Закрыть

Выберите город

Закрыть

Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі

Міністэрства культуры просіць Генпракуратуру распачаць крымінальную справу ў сувязі са змяненнем аўтэнтычнага выгляду помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя - будынка былога Дабравешчанскага касцёла пры кляштары дамініканцаў у Клецку (зараз Царквы Уваскрашэння Хрыстова).
“Заўтра тваёй краіны” склаў топ-5 аб’ектаў, рэстаўрацыя якіх выклікае пытанні ў абаронцаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Царква Уваскрашэння Хрыстова знаходзіцца ва ўласнасці праваслаўнага прыхода і месціцца ў будынку, узведзеным напрыканцы XVII стагоддзя ў якасці касцёла дамініканскага кляштара на ахвяраванні Станіслава Казімежа Радзівіла. Праваслаўнай царкве будынак быў перададзены напрыканцы XIX стагоддзя.
У 2008 годзе святар ініцыяваў усталяванне на царкве купала ў форме цыбуліны. Паколькі гэтая царква з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1-й катэгорыі, да змяненняў яе аблічча ў заканадаўстве патрабаванні асаблівыя. У законе «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» выразна прапісана, што «знішчэнне або стварэнне пагрозы знішчэння матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў» з'яўляюцца парушэннем закону.

Змяненне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, па нормах беларускага заканадаўства, з’яўляейцца магчымым толькі па рашэнні Савета міністраў, «калі гэтая неабходнасць выклікана правядзеннем мерапрыемстваў па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, катастроф, ваенных дзеянняў». Аднак змены адбыліся. Хаця старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч куды толькі не звяртаўся, каб не дапусціць парушэння заканадаўства.
— Праблему можна было наогул прадухіліць, калі цыбуліны яшчэ не былі ўсталяваныя. Я звярнуўся ў Мінкультуры, у Мінаблвыканкам. Але прадпісанні ад гэтых устаноў мясцовыя ўлады праігнаравалі, — падкрэслівае Антон Астаповіч.

Цяпер ігнараванне пагражае крымінальнай справай. У атрыманым Астаповічам лісце за подпісам намесніка міністра культуры Віктара Кураша гаворыцца, што пракурор Клецкага раёна адмяніў пастанову Клецкага РАУС аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да парушальнікаў заканадаўства пры перабудове помніка і накіраваў матэрыял у Клецкі РАУС для дадатковай праверкі.

Як адзначаецца ў лісце, на сакавік 2011 года Мінкультуры запланавала праверку выканання заканадаўства па ахове спадчыны з боку Клецкіх раённых уладаў. Антон Астаповіч у звязку з гэтым падкрэслівае, што праблема з касцёлам ў Клецкім раёне не адзіная. Там ёсць іншыя прыклады парушэння заканадаўства аб ахове гістрыка-культурных каштоўнасцяў.
Вось свежы прыклад — драўляную царкву Святога мучаніка Дыянісія ў вёсцы Заастравечча Клецкага раёна аздобілі сайдынгам. Між тым яна ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў і рабіць нешта падобнае з ёй — значыць, зноў-такі парушаць заканадаўства.
— Магу таксама прывесці прыклад сядзібы ў Стралкове, якая была пабудавана ў пачатку мінулага стагоддзя ў стылі неакласіцызму. Зараз гэта прыватная ўласнасць. І ўсё б нічога, калі б у сядзібным доме не была разбурана гістарычная печ і не пабудаваны камін. Свіран даведзены да таго, што ў ім абваліўся дах, -- пералічвае Антон Астаповіч.
Наконт Царквы Уваскрашэння Хрыстова ў Клецку ён прытрымліваецца адназначнай пазіцыі – тое, што было зроблена, павінна быць дэмантавана.

— Нават калі гіпатэтычна разгледзець варыянт, што навукова-метадычная рада з існуючым варыянтам будынка пагодзіцца, зыходзячы з таго, што з значны перыяд да 20-х гадоў купалы стаялі на гэтым будынку, бо касцёл быў перададзены царкве. Але настойваю: вонкавы выгляд і формазавяршэнне купалаў адрозніваліся ад таго, што маецца там зараз. Таму мы і будзем дамагацца дэмантажу.
Па словах старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, адна справа скласці адміністрацыйны пратакол ці нейкім іншым чынам пакараць вінаватых, а зусім іншая -- калі інвестар вымушаны вярнуць гістарычны выгляд гістрыка-культурнай каштоўнасці.
Нягледзячы на тое, што прыклад Царквы Уваскрашэння Хрыстова можа стаць адным з нямногіх станоўчых, што паказваюць пазітыўныя зрухі ў сферы аховы культурнай спадчыны, і вінаватыя ў парушэнні заканадаўства будуць прыцягнутыя да адказнасці, глабальна гэта сітуацыю не змяняе. Астаповіч падкрэслівае — тыя ці іншыя парушэнні заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны адбываюцца практычна па ўсёй Беларусі.
-- У беларусаў яшчэ не сфарміравалася стаўленне да гістарычных каштоўнасцяў як да культурнай адзінкі, якая не можа быць зменена толькі з-за таго, што камусьці здалося, што так будзе больш прыгожа ці лепш, -- лічыць Антон Астаповіч.
Вось Топ-5 аб’ектаў, рэстаўрацыя якіх выклікае пытанні ў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Аб'ект

 

Год і месца заснавання

 

У чым праблема

 

Барысаглебская (Каложская) царква

 

ХІІ стагоддзе

Гродна

 

Праект
рэканструкцыі зацвердзілі яшчэ ў 2008 годзе. Праект рэстаўрацыі — толькі адна
з магчымых навуковых рэканструкцый.

 

Царква
Узвышэння Святога Крыжа

 

1838 год

Вёска Гошчава Івацэвіцкага раёна

 

Помнік
драўлянай архітэктуры адрамантавалі на сучасны лад, патынкавалі, у вокны ўсталявалі
шклопакеты. На даху з'явіліся купалы-цыбуліны. Адзін купал паўстаў там, дзе
яго не было. Тамбур нарасцілі з выкарыстаннем сілікатных блокаў. Мясцовыя
улады не звяртаюць увагі на заўвагі спецыялістаў аб парушэнні заканадаўства.

 

Царква Барыса і Глеба

 

Збудаваная ў 1517–19 на месцы старажытнага храма ХІІ
ст

Наваградак

 

 

 

На царкве Барыса і Глеба
ўсталявалі пазалочаныя цыбулепадобныя купалы. Пры гэтым былі дэмантаваныя
шатровыя завяршэнні вежаў царквы. У Міністэрства культуры накіравана просьба
спыніць працы ў Наваградку і прыцягнуць да адказнасці тых, хто ініцыяваў і
дазволіў іх правядзенне.

 

Царква Святога прарока Іллі

 

Год пабудовы:
1881

Вёска Велямічы, Столінскі раён

 

Унікальная драўляная царква з рысамі стылю барока, гістарычна-культурная
каштоўнасць 2-й катэгорыі. У 2009 годзе ў выніку рэканструкцыі храма адбылося
знішчэнне барокавых купалаў на вежах і каваных чатырохканцовых крыжоў з
заменай іх пазалачонымі цыбулепадобнымі купаламі і васьміканцовымі крыжамі.

 

Царква Святога Іаана
Прадцечы

 

Збудаванне
1742 года, Вішнявец (Гавязна), Стаўбцоўскі раён

 

Тут паставілі залатыя цыбуліны без сур'ёзнага канструктарскага
разліку. У выніку цяжкія элементы прывялі да пашкоджання сцен будынка.
Праблему трымае пад увагай Міністэрства культуры.

 

 

 

Віктар ЛІСТАПАДАЎ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

22-23 красавіка адбудзецца "Фэст Экскурсаводаў"

Хотите узнать больше? 22 – 23 красавіка 2017 года па ўсёй краіне пройдзе шэраг бясплатных экскурсій для ахвотных. “Фэст экскурсаводаў”, які ўжо стаў 322

Суд вынес приговор организаторам финансовой пирамиды "Спектр-Капитал"

Хотите узнать больше? Суд Центрального района Минска приговорил бывших сотрудников потребительского кооператива «Спектр-Капитал», который предлагал займы под 70%, но не 281

Рыженков назвал главную идею декрета о тунеядцах

Хотите узнать больше? Главная идея декрета №3 «О предупреждении социального иждивенчества» - стимулировать людей уплачивать налоги. фото: belta.by Об этом сегодня заявил 948

«Тест на гражданственность»: 99% белорусов думают, что они не могут повлиять на политику государства

Хотите узнать больше? Белорусы имеют высокий уровень базовых гражданских знаний, но при этом 99% из них считают, что никак не могут влиять на политику государства. фото 249

Reuters: Минск начал замещать российскую нефть поставками из Ирана

Хотите узнать больше? Как сообщает агентство, госкомпания «Белоруснефть» приобрела 80 тыс. тонн (порядка 600 тыс. барр.) нефти из Ирана (продавцом выступила Национальная 285

Таможня России будет контролировать белорусскую границу с помощью «мобильных групп»

Хотите узнать больше? В условиях введения пограничной зоны с Беларусью Федеральная таможенная служба России продолжит работу в режиме мобильных групп, которые будут 255

Литовский министр заявил, что Еврокомиссия потребует стресс-тесты со строящейся БелАЭС

Хотите узнать больше? Еврокомиссия (ЕК) потребует проведения стресс-тестов на строящейся в белорусском Островце Белорусской АЭС (БелАЭС) и намерена не делать никаких 344

Кобяков: Никакого печатания эмиссионных денег ни в коем случае быть не должно, это прошедший этап

Хотите узнать больше? Эмиссионное печатание денег — не более чем прошедший этап в истории экономического развития в Беларуси. Об этом по итогам совещания у главы 295