Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Браслаў на старонках польскіх выданняў міжваеннага часу


Фота Nacionalny Archiwum Cyfrowy, nac.gov.pl

Як вядома, прэса і перыядычныя выданні адыгрываюць вельмі значную ролю: часта фарміруюць асабістае стаўленне чалаваека да грамадска-палітычнага, культурнага жыцця. Найпершая функцыя газет і часопісаў – інфармацыйная. Гэта функцыя выконвае сваю ролю і праз некалькі мінулых год, нават, дзесяцігоддзяў. Для гісторыкаў і краязнаўцаў перыядычны друк мінулага прадстаўляе каштоўную гістарычную крыніцу, якая утрымлівае звесткі рознага характару.

Цікавым для вывучэння гісторыі Браслаўшчыны з’яўляецца “польскі перыяд”. У выніку далучэння у 1922 годзе Віленшчыны да Польскай дзяржавы у складзе Віленскага ваяводства быў адноўлены Браслаўскі павет, цэнтрам якога стаў горад Браслаў. На сучасным этапе з’яўляецца шмат літаратуры з успамінамі, публікуюцца матэрыялы аб Заходняй Беларусі гэтага перыяду у розных выданнях. Больш змястоўнымі у гэтым плане з’яўляюцца мемуары, у прыватнасці ўспаміны браслаўскага старасты Зеліслава Янушкевіча. Дзяржаўны перыядычны друк як спецыфічная гістарычная крыніца, падае інфармацыю пра найбольш асноўныя падзеі і становішча ў рэгіёне, у некаторых выпадках, аналізуючы якія, выказваецца асабістае стаўленне аўтараў артыкула, таксама можна прасачыць тэндэнцыі пераўтварэнняў, якія праводзіліся ўладамі ў рэгіёне.

Для аналізу былі выбраны публікацыі польскіх выданняў “Кур’ер Віленскі” і “Слова”, дзе найбольш часта трапляюцца агляды навін з “крэсаў усходніх”. Ксеракопіі гэтых выданняў знаходзяцца ў фондах музейнага аб’яднання г. Браслава, арыгіналы выданняў выяўлены супрацоўнікамі ў архівах Літвы. Падчас працы былі зроблены пераклады артыкулаў з польскай на беларускую мову. Далей прыводзіцца аналіз асноўнага зместу публікацый.

Так, № 197 “Кур’ера Віленскага” ад 27 жніўня 1926 г. у артыкуле “Браслаў у жніўні” паведамляе інфармацыю пра сітуацыю з гандлёвымі кропкамі і пра тэндэнцыю лепшага развіцця гандлю, якая звязана са зняццем з пасады начальніка адпаведнай ўстановы. Называюцца прозвішчы ўладальнікаў набольш буйных крамаў у Браславе. Апісваюцца праблемы культурнага жыцця мястэчка, якія звязаны з адсутнасцю памяшкання, дзе было б можна арганізаваць суполку мясцовай інтэлігенцыі.Таксама аўтар ўзгадвае добраахвотную пажарную дружыну, дзе адзначае добрую прафесійную падрыхтоўку яе членаў.

А вось што рассказвае “Кур’ер Віленскі” за 1929 год у рэпартажы пра выставу сельска-гаспадарчай вытворчасці: “Конкурс, у якім узялі ўдзел Саюз польскай моладзі і Саюз вясковай моладзі, выклікаў у людзей вялікую зацікаўленнасць. Амаль усе гміны прыслалі на выставу цікавыя экспанаты. Адкрыццё выставы здзейсніў стараста Зеліслаў Янушкевіч адпаведнай прамовай. Павятовы аграном агучыў рэферат аб значэнні земляробчых спаборніцтваў, перад вялікай колькасцю народа і членамі Саюза моладзі…”, былі зачытаныя і іншыя рэфераты, пераможцы і удзельнікі атрымалі шэраг дыпломаў і памятных значкоў.

Вельмі значную падзею апісвае тое ж самае выданне 8 ліпеня 1931 г. № 154. Артыкул прысвечаны павятоваму Святу Песні, удзел у якім узяло 6 народных хораў і 8 школьных хораў, агульная колькасць удзельнікаў - 475. Апублікавана таксама праграма свята,якая дае нам уяўленне пра маштаб і фармат падзеі.Узгадваюцца імёны пераможцаў. Публіка саставіла каля 2000 чалавек. Дарэчы, прынята лічыць, што фестываль “Браслаўскія зарніцы” бярэ пачатак менавіта ад павятовага Свята Песні.

 


Свята Песні ў Друі, 1933 год. Фота nac.gov.pl

 

У раздзеле часопіса 8 ліпеня 1931 г. № 154 “Echo Krajowe” падрабязна апісваецца залева, якая адбылася ў верасні 1928 года. Цытаты з гэтага артыкула ужо публікаваліся у працы К.Шыдлоўскага “Браслаўшчына. Прырода і людзі.” Акрамя гэтага ў артыкуле са слоў члена зямельнай камісіі вылучаюцца две асноўныя асаблівасці Браслаўскага рэгіёну – гэта клімат і цяжкая глінкаватая і гліністая глеба, што дае таксама ўяўленне пра фізічныя якасці рэгіёна.

“Вузкая дарожка да вялікай справы” пад такой назвай апублікаваны артыкул у часопісе “Слова” ад 21.10.1928 г. паведамляюцца звесткі пра набыццё нямецкіх вагонаў 2 і 3-й класы для вузкакалейкі, а вось пасажыраў на цягнічку не шмат, у асноўным службовыя асобы, местачковыя купцы, менш сялян. Узгадваецца будаўніцтва чыгуначнага шляху Дукшты – Відзы, працы праводзіў Браслаўскі сеймік. Аўтар артыкула ўзгадаў у Браславе невялікія, але чыстыя пакоі ў “першакласным” гатэлі Антонія Балды, што ажаніўся з местачковай пані – уладальніцай дома. Падкрэсліў карэспандэнт і вартаць праекта помніка на магіле мясцовага лекара Станіслава Нарбута ў выглядзе калоны, наверсе якой будзе ліхтар, што павінен свяціць скрозь зімовыя завеі і туманы падарожнікам. У якасці выніка артыкул падагульняе ўхвала браслаўскаму старасце Зеліславу Янушкевічу. “Сяляне могуць яго характаразаваць адным выразам “гаспадар”, а хто селяніна беларускага знае, той ведае, што гэта значыць пахвала”.

Цікавы падарожны рэпатраж утрымлівае часопіс “Слова” № 97 за 29.04.1931 г. Бачна, што найбольш за ўсё аўтара артыкула здзівіў будынак павятовага староства: “Які цудоўны будынак! Які замак! Які цуд тэхнкі”, але вось і завязалася размова с “тутэйшым” аб энергічнай працы староства: “…Добра то добра, але, пан, нам вельмі баліць. Вось ніхто пра нас не клапоціцца, бярэ і бярэ грошы, а на што? Да служачых (“ужэндніков”) было лепей”. З гэтых слоў даведаемся, пра стаўленне мясцовых людзей да ўлады. “А гэты сеймік-цыганы! Так нас ашукалі! Сцеражы Божа!”. Трапіў карэспандэнт у Браслаў у той час, калі каля будынка староства сабраўся вялікі натоўп людзей, на пытанне, што тут адбываецца, пачуў адказ: “А вось што - трэба ісці да Латвіі, зарабляць на хлеб, ідзем за парабкаў да латышоў, вось бярэм пропускі”. Дзверы староства зачыненыя і унутр трапіць нельга. Апісанне такога выпадку сведчыць аб цяжкой эканамічнай сітуацыі ў павеце. Таксама ўзгадваецца становішча акцыянернага таварыства “Рольнік”, якое банкрутуе з-за канкурэнцыі з яўрэйскім насельніцтвам Браслава. Прадпрыемства спецыялізавалася на набыцці лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі (збожжа) у насельніцтва, але ж яўрэі давалі больш высокую цану за хлеб, і такім чынам прадстаўлялі значную пагрозу паспяховасці таварыства. Артыкул заканчваецца роздумам аўтара пра вандроўку, выказвае сваё захапленне прыродай і краявідамі Браслаўшчыны.

 


Паштоўка з выявай будынка павятовага староства ў Браславе. Фота radzima.org

 

Наступны нумар (№98 ад 30.04.1931г.) рапартуе аб паводцы на Браслаўшчыне. “Слова” паведамляе, што большая частка мястэчка Друя стаіць пад вадой. 264 хаты стаяць ў вадзе. Эвакуіравана 1657 чалавек. “Вада заліла дзве царквы, шэраг чыгуначных будынкаў, пост паліцыі, гміннае праўленне, паштовае, памежную ахову і інш”. Аўтар нататкі гаворыць, што апроч Друі, моцна ад паводкі моцна пацярпела мястэчка Казяны Відзкай гміны. Было вырашана забраць сродкі і выдзеліць адпаведную суму пацярпелым мястэчкам ад паводкі.

10 жніўня 1926 года выйшаў наступны нумар “Слова”, у якім апублікавана інтэрв’ю са браслаўскім старастам Зеліславам Янушкевічам. Асобны раздзел пад назвай “Страж (вартавы) над Дзвіной” паведамляе інфармацыю аб прымежным становішчы рэгіёну, якасці глебы і асноўных занятках мясцовых жыхароў. “Рыба, лён, будаўнічыя матэрыялы (лес – Г.Б.) - вось асноўныя ў Браслаўскім павеце прадукты гандлю”- гаворыць пан стараста З.Я. “Пэўную ролю адыгрываюць скураныя прадпрыемствы у Відзах, Казянах…” На пытанне аб этнагарафічным вызначэнні людзей, стараста адказаў, што сітуацыя вельмі змешанная. Але пераважае беларуская народнасць ў павеце, а па мястэчках - жыдоўская. У самім Браславе больш за палову насельніцтва складаюць жыды. Стараста таксама дае кароткі агляд па ўстановах павятовага цэнтру. Другі раздзел мае назву “Даўнейшыя падзеі”, дзе змяшчаецца кароткі гістарычны нарыс аб уладальніках Браслава, і больш падрабязна расказваецца пра шляхецкі род Мірскіх.

Штодзённае выданне “Кур’ер Віленскі” № 158 ад 14 ліпеня 1932 г. апублікаваў артыкул пад назвай “Віват удзельнікі Цэнтральнага Інстытуту Фізічнага Выхавання”. 10 ліпеня адбылося пасвячэнне і адкрыццё універсітэцкіх летніх лагераў. А 9-й гадзіне раніцы удзельнікі лагера былі на святой імшы, пасля якой адбылося шэсце адзіным строем студэнтаў з Варшавы. Каля 17 гадзін на беразе возера Дрывяты ў месцы прыстані Марской Лігі сабралося шмат людзей з Браслава і наваколля, каб пабачыць грэбныя паказы універсітэцкай моладзі. Ксёндз-дэкан Зямец дабраславіў грэбную каманду; з кароткай прамовай да людзей звярнуўся дырэктар ЦІФВ Гілевіч. У прамове сваёй падкрэсліў, што людзі мясцовыя з энтузіязмам прынялі моладзь са сталіцы і з іншых польскіх рэгіёнаў. Энтузіязм гэты сведчыць аб тым, что ў тутэйшага грамадства б’е тое самае сэрца, што і ў палякаў Варшавы, Кракава, Познані. У заканчэнні прамовы ўзнёсся вокрык: “Рэч Паспаліта Польска – ёй уладарыць прэзідэнт Ігнацій Масціцкі і вялікі патрон фізічнага выхавання Маршалак польскі Юзэф Пілсудскі – няхай жыве!” у адказ у неба ўзвіуся тройчы кліч: “Няхай жыве! …”

Наступнымі адбыліся грэбныя рэгаты (спаборніцтвы, гонкі) у якіх узялі ўдзел удзельнікі каманд і мясцовы паліцэйскі спартовы клуб. На заканчэнне урачыстасцяў былі арганізаваны гульні і забавы, цікавая праграма. Анекдоты, выступы гімнастак. Гулянні доўжыліся да позняга вечара.

“Такім чынам, можна падумаць, праўленне ЦІФВ у Варшаве выбрала наш Браслаў для студэнцкіх летнікаў. Акрамя прапаганды спорту, наплыў адукаванай моладзі будзе уздзейнічаць на ўздым агульнай культуры” – такімі словамі заканчваецца дадзены артыкул.

 


Яхта на возеры Дрывяты. Фота 1920-30-х гадоў, radzima.org

 

Нельга абмінуць увагай публікацыю аб Браслаўшчыне у часопісе “На шырокім свеце” з фотаздымкамі Яна Булгака “Там, дзе расце дзевясіл…”Атрыкул “Чары польскай Фінляндыі” утрымлівае маляўнічае апісанне Браслаўскіх азёр і наваколля. “Цяжка перадаць колькі багатых і моцных уражанняў пакіне вандраўніку падарожжа па землях крэсавых. Краязнаўца тут знойдзе багаты гістарычны матэрыял. Турыст – вялікі выбар водных вандровак” – такімі словамі заканчваецца свой аповед Людвік Лежка.

Апрацоўка вышэйузгаданых публікацый дае магчымасць зрабіць наступнае абагульненне, што перад чытачамі польскіх выданняў:

- Браслаўскі павет уяўляў вялікі патэнцыял для развіцця турызму і воднага спорта;

-развіццё інфраструктуры і камунікацыі адбылося, калі пасаду старасты павета займаў Зелісаў Янушкевіч;

- шырокі размах набыло горадабудаўніцтва (калонія для дзяржаўных службоўцаў);

- Браслаў быў дастаткова культурна развітым, аб чым сведчыць інфармацыя аб правядзенні выстаў, конкурсаў, святаў і інш.;

- рэгіён мае спецыфічны клімат і пэўныя праблемы (якасць глебы, частыя павадкі);

- сярод мясцовага насельніцтва існуе незадаволенасць эканамічнай сітуацыяй і праблемы працаўладкавання, зафіксаваны выпадкі массавай міграцыі насельніцтва ў Латвію;

- насельніцтва рэгіёна вельмі разнастайнае па нацыянальнаму вызначэнню, шмат габрэяў, якія ў асноўным займаюцца гандлем і ствараюць канкурэнцыю дзяржаўным таварыствам.

Дадзены кароткі агляд па польскім выданням часткі перыяду Заходняй Беларусі – гэта далёка не ўсё, а толькі невялікая частка матэрыялу, які гісторыкам і краязнаўцам прадстаіць выявіць і прааналізаваць.

Прааналізаваныя матэрыялы даюць падставы разважаць аб грамадска-палітычным і культурным жыцці ў Браславе ў 20-30 гг. ХХ ст. Дзякуючы прэсе можна прасачыць найбольш значныя падзеі, а таксама даведацца пра шматлікія факты з жыцця рэгіёна.

Ганна Базарэвіч, Браслаў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Браслава

Браславских спасателей посетил первый заместитель начальника областного управления МЧС

Хотите узнать больше? Браславских спасателей посетил посетил первый заместитель начальника областного управления МЧС. Фото с сайта braslav-star.by С рабочим визитом 16

Смотр-конкурс на лучшее новогоднее оформление объявили в Браславском районе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mitkireevo.bekovo.pnzreg.ru Проведение в Браславском районе смотра-конкурса на лучшее 15

Смотр-конкурс на лучшее новогоднее оформление объектов объявлен в Браславском районе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mitkireevo.bekovo.pnzreg.ru Проведение в Браславском районе смотра-конкурса на лучшее 18

Чешский экспресс. Увидеть предпраздничные Прагу и Дрезден, а к Рождеству вернуться домой

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта travelgrodno.by Автобусный парк №4 г. Молодечно организует 21-25 декабря поездку в 29

У Браславе прайшоў хрысціянскі баль (фота)

Хотите узнать больше? Хрысціянскі баль у Браславе. Фота з сайта catholicnews.by Напярэдадні Адвэнту, у суботу 26 лістапада, у браслаўскай парафіі прайшоў хрысціянскі баль. 38

Умелец из Браслава изготовил из металла зубра

Хотите узнать больше? Браславский умелец сделал из металла зубра. Фото с сайта braslav-star.by На территории УП «Браславгаз» появился изготовленный из металла зубр. В 47

Бесплатную юридическую помощь получат жители всех районов Минской области в профсоюзных приемных 24 ноября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта abexlege.ru В Минской области 24 ноября будут работать профсоюзные приемные, в которых 45

А где будешь ты в новогоднюю ночь?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.gastronom.ru Новый год – время загадывать желания, подводить итоги и планировать 44