Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гісторык Кастусь Шыдлоўскі пра будынкі на Замкавай гары: “Безгустоўная рэч, і нават злачынная”

Гісторык Кастусь Шыдлоўскі пра будынкі на Замкавай гары: “Безгустоўная рэч, і нават злачынная”

Кастусь Шыдлоўскі

Артыкул “На Замкавай гары ў Браславе будуецца бутафорыя” выклікаў розгалас у сеціве. Яго перадрукавалі адразу некалькі папулярных інтэрнэт-парталаў.

“Весткі” звярнуліся да браслаўскага гісторыка Кастуся Шыдлоўскага, каб той выказаў меркаванне пра “добраўпарадкаванне” Замкавай гары, распачатае ў мінулым годзе мясцовымі ўладамі

- Спадар Кастусь, як Вы ставіцеся да таго, што на Замкавай гары ўзводзяць новыя будынкі?

Гэта бязглуздзіца. Што хацелі зрабіць гэтымі дамкамі, для чаго іх узводзілі? Нібыта там будуць сядзець нейкія майстры, будуць нейкія крамы, якія будуць прадаваць сувеніры, і так далей…

Бязглуздзіца, таму што самі домікі пабудаваныя і не выкарыстоўваюцца. Я не сустрэў аніводнага чалавека, думку якога я паважаю, які сказаў бы хоць бы з нейкай доляй сумневу, што ў гэтым ёсць хоць бы мінімальны сэнс.

 

Гісторык Кастусь Шыдлоўскі пра будынкі на Замкавай гары: “Безгустоўная рэч, і нават злачынная”



Замчышча ў Браславе. Фота Кастуся Шыталя

 

Гэта безгустоўная рэч, і нават злачынная, бо гістарычны ландшафт парушаны. На помніках кшталту браслаўскай Замкавай гары нельга, на маю думку, ўзводзіць нічога – ні альтанкі, ні вось такія дамкі.

Адзінае, што там можна рабіць – падкрэсліваць гістарычнасць гэтага месца, дадаваць нейкую інфармацыю для турыстаў, прапанаваць нейкі варыянт гістарычнай сцяжынкі. Усталяваць стэнды, якія распавядаюць пра асноўныя моманты гісторыі гэтага помніка, і прапануюць варыянт абыходу з пазначэннем месцаў, дзе адкрываюцца найлепшыя краявіды, месцаў, дзе адбываліся нейкія падзеі ці існавалі нейкія пабудовы.

Напрыклад, нескладана лакалізаваць і ўказаць месца, дзе стаяла царква, звязаная з імем князёўны Алёны. Можна вылучыць захаваныя фрагменты абарончых валоў, падвесці да помніка Нарбуту. Патрэбная акуратная і вытанчаная праца, якая б не парушала гістарычнага ландшафту, а давала магчымасць чалавеку азнаёміцца з гэтым помнікам. Для мяне гэта прымальна.

- Вядома, што ўлады не збіраюцца спыняцца на гэтых доміках і альтанках…

Самай вялікай пагрозай застаецца тое, што сучаснае кіраўніцтва раёна, дакладней, адзін галоўны “вертыкальшчык” вызначае гэта. Гішклялюк мае намер узвесці копію, дакладней, ніякую не копію, а мадэль нейкага замка. Хутчэй за ўсё, праект будзе зроблены з выкарыстаннем сучаснага матэрыялу.

Гэта загубіць Замкавую гару, асабліва калі пачнуцца земляныя працы. Хоць некалькі разоў былі запэўніванні, што земляных працаў не будзе, нібыта на бетонныя пліты будуць абапірацца элементы драўляных канструкцый. Можна ўявіць, што гэта атрымаецца. [Калі пачнуцца земляныя работы], трэба біць трывогу, бо гэта будзе парушэнне ўсіх законаў Беларусі аб ахове гістарычнай спадчыны.

- А ці магчыма ўвогуле рэканструяваць выгляд замка, адбудаваць яго такім, якім ён быў?

- Не. Зараз няма ніякіх падставаў, каб аднавіць індывідуальнае аблічча замка. Маюцца толькі агульныя матэрыялы для ўсёй Беларусі, скажам, як маглі выглядаць умацаванні падобнага тыпу. У Браславе нават сур’ёзныя даследванні канструкцый, якія маглі застацца ў зямлі, не праводзіліся.

Але трэба сказаць, што Замкавая гара - шматслойны помнік. Латгальскі перыяд, перыяд Полацкага княства, а далей перыяд Вялікага княства Літоўскага. Замак функцыянаваў даволі актыўна да канца 16 стагоддзя, але – не забудзем, 17 стагоддзе, 18-е. Рэшткі вежаў, нейкіх пабудоў згадваюцца нават у другой палове 18 стагоддзя. Існуюць толькі самыя агульныя згадкі аб “астраколе”, аб вежах, аб падвойнай браме і так далей. Ніводнага матэрыяла, дзе былі б нейкія падрабязнасці, пакуль не знойдзена, няма ніводнага матэрыяла іканаграфічнага.

- І да чаго, на Вашую думку, прывядзе спроба “адбудаваць” замак?

Гэта будзе ў любым выпадку муляж, сімвалічны. Калі была б пастаўлена задача на вельмі сур’ёзным узроўні – узнавіць драўляную абарончую сістэму, паказаць яе на прыкладзе Браслава, каб да яе рэалізацыі былі прыцягнутыя найлепшыя інтэлектуальныя сілы, то можа ўдалося б сур’ёзную рэч зрабіць, хоць я і ў такім выпадку быў бы супраць.

Але гэтая зацея – мясцовага ўзроўню. Праектныя працы выконваліся на смешным, дзіцячым узроўні, і вышэй за ўзровень дзіцячай пляцоўкі гэта не падымецца. Маем у Беларусі “цудоўны” прыклад – Мазырскі замак, дзе з выкарыстаннем сучаснага пластыка, сучасных будаўнічых матэрыялаў зроблена тое, што назвалі замкам, выставіўшы сябе на пасмешышча.

 

Гісторык Кастусь Шыдлоўскі пра будынкі на Замкавай гары: “Безгустоўная рэч, і нават злачынная”



Навабуды на Мазырскім замчышчы. Фота Radzima.org

 

Калі так карціць стварыць нейкі аб’ект, цікавы, інтэрактыўны, дзе людзі маглі б убачыць нейкія гістарычныя прадстаўленні, нейкі антураж эпохі, то абраць трэба іншае месца, не гістарычнае, стварыць гэткі “дыснэйлэнд”. Чаму б не? Рабіце забаву для турыстаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Браслава

Билет на творческий вечер Дмитрия Харатьяна в Молодечно выиграла Юлия Волынец

Хотите узнать больше? Народный артист России Дмитрий Харатьян. Фото с сайта vipkassa.ru Минчанка Юлия Волынец, уроженка Молодечно, выиграла на нашем портале билет на 37

Успей купить со скидкой до 70%! Распродажа ковролина в магазине «Не мелочи жизни» заканчивается 9 января (фото)

Хотите узнать больше? Магазин «Не мелочи жизни» в Молодечно начал новогоднюю распродажу. В Молодечно, в магазине «Не мелочи жизни», что на улице Великий Гостинец, 81, 29 35

Что подарить на Новый год человеку, который влюблен в свое авто?

Хотите узнать больше? Сертификат от "Максавто" станет универсальным презентом и подарком. Фото с сайта sofware-testing.com Подарочный сертификат от магазинов автозапчастей 42

В числе награжденных орденом Матери жительниц Витебской области – многодетные мамы из Браслава и Докшиц

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта vitvesti.by В числе награжденных орденом Матери за рождение и воспитание пяти и более 91

Свято-Пантелеимоновские духовно-образовательные чтения прошли в Браславе

Хотите узнать больше? Свято-Пантелеимоновские духовно-образовательные чтения, что прошли в Браславе, собрали около 200 участников. Фото с сайта braslav-star.by В актовом 96

Брендовая женская одежда от Elema – теперь и в Молодечно

Хотите узнать больше? Брендовая женская одежда от Elema Теперь и жительницы Молодечно смогут порадовать себя покупками брендовой женской одежды Elema, ведь 26 ноября 2016 56

Обучая других, учатся сами. В Браславской гимназии действует экологическая команда «ЭкоБрас»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mou48.ucoz.ru На протяжении двух лет в гимназии Браслава действует экологическая 77

Браславских спасателей посетил первый заместитель начальника областного управления МЧС

Хотите узнать больше? Браславских спасателей посетил посетил первый заместитель начальника областного управления МЧС. Фото с сайта braslav-star.by С рабочим визитом 109