Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Браслаўскім гарадзішчы моладзь адсвяткавала Дзень балцкага адзінства

На Браслаўскім гарадзішчы моладзь адсвяткавала Дзень балцкага адзінства

22 верасня з нагоды святкавання Дня балцкага адзінства на Браслаўскім гарадзішчы сабралася мясцовая моладзь, каб ушанаваць гэту падзею.

Свята праводзіцца ў гадавіну перамогі ў бітве пры Саўле аб'яднаных сілаў балцкіх плямёнаў, якая адбылася ў 1236 годзе.

У гэты дзень у Літве, Латвіі, Беларусі і Прусіі ўсе, хто ўшаноўвае слаўных ваяроў ды іх супольную перамогу, запальваюць на курганах і гарадзішчах вогнішчы, што сімвалізуюць непарушную повязь паміж продкамі і нашчадкамі.

Каляндарна падзея прымеркавалася да Багача — свята ў восеньскага раўнадзенства (22 — 23 верасня), звязанае з заканчэннем земляробчых працаў і зборам ўраджаю.

Каля восьмай гадзіны вечара на Замкавай Гары, дзе сабралося 14 чалавек, прагучалі прамовы міфалагічнага і гістарычнага накірункаў. Удзельнікі даведаліся пра гісторыю бітвы пры Саўле, традыцыі, якія здаўна бытавалі на Беларусі. У гонар падзеі былі запалены знічкі і выкладзены ў арнамент “Дзед”, які з’яўляецца сімвалам продкаў.

 

На Браслаўскім гарадзішчы моладзь адсвяткавала Дзень балцкага адзінства

 

На заканчэнне было частаванне удзельнікаў. На даматканым абрусе, усыпаным зернем, багата было мёду, творага, хлеба, гарачая гарбата на зёлках. Удзельнікі святкавання мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца. Неўзабаве загучалі размовы пра жаданне ладзіць такія спатканні, якія будуць прымеркаваны да традыцыйных святаў продкаў.

Напрыканцы ўсе, хто жадаў, ўзялі дамоў знічку, прынеслі святло “з вуліцы ў хату”, як сімвал багацця і дабрабыту.

Ганна Базарэвіч, Браслаў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Браслава

Смотр-конкурс на лучшее новогоднее оформление объектов объявлен в Браславском районе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mitkireevo.bekovo.pnzreg.ru Проведение в Браславском районе смотра-конкурса на лучшее 12

Чешский экспресс. Увидеть предпраздничные Прагу и Дрезден, а к Рождеству вернуться домой

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта travelgrodno.by Автобусный парк №4 г. Молодечно организует 21-25 декабря поездку в 28

У Браславе прайшоў хрысціянскі баль (фота)

Хотите узнать больше? Хрысціянскі баль у Браславе. Фота з сайта catholicnews.by Напярэдадні Адвэнту, у суботу 26 лістапада, у браслаўскай парафіі прайшоў хрысціянскі баль. 38

Умелец из Браслава изготовил из металла зубра

Хотите узнать больше? Браславский умелец сделал из металла зубра. Фото с сайта braslav-star.by На территории УП «Браславгаз» появился изготовленный из металла зубр. В 47

Бесплатную юридическую помощь получат жители всех районов Минской области в профсоюзных приемных 24 ноября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта abexlege.ru В Минской области 24 ноября будут работать профсоюзные приемные, в которых 44

А где будешь ты в новогоднюю ночь?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.gastronom.ru Новый год – время загадывать желания, подводить итоги и планировать 44

Девушки нашего края продолжают радовать своей красотой – мы получили новые заявки на конкурс «Мисс Край.бай-2016» (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mediananny.com Продолжается набор претенденток на звание самой очаровательной 45

Валентина Божелко и Евгений Белоусов получают билеты на спектакли Брестского академического театра драмы

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта cs1.livemaster.ru 24 и 25 ноября в 19.00 на сцене Дворца культуры г. Молодечно 37