Закрыть

Выберите город

Закрыть

Як добрыя намеры царквы нішчаць гістарычную спадчыну беларусаў

Як добрыя намеры царквы нішчаць гістарычную спадчыну беларусаў

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры б’е ў званы: царква не займаецца аховай дастапомнасцяў, якія ёй належаць. Рэстаўрацыя, калі і адбываецца, дык не адпавядае патрабаванням заканадаўства. Пад пагрозай самая старая драўляная культавая пабудова ў Беларусі – Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная ў 1627 годзе як уніяцкая.

 

У звароце ў пракуратуру Докшыцкага раёна старшыня таварыства Антон Астаповіч адзначае, што ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў вёсцы Порплішча Докшыцкага р-на, якая ўнесеная ў Дзяржспіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, «вядзецца расфарбоўка драўляных дэкаратыўных элементаў алтароў, ківотаў, унікальнай барочнай скульптуры, металічных акладаў абразоў і іншых прадметаў інтэр’ера алейнымі фарбамі».

«Рамонт» адбываецца без навукова-абгрунтаванай праграмы, праектна-каштарыснай дакументацыі, узгадненняў і дазволу Міністэрства культуры, без навуковага кіраўніцтва. Як вынік — неабгрунтаваныя змены і пашкоджанні гісторыка-культурнай каштоўнасці.

«Неацэнны скарб нацыянальнага багацця пэцкаюць алейнымі фарбамі»

Царква ў вёсцы Порплішча з’яўляецца помнікам народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Яна ўнікальная сваімі інтэр’ерамі – фрагменты ацалелага разнога драўлянага алтара, пакрытага раслінна-арнаментальным дэкорам у стылі барока, ківоты, скульптура анёлаў, абразы, аклады, іканастас – усё XVII–канца XVIII стст.
-- Гэтая царква — рэальна самая старая драўляная культавая пабудова ў Беларусі, -- даводзіць Антон Астаповіч. – І зараз усё яе хараство, неацэнны скарб нацыянальнага багацця мясцовыя гора-рамонтнікі па ініцыятыве прыхода пэцкаюць алейнымі фарбамі, псуючы аўтэнтычнае аздабленне царквы, што з’яўляецца ўжо нават крымінальным злачынствам.
Антон Астаповіч накіраваў таксама ліст у Докшыцкі райвыкнкам аб прыцягненні да адказнасці па артыкулах 9.3 і 9.4 Адміністрацыйнага кодэксу. Ён настойвае, каб былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы і пачалася судовая працэдура. У Віцебскі аблвыканкам старшыня таварыства аховы помнікаў звярнуўся з просьбай пракантраляваць складанне пратаколу, а ў Міністэрства культуры -- з просьбай афіцыйна спыніць работы і правесці пазапланавую праверку выканання заканадаўства ў галіне аховы культурнай спадчыны ў Докшыцкім раёне.

Астаповіч лічыць, што гісторыка-культурную каштоўнасць можна яшчэ выратаваць, аднак выказвае перасцярогу:

— Гэта прыходскі аб’ект, і можна прагназаваць, што аднаўленне будзе адкладзена на невядомую перспектыву. Занадта шмат заліта там аллейнымі фарбамі. Калі казаць пра матерыяльныя выдаткі, атрымліваецца, што каб ліквідаваць сляды рамонту і вярнуць першапачатковы выгляд, трэба выдаткаваць разоў у 50 болей, чымсьці на сам рамонт.
«Гэта становіцца тэндэнцыяй – царква робіць з будынкамі, што хоча»

У Беларусі ў апошнія гады атрымліваецца так, што царква з самымі добрымі намерамі бярэцца за аднаўленне помнікаў архітэктуры. Аднак робіць гэта так, як выглядяе лепей з пункту гледжання святароў. Напрыклад, на старажытным храме ўзводзяцца купалы, як на царкве Уваскрашэння Хрыстова у Клецку, якая знаходзіцца ва ўласнасці праваслаўнага прыхода і месціцца ў будынку, узведзеным напрыканцы XVII стагоддзя ў якасці касцёла дамініканскага кляштара.
У 2008 годзе святар ініцыяваў усталяванне на царкве купала ў форме цыбуліны. Паколькі гэтая царква з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1-й катэгорыі, да змяненняў яе аблічча ў заканадаўстве патрабаванні асаблівыя. У законе «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» выразна прапісана, што «знішчэнне або стварэнне пагрозы знішчэння матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў» з'яўляюцца парушэннем закону. Адбыўся сапраўдны скандал, але нічога не змянілася па сённяшні дзень.
У Наваградку таксама вырашылі паставіць цыбуліны на Барысаглебскай царкве і зрабілі гэта. І ніхто не заўважыў, што змяненне выгляду помніка архітэктуры з’яўляецца парушэннем заканадаўства.
Антон Астаповіч звярнуўся да наваградскіх уладаў з патрабаваннем спыніць рэканструкцыю Барысаглебскай царквы, маўляў, няма дазволу на рэканструкцыю вежаў.
Пасля быў зварот ад беларускай інтэлегенцыі да Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы і Міністэртва культуры. Яго падпісалі філосафы Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч, архітэктар Ірэна Лаўроўская, мастацтвазнаўцы Сяргей Харэўскі і Максім Жбанкоў. Але нічога не змянілася.
— Гэта становіцца тэндэнцыяй: царква, нягледзячы на прыналежнасць будынкаў да помнікаў архітэктуры, робіць з імі, што хоча. Доказ таму — сітуацыя з цэрквамі і ў Клецку, і Наваградку. Калі ішла размова пра Наваградскую царкву, прадстаўнікі Мінкультуры сцвярджалі, што прымусяць зняць цыбуліны. Але ніякіх захадаў не бачна. І падобныя факты становяцца сістэмай, -- адзначае Антон Астаповіч.
Ні на адзін ліст, які дасылаў кіраўніцтву праваслаўнай царквы, адказу ён так і не атрымаў. Пры гэтым як пазіцыю царквы, па словах Астаповіча, можна ўспрымаць тое, што Філарэт у мінулым годзе асвяціў праект псеўдарэстаўрацыі Каложскай царквы.
Атрымліваецца, царква ігнаруе заканадаўства па ахове культурнай спадчыны. Але куды глядзяць дзяржаўныя органы? І што рабіць, каб сітуацыя змянілася? У Антона Астаповіча няма адказу, акрамя аднаго — выконваць заканадаўства.
— Праблема ў тым, што ў прадстаўнікоў дзяржаўных органаў няма ці то жадання, ці то волі, каб прымусць уласнікаў будынкаў выконваць заканадаўства. Пры гэтым у Мінкультуры, напрыклад, матэрыялу на гэты конт вельмі шмат, але ніякіх рэальных захадаў не зроблена. Тым не менш мы будзем настойваць на выкананні заканадаўства. А міністэрству трэба, нарэшце, заняць прынцыповую пазіцыю ў справе аховы помнікаў, -- лічыць старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Віктар ЛІСТАПАДАЎ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

22-23 красавіка адбудзецца "Фэст Экскурсаводаў"

Хотите узнать больше? 22 – 23 красавіка 2017 года па ўсёй краіне пройдзе шэраг бясплатных экскурсій для ахвотных. “Фэст экскурсаводаў”, які ўжо стаў 161

Суд вынес приговор организаторам финансовой пирамиды "Спектр-Капитал"

Хотите узнать больше? Суд Центрального района Минска приговорил бывших сотрудников потребительского кооператива «Спектр-Капитал», который предлагал займы под 70%, но не 233

Рыженков назвал главную идею декрета о тунеядцах

Хотите узнать больше? Главная идея декрета №3 «О предупреждении социального иждивенчества» - стимулировать людей уплачивать налоги. фото: belta.by Об этом сегодня заявил 475

«Тест на гражданственность»: 99% белорусов думают, что они не могут повлиять на политику государства

Хотите узнать больше? Белорусы имеют высокий уровень базовых гражданских знаний, но при этом 99% из них считают, что никак не могут влиять на политику государства. фото 201

Reuters: Минск начал замещать российскую нефть поставками из Ирана

Хотите узнать больше? Как сообщает агентство, госкомпания «Белоруснефть» приобрела 80 тыс. тонн (порядка 600 тыс. барр.) нефти из Ирана (продавцом выступила Национальная 230

Таможня России будет контролировать белорусскую границу с помощью «мобильных групп»

Хотите узнать больше? В условиях введения пограничной зоны с Беларусью Федеральная таможенная служба России продолжит работу в режиме мобильных групп, которые будут 210

Литовский министр заявил, что Еврокомиссия потребует стресс-тесты со строящейся БелАЭС

Хотите узнать больше? Еврокомиссия (ЕК) потребует проведения стресс-тестов на строящейся в белорусском Островце Белорусской АЭС (БелАЭС) и намерена не делать никаких 281

Кобяков: Никакого печатания эмиссионных денег ни в коем случае быть не должно, это прошедший этап

Хотите узнать больше? Эмиссионное печатание денег — не более чем прошедший этап в истории экономического развития в Беларуси. Об этом по итогам совещания у главы 254