Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Габрэйская супольнасць Браслава ў міжваенны час

На Браслаўшчыне першыя звесткі пра габрэяў адносяцца да XVI ст. У інвентары Браслава 1554 года ўзгадваюцца габрэйскія прозвішчы.

Найбольш падрабязным апісаннем жыцця габрэйскага насельніцтва Браслава ў міжваенны час, а таксамы ў гады ІІ-й Сусветнай вайны, з’яўляецца праца “Мой парушаны дом” (“Мрак и запустение”), кароткі пераклад з мовы ідыш “Кнігі Памяці” Бокман-Банда Х.Л. Праца утрымлівае нарысы аб грамадскім, культурным,эканамічным жыцці браслаўскіх габрэяў.

У пачатку 1920–х гадоў Браслаў складаўся амаль з адной вуліцы, якая цягнулася з усходу на захад, спачатку паміж двумя азёрамі, а пасля - паміж Замкавай гарой і возерам Дрывяты. Дамы, адбудаваныя з тоўстых бярвеняў, ад старасці “паўрасталі” ў зямлю, побач узволідзіся новыя – на каменных падмурках і крытыя жалезам.

Паміж шчыльнай забудовы распалагаліся крамы, якія гандлявалі рознымі таварамі. Там жа стаялі каталіцкі касцёл і праваслаўная царква, надалёка ад каторых знаходзіўся сінагогігальны двор з трыма сінагогамі: “старая”, “новая” і сінагога хасіда”. У Браславе была яшчэ адна сінагога Санды Міньян (пясчаная сінагога) месцілася каля Замкавай Гары разам з іўрытскай школай “Явнэ”.

Мемуарыст, былы браслаўчанін, Ян Кляновіч піша: “У прыватнасці, адрозненні паміж хасідзізам ліберальнай плынню іўдаізма) і Мітнагдым (кансерватыўнай формай іўдзейскай рэлігіі)даходзіла да непаразуменняў, а нават і вострых сутычак.

Мужчыны з бародамі і пэйсамі, якія носяць доўгія чорныя капелюшы і халаты – гэта хасіды, якія з’явіліся ў 18 стагодззі. Хасідызм – радыкальная і папулярная рэлігія станавілася пагрозай для традыцыйнага іудадізма. Часта выконвалася, створаная хасідамі клезмерская музыка, яны танчылі, а нават, пелі ў сінагогах, што выклікала незадавальненне ў праведнікаў традыцыйнага іудаізма. Равіны ў хасідаў называліся “рэбе…”

Браслаў меў двух равінаў, якія служылі людзям з вялікай адданасцю. Гэта равін Гірш Волін, які нарадзіўся ў Браславе ў 1876 годзе, скончыў ешывы ў Валожыне і Коўне, быў выбітны прапаведнік, выконваў ролю кантара падчас святаў і служыў у Браславе з 1920 года, а з верасня 1939 г. эміграваў разам з сям’ёй ў Літву, дзе быў равінам у Кулдзіге.

 

Габрэйская супольнасць Браслава ў міжваенны час


Гірш Волін, равін традыцыйнай іўдзейскай супольнасці ў Браславе.

 

Другі равін Аба Загор’е быў рэлігійным лідэрам хасідскай абшчыны. Па успамінах ён меў засмучаны і вельмі адкрыты погляд, здавалася такое уражанне, быццам рэбе дзівіцца на слова Божае.

 

Габрэйская супольнасць Браслава ў міжваенны час


Аба Загор'е, равін хасідскай супольнасці ў Браславе.

 

Побач з дваром сінагогі стаяў вялікі будынак пажарнай аховы, якая амаль уся складалася з габрэяў: мужчын сярэдняга ўзроста, з добрай фізічнай падрыхтоўкай. Пры пажарнай камандзе быў і духавы аркестр. У дні дзяржаўных святаў і іншых урачыстасцей музыкі шпацыравалі па галоўнай вуліцы ў мундзірах, з начышчанымі да блеску меднымі трубамі.

 

Габрэйская супольнасць Браслава ў міжваенны час


Сябры браслаўскай пажарнай аховы, большую частку якой складалі габрэі.

 

“…Рахміль Мілюцін са сваім вялікім басам-кантрабасам, побач з ім, з цяжкасцю паспяваючы ў нагу, нізкарослы і барадаты меламед (настаўнік) Эйзер Эйдэльсан са сваім трамбонам-барытонам, Марон і Левін са сваімі інструметамі. Дырыжыраваў аркестрам кепельмейстар Тамашэўскі, а ўперад усіх крочыў камандзір каманды Беніш Мілюцін”.

У памяшканні пажарнай аховы быў таксама зал, у якім адбываліся публічныя сходы, прадстаўленні аматарскага тэатра, які дзейнічаў пры народнай яўрэйскай школе “Фолкшул”.

 

Габрэйская супольнасць Браслава ў міжваенны час


Драматычная суполка ў Браславе, 1937 год. Стаяць: Даніэль Карасін, Перка Хармац, Мар’янка Райхіль, Гірша Цэпелевіч. Сядзяць: Сымон Відэрэвіч, Шайка Дэйч.

 

Месцам спаткання і адпачынку для яўрэеў у Браславе быў двор сінагогі. Тут сустракалася летнімі вчарамі моладзь і адзначаліся розныя святы. Асабліва шумна было на Пурым: дзеці “узброіўшыся” рознымі хлапушкамі імкнуліся заглушыць імя Амана, калі гучала яго імя пры чытанні рэлігійных кніг.

Весела і ўрачыста праходзіў абрад вянчання. На пляцоўцы, у цэнтры двара, была усталявана “хупа”. Стары і малы з усяго горада збягаліся сюды. Пад гукі традыцыйнага марша “добрідзень”, першага прыводзілі жаніха, а пасля, у суправаджэнні маці, родных і сябровак, прыбывала нявеста, якая разам са світай рабілі сем кругоў вакол жаніха пад “хупой”. У вокнах хат, міма якіх праходзілі маладыя, запальвалі зальнічкі, а вуліца была пасыпана свежым залатым пяском. Аркестр граў традыцыйную мелодыю, вальс “добрідзень” і праводзіў маладую пару, якая кідала манеткі ў вёдры з вадой. Пасля ўсе адпраўляліся на вясельны пір.

Цэнтральная вуліца Пілсудскага (перайменаваная бальшавікамі ў Ленінскую) працягнулася на захад – да млына, які належыў млынару Быку. Побач быў электрагенератар, які забяспечваў горад электрычнасцю.

Возера Дрывяты алежала Арону Шнэеру і пад яго наглядам адбывалася рыбалоўства, для мясцовага ўжытку і продажу ў іншыя гарады, пераважна ў Вільню на кансервавы завод “Балтыка”.

 

Габрэйская супольнасць Браслава ў міжваенны час


Арон Шнэер. Габрэйскі прадпрымальнік, які займаўся рыбалоўствам.

 

Бакавая вуліца цягнулася праз мястэчка з поўдня на поўнач і праважала да рынка, які зваўся “хлебны”. Гэта было вельмі важнае месца, куды па серадах і пятніцах сяляне прывозілі сваю прадукцыю: бульбу, сена, авёс, свіней і прадавалі пераважна габрэйскім гандлярам. Потым ішлі ў крамы і куплялі прамысловыя тавары.

Насупроць рынка знаходзілася пошта, а далей на захад друкарня братоў Магатаў, якая была закладзеная ў 1930-я гг., дзе таксама працавала габрэйская моладзь і выпускала мясцовы штодзённік. Ва ўсходняй частцы горада быў другі рынак, які называўся “Конскі”, дзе прадаваліся коні, каровы, свіні і авечкі.

 

Габрэйская супольнасць Браслава ў міжваенны час


Супрацоўнікі друкарні братоў Магатаў у Браславе.

 

Большасць крамаў, акрамя кааператыву “Рольнік”, было ў руках габрэяў, яны трымалі амаль увесь гандаль у Браславе. Сярод іх былі рамеснікі, краўцы, шаўцы, гарбары, гадзіннікавыя майстры, сталяры, слесары, бляхары (дашнікі), фурманы і пекары .

Вельмі шмат браслаўскіх габрэяў зарабляла на жыццё скупкай сельскагаспадарчых прадуктаў і перавозкай іх у Вільню. Пры перавозцы карысталіся чыгуначным транспартам – у міжваенны час з Браслава была вузкакалейная чыгунка на Дукшты.

Узімку на санях вазілі рыбу, мяса, дробязь, яйкі, лён, скуры і інш. Адтуль прывозілі абутак, тканіны, соль, розныя віды алея і абсталявання. Займаліся гэтым Мілюцін з Белакам. Скупка і вываз збожжа, агародніны, ягад і грыбоў таксама давалі дадатковую магчымасць заробку. Але ж эканамічнае становішча большасці габрэйскіх сем’яў было незайздроснае. Гадаванне каровы ці казы, курэй было значным дадаткам у выжыванні сям’і.

У спісе гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў пазначаныя 53 прозвішча габрэяў-уладальнікаў гандлёвых кропак, якія знаходзіліся перважна па вул. Пілсудскага (Ленінская) і 3 траўня (Савецкая).

У цэлым эканамічны стан габрэйскага насельніцтва быў цяжкі. На дзяржаўныя пасады габрэяў не прымалі. Значную дапамогу аказвала безпрацэнтная пазыковая каса узаемапомачы Гмілут Хесэд. Невялікія займы выратоўвалі людзей ад голада. Дзейнічала добраахвотнае дабрачыннае аб’яднанне дапамогі хворым “Бікур Холім”.

 

Габрэйская супольнасць Браслава ў міжваенны час

 

 

Удзельнікі дабрачыннай арганізацыі “Бікур Холім”. У цэнтры - адвакат Сымон Гелішкоўскі.

З цягам часу ствараліся суполкі з двух-трох чалавек, якія паводле сваіх магчымасцяў дапамагалі тым, каму яна была патрэбна. Дапамога беднай нявесце без пасагу, альбо забяспячэнне вясельнага піру напоямі.

Дзейнічаў фонд Маод Хіцім, які забяспечваў бедных усім патрэбным да Пасхі. Дабрачынцам быў таксама дырэктар габрэйскага Банка Леві-Іцхак Вайнштэйн, які дапамагаў дзецям з бедных сямей атрымаць далейшую адукацыю ў Вільні.

Вялікую падтрымку аказвалі Барух Фішэр і Арон Шнэер, які кожную пятніцу раздаваў рэшткі рыбы, што не прадалася, бедным габрэям, каб дастойна правесці Шабат. Таксама ён быў арганізатарам іўрытскай школы “Явнэ”, якая адчынілася у пачатку 30-х гадоў.

 

Габрэйская супольнасць Браслава ў міжваенны час


Барух Фішэр. Адзін з прадпрымальнікаў, які дапамагаў бяднейшым габрэям.

 

Адным з вядомых настаўнікаў гэтай школы быў Рафаэль Якаў Муніц – вучоны і сіяніст, які ўжо у пачатку 20-х гг. арганізоўваў моладзь для вывучэння мовы іурыт, Бібліі і рыхтаваў іх да вяртання ў Палестыну.

Рафаэль Якаў Муніц раіў моладзі набываць працоўныя спецыяльнасці, навыкі працы ў сельскай гаспадарцы, каб быць карыснымі будаўнікамі новага грамадства ў Эрец-Ісраэле. Шмат хто з гэтай моладзі пасля эмігравалі ў Палестыну. Сярод іх сын равіна – Моше Волін, які стаў членам сельскагаспадарчай камуны, кібуца Рамат-Гаховеш (Рамат ха-Ховеш), а пазней заснавальнікам тэатра Лі-Ла-Ло.

Дзейнасці сіяніцскіх арганізацый у Браславе будзе прысвечаны асобны артыкул.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Браслава

Браславских спасателей посетил первый заместитель начальника областного управления МЧС

Хотите узнать больше? Браславских спасателей посетил посетил первый заместитель начальника областного управления МЧС. Фото с сайта braslav-star.by С рабочим визитом 19

Смотр-конкурс на лучшее новогоднее оформление объявили в Браславском районе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mitkireevo.bekovo.pnzreg.ru Проведение в Браславском районе смотра-конкурса на лучшее 18

Смотр-конкурс на лучшее новогоднее оформление объектов объявлен в Браславском районе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mitkireevo.bekovo.pnzreg.ru Проведение в Браславском районе смотра-конкурса на лучшее 22

Чешский экспресс. Увидеть предпраздничные Прагу и Дрезден, а к Рождеству вернуться домой

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта travelgrodno.by Автобусный парк №4 г. Молодечно организует 21-25 декабря поездку в 30

У Браславе прайшоў хрысціянскі баль (фота)

Хотите узнать больше? Хрысціянскі баль у Браславе. Фота з сайта catholicnews.by Напярэдадні Адвэнту, у суботу 26 лістапада, у браслаўскай парафіі прайшоў хрысціянскі баль. 38

Умелец из Браслава изготовил из металла зубра

Хотите узнать больше? Браславский умелец сделал из металла зубра. Фото с сайта braslav-star.by На территории УП «Браславгаз» появился изготовленный из металла зубр. В 47

Бесплатную юридическую помощь получат жители всех районов Минской области в профсоюзных приемных 24 ноября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта abexlege.ru В Минской области 24 ноября будут работать профсоюзные приемные, в которых 47

А где будешь ты в новогоднюю ночь?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.gastronom.ru Новый год – время загадывать желания, подводить итоги и планировать 45