Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзённік беларуса. 11 студзеня. Вяселле Севярынцаў

Дзённік беларуса. 11 студзеня. Вяселле Севярынцаў

11 студзеня. Давялося мне быць сведкам прыгожай і радаснай падзеі. Пісьменнік і палітык Павал Севярынец пабраўся шлюбам з прыгажуняй Вольгай Шылак.

І Паўла Канстанцінавіча, і Вольгу я даўным-даўно ведаю. Канстанцінавіч даўно быў маім старэйшым сябрам і аўтарытэтным настаўнікам, а Вольга – добрай і шчырай сяброўкай. Цяпер вось яны сталі новай хрысціянскай і беларускай сям’ёй.

Відэа Ірыны Арахоўскай, "Наша Ніва".

Калі пяць год таму пачыналася гэтая гісторыя кахання, здавалася, што ніякага шчаслівага працягу не будзе.

Павал быў так моцна адданы пісьменніцкай і палітычнай справе, што не лічыў магчымым знайсці час на тое, каб заняцца сям’ёй. Ва ўсіх інтэрв’ю казаў, што ажэніцца не раней, чым нацыянальны рух пераможа.

Бог мусіў моцна штурхнуць Паўла, каб той перамяніў гэтае меркаванне. Але і пасля гэтага стварэнне сям’і не выглядала магчымым. 18-гадовая (тады) студэнтка Вольга рашуча адмовілася ад прапановы 32-гадовага палітыка звязаць з ім свой лёс.

“Я падумала: ніколі я за яго замуж не выйду”, - расказвала за гарбатай Вольга. Сітуацыя выглядала безнадзейнай. Жывучы на адной кватэры з Паўлам, я бачыў, як цяжка той перажывае. Мне было за яго страшна.

Я ведаў, што Павал – чалавек, які моліцца і ўмее слухаць Бога. Таму быў упэўнены, што ягонае пачуццё да Вольгі – не проста выпадковае захапленне, а… штосьці невыпадковае.

Трэба сказаць і некалькі добрых словаў пра Вольгу. Гэта глыбока веруючая асоба, якая з вялікай дабрынёй ставіцца да людзей і любіць Беларусь. Разам з сябрамі з грэка-каталіцкай супольнасці яна наведвала дзіцячыя прытулкі, і мела радасць з таго, што магла падзяліцца дабрынёй з пакінутымі дзецьмі.

Можна было б проста сказаць, што Севярынец знайшоў сабе добрую жонку. Ды ў гэтай гісторыі… занадта шмат выпадковасцяў, каб лічыць яе выпадковай. Глыбока перакананы, што здзейснілася (і працягне здзяйсняцца) Божая воля.

Дзённік беларуса. 11 студзеня. Вяселле Севярынцаў


Фота Сяргея Гудзіліна, "Наша Ніва".

* * *

“Здароў, віноўнік урачыстасці!”, - падкалоў мяне Севярынец, сустрэўшы перад Архікатэдральным касцёлам за паўгадзіны да іх вянчання.

Журналісты ўжо напісалі пра тое, што гэта я пазнаёміў Вольгу з Паўлам. Цяпер я паспрабую прыгадаць, як гэта здарылася.

У 2008 годзе я паступіў на гістарычны факультэт БДУ. Першага верасня прыходжу на заняткі, не ведаючы яшчэ нікога з аднакурснікаў. Аўдыторыя поўная студэнтаў. У канцы памяшкання за партай сядзіць ладнага выгляду дзяўчына, побач – вольнае месца.

“Ці тут вольна?” – пытаюся. Вольна. Знаёмімся. Дзяўчыну завуць Алена, яна з вёскі Ажарава Пастаўскага раёна. Гутарым з ёй па-беларуску. Яна выказала шкадаванне, што выкладчык чытае лекцыю па-расейску. “Вось, наш чалавек”, - падумаў.

У той дзень Алена вярнулася дадому і кажа сяброўцы, з якой здымала кватэру: “Слухай, а давай пачнем размаўляць па-беларуску! Вось я сёння пазнаёмілася з хлопцам… завуць яго Кастусь… па-беларуску гаворыць…”.

Гэтага было дастаткова, каб з наступнага дня дзве студэнткі перайшлі на беларускую мову. Сяброўку Алены звалі Вольга, прозвішча – Шылак, яна была з мястэчка Груздава Пастаўскага раёна.

Неяк пасля заняткаў я запрасіў Алену і Вольгу да сябе на гарбату. Мы глядзелі фільм Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. Стужка пра змаганне з дыктатурай зрабіла на дзяўчат вялікае ўражанне. У нейкі момант герой фільма Павал Севярынец выйшаў са свайго пакою і прывітаўся з дзяўчатамі.

Тады яны першы раз і ўбачыліся. “Вох! Сапраўдная беларусачка!” – падумаў Павал, глянуўшы на Вольгу, зачыніў за сабой дзверы і працягнуў пісаць раман. Галоўная гераіня рамана – вось дзе супадзенне! – завецца Воля. Як звалася “сапраўдная беларусачка”, Павал з першага разу не запомніў.

Мой інтарэс да маладых беларускамоўных дзяўчат быў не дужа рамантычны. Я быў амбітным (і трохі наіўным) маладым актывістам, выдаваў для моладзі газету “Прамень”, праз якую папулярызаваў хрысціянскія каштоўнасці і беларускую культуру. Мне патрэбныя былі працоўныя рукі, каб складваць свежыя нумары газеты, падпісваць канверты, распаўсюджваць выданне сярод моладзі.

Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” працоўныя рэсурсы таксама былі патрэбныя – і я запрашаў дзяўчат на партыйны офіс. Севярынец мне быў дужа ўдзячны за стварэнне, яго словамі кажучы, “дзявочага батальёна”, які складаўся з Алены, Вольгі і цяперашняй студэнткі праграмы Каліноўскага Ірыны Губскай. Дзяўчаты былі працавітымі, а працы напярэдадні ўстаноўчага з’езду хапіла ўсім.

На офісе БХД Павал і Вольга сустрэліся і другі раз, і трэці, і чацвёрты. Вольга запісалася на “Курсы Ды-Джэяў Адраджэння”, якія праводзіў Севярынец на Сядзібе БНФ. Многа ці мала часу прайшло – але Павал зразумеў, што ўтрэскаўся.

Канстанцінавіч такога павароту падзей не чакаў, доўга думаў, што рабіць – і ў сакавіку 2009 года наважыўся сказаць Вользе пра свае пачуцці і жаданне звязаць з ёй жыццё. Азмрочаны адмовай, Севярынец з’ехаў з Менску ў палескую вёску Унорыца. Пісаў там раман, збіраў грыбы і, тэлефануючы, казаў мне: “Нарэшце я пачаў забываць Вольгу”.

Аднак Вольга Паўла не забылася. І аднойчы перад выбарамі 2010 года, як бы між іншым, сказала, што часта пра яго думае. Я неадкладна пераказаў размову Паўлу Канстанцінавічу. Потым была Плошча, лісты і перадачы ў СІЗА КДБ, паездкі на “хімію”. Адносіны паміж Паўлам і Вольгай сталі сур’ёзнымі, ды скончыліся стварэннем сям’і.

Між іншым згадаю, што Алена таксама знайшла сваё каханне ў беларускамоўным асяроддзі. Пазнаёмілася з беларускамоўным інжынерам Сяржуком, і выйшла за яго замуж летам 2013-га. Жывуць у Менску, аж свецяцца ад шчасця.

Дзённік беларуса. 11 студзеня. Вяселле Севярынцаў


Сяржук і Алена, Павал і Вольга. Маладыя беларускія сем'і. Фота Хрысціны Марчук.

* * *

Цяпер пра вяселле. Яно было адметнае.

Па-першае, не было ўрачыстага роспісу ў ЗАГСе. Неяк суботнім ранкам напрыканцы снежня Павал неахвотна прачнуўся (бо праводзіў Вольгу да пад’езда і вярнуўся пасля поўначы), з’еў талерку макаронаў з зялёным гарошкам, запіў гарбатай (ведаю дакладна, бо сам прымаў удзел у тым сняданку) – і пайшоў распісаўся.

Пасля роспісу Вольга змяніла прозвішча ў пашпарце, але яшчэ не змяніла месца жыхарства. Як і належыць хрысціянам, пачаткам сямейнага жыцця ёсць вянчанне, якое адбылося падчас Імшы ў Архікатэдральным касцёле.

Сведкамі вянчання былі былы палітвязень пратэстант Зміцер Дашкевіч і аднакурсніца Вольгі, праваслаўная Вольга Нічыпарук. Аляксей Шэін пажартаваў, што вянчанне стала рэдкай юрыдычнай працэдурай, у якой Дашкевіч быў сведкам, а не абвінавачаным.

Па-другое, на вяселлі не было алкаголю. Гэта ўжо традыцыя. У Змітра і Насты Дашкевічаў алкаголю на вяселлі таксама не было. Але і без гарэлкі было весела. Госці былі арыгінальнымі ў віншаваннях, а вядоўцы – Барыс Гарэцкі і Дзяніс Садоўскі – зладзілі цікавыя конкурсы.

Дзённік беларуса. 11 студзеня. Вяселле Севярынцаў


Фота Хрысціны Марчук.

З таго, што запомнілася. Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч пажадаў, каб, нягледзячы на размяшчэнне ў Беларусі расійскіх знішчальнікаў, “буслы ў беларускім небе добра лёталі”. Маладафронтавец Мікола Дземідзенка, які ажаніўся пазалетась, сказаў: “Павал Канстанцінавіч, лёгка не будзе” – і сарваў залу на смех і апладысменты.

Зміцер і Наста Дашкевічы разыгралі сцэнку пра знаёмства Паўла і Вольгі. Усе прысутныя, уключна з маладымі, клаліся ад смеху, а фраза “дзе-дзе – на офісе партыі бэ-ха-дзе” можа трывала ўвайсці ў зборнік апазіцыйнага фальклёру.

Дзённік беларуса. 11 студзеня. Вяселле Севярынцаў


Фота Хрысціны Марчук.

Па-трэцяе, на вяселлі не крычалі “Горка!”. Барыс Гарэцкі не лез за словам у кішэнь, ад імя маладых просячы гасцей “шанаваць святасць сужэнскіх адносін” і “адмовіцца ад гэтай пахабнай традыцыі”. Павал цалаваў падчас урачыстасці Вольгу, але толькі ў шчаку.

* * *

Казаць, што гісторыя Паўла і Вольгі скончылася хэпі-эндам, будзе няправільна. Гісторыя толькі пачынаецца. Спадзяюся, бліжэй да Калядаў напішу на “Вестках” пра хрост малога Севярынца.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

«Этому приложению нет аналогов в Play Market». Гимназист из Глубокого получил 200 рублей и планшет за свой проект (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.srosta.biz Учащийся Глубокской районной гимназии Вадим Рудак и учащийся 19

«Такому приложению нет аналогов в Play Market». Гимназист из Глубокого получил 200 рублей и планшет за свой проект

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.srosta.biz Учащийся Глубокской районной гимназии Вадим Рудак и учащийся 17

Глубокские гимназисты получили письмо от королевы Елизаветы

Хотите узнать больше? Школьники из Глубокого получили письмо от королевы Елизаветы. Фото с сайта vg-gazeta.by Еще весной, накануне 90-летия королевы, гимназисты отправили 23

Фотофакт: В парке Победы Глубокого установили новую плиту с именами погибших в Великую Отечественную войну

Хотите узнать больше? В парке Победы Глубокого установили новую плиту с именами погибших в Великую Отечественную войну. Фото с сайта www.westki.info Это не было приурочено 31

Білет на «Залатую калекцыю беларускай песні» выйграла Валянціна Церах з Вілейкі

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта belta.by 6 снежня ў Маладзечне адбудуцца здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя 36

В Глубоком собирают средства на мебель для особенных детей

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта r-19.ru Воспитанникам Глубокского центра коррекционно-развивающего обучения и 42

«Дукорский маёнтак» – сказочное место с древней историей

Хотите узнать больше? Перевернутый дом в «Дукорском маёнтке» Всего в 30 километрах от Минска расположилась новая точка на туристической карте Беларуси – «Дукорский 38

Юных талантов выберут в Глубоком 27 ноября на фестивале «Веселые голоса»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта playcast.ru В XXI районном фестивале, который состоится на сцене Городского дома 39