Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Святар Даніла Сваяк: "Мяне параўноўваюць з Багдановічам"

Святар Даніла Сваяк: "Мяне параўноўваюць з Багдановічам"

Святар Даніла Мыслянцаў (Даніла Сваяк), які цяпер служыць у Друі (Браслаўскі раён), распавёў пра сваіх продкаў, сваю цікавасць да каталіцкага адраджэння пачатку мінулага стагоддзя ды пра тое, навошта мяняе прозвішча.

Ксяндза Данілу найчасцей параўноўваюць з Максімам Багдановічам. Падобны ўзрост — 27 гадоў.

Падобная сітуацыя — вельмі доўга жыў у Расіі (нарадзіўся ў Пермі), але прасякнуўся беларушчынай. Ксёндз Даніла да нядаўняга часу служыў у Паставах, але быў пераведзены ў касцёл у Друі (Браслаўскі раён) XVII стагоддзя.

«Так, мяне часта параўноўваюць з Багдановічам — але не таму, што і я геніяльны. Проста нарадзіўся і вырас у Расіі. Але пачаў цікавіцца Беларуссю. І калі прыехаў у Беларусь, то ўжо размаўляў па-беларуску, больш-менш спазнаў гэтую культуру.

Каб пачаць размаўляць хоць бы на простым узроўні, мне спатрэбілася каля трох месяцаў. Але перад гэтым я пару славянскіх моваў ужо ведаў».

Яшчэ ў часе вучобы ў семінарыі будучы ксёндз пачаў цікавіцца беларускімі святарамі-адраджэнцамі пачатку ХХ стагоддзя.

Ксёндз Даніла: «Гэта і кола ў Акадэміі каталіцкай у Пецярбурзе ў 1910-х гадах, і ў Віленскай семінарыі беларускае кола. Так выйшаў на Гадлеўскага, на Станкевіча і на Казіміра Сваяка. Потым ужо зацікавіўся ягонай творчасцю».

Лёс Казіміра Сваяка ўразіў маладога семінарыста да глыбіні душы.

Ксёндз-паэт імкнуўся ўвесці ў касцёл беларускую мову, сам пісаў вершы па-беларуску, у 1924 годзе выдаў кнігу вершаў «Мая ліра». Але ў 1926, ва ўзросце 36 год памёр ад сухотаў. Скончылася тым, што ксёндз Даніла ўзяў сабе псеўданім — Сваяк. Так ён фігуруе ў сацыяльных сетках, так яго ведаюць ужо многія людзі ў рэальным жыцці. У пашпарце ксёндз прозвішча пакуль не змяніў, але адпаведныя дакументы ўжо падаў.

«Сваяк — гэта псеўданім, які я абраў сабе дзеля прапаганды Казіміра Сваяка. Я прыкрыўся ягонай славай не каб праславіцца самому, а каб шмат людзей зацікавіліся, чаму я раптам стаў Сваяком.

Людзі пытаюцца — і я пачынаю апавядаць пра Казіміра Сваяка. Для мяне гэта ідэал чалавека, святара, беларуса».

Святар і паэт. 123 гады таму нарадзіўся ксёндз Канстанцін Стаповіч (Казімір Сваяк)

Ксёндз Даніла актыўна цікавіцца сваім радаводам. Знайшоў ён там шмат цікавых дэталяў.

«Я знайшоў грамату з двара польскага караля, адрасаваную маім продкам, Крукоўскім. Гэта падзяка за тое мяса, якое каралеўскі двор атрымаў на Вялікдзень ад гэтай сям’і, гэтага роду. А мой прадзед любіў экспедыцыі, вывучаў культуры індзейцаў Лацінскай Амерыкі. Большасць жыцця ён прасядзеў у Аргентыне — прадаў тут сваю зямлю, каб мець грошы займацца там навукай. Бабуля кажа, што апроч навукі, ён там дужа любіў гульнуць — і раіць мне шукаць сваякоў таксама ў Аргентыне».

Дарэчы, ксёндз Даніла — папулярызатар беларускага слова ў касцёле. Сам ён адпраўляе святую імшу выключна па-беларуску і не разумее, калі святары навязваюць беларусам «пальшчызну».

Ксёндз Даніла: «У Пермі ў касцёле ўсё было па-расійску. Чаму тут, у Беларусі, такі ўхіл на польскасць?.. У кожнай еўрапейскай краіне ёсць галоўная мова — а таксама мовы меншасцяў. Сярод тых, хто называе сябе тут палякамі, мала сапраўдных палякаў. Большасць — тыя людзі, якіх хтосьці некалі падмануў. І яны застаюцца ў гэтым падмане — думаюць, што яны палякі. Хрысціянства — гэта адкрыццё праўды. І калі людзі ўсё жыццё жылі тут, я пераконваю іх любіць і слухаць родную беларускую культуру. Гэта дар Бога, не любіць гэта — не любіць сябе, пляваць на нашых продкаў».

Як працяг гэтага — ксёндз прагне, каб у літургічных тэкстах было як мага меней паланізмаў.

«Наш мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адкрыта кажа, што беларускі касцёл вельмі малады — і таму працэс перакладаў пачаўся нядаўна, і ён не скончаны. Працэс ідзе — і ягоным вынікам будзе тое, што паланізмы адыдуць з літургічнай беларускай мовы».

Мара ксяндза Данілы — каб святар-паэт Казімір Сваяк быў беатыфікаваны. Але пачаць такі складаны працэс можа толькі Канферэнцыя біскупаў Беларусі, якая мае права звяртацца з такім пытаннем у Ватыкан.

Касцёл у Друі вымагае неадкладнай рэстаўрацыі. Ксёндз Даніла папрасіў паведаміць рахунак для ахвочых дапамагчы:

РР 3015000006283 Беларусбанк

філ. № 205 г. Браслаў;

код банка 637

УНН 300170419; УНП 534

«Для ахвяраванняў на Друйскі касцёл»

Касцёл Святой Тройцы і кляштар бернардынаў. Мястэчка Друя на Radzima.org

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Браслава

Обучая других, учатся сами. В Браславской гимназии действует экологическая команда «ЭкоБрас»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mou48.ucoz.ru На протяжении двух лет в гимназии Браслава действует экологическая 20

Браславских спасателей посетил первый заместитель начальника областного управления МЧС

Хотите узнать больше? Браславских спасателей посетил посетил первый заместитель начальника областного управления МЧС. Фото с сайта braslav-star.by С рабочим визитом 24

Смотр-конкурс на лучшее новогоднее оформление объявили в Браславском районе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mitkireevo.bekovo.pnzreg.ru Проведение в Браславском районе смотра-конкурса на лучшее 22

Смотр-конкурс на лучшее новогоднее оформление объектов объявлен в Браславском районе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mitkireevo.bekovo.pnzreg.ru Проведение в Браславском районе смотра-конкурса на лучшее 28

Чешский экспресс. Увидеть предпраздничные Прагу и Дрезден, а к Рождеству вернуться домой

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта travelgrodno.by Автобусный парк №4 г. Молодечно организует 21-25 декабря поездку в 34

У Браславе прайшоў хрысціянскі баль (фота)

Хотите узнать больше? Хрысціянскі баль у Браславе. Фота з сайта catholicnews.by Напярэдадні Адвэнту, у суботу 26 лістапада, у браслаўскай парафіі прайшоў хрысціянскі баль. 42

Умелец из Браслава изготовил из металла зубра

Хотите узнать больше? Браславский умелец сделал из металла зубра. Фото с сайта braslav-star.by На территории УП «Браславгаз» появился изготовленный из металла зубр. В 49

Бесплатную юридическую помощь получат жители всех районов Минской области в профсоюзных приемных 24 ноября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта abexlege.ru В Минской области 24 ноября будут работать профсоюзные приемные, в которых 48