Закрыть

Выберите город

Закрыть

Графічная рэканструкцыя рэнесанснай ратушы ў Гродна Фота

Гарадзенская ратуша – помнік архітэктуры эпохі рэнесансу (а потым класіцызму). Пачаткам яе будаўніцтва лічыцца канец XV ст., калі гораду было нададзена магдэбургскае права. Адзінымі графічнымі крыніцамі, якія дазваляюць уявіць пра тое як яна выглядала, з’яўляюцца гравюры М.Цюндта 1568 г. і Т.Макоўскага 1600 г.

 

Краязнаўца Кінковіч Антоні зрабіў свой варыянт рэканструкцыі ратушы.

У 1660-я гады будынак ратушы быў моцна пашкоджаны падчас нашэсця маскоўскага войска. У паўразбураным стане ратуша прастаяла амаль паўтара стагоддзя. У канцы ХVIII ст. была перабудавана ў класіцыстычным стылі. У 1946 г. бальшавіцкая ўлада яе знішчыла.

Напэўна, адзінаю крыніцаю, акая б магла даць уяўленне аб выглядзе ратушы, з’яўляецца гравюра Макоўскага 1600 г. Гравюра прадстаўляе ратушу як архітэктурную дамінанту не толькі рынку, але і ўсяго горада. Гэта быў двухпавярховы будынак, увенчаны вежай з высокім шпілем. Завяршэнне сценаў упрыгожвалі атыкі.

Архітэктар Ю. Кішык зрабіў сваю рэканструкцыю выгляду ратушы.

Праўда, аўтар амаль ігнаруе гравюру Макоўскага і плны Гародні пачатку XVIII ст., зробленыя шведамі і рускімі.

Сярод выяў еўрапейскіх рэнесансных ратуш можна звярнуць увагу на будынак ратушы ў польскім Tarnowie.

У агульных рысах ратуша вельмі нагадвае гарадзенскую, асабліва вежа. Яшчэ вельмі важнае падабенства – гадзіннік, які размешчаны ў вежы. Вядома, што у вежы гарадзенскай ратушы гадзіннік знаходзіўся да 1753 г., калі яго перанеслі пасля пажару ў вежу езуіцкага касцёлу.

Яшчэ адна падобная ратуша ў польскім Sandomierzu.

 

Па тэме:


Юры Гардзееў. Да пытання аб гісторыі гродзенскай ратушы (канец XV- XVIII стст.)
Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі. Рынак.

Дакладнае месцазнаходжанне ратушы нам вядома дзякуючы плану Гродна 1655г.

У 1660-я гады будынак моцна быў пашкоджаны падчас нашэсця маскоўскага войска, улады збіралі грошы на адбудову галоўнага будынку горада, але ваенныя пастоі, падаткавы цяжар замаруджвалі аднаўленчыя працы. На адбудову будынку яшчэ горш паўплывалі разбурэнні Паўночнай вайны.

На плане 1706 г. руіны будынку ратушы пазначаны як “базар”(1), а на скрыжаванні Замкавай вуліцы ды пд-зах боку Рынку камяніца, пазначаная як “ратуша”. У будынку закінутай ратушы размяшчаліся гандляры-габрэі.

Пасля сканчэння войнаў на тэрыторыі ВКЛ зноў унікла пытанне па адбудове ратушы, але габрэі-гандляры, якія канчаткова абаснаваліся тут, устройвалі нават бунты, не падпускаючы да сваіх “уладанняў” ураднікаў. Аднаго разу нават закідалі прыйшоўшых муляраў разам з бурмістрам камянямі і цэглай…

Падарожнік Вільгельм Шлемюлер, які наведаў Гародню ў час сойма 1752 г., занатаваў, што пасярод Рынку “бачны руіны велізарнага гмаху, дзе купцы раскладаюць тавар”.

Абрысы ратушы на плане 1758г.

На плане 1780 г. адсутнічае будынак ратушы:

Гісторык Юры Гардзееў лічыць, што будынак быў разабраны. На яго месцы у 1784 г. узнік будынак новай ратушы, пабудаванай у класіцыстычным стылі. Яна была аднапавярховаю, мела форму карэ. Паўночны і паўднёвы фасады  ўпрыгожвалі рызаліты з шасцюкалоннымі дарыцкімі портыкамі. Згодна плану 1795 г., ратуша была пабудавана на тым самым месцы, дзе стаяла старая.

План 1795 г.

План 1812 г.

Нямецкі здымак 1941 г.

* Артыкул падрыхтаваны па матэрыялах блога Мечыслава Яна Супрона

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

22-23 красавіка адбудзецца "Фэст Экскурсаводаў"

Хотите узнать больше? 22 – 23 красавіка 2017 года па ўсёй краіне пройдзе шэраг бясплатных экскурсій для ахвотных. “Фэст экскурсаводаў”, які ўжо стаў 267

Суд вынес приговор организаторам финансовой пирамиды "Спектр-Капитал"

Хотите узнать больше? Суд Центрального района Минска приговорил бывших сотрудников потребительского кооператива «Спектр-Капитал», который предлагал займы под 70%, но не 256

Рыженков назвал главную идею декрета о тунеядцах

Хотите узнать больше? Главная идея декрета №3 «О предупреждении социального иждивенчества» - стимулировать людей уплачивать налоги. фото: belta.by Об этом сегодня заявил 650

«Тест на гражданственность»: 99% белорусов думают, что они не могут повлиять на политику государства

Хотите узнать больше? Белорусы имеют высокий уровень базовых гражданских знаний, но при этом 99% из них считают, что никак не могут влиять на политику государства. фото 221

Reuters: Минск начал замещать российскую нефть поставками из Ирана

Хотите узнать больше? Как сообщает агентство, госкомпания «Белоруснефть» приобрела 80 тыс. тонн (порядка 600 тыс. барр.) нефти из Ирана (продавцом выступила Национальная 258

Таможня России будет контролировать белорусскую границу с помощью «мобильных групп»

Хотите узнать больше? В условиях введения пограничной зоны с Беларусью Федеральная таможенная служба России продолжит работу в режиме мобильных групп, которые будут 231

Литовский министр заявил, что Еврокомиссия потребует стресс-тесты со строящейся БелАЭС

Хотите узнать больше? Еврокомиссия (ЕК) потребует проведения стресс-тестов на строящейся в белорусском Островце Белорусской АЭС (БелАЭС) и намерена не делать никаких 316

Кобяков: Никакого печатания эмиссионных денег ни в коем случае быть не должно, это прошедший этап

Хотите узнать больше? Эмиссионное печатание денег — не более чем прошедший этап в истории экономического развития в Беларуси. Об этом по итогам совещания у главы 277