоўваліся яе прамовамі. Стварыла мне картатэку. Куды запісвала ўсе карціны, якія я некалі маляваў. Часам прыдумвала назвы твораў», — расказвае сп. Аляксей.

І не трэба забывацца, што на плячах Ірыны ляжала гаспадарка. «Канечне, яна ўсё рабіла. Я маляваў. Мы жылі ў майстэрні, тут ёсць пакой адмысловы. Былі нараканні на гэта. Майстэрня — мой стыль жыцця. І я хацеў, каб мая «палова» была са мной, тады мне малюецца і пішацца».

«Лёкса, мой няўрымслівы ўтрапёнік»

У хаце яна называла мужа Лёксам, як некалі ў дзяцінстве. Ён яе — Іржы. Пяшчоту ў адносінах удалося захаваць праз шмат гадоў супольнага жыцця.

Гісторыя кахання. Аляксей і Ірына Марачкіны


Лісты ад жонкі.

Вось, напрыклад, які запіс пакінула жанчына ў дзённіку ад 18.11.2003: «Лёкса, мой няўрымслівы ўтрапёнік, ладзіць чарговую выставу. Узваліў такую вялікую нагрузку. Павёз творы ў Оршу, дзе заўтра павінна адкрыцца выстава.

Лёкса, спакойнай табе ночы! Моцы і задавальнення ад задуманага. У цябе ўсё атрымаецца. Шкада, што не магу быць у гэты час з табой. А можа, заўтра дасць мне Бог сілаў, і я рвану на электрычцы ў Оршу. Фантастыка!»

У апошнія гады даймалі хваробы, ёй зрабілі аперацыю на сэрцы клапан. Было цяжка. Аддана, колькі было сілаў, працавала ў Таварыстве беларускай мовы.

Гісторыя кахання. Аляксей і Ірына Марачкіны


Аляксей Марачкін.

Цяпер Марачкін рыхтуе да выдання кнігу вершаў, адзін з раздзелаў якой, «Пад зоркай Ірыны», прысвеціць жонцы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

Глубокские гимназисты получили письмо от королевы Елизаветы

Хотите узнать больше? Школьники из Глубокого получили письмо от королевы Елизаветы. Фото с сайта vg-gazeta.by Еще весной, накануне 90-летия королевы, гимназисты отправили 4

Фотофакт: В парке Победы Глубокого установили новую плиту с именами погибших в Великую Отечественную войну

Хотите узнать больше? В парке Победы Глубокого установили новую плиту с именами погибших в Великую Отечественную войну. Фото с сайта www.westki.info Это не было приурочено 25

Білет на «Залатую калекцыю беларускай песні» выйграла Валянціна Церах з Вілейкі

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта belta.by 6 снежня ў Маладзечне адбудуцца здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя 33

В Глубоком собирают средства на мебель для особенных детей

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта r-19.ru Воспитанникам Глубокского центра коррекционно-развивающего обучения и 37

«Дукорский маёнтак» – сказочное место с древней историей

Хотите узнать больше? Перевернутый дом в «Дукорском маёнтке» Всего в 30 километрах от Минска расположилась новая точка на туристической карте Беларуси – «Дукорский 36

Юных талантов выберут в Глубоком 27 ноября на фестивале «Веселые голоса»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта playcast.ru В XXI районном фестивале, который состоится на сцене Городского дома 37

Выставка, спортивный праздник, игры и концерт пройдут ко Дню инвалидов в Глубоком

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта stavgorod.ru Ежегодная акция «Ты не один» пройдет в Глубоком с 29 ноября по 4 декабря. 38

Конкурс "Мисс Край.бай" продолжается. Самые красивые девушки шлют нам свои фотографии (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта fashionstylist.kupivip.ru Портал Край.бай выбирает самую красивую девушку края. До 2 73