Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фермерства. Праблемы і перспектывы

Фермерства. Праблемы і перспектывы


Фермер Якаў Серафімовіч. Фота Уладзіміра Скрабатуна

Стан сельскай гаспадаркі з’яўляецца актуальнай тэмай для нашага рэгіёна. Большасць нашых землякоў працуе калі не ў сельскай гаспадарцы, то на прадпрыемствах, якія перапрацоўваюць яе прадукцыю.

Калісьці нашыя продкі прыкладалі вялікія намаганні, каб прыдбаць участак зямлі. Перад вайной многія выязджалі на заробкі ў Амерыку, вярталіся і набывалі зямлю ў нашым рэгіёне. Калі камуністы адабралі ў людзей зямлю і стварылі калгасы, людзі сталі ўцякаць з вёскі.

Падчас распаду Савецкага саюза многія беларусы вырашылі пайсці па шляху сваіх дзядоў і пачалі весці фермерскія гаспадаркі. Двое з трох беларускіх фермераў кінулі зямлю праз некалькі год, але больш за дзве тысячы гаспадароў трымаюцца дагэтуль. Што трымае на зямлі беларускіх фермераў? Ці прыбыткова апрацоўваць беларускую зямлю? І ці змогуць фермерскія гаспадаркі накарміць беларусаў? Рыхтуючы гэты матэрыял, мы пагутарылі з фермерамі Уладзімірам Іванковічам з Лынтупаў, Якавам Серафімовічам і Аляксандрам Мяжэніным з Глыбоччыны.

Бізнэс ці лад жыцця?

Якаў Серафімовіч, які вядзе сваю гаспадарку на хутары Скрабатуны, што за некалькі кіламетраў ад геаграфічнага цэнтра Еўропы, кажа, што з дзяцінства марыў жыць у вёсцы. “Фермерства – гэта не бізнэс, а лад жыцця. Фермеры – гэта людзі самастойныя і незалежныя, якія шукаюць свой падыход да жыцця і працы”, - кажа спадар Серафімовіч. Якаў Серафімовіч за дваццаць год працы паспрабаваў розныя віды гаспадаркі, а ў апошнія гады заняўся конегадоўляй і агратурызмам.

“Спадзяюся, што мае дзеці таксама будуць займацца гаспадаркай. Яны тут жывуць, гэта іх радзіма. Дачка мая ў восьмым класе, кажа, што паедзе вучыцца на заатэхніка, а потым вернецца ў Скрабатуны. Калі ў душы ёсць цяга да зямлі, то чалавек будзе працаваць”, - кажа Якаў Серафімовіч.

 

Фермерства. Праблемы і перспектывы


Якаў Серафімовіч з коньмі. Фота Тацяны Цюхай, tut.by

 

Уладзімір Іванковіч пачаў займацца фермерствам разам з двума сваімі сябрамі напачатку 1990-х. Сябры кінулі зямлю, а спадар Уладзімір - не. Хоць, прызнаецца ён, вялікага даходу ад зямлі няма – асноўны прыбытак у гаспадарцы дае лесапілка. Сёлета Уладзімір Іванковіч пасеяў 10 гектараў збожжа, трэцюю частку якога спляжылі дзікі.

“Сельская гаспадарка для мяне – хутчэй хобі, “шкодная звычка”. Мне падабаецца працаваць на зямлі”, - кажа Уладзімір Іванковіч. Сын Уладзіміра з маленства цікавіцца сельскагаспадарчай тэхнікай, а зараз вучыцца ў аграрнатэхнічным універсітэце. Дачка навучаецца ў БДУ на спецыяльнасці “турызм” і выказвае жаданне вярнуцца дадому, каб займацца вясковым турызмам на Сарачанскіх азёрах.

Аднак не трэба думаць, што фермерства – гэта выключна рамантыка для фанатыкаў. Як паказвае досвед нашых суразмоўцаў, працуючы на сельскай гаспадарцы, можна зарабіць на жыццё.

Праца на зямлі і праца на паперы

Нейкай асаблівай падтрымкі з боку дзяржавы фермеры не адчуваюць. У апошнія гады, кажуць нашыя суразмоўцы, дадалося ўвагі з боку дзяржаўных органаў. Аднак льготныя крэдыты і набыццё тэхнікі ў лізінг для большасці фермераў застаецца марай.

Гаспадары, якія працуюць на зямлі амаль два дзесяцігоддзі, паспелі звыкнуцца да такіх адносінаў з дзяржавай. Улада не падтрымлівае, але і не ўмешваецца ў працу – і фермераў гэта задавальняе. Яны не разлічваюць, што пры сённяшняй сістэме ўлады становішча можа кардынальна палепшыцца. “Фермер – чалавек вольны і незалежны, а нашай дзяржаве такія непатрэбныя”, - лічыць Якаў Серафімовіч.

Чым найбольш нагадвае пра сябе ўлада – дык гэта заблытанай падатковай сістэмай. “Падаткі не тое каб вялікія, але складаныя. Непатрэбных папераў, якія трэба пісаць – акіян. Шмат часу фермеры замест працы на зямлі займаюцца працай над паперамі”, - лічыць Аляксандр Мяжэнін. Між тым, можна было б зрабіць адзін падатак, памер якога залежаў бы ад колькасці зямлі. Але улада наўрад ці пойдзе на такі крок, бо тады не будзе чым заняцца вялікай колькасці інспектараў і кантралёраў, лічаць фермеры.

Знайсці нішу на рынку

Намагаючыся выжыць у складаных беларускіх умовах, фермеры вымушаны былі шукаць нішы на рынку, якія могуць даць прыбытак. Распаўсюджаным відам дзейнасці сярод фермераў з’яўляецца вырошчванне агародніны і садавіны. Прадукцыя, якую кіраўніцтва калгасаў і саўгасаў лічыць нязручнай, дае прыбытак фермерам. Аляксандр Мяжэнін, гаспадарка якога знаходзіцца недалёка ад вёскі Забелле, займаецца амаль выключна гароднінай.

Некаторыя фермеры паралельна з сельскай гаспадаркай займаюцца іншымі відамі бізнэсу. Так, Уладзімір Іванковіч займаецца яшчэ і лесараспрацоўкай. Набывае з аўкцыёну ўчасткі лесу, піліць на сваёй пілараме на дошкі, частку прадае людзям на дровы.

У апошнія гады мясцовыя фермеры пачалі займацца агратурызмам. Уладзімір Іванковіч збіраецца прымаць турыстаў у доме, які будуе на беразе Сарачанскага возера. Якаў Серафімовіч прапануе наведнікам сваёй сядзібы адпачынак на беразе возера і конныя прагулкі па Галубіцкай пушчы.

 

Фермерства. Праблемы і перспектывы


Конная прагулка ў Скрабатунах. Фота Тацяны Цюхай, tut.by

 

Уладзімір Іванковіч, разважаючы пра будучыню сваёй гаспадаркі, звяртаецца да досведу польскіх фермераў. У суседняй краіне многія дробныя гаспадары адмовіліся ад выкарыстання штучных угнаенняў і хімікатаў і пачалі вырошчваць экалагічна чыстую прадукцыю. Працаваць даводзіцца болей, але экалагічна чыстую садавіну і гародніну можна прадаць удвая даражэй. Да таго ж, такія гаспадаркі маюць добрую падтрымку з боку Еўрасаюза.

Поспехі прыватных гаспадароў

Каб пераканацца ў эфектыўнасці прыватнай сельскай гаспадаркі, можна і не звяртацца да замежнага досведу. Па звестках афіцыйнай беларускай статыстыкі, прыватныя гаспадаркі – фермерскія землі і прысядзібныя надзелы вяскоўцаў – займаюць 11% прыдатнай для апрацоўкі зямлі, але даюць каля 30% сельскагаспадарчай прадукцыі. Амаль 90% беларускай бульбы, 80% гародніны і болей за 90% садавіны і ягадаў растуць на фермерскіх палях, вясковых агародах і “сотках”.

Беларускія ўлады, хоць робяць стаўку на падтрыманне калгасаў, вымушаны прызнаваць важнае значэнне прыватных гаспадарак. Летась Лукашэнка праводзіў адмысловую нараду па гэтым пытанні, вінаваціў чынавенства ў “наплявальніцкім” стаўленні да вяскоўцаў ды патрабаваў дапамагчы людзям апрацоўваць свае “соткі”. Таксама быў падпісаны ўказ аб крэдытнай падтрымцы прыватных гаспадарак.

Варта заўважыць, што дробныя прыватныя гаспадаркі не з’яўляюцца асноўным месцам працы вяскоўцаў. Імі займаюцца ў вольны ад дзяржаўнай працы час – і дасягаюць вялікіх вынікаў. Было б лагічна, каб дзяржава дапамагла здольным вяскоўцам развіваць уласную гаспадарку ды ператварыцца з наёмных калгасных рабочых у фермераў. Аднак, кажучы “А”, кіраўніцтва краіны не кажа “Б”. Як вынік - вяскоўцы працуюць ад цямна да цямна амаль без выходных: частку часу на дзяржаву, частку часу на сябе.

Ці накормяць беларусаў фермеры?

На думку фермераў, Беларусі пара пайсці тым шляхам, якім ідзе ўвесь цывілізаваны свет. Уладзмір Іванковіч цікавіцца досведам еўрапейскіх краіне ў галіне сельскай гаспадаркі. На яго думку, у буйнатаварным памеры гаспадаркі, на які робіць стаўку беларуская дзяржава, няма нічога кепскага. У той жа час не варта падмяняць пытанне ўласнасці на зямлю пытаннем памеру гаспадаркі, як гэта робяць афіцыйныя асобы і дзяржаўная прэса.

“Калі калгас зрабіць акцыянерным таварыствам ды перадаць кантроль над ім мясцовай наменклатуры, нічога не зменіцца. Будуць працаваць тыя ж самыя рабочыя, будуць гэтак жа піць і красці. Спачатку трэба даць зямлю ў прыватныя рукі, а потым пачнецца працэс аб’яднання”, - лічыць Уладзімір Іванковіч. Ён спасылаецца на досвед Польшчы і Швецыі, дзе дзяржава на заканадаўчым узроўні стварае ўмовы для ўзбуйнення гаспадарак, і галандскі досвед кааперацыі прыватнікаў.

Многіх беларускіх фермераў не задавальняе статус “пажыццёвага валодання” дзяржаўнай зямлёй. Яны жадаюць, каб зямля была прыватнай, якую немагчыма адабраць, і каб можна было перадаваць нашчадкам.

“У нас, у Лынтупах, ёсць людзі, якія гатовыя ўзяць зямлю. Ёсць нават тыя, хто гатовы біцца за зямлю”
, - падсумоўвае свае разважанні Уладзімір Іванковіч. Фермер перакананы, што прыватныя гаспадаркі могуць накарміць беларусаў.

Будучыня за прыватнымі гаспадарамі

Сёння становіцца відавочным, што беларуская вёска імкліва занепадае. Моладзь імкнецца з’ехаць, працоўных рук становіцца ўсё меней. Сёлета ў Шаркоўшчынскім раёне, каб пасеяцца, прыйшлося прыцягваць працоўных з Наваполацка, бо ў вёсцы ўсё меней працаздольных людзей. Прымусовая праца гарадскіх працоўных, школьнікаў і студэнтаў на ўборцы бульбы, ільну, морквы стала настолькі звычайнай, што ўжо не выклікае здзіўлення. Дзяржаўная праграма па “адраджэнні вёскі”, у якую былі ўкладзеныя мільярды даляраў (!), не адрадзіла сельскую гаспадарку, можа, крыху запаволіла працэс яе заняпаду.

Фермеры даказалі сваёй працай, што яны могуць эфектыўна гаспадарыць на зямлі. Незалежныя эксперты-эканамісты пацвярджаюць меркаванне, якое склалася ў нас падчас падрыхтоўкі гэтага матэрыялу: трэба даць зямлю ў прыватныя рукі і аказаць дапамогу гаспадарам. Рэформы сельскай гаспадаркі, якія неабходна будзе правесці ў Беларусі, будуць складанымі і могуць расцягнуцца на дзесяцігоддзі, аднак відавочна, што будучыня беларускай вёскі – за прыватнымі гаспадарамі.

* * *
Артыкул быў напісаны ў межах "Народнай праграмы". “Народная праграма” – гэта грамадская ініцыятыва па выпрацоўцы новага пазітыўнага бачання будучыні Беларусі. На гэтым шляху ініцыятары праграмы імкнуцца аб’яднаць прафесійныя высілкі экспертнай супольнасці і ўдзел самага шырокага кола грамадзянаў у абмеркаванні найбольш вострых і надзённых пытанняў развіцця краіны.

Афіцыйны сайт "Народнай праграмы" - prahrama.by. Артыкулы "Народнай праграмы", напісаныя мясцовымі аўтарамі, сабраныя ў адмысловым радзеле на "Вестках".

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Браслава

Смотр-конкурс на лучшее новогоднее оформление объектов объявлен в Браславском районе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mitkireevo.bekovo.pnzreg.ru Проведение в Браславском районе смотра-конкурса на лучшее 14

Чешский экспресс. Увидеть предпраздничные Прагу и Дрезден, а к Рождеству вернуться домой

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта travelgrodno.by Автобусный парк №4 г. Молодечно организует 21-25 декабря поездку в 28

У Браславе прайшоў хрысціянскі баль (фота)

Хотите узнать больше? Хрысціянскі баль у Браславе. Фота з сайта catholicnews.by Напярэдадні Адвэнту, у суботу 26 лістапада, у браслаўскай парафіі прайшоў хрысціянскі баль. 38

Умелец из Браслава изготовил из металла зубра

Хотите узнать больше? Браславский умелец сделал из металла зубра. Фото с сайта braslav-star.by На территории УП «Браславгаз» появился изготовленный из металла зубр. В 47

Бесплатную юридическую помощь получат жители всех районов Минской области в профсоюзных приемных 24 ноября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта abexlege.ru В Минской области 24 ноября будут работать профсоюзные приемные, в которых 44

А где будешь ты в новогоднюю ночь?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.gastronom.ru Новый год – время загадывать желания, подводить итоги и планировать 44

Девушки нашего края продолжают радовать своей красотой – мы получили новые заявки на конкурс «Мисс Край.бай-2016» (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mediananny.com Продолжается набор претенденток на звание самой очаровательной 45

Валентина Божелко и Евгений Белоусов получают билеты на спектакли Брестского академического театра драмы

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта cs1.livemaster.ru 24 и 25 ноября в 19.00 на сцене Дворца культуры г. Молодечно 37