Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Яраслаў Берніковіч прапанаваў дапамогу прыхільнікам байкоту

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку глыбоцкі апазіцыянер Яраслаў Берніковіч апублікаваў зварот да дзеячаў, якія прапануюць байкатаваць парламенцкія выбары, прызначаныя на 23 верасня.

Палітык прапануе прыхільнікам байкоту сканцэнтраваць свае высілкі на Докшыцкай акрузе №22 і такім чынам "спраўдзіць, як працуе байкот выбараў". Докшыцкая выбарчая акруга ахоплівае Глыбоцкі, Докшыцкі і Ушацкі раёны. Выбары тут могуць прайсці безальтэрнатыўнымі, бо вылучыўся пакуль што толькі праўладны кандыдат Уладзімір Андрэйчанка.

Берніковіч абяцае дапамагчы прыхільнікам байкоту офісам, аргтэхнікай і паперай, калі тыя возьмуцца за актыўную дзейнасць у Глыбокім.

Яраслаў Берніковіч з'яўляецца сябрам грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", якая ўзялася ўдзельнічаць у выбарах. Будзе вылучацца кандыдатам у Наваполацку.

Ніжэй - зварот спадара Берніковіча:

"Шаноўныя прыхільніку байкоту будучых парламенцкіх выбараў!

Звяртаюся да вас, хоць не падзяляю вашых меркаванняў: трэці раз іду на парламенцкія выбары, хаця зноў без усялякай надзеі. "Здымацца" таксма не планую, бо хачу дагледзець гэтае "кіно" да самага канца.

Ужо не першую выбарчую кампанію я слухаю размовы пра тое, што байкот – гэта адзіна слушная пазіцыя ў дачыненні да выбараў. Але ніводнага разу не бачыў, каб нехта сапраўды ўзяўся за ажыццяўленне гэтай стратэгіі. Далей пустазвонства звычайна справа не йдзе. Таму прапаную ўсім прыхільнікам байкоту прадэманстраваць гэтую ідэю на справе. Магчыма, вам нават удасца пераканаць мяне, што я глыбока памыляюся, увязаўшыся ў чарговую выбарчую кампанію.

Прапанова наступная: у Докшыцкай выбарчай акрузе №22, на тэрыторыі якой я жыву, зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу Уладзімір Андрэйчанка, Гэта старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі, які балатуецца ў Парламент ужо на другі тэрмін.

Спадар Андрэйчанка – чалавек глыбока пенсійнага ўзросту, да тагож не мясцовы. Адпаведна, які асаблівага даверу і прыхільнасці тутэйшых жыхароў не мае. А самае галоўнае – гэта безальтэрнатыўная кандыдатура. Ён балатуецца адзін. Так што няма верагоднасці, што нейкі дэмакратычны кандыдат "пацягне" людзей на выбарчыя ўчасткі.

Скажу больш: заходняя Віцебшчына – гэта самы зручны рэгіён, дзе можна схіліць людзей да байкоту. Паводле вашых жа, шаноўныя апаненты, звестак , у нашых краях самыя моцныя структуры прыхільнікаў партыі БХД, І менавіта тут найбольш актыўна падтрымлівалі Зянона Пазьняка, калі ён балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах, так што і прыхільнікаў Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ, якая таксама выступае за байкот, тут мусіць быць багата.

Цяпер крыху статыстыкі: Докшыцкая выбарчая акруга №22 –гэта 83 участкі для галасавання ў Докшыцкім, Глыбоцкім і Вушацкім раёнах. Таму пажаданым было б уключэнне 83-х чалавек, перакананых у неабходнасці байкоту, у кожную участковую камісію. Калі гэта немагчыма, то больш рэальна зарэгістраваць 83 назіральнікі, каб яны працавалі на кожным участку. І , канешне, падрыхтаваць як мага большую колькасць агітатараў, якія данясуць ідэю байкоту выбараў да мясцовых жыхароў.

Вось такім чынам, на адной асобна ўзятай тэрыторыі можна спраўдзіць, як працуе "байкот выбараў", які вы прапануеце.Са свайго боку абяцаю не застацца ў баку, калі ўбачу, што ад словаў прыхільнікі байкоту нарэшце перайшлі да справы: прадастаўлю магчымасць карыстацца офісам маёй фірмы на час агітацыйнай кампаніі, а таксама ўсімі наяўнымі сродкамі сувязі – тэлефонам і інтэрнэтам.

З павагай –
старшыня раённай суполкі Партыі БНФ, актывіст кампаніі "Гавары праўду"
Яраслаў Берніковіч"

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

Международный региональный фестиваль «Дударскі рэй» пропишется в Глубоком

Хотите узнать больше? Инициатор Международного регионального фестиваля «Дударскі рэй» Виталий Воронов. Фото с сайта nn.by В начале мая в Глубоком состоится первый 44

Идет сбор денег на курс реабилитации для 13-летней Яны Костик из Глубокского района

Хотите узнать больше? Идет сбор денег на курс реабилитации для 13-летней Яны Костик из Глубокского района. Фото с портала tut.by У Яны Костик из Глубокского района – 33

Жить на зарплату и позволять себе больше

Хотите узнать больше? Чтобы денег хватало на все, важно планировать и распределять. Купить продукты на неделю и оставить четверть зарплаты в магазине. Оплатить коммуналку 34

Фоторепортаж: Паводок в Глубоком

Хотите узнать больше? Паводок в Глубоком. Фото с сайта www.westki.info Несмотря на то, что в этом году было не так много снега, часть территории будущего парка в Глубоком 72

Заменить окна к праздникам без предоплаты? Беспроцентная рассрочка на год в Молодечно!

Хотите узнать больше? Беспроцентная рассрочка на год на окна ПВХ в Молодечно Весна пришла – жизнь обещает заиграть новыми красками. Хочется изменить что-то к лучшему! А 43

Глубокский район будет дружить с Ярцевом Смоленской области

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта ярмакс.рф Протокол намерений о сотрудничестве подписали председатель Глубокского 74

Билеты на хоккейный матч между «Динамо-Молодечно» и «Шахтером» выиграла Наталья Асаёнок из Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта hcdinamo.by Розыгрыш двух билетов на матч 2 марта портал Край.бай проводил совместно с 57

Стоматологи молодечненского центра «Челсена-Дент»: «Нам очень важно, чтобы у наших пациентов была красивая улыбка»

Хотите узнать больше? Стоматологам молодечненского центра «Челсена-Дент» важно, чтобы у их пациентов была красивая улыбка Доверие пациентов и их красивые улыбки – самое 78