Закрыть

Выберите город

Закрыть

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР

За незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі змагаліся 11 тысяч салдат і афіцэраў, у БНР былі дзве сталіцы, падтрымка ў рэгіёнах, быў прыняты закон аб грамадзянстве і дзяржаўнай мове, выдаваліся пашпарты, яна мела нацыянальную сімволіку і гімн.
1. Што такое Дзень Волі?

25 сакавіка 1918 года ў акупаваным немцамі Менску Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (былы выканкам Усебеларускага з’езду) прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, якой БНР абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Рада БНР аб’явіла, што Брэсцкая мірная дамова, падпісаная бальшавікамі і немцамі, страціла моц, таму заклікала перагледзець яе ўмовы.
Немцы адказалі на Акт 25 сакавіка разгонам Рады БНР і Народнага Сакратарыяту, а пасля і іх забаронай. Аднак органы ўлады працягвалі дзейнічаць у Беларусі, а пасля на эміграцыі. І цяпер у замежжы існуе Рада БНР на чале з Івонкай Сурвілай, якая перахоўвае традыцыі сваіх папярэднікаў.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР


Тэксты ўстаўных грамат выканкама Ўсебеларускага з'езда (пасля — Рады БНР) можна паглядзець тут.

2. Дзе была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць БНР?

Трэцяя ўстаўная грамата Рады БНР, якой абвяшчалася дзяржаўная незалежнасць Беларусі, была прынятая раніцай 25 сакавіка на пасяджэнні Рады ў Менску па адрасе Серпухоўская, 9 (цяпер гэта Валадарскага, 9). На трэцім паверсе яшчэ ў сярэдзіне сакавіка была арэндаваная ў сялянскага пазямельнага банку зала для пасяджэнняў.

Як успамінаў удзельнік гэтага пасяджэння Янка Станкевіч, некаторыя сябры Рады БНР не маглі схаваць свайго хвалявання, а ў старшыні — Янкі Серады — дрыжэлі рукі… Калі Трэцяя ўстаўная грамата была прынятая, якраз узыходзіла сонца. Хтосьці выгукнуў: “Узыходзіць сонца незалежнай Беларусі!”.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР



3. Хто ўваходзіў у першы ўрад (Народны Сакратарыят) БНР?

Першы Беларускі ўрад (Народны Сакратарыят) быў створаны Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага з’езду 20 лютага 1918 года ў Менску, які пасля ўцёкаў бальшавікоў узялі пад кантроль беларускія паўстанцы. Спачатку ва ўрад на чале з Язэпам Варонкам уваходзілі 7 чалавек, але пасля іх колькасць была даведзеная да 15-ці. Паводле ўспамінаў Канстанціна Езавітава, склад Першага ўрада БНР быў наступны:

Язэп Варонка — старшыня (прэм’ер-міністр) і народны сакратар (міністр) міжнародных спраў, Іван Макрэяў — унутраных спраў, Алесь Смоліч — асветы, Яўхім Бялевіч — справядлівасці, Янка Серада — народнай гаспадаркі, В. Рэдзька — шляхоў зносін, Тамаш Грыб — земляробства, Палута Бадунова — апекі, А. Карач — пошты і тэлеграфу, Пятро Крэчэўскі — кантролю, Г. Белкінд — фінансаў, Павел Злобін — вялікарускіх спраў, Мойша Гутман — “першы таварыш” (першы намеснік) старшыні і сакратар яўрэйскіх спраў, Канстанцін Езавітаў — “другі таварыш” старшыні і народны сакратар вайсковых спраў, Лявон Заяц — загадчык спраў Народнага Сакратарыяту.

У далейшым склад першага ўраду мяняўся, у тым ліку і з-за таго, што ў красавіку ў знак пратэсту супраць прыняцця 3-й устаўной граматы падалі ў адстаўку Макрэяў, Злобін, Белкінд.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР


4. Якія ўзброеныя сілы мела БНР?

БНР не паспела стварыць беларускае войска, але такія спробы неаднаразова рабіліся. Беларускія часткі пачалі стварацца ў складзе рускай арміі яшчэ ўвосень 1917 года. У лютым 1918-га, калі ўладу ў Менску ўзяў у свае рукі выканкам Усебеларускага з’езда, быў створаны 1-шы Менскі беларускі полк, які праіснаваў да прыходу нямецкіх войскаў.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР


Паводле падлікаў гісторыка Алега Латышонка, аўтара кнігі “Жаўнеры БНР”, у беларускіх вайсковых аддзелах на працягу 1917-1923 гг. служылі каля 11 тысяч чалавек, пераважна дабраахвотнікаў. Найбольш гераічны эпізод барацьбы за БНР — Слуцкі збройны чын 1920 года, калі спешна сфармаваная Слуцкая брыгада стральцоў БНР на працягу месяца вяла баі з Чырвонай Арміяй.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР



Дзясяткі тысяч чалавек уваходзілі ў партызанскія аддзелы, у тым ліку і тыя, што ваявалі за дзяржаўную незалежнасць БНР (Лукаша Семянюка, Юркі Моніча, Вячаслава Адамовіча-“Дзяргача” ды іншых). А яшчэ на румынскім фронце ў 1917 годзе ствараўся беларускі корпус, які не ўдалося перакінуць у Беларусь для падтрымкі ўраду БНР.
Пра свае сімпатыі да БНР заяўляў і генерал-маёр Станіслаў Булак-Балаховіч, які са сваім аддзелам у 1919 г. на нейкі час перайшоў “на беларускую службу” (“Асобны атрад БНР”), а пасля разам з польскімі войскамі ваяваў супраць бальшавікоў. У лістападзе 1920-га Булак-Балаховіч аб’явіў у Мазыры “незалежную беларускую дзяржаву”, але неўзабаве яго армія была разбітая Чырвонай Арміяй і адыйшла ў Польшчу.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР


5. Якія былі межы Беларускай Народнай Рэспублікі?

Трэцяя ўстаўная грамата Рады БНР згадвала і тэрытарыяльныя межы краіны: “Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае колькасную перавагу беларускі народ, а менавіта: Магілёўшчыну, беларускія часткі Меншчыны, Гарадзеншчыны (з Горадняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часткі суседніх губерняў, населеных беларусамі”.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР



Для таго, каб на міжнародных канферэнцыях знаёміць заходніх палітыкаў з Беларуссю і яе межамі, у 1918 годзе была выдадзеная карта БНР.
Органы ўлады БНР паслядоўна адстойвалі межы краіны. У кастрычніку 1918 года Рада БНР даслала рэйхсканцлеру Нямеччыны пратэст на прэтэнзіі Польшчы на памежныя вобласці Беларусі, у тым ліку Гродна, Беласток і Брэст. У снежні 1918-га Рада Міністраў БНР пратэставала супраць уключэння Беласточчны і Бельшчыны ў склад Польшчы.

6. Колькі сталіцаў было ў БНР?

Дзве — Менск і Гродна. Падчас Першай сусветнай вайны Беларусь падзяліў фронт. Вільня, галоўны цэнтр беларускага нацыянальнага руху, апынулася пад нямецкай акупацыяй, таму пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі новым цэнтрам стаў Менск. Там у снежні 1917 года прайшоў Першы Ўсебеларускі З’езд, разагнаны бальшавікамі, а ў сакавіку 1918-га была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларусі. У канцы 1918 года, перад тым як у Менск вярнуліся бальшавікі, урад БНР выехаў праз Вільню ў Гродна. Гэты горад лічыўся сталіцай БНР да верасня 1919 г., пакуль урад БНР не вярнуўся на некалькі месяцаў у Менск, акупаваны польскімі войскамі.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР



Гл. па тэме: “Гародня – другая сталіца БНР”

7. Якія палітычныя сілы ўдзельнічалі ў стварэнні БНР?
Галоўнай сілай у беларускім нацыянальным руху была Беларуская Сацыялістычная Грамада. Менавіта яе сябры былі стваральнікамі БНР. У першы ўрад БНР Язэпа Варонкі ўвайшлі прадстаўнікі БСГ, расійскіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў і яўрэйскіх сацыялістычных арганізацый. Аднак многія расійскія і яўрэйскія дзеячы негатыўна ставіліся да ідэі абвяшчэння незалежнасці Беларусі, яны былі прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. У выніку, гэтыя дзеячы ў пачатку красавіка 1918-га з ураду выйшлі.
Правыя беларускія дзеячы ("кансерватары") гуртаваліся вакол “Менскага беларускага прадстаўніцтва”, лідэрам якога быў Раман Скірмунт. Яны выступалі супраць нацыяналізацыі зямлі і ў гэтым розніліся з сацыялістамі. Таксама Скірмунт і яго прыхільнікі спадзяваліся на дапамогу Нямеччыны ў адбудове беларускай дзяржаўнасці. У склад Рады БНР правыя былі кааптаваныя толькі ў красавіку 1918-га. Некаторыя беларускія даследчыкі лічаць, што адсутнасць паразумення паміж беларускімі левымі і правымі палітычнымі сіламі значна зменшылі шанцы на поспех барацьбы за незалежную беларускую дзяржаўнасць.

8. Які губернскі горад у Беларусі заявіў пра падтрымку БНР?

12 ліпеня 1918 года ў зале магілёўскага суда (цяпер гэта будынак абласнога краязнаўчага музею) сабралося каля 400 прадстаўнікоў мясцовых грамадскіх і палітычных арганізацый. Абсалютная большасць прысутных падтрымалі ідэю незалежнасці Беларусі (супраць прагаласавалі толькі 2 чалавекі, 9 чалавек устрымаліся).
Магілёў стаў адзіным губернскім горадам у Беларусі, які ў той час правёў такі прадстаўнічы сход, што выказаўся ў падтрымку БНР (яе падтрымалі таксама Горадня, Менск і Вільня). Адзначым, што падобныя сходы праходзілі ў дзясятках павятовых гарадоў, дзе ствараліся беларускія рады, на якія і абапіраліся органы ўлады БНР.

9. Як адрэагавалі рэгіёны Беларусі на абвяшчэнне незалежнасці БНР?

Рада БНР здолела атрымаць падтрымку ў многіх рэгіёнах Беларусі і паступова пашырала свой уплыў. У Менск дасылаліся пастановы з павятовых гарадоў аб прызнанні ўлады Ўраду БНР. Яны прыйшлі з Бабруйска, Радашковічаў, Барысава, Слуцка, Нясвіжа, Наваградка, Койданава, Рэчыцы ды іншых гарадоў. Беларускія рады выказваліся за стварэнне “адзінай непадзельнай Беларусі ў форме БНР”.
10. Ці паспела БНР увесці свае грошы?

Беларускіх грошай у той час не было створана. На тэрыторыі Беларусі адначасова выкарыстоўваліся царскія рублі, “керанкі”, польскія, нямецкія грошы. Аднак часам можна сустрэць згадку пра “рубель БНР”. Так некаторыя даследчыкі называюць “кароткатэрміновую бону на суму 1 рубель”, выдадзеную Слуцкім уездным земствам у 1918 годзе.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР



11. На якія сродкі існавалі органы ўлады БНР?

У лютым 1918 г. Рада і Народны Сакратарыят БНР існавалі на грошы з казны, якую менскія чыгуначнікі не дазволілі вывезці падчас уцёкаў бальшавікам. Аднак нямецкія акупанты іх канфіскавалі. У лютым 1919 года беларускі ўрад, які знаходзіўся ў той час у Гродне, атрымаў ад украінскага ўраду дзяржаўную пазыку ў памеры 4 мільёнаў карбованцаў. Частка гэтых грошай пайшла на стварэнне дыпламатычных місіяў БНР у замежжы, на паездкі прадстаўнікоў БНР на міжнародныя канферэнцыі, на выданне беларускай прэсы, на дапамогу школам, прытулкам.
На просьбу савецкай Расіі значная частка ўкраінскага крэдыту была замарожаная нямецкім банкам. Верагодна, у пачатку 1920-х гэтыя грошы выкарыстоўваліся Літвой для фінансавання беларускага антыпольскага партызанскага руху.

Больш пра гісторыю ўкраінскай пазыкі ўраду БНР і пра яе лёс можна пачытаць тут.

12. Як адносіліся нямецкія акупанты да БНР?

Нямеччына не прызнала незалежнасці БНР і разглядала яе як расійскую тэрыторыю, а таксама заклад пад кантрыбуцыю, якую мусілі выплаціць бальшавікі. 25 лютага 1918 г. нямецкія салдаты занялі ў Менску будынак Народнага Сакратарыяту (ураду) БНР, знялі беларускі сцяг, канфіскавалі грашовыя сродкі. У пачатку красавіка 1918-га акупантамі была забароненая дзейнасць Народнага Сакратарыяту.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР



Аднак пасля таго, як у кіраўнічых органах БНР умацаваліся пазіцыі правых на чале з Раманам Скірмунтам (адным з аўтараў тэлеграмы кайзеру Вільгельму II), камандаванне 10-й нямецкай арміі ў чэрвені 1918-га дазволіла інстытут дарадчыкаў пры палявых камендатурах. Калі ж урад БНР аб’явіў нядзейнымі на тэрыторыі Беларусі пастановы ўраду савецкай Расіі, нямецкія ўлады дазволілі Народнаму Сакратарыяту займацца пытаннямі гандлю, прамысловасці, сацыяльнай апекі, культуры і асветы.

13. Па якую дапамогу звярталіся беларусы да органаў улады БНР?

Нярэдка жыхары Беларусі скардзіліся на свавольства нямецкіх акупацыйных уладаў. Калектыўныя лісты прыходзілі ад сялян з Мінскага, Барысаўскага, Вілейскага паветаў. Пісалі скаргі і асобныя грамадзяне. Напрыклад, Борух Левін з Вілейшчыны ў чэрвені 1918 года скардзіўся ў Народны Сакратарыят на нямецкіх салдат, якія забралі ў яго 1800 яек. Праз некалькі дзён беларускія ўлады накіроўваюць у гэтай справе ліст у штаб 10-й нямецкай арміі і просяць разабрацца. Нярэдкімі былі звароты ў органы ўлады БНР на атрыманне дакументаў для выезду за мяжу, альбо для вяртання на радзіму.

14. Якія краіны прызналі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі?

Пытанне з прызнаннем БНР іншымі краінамі яшчэ недастаткова даследавана, звесткі часам супярэчлівыя. Напрыклад, гісторык Анатоль Сідарэвіч у адной з публікацый адзначае, што ў 1919-1920 гг. БНР дэ-юрэ або дэ-факта прызналі Нямеччына, Латвія, Літва, Эстонія, Чэхаславакія, Балгарыя, Фінляндыя, Турцыя, Украіна. У гэтых краінах працавалі беларускія дыпламатычныя і вайскова-дыпламатычныя місіі, консульствы і прадстаўніцтвы (у Каўнасе, Рызе, Канстантынопалі, Кіеве, Адэсе, Празе, Берліне, Гданьску, Капенгагене ды іншых гарадах). А вось гісторык Уладзімір Ляхоўскі сцвярджае, што ўсе гэтыя прадстаўніцтвы не мелі юрыдычнага прызнання.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР



15. Якую сімволіку прыняла БНР?

У 1918 годзе кіраўнічыя органы БНР зацвердзілі ў якасці дзяржаўнай сімволікі бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР



Упершыню бел-чырвона-белы сцяг быў узняты над будынкам губернатарскага дома ў Менску пасля выгнання з горада бальшавікоў 19 лютага 1918 года. Гл. па тэме: Алег Латышонак. Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі

16. Які быў гімн БНР?

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР

Гімнам БНР у 1920 годзе стаў ваяцкі марш “Мы выйдзем шчыльнымі радамі…”, які напісаў Макар Краўцоў (Касьцевіч, 1891 - ?), беларускі паэт і вайсковец. У Краўцова быў трагічны лёс — напрыканцы 1939 года ён быў арыштаваны НКВД і ад таго часу пра яго лёс нічога невядома.

З тэкстам гімна БНР можна азнаёміцца тут.
17. Якая мова была абвешчаная дзяржаўнай ў БНР?

У красавіку 1918 года Народны Сакратарыят БНР прыняў пастанову аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай. Ад таго часу ўся дакументацыя мусіла весціся выключна на беларускай мове.

18. Ці існаваў пашпарт грамадзяніна БНР?

Кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі парупілася пра друк беларускіх пашпартоў. Агульнаграмадзянскі пашпарт Беларускай Народнай Рэспублікі быў выдадзены ў 1918 годзе ў славянскай друкарні Язэпа Галеўскага ў Берліне. Ён складаўся з 12 старонак, на вокладцы была выява герба “Пагоня”. У пашпарце пазначаліся месца і дата нараджэння, падданства, асаблівыя прыкметы (рост, колер валасоў, вачэй). Пашпарт можна было выкарыстоўваць для паездак за мяжу. Афіцыйныя ўрадавыя асобы БНР мелі дыпламатычныя пашпарты.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР

 

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР



У Адэсе беларускае консульства зарэгістравала каля 16 тысяч грамадзян-беларусаў і выдавала ім пашпарты БНР. Берлінская місія БНР атрымала ад нямецкіх уладаў дазвол выдаваць пашпарты грамадзянам Беларусі, а былым ваеннапалонным-беларусам — урадавыя пасведчанні. Так было выдадзена дзве тысячы пашпартоў. Іх уладальнікі, дарэчы, маглі жыць у краінах Еўропы, атрымаць візу на пераезд у Амерыку ці вярнуцца на радзіму.

Паводле гісторыка Ўладзіміра Ляхоўскага, пашпарты БНР выкарыстоўваліся да канца 1920-х гадоў.
19. Ці быў прыняты закон аб грамадзянстве БНР?

Закон аб грамадзянстве Беларускай Народнай Рэспублікі быў прыняты ў снежні 1919 года Радай БНР. Паводле гэтага закону, беларускім грамадзянінам лічылася кожная асоба, якая да 1914 года жыла на тэрыторыі Беларусі і карысталася правам расійскага падданства. Такіх людзей у беларускае грамадзянства залічвалі аўтаматычна і выдавалі нацыянальныя пашпарты. Двайное грамадзянства забаранялася і лічылася “дзяржаўнай здрадай”.

20. Што было зроблена органамі ўлады БНР у развіцці культуры і асветы?

Паводле розных падлікаў у Беларусі было адкрыта ад 150 да 350 школаў, 13 гімназій. Пры Народным сакратарыяце (міністэрстве) асветы было створана бюро па распрацоўцы школьных падручнікаў і выдавецтва, якое іх друкавала. У Менску пачалі працаваць Беларускі педагагічны інстытут, Беларуская кансерваторыя, была створана падрыхтоўчая камісія па адкрыцці Беларускага ўніверсітэта. У сталіцы БНР працавалі Беларускі тэатр, Таварыства драмы і камедыі. На беларускай мове выдаваліся 14 газет і часопісаў.

21. Колькі праіснавала Беларуская Народная Рэспубліка?

Актыўная дзейнасць Рады і Ўраду БНР працягвалася ў Беларусі ў 1918-1919 гадах. Кіраўнічыя органы БНР з’ехалі на эміграцыю ў 1919 годзе, знаходзіліся ў Літве, Нямеччыне, Чэхіі. У 1925 годзе савецкія спецслужбы спрабавалі арганізаваць ліквідацыйны сход Рады і Ўраду БНР. Аднак старшыня Рады БНР Пятро Крэчэўскі, а пасля яго і Васіль Захарка засталіся верныя незалежніцкім ідэалам. Яны жылі ў Празе, дзе перахоўвалі архіў БНР. У паваенны час Рада і Ўрад БНР былі адноўленыя ў Заходняй Нямеччыне новай хваляй беларускай эміграцыі.

22. Ці былі перыяды, калі БНР не знаходзілася пад акупацыяй?

Амаль увесь час свайго існавання БНР знаходзілася пад акупацыяй. Былі толькі кароткія перыяды, калі ўлада ў пэўных гарадах ці рэгіёнах знаходзілася ў беларускіх руках. Так было некалькі дзён у лютым 1918 года, калі з Менску ўцяклі бальшавікі, а немцы яшчэ не прыйшлі (праўда, Менск быў падзелены паміж беларускімі і польскімі паўстанцамі), альбо ў лістападзе-снежні 1920 года на Случчыне, дзе было арганізаванае супраціўленне Чырвонай Арміі. У ліпені 1920 г. чатыры дні пратрымалася Койданаўская незалежная рэспубліка.

23. Хто пасылаў тэлеграму кайзеру Вільгельму II?

25 красавіка 1918 года ў Берлін на імя кайзера Вільгельма II была накіраваная тэлеграма, якую падпісалі старшыня Рады БНР Янка Серада, старшыня Народнага Сакратарыяту Язэп Варонка, сябры Рады Антон Аўсянік, Пятро Крэчэўскі, Язэп Лёсік, Раман Скірмунт, Аляксандр Уласаў і Павел Аляксюк. Ад імя ўсёй Рады яны заявілі, што будучыню Беларусі бачаць “толькі пад апекай германскай дзяржавы” — падпісанты спадзяваліся на змяненне адносінаў нямецкіх акупацыйных уладаў да Рады БНР, якія заставаліся варожымі.
У выніку, адносіны Нямеччыны да БНР не змяніліся, а тэлеграма падштурхнула да расколу Беларускай Сацыялістычнай Грамады і крызісу ўраду БНР. З яго выйшлі некалькі эсэраў і сацыял-дэмакратаў, а правыя здолелі ўтварыць новы ўрад БНР, які, аднак, праіснаваў не доўга.
24. Які быў лёс у стваральнікаў БНР?

У пераважнай большасці стваральнікаў БНР быў трагічны лёс. У 1920-30-х гадах яны былі арыштаваныя і знішчаныя савецкімі карнымі органамі. Сярод іншых такі лёс спаткаў прэм’ераў Антона Луцкевіча і Вацлава Ластоўскага. А першы старшыня Рады БНР Янка Серада нейкім цудам выжыў і ў 1942 годзе выйшаў са зняволення ў Сібіры, аднак, што з ім далей сталася — невядома.

Толькі некаторыя дзеячы БНР жылі ў вольным свеце і там скончылі свой зямны шлях — Язэп Варонка (пахаваны ў ЗША), Пятро Крэчэўскі, Васіль Захарка, Тамаш Грыб (пахаваныя ў Празе).

25. Ці ёсць у Беларусі пахаванні міністраў БНР?

Паколькі большая частка дзеячоў БНР былі рэпрэсаваныя савецкімі ўладамі, магілы іх невядомыя. У апошнія гады ў Беларусі ўшаноўваюцца магілы трох міністраў БНР, якія памерлі альбо загінулі ў 1930-40-я гады.

У Парэччы каля Пінска пахаваны Раман Скірмунт (1868-1939), прэм’ер БНР, забіты савецкімі актывістамі. На мінскіх Кальварыйскіх могілках пахаваны міністр асветы БНР Вацлаў Іваноўскі (1880-1943). У Воранаве пахаваны міністр вайсковых спраў ва ўрадзе Скірмунта генерал Кіпрыян Кандратовіч (1859-1932).

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?
БНР никогда не была настоящим государством и тому немало доказательств. Эти "великие деятели" провозгласили суверенитет фальшивого государства на территорию, которую фактически не могли контролировать. Булак-Балахович был обычным предводителем головорезов, каких на территории Российской империи тогда было немало.

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Пять тысяч долларов обнаружено в письме белорусу из США

Хотите узнать больше? Вся сумма изъята таможенниками, так как согласно белорусскому законодательству валюта пересылаться только в письмах с объявленной ценностью. фото: 112

Несолидно. Латушко посетовал на незнание иностранных языков белорусскими чиновниками

Хотите узнать больше? Посол Беларуси во Франции Павел Латушко считает, что чиновники должны владеть иностранными языками. фото: belta.by Об этом он заявил в программе 106

С 11 декабря на БЖД вводится новый график движения поездов на 2016/2017 годы

Хотите узнать больше? С 00.00 часов 11 декабря 2016 года на дорогах стран Содружества вводится график движения поездов на 2016/2017 годы. фото: belprauda.org В графике на 170

Лукашенко выступил с резкой критикой главы Россельхознадзора

Хотите узнать больше? Президент жестко раскритиковал претензии Данкверта к белорусскому продовольствию. фото: rtvi.com Болезненную тему Александр Лукашенко поднял на 85

В Беларуси ожидается до минус 17 градусов

Хотите узнать больше? В ночь на среду, 7 декабря, в отдельных районах Беларуси температура опустится до 17 градусов ниже нуля. фото: bnews.kz 7 декабря Беларусь будет 209

Лукашенко поручил исправить недостатки «декрета о тунеядстве»

Хотите узнать больше? Налогу на тунеядство быть, несмотря на острую критику со стороны экспертов и общественности. Президент лишь согласился, что пришла пора исправлять 322

Что изменится в декрете о тунеядстве

Хотите узнать больше? Власти учтут «сложные жизненные ситуации» и расширят список освобожденных от уплаты сбора, рассказала вице-премьер Наталья Кочанова. фото: 384

Стоимость нефти Brent впервые с лета 2015 года превысила 55 долларов

Хотите узнать больше? Стоимость барреля Brent на бирже ICE в понедельник выросла более чем на 1%, впервые почти за полтора года превысив отметку 55 долларов. Рост нефтяных 136