Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шляхецкае жыццё ў міжваеннае дваццацігоддзе (+унікальныя здымкі)

Шляхецкае жыццё ў міжваеннае дваццацігоддзе (+унікальныя здымкі)

Сядзіба Плятэраў у Бяльмонтах. 1920-30-я гг.

У міжваеннае дваццацігоддзе ў Заходняй Беларусі дваранскія палацы і сядзібы былі цэнтрам грамадскага і культурнага жыцця. А як жылі ў 1920–1930-я гады нашчадкі магнатэрыі некалі магутных Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай і якія парадкі панавалі ў іх радавых сядзібах?

Шляхецкае жыццё ў міжваеннае дваццацігоддзе (+унікальныя здымкі)


Сядзіба Плятэраў у Бяльмонтах. 1920-30-я гг. Фота з фондаў Браслаўскага музея

АРДЫНАТЫ І ДРОБНЫЯ ЗЕМЛЕЎЛАСНІКІ

Як вядома, у Другой Рэчы Паспалітай былі адмененыя саслоўныя прывілеі. Аднак дзякуючы сваім буйным зямельным уладанням (у тым ліку і ардынацыям), развітай гаспадарцы, прадстаўнікі дваранства літоўска-беларускіх зямель працягвалі заставацца вельмі ўплывовай групай тагачаснага польскага грамадства. Аднак былі і менш багатыя шляхецкія роды. Сярэдні дваранскі зямельны маёнтак у паўночна-ўсходніх ваяводствах складаў ад 50 да 150 гектараў зямлі. У адпаведнасці з зямельнай рэформай, у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах дапускалася мець у ва ўласнасці да 400 гектараў зямлі. Частка дваран у 1920-я гады не вытрымала эканамічных і палітычных выпрабаванняў і паступова збяднела, а іх маёнткі былі выстаўлены на продаж на аўкцыёнах.

Шляхецкае жыццё ў міжваеннае дваццацігоддзе (+унікальныя здымкі)


Графіня Броэль Плятэр.Фота з фондаў Браслаўскага музея

Яшчэ з часоў Расійскай імперыі шляхта Паўночна-Заходняга краю імкнулася ўкараняць новыя, замежныя спосабы развіцця жывёлагадоўлі і раслінаводства. Варта падкрэсліць, што прадстаўнікі шляхецкіх родаў замаўлялі спецыялізаваную літаратуру з Еўропы. Нярэдка з Захаду прыязджалі і аграномы. Падобная сітуацыя назіралася і ў міжваенны час. Пры гэтым акцэнт рабіўся на апрацоўцы мясцовай сыравіны. Калі ля маёнтку знаходзіліся сажалка ці рака, гаспадары рабілі ўсё, каб наладзіць адлоў рыбы, ракаў.

Дарэчы, рыбныя тавары, апрацаваныя ў прыватных шляхецкіх прадпрыемствах Заходняй Беларусі, экспартаваліся ў Еўропу, у тым ліку ў Бельгію і Францыю. Такім жа поспехам карысталіся і мясцовыя вяндліны. Распаўсюджанай была прадукцыя сыроў. Дзеля гэтага са Швейцарыі замаўляліся спецыяльныя інгрэдыенты.

Шляхецкае жыццё ў міжваеннае дваццацігоддзе (+унікальныя здымкі)


Палац Молляў у Залессі (Глыбоцкі раён).

На Палессі і на Нёмане ў шляхецкіх маёнтках быў распаўсюджаны агратурызм, які падтрымліваўся з боку польскай дзяржавы. Такая разнастайнасць гаспадарчай дзейнасці тлумачылася тым, што ў 1920–1930-я гады эканамічная сітуацыя Польшчы была нестабільнай, і дваранства ўсходніх ваяводстваў спрабавала рабіць шматфункцыянальныя гаспадаркі, якія б маглі хутка перапрафілявацца.

ГОСЦЬ У ДОМ — БОГ У ДОМ

Тыповы шляхецкі маёнтак у Заходняй Беларусі складаўся з дзвюх частак: двара, які быў аточаны паркам, а таксама гаспадарчых пабудоў, побач з якімі знаходзіліся зямельныя надзелы, лясы і лугі. У маёнтку жыў шляхціц разам з жонкай і дзецьмі, а таксама прыслугай. Акрамя гэтага, у доме маглі жыць бацькі гаспадара і іншыя сямейнікі. Добрай традыцыяй і адметнай рысай даваенных заходнебеларускіх фальваркаў была гасціннасць. Для гасцей у доме заўсёды трымаўся асобны пакой з прыгатаваным ложкам, а ў сталовай гатавалася дадатковая ежа. На стол выслаўляліся найлепшыя стравы і гатункі спіртнога. Візіт гасцей быў своеасаблівым выпрабаваннем для жонкі гаспадара, якая павінна была прасачыць, каб прыслуга ўсё зрабіла і не было аніякіх накладак.

Шляхецкае жыццё ў міжваеннае дваццацігоддзе (+унікальныя здымкі)


За чытаннем газет. 1920-30-я гг. Фота з фондаў Браслаўскага музея

СЛУГІ І РАБОТНІКІ

Шляхціцам міжваеннага ўзору не трэба было карыстацца з гарадскіх ці местачковых крам. Усім іх забяспечвала ўласная гаспадарка. Яшчэ са старажытных часоў у фальварках існавала асобная культура харчавання. Амаль адразу за познім сняданкам ішоў абед. Праз некалькі гадзін быў падвячорак, а за ім неўзабаве і вячэра. І падчас кожнага з гэтых «ланч-таймаў» стол проста ламіўся ад страў. Не дазвалялася спазняцца на калектыўную сямейную трапезу. Калі ў доме былі госці, пасля абеду ў сталовай ці ў «салоне» падавалі гарбату ці каву, мужчыны курылі сігары і пілі кан’як. Для гаспадароў маёнтку гатаваўся так званы «першы стол», а для слуг і працоўных — «другі». Часамі блюда з гаспадарскага стала даставаліся і прыслузе.

Колькасць слуг у маёнтку залежала ад таго, наколькі багатай была дваранская сям’я. У сярэдзіне 1930-х гадоў у шляхецкіх сядзібах на Заходняй Беларусі было ў сярэднім некалькі чалавек прыслугі — кухар, пакаёўка і пара слуг. Уладары маёнткаў на працягу дня займаліся вырашэннем гаспадарчых пытанняў, а больш дробныя шляхціцы працавалі разам з наёмнай працоўнай сілай на полі, млыне ці маслабойні.

Шляхецкае жыццё ў міжваеннае дваццацігоддзе (+унікальныя здымкі)


Дэлегацыя з Віленшчыны на дажынках у прэзідэнта Польшчы ў Спале, 1930-я гады. Фота з фондаў Браслаўскага музея

Пры гэтым правай рукой гаспадара быў кіраўнік маёнтка, які арганізоўваў працу наёмных рабочых і сачыў за станам гаспадаркі. Што ж тычыцца наёмнай працоўнай сілы, то частка гэтых людзей працавала «на пана» на пастаяннай аснове і жыла ў доме для чэлядзі. Разам з тым шляхціц наймаў і так званых «падзёншчыкаў», якія атрымлівалі грошы за кожны дзень працы. Акрамя грашовага ўзнагароджання «пан» павінен быў карміць «парабкаў», пры гэтым, па ўспамінах жыхароў Заходняй Беларусі, якім давялося папрацаваць на паншчыне, харчаванне там было на вельмі высокім узроўні. Гэтаму не трэба здзіўляцца, бо добра накормлены работнік лепш выканае працу.

Падчас жніва работнікі не пакідалі поле, а харчаванне прывозілася непасрэдна на месца працы. У галодныя гады шляхціцы імкнуліся падтрымаць сваіх работнікаў, выдаючы збожжа і насенне з уласных сховішчаў. Летам за гэта сяляне павінны былі адпрацаваць у панскай гаспадарцы. Вялікім святам для гаспадара шляхецкага фальварка былі «Дажынкі». У гэты дзень багатыя землеўласнікі рабілі для сваіх сялян святочны абед і запрашалі аркестр. Свята ўраджаю, якое прыйшло з глыбіні стагоддзяў, шанавалася шляхтай, у чым праяўлялася павага да працы звычайных беларускіх сялян-палешукоў.

АДПАЧЫНАК, СВЯТЫ І ВЫХАВАННЕ МОЛАДЗІ

У вольны час вясной і летам дваранства заходнебеларускіх ваяводстваў міжваеннай Польшчы рабіла пікнікі на прыродзе, пры гэтым гаявыя ці леснікі спецыяльна шукалі для гаспадароў зручныя месцы.

Шляхецкае жыццё ў міжваеннае дваццацігоддзе (+унікальныя здымкі)


Спаборніцтва на байдарках паміж памежнікамі Польшы, Літвы і Латвіі ў наваколлі вёскі Слабодка Браслаўскага павета. Фота з фондаў Браслаўскага музея

Падчас сямейных святаў ладзіліся балы ці карнавалы. Найбольш вядомыя з іх адбываліся ў Нясвіжскім замку падчас ардынацыі Альбрэхта Радзівіла. У дзень імянін шляхціца перад домам ці ўездам у парк будавалася часовая святочная вітальная брама. У гэты дзень гаспадары запрашалі да сябе вялікую колькасць гасцей.

Важным момантам было выхаванне моладзі. Аўтарытэт бацькі не ставіўся пад сумнеў. Моладзь вучылі шанаваць сямейныя традыцыі. Хлопцаў стараліся адпраўляць на вучобу ў горад альбо на службу ў войска. Дзяўчыны вучыліся простаму жаночаму рамяству — шыццю, уменню гатаваць і ўвогуле быць добрай гаспадыняй.

Важным момантам у жыцці шляхецкіх родаў быў шлюб дзяцей. І тут, як і ў папярэднія часы, пад увагу прымалася не толькі каханне, але і паходжанне будучага мужа ці жонкі. Карацей кажучы, як і ў старажытнасці, важная роля надавалася радаводу. Шлюб у большасці шляхецкіх сямей пачынаўся блаславеннем маладых бацькамі і заканчваўся цырымоніяй у касцёле. На свяце прысутнічалі ўсе члены дзвюх сем’яў.

Шляхецкае жыццё ў міжваеннае дваццацігоддзе (+унікальныя здымкі)


Вяселле. Пач. 1920-х гг. Фота з фондаў Браслаўскага музея

Шляхецкія сядзібы ў шэрагу з дзяржаўнымі ўстановамі, войскам і паліцыяй, былі ў Заходняй Беларусі першым месцам, дзе з’явіліся машыны і матацыклы. Напрыклад, на 1 студзеня 1939 года ў Віленскім ваяводстве было зарэгістравана 275 машын і 290 матацыклаў, у Навагрудскім — 189 і 170, у Палескім — 217 і 358. Большасць з гэтых транспартных сродкаў належала менавіта буйным землеўласнікам і прадстаўнікам шляхты. Увогуле, на пачатак 1939 года ў Другой Рэчы Паспалітай налічвалася каля 20 тысяч шляхецкіх маёнткаў і палацаў.

…Другая сусветная вайна змяніла выгляд Усходняй Еўропы. У далучанай да БССР Заходняй Беларусі жорстка знішчалася ўсё, што было звязана з «панскімі маёнткамі і палацамі». Беларускаму грамадству ўнушалася, што шляхта ў Заходняй Беларусі эксплуатавала мясцовае беларускае насельніцтва.

Але калі адкінуць ідэалагічную мішуру, становіцца зразумелым, што прадстаўнікі шляхты ў большасці сваёй былі проста добрымі гаспадарамі, якія ўмелі зарабляць грошы і давалі магчымасць зрабіць гэта іншым. Да таго ж, гэтая саслоўная група была носьбітам непаўторнага старажытнага духу ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Яны былі апошнімі нашчадкамі тых некалі магутных дзяржаў. І пра гэта варта памятаць.

Тэкст: Ігар Мельнікаў, "Новы час". Падбор здымкаў: Ганна Базарэвіч, Westki.info.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

«Этому приложению нет аналогов в Play Market». Гимназист из Глубокого получил 200 рублей и планшет за свой проект (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.srosta.biz Учащийся Глубокской районной гимназии Вадим Рудак и учащийся 19

«Такому приложению нет аналогов в Play Market». Гимназист из Глубокого получил 200 рублей и планшет за свой проект

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.srosta.biz Учащийся Глубокской районной гимназии Вадим Рудак и учащийся 17

Глубокские гимназисты получили письмо от королевы Елизаветы

Хотите узнать больше? Школьники из Глубокого получили письмо от королевы Елизаветы. Фото с сайта vg-gazeta.by Еще весной, накануне 90-летия королевы, гимназисты отправили 23

Фотофакт: В парке Победы Глубокого установили новую плиту с именами погибших в Великую Отечественную войну

Хотите узнать больше? В парке Победы Глубокого установили новую плиту с именами погибших в Великую Отечественную войну. Фото с сайта www.westki.info Это не было приурочено 31

Білет на «Залатую калекцыю беларускай песні» выйграла Валянціна Церах з Вілейкі

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта belta.by 6 снежня ў Маладзечне адбудуцца здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя 36

В Глубоком собирают средства на мебель для особенных детей

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта r-19.ru Воспитанникам Глубокского центра коррекционно-развивающего обучения и 42

«Дукорский маёнтак» – сказочное место с древней историей

Хотите узнать больше? Перевернутый дом в «Дукорском маёнтке» Всего в 30 километрах от Минска расположилась новая точка на туристической карте Беларуси – «Дукорский 37

Юных талантов выберут в Глубоком 27 ноября на фестивале «Веселые голоса»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта playcast.ru В XXI районном фестивале, который состоится на сцене Городского дома 39