Закрыть

Выберите город

Закрыть

Хто і нашто збіў Някляева?

Ад падзеяў 19 снежня прайшло ўжо больш за пяць месяцаў. Мінулі суды над кандыдатамі. Трое з іх апынуліся ў зняволенні на доўгі тэрмін. Некаторыя ж атрымалі ўмоўнае пакаранне. Тым не менш, на пэўныя пытанні, звязаныя з Плошчай, адказаў усё яшчэ няма. На адны, магчыма, адказы атрымаем толькі пасля выхаду з турмы ўсіх вязняў. На іншыя — толькі пасля адкрыцця архіваў спецслужбаў.

Загадка № 1. Хто і нашто збіў Някляева?

Кандыдата ў прэзідэнты, лідара кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева збілі ля офіса арганізацыі на Калектарнай, калі шэсце рухалася да Кастрычніцкай плошчы. Супрацоўнікі ДАІ перагарадзілі калоне дарогу яшчэ ў той момант, калі ішло афіцыйнае галасаванне. Потым наляцелі людзі ў чорным. Дасталася ўсім, але Някляеву больш за астатніх. Яго са страсеннем мозгу даставілі ў Бальніцу хуткай дапамогі.

Існуе некалькі найбольш распаўсюджаных версій гэтага здарэння.

І. У дэманстрантаў проста спра-бавалі забраць гукаўзмацняльную тэхніку. Калі ж збівалі Някляева, то не разлічылі з сілай.

ІІ. Някляева выключылі з гульні планамерна. Аляксандр Фядута выказаў здагадку, што гэта маглі быць сілы, зацікаўленыя ў радыкалізацыі Плошчы. Палітэхнолаг кажа, што «Гавары праўду» была зацікаўленая толькі ў мірным развіцці Плошчы. Значыць, некаторыя іншыя кандыдаты былі настроены больш рашуча. Гэта можа тлумачыць той факт, што збіцця пазбег Мікола Статкевіч, які ішоў у той самай калоне. Такім чынам, калі быў выключаны Някляеў, то ініцыятыву ў свае рукі амаль бесперашкодна бралі больш радыкальныя кандыдаты.

ІІІ. Праз пару дзён пасля Плошчы быў звольнены начальнік «Алмаза» Карпянкоў. Не выключана, што гэтая адстаўка таксама магла быць звязаная са збіццём Някляева. Карпянкоў лічыўся блізкім сябрам былога міністра Уладзіміра Навумава. Таго самага Навумава, які працуе ў маскоўскай фірме, гендырэктара якой прызначае асабіста Уладзімір Пуцін. Карпянкоў з Навумавым разам пачыналі ў «Алмазе», потым працавалі ў ахове Лукашэнкі. Праз Карпянкова, кажуць некаторыя, Масква магла паўплываць на хаду Плошчы, сарваўшы мірны вынік і тым самым прызнанне выбараў Еўропай.

Па нашых звестках, некаторыя з актывістаў «Гавары праўду» на наступныя дні пасля выбараў мелі авіябілеты на паўднёвыя курорты.

Гэта значыць, што да доўгага супрацьстаяння яны не рыхтаваліся. Паводле словаў Фядуты, кампанія была зацікаўленая ў мірнай Плошчы, як і Лукашэнка.

Загадка № 2. Хто павёў людзей на плошчу Незалежнасці?

Стаяць на Кастрычніцкай доўгі час людзі не маглі. Па-першае, вялікая частка пляца была залітая коўзанкай. Па-другое, раўла музыка, што нават побач з выступоўцамі было мала што чуваць. Па-трэцяе, кандыдаты баяліся паўтарыць «памылку Мілінкевіча», г.зн. стаяць на месцы.

Мікола Статкевіч тады заклікаў: «Давайце пойдзем, папросім Лукашэнку вызваліць гэты будынак». Журналісты зразумелі гэта як заклік ісці да Адміністрацыі прэзідэнта, кінуўшыся ў сквер у бок Дома афіцэраў. Тым часам калона, заняўшы праезную частку праспекта, накіравалася да плошчы Незалежнасці.

Кандыдаты і давераныя асобы былі далёка не наперадзе калоны. На нейкі час яны яшчэ спыніліся на скрыжаванні з Энгельса, каб весці перамовы з супрацоўнікамі ДАІ.

Што рабілася наперадзе, хто вёў за сабой калону, незразумела.

Не выключана, што гэта маглі быць загадзя падрыхтаваныя правакатары, якія заклікалі людзей у падрыхтаваную пастку. Але магчыма, гэта былі нейкія людзі Саннікава ці Някляева.

«Усё пайшло па плану Саннікава», — сказаў у інтэрв’ю «НН» Дзмітры Ус.

Загадка № 3. Ці быў у кандыдатаў план?

Аляксандр Фядута расказаў, што кандыдаты меліся дамагацца сустрэчы з Сяргеем Сідорскім. Весці з ім перамовы, як з чалавекам, якому належыць улада пасля таго, як не абіраюць прэзідэнта. Кандыдаты планавалі націснуць на кнопку ў Доме ўрада, а адтуль да іх мусіў спусціцца дзяжурны. Менавіта яму і павінны былі перадаць рэзалюцыю. Мітынгоўцы ж мусілі стаяць да той пары, пакуль Сідорскі не дасць адказ.

Выглядае, што гэткі план быў узгоднены паміж Някляевым і Саннікавым. Але Някляева на Плошчы не было, таму выконваць яго мусіў адзін Саннікаў.

«Да плошчы Незалежнасці ўсё ішло па плану», — кажа Фядута.

Але замест мірнай перадачы пачалося біццё шыбаў.

Між тым, Віталь Рымашэўскі на судзе над Андрэем Саннікавым у паказаннях казаў, што на прыступках Дома прафсаюзаў было дамоўлена ісці да будынка Адміністрацыі прэзідэнта, узяўшы яго ў людскае кола, каб не даць біць шкло.

«План сабрацца на плошчы і пайсці да будынка Адміністрацыі прэзідэнта, каб стаць вакол яго ў ачапленні, — пацвярджае кандыдат ад БНФ Рыгор Кастусёў. — Гэта не план Кастусёва, яго ведалі і збіраліся прытрымлівацца ўсе кандыдаты, што сабраліся 19 снежня на плошчы Каліноўскага».

Які быў план Статкевіча, абсалютна невядома. Напярэдадні ён казаў, што гэта будзе залежаць ад той колькасці людзей, што прыйдзе на Плошчу.

Выглядае, што такія кандыдаты, як Рымашэўскі, Кастусёў ці Міхалевіч, зусім не ведалі пра план Саннікава-Някляева ісці да Сідорскага.

Загадка № 4. Адкуль узяліся рыдлёўкі?

Раней выказвалася думка, што за пачаткам штурму Дома ўрада стаялі правакатары. Менавіта яны першымі пачалі біць дзверы будынка, а ўжо потым за імі пабеглі ўдзельнікі акцыі.

Многія блогеры спрабавалі знайсці правакатараў сярод тых людзей, што стаялі на ганку Дома ўрада. Першым такім быў названы агент «Навушнік» Уладзімір Хамічэнка. Хлопец, які выйшаў з турмы за два тыдні да Плошчы. Ён ніколі не быў у апазіцыі. Хамічэнка выхоўваўся ў інтэрнаце. Ёсць пытанні і да псіхічнага развіцця хлопца.

Вядома, што такога чалавека спецслужбы маглі скарыстаць у сваіх мэтах. Потым былі іншыя спробы знайсці правакатараў. Па неасцярожнасці называліся імёны Аляксандра Малчанава і Віталя Мацукевіча, якія потым былі асу-джаныя.

З Мацукевічам увогуле атрымалася прыкрая сітуацыя. Яго асудзілі, у тым ліку, на аснове паказанняў некаторых дэмакратычных актывістаў, а таксама сяброў, якія такім чынам ратавалі сябе. Яго многія паспелі залічыць да правакатараў.

Многія гіпотэзы пра правакатараў грунтаваліся на звычайных інфармацыйных злівах, таму да іх трэба ставіцца гранічна асцярожна.

Болей правакатараў знайсці не ўдалося. Натуральна, што для пачатку «штурму» дастаткова было нанесці некалькі першых удараў па шклу, якія не паспелі зафіксаваць рэпарцёры, пасля чаго ўжо спрацаваў эфект натоўпу.

Дык вось, на некаторыя пытанні суды адказаў так і не далі. Фатографамі было зафіксавана, як нейкі немалады мужчына нёс да ўвахода ў Дом урада некалькі рыдлёвак.

Пры гэтым выглядаў ён абсалютна спакойна, ніхто яму не перашкаджаў. На судах не прагучала, што гэта быў за чалавек. Нікому ў віну не паставілі прыцягнутыя на Плошчы рыдлёўкі. Пры гэтым, што характэрна, усе суддзі, як адзін, дакладней, як адна, бо судзілі палітвязняў адны жанчыны, адмовілі ў хадайніцтве адвакатаў абароны прагледзець запісы камер відэаназірання Дома ўрада.

*** Ад рэдактара. Разабрацца ў загадках Плошчы важна, каб зразумець, хто быў хто. Разам з тым, мы лічым, што ўсе палітвязні мусяць быць вызваленыя. Незалежна ад чыіхсьці планаў, Плошча сабралася, бо людзі выказвалі свой пратэст супраць парушэнняў дэмакратыі і правоў чалавека.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

В Беларуси ожидается до минус 17 градусов

Хотите узнать больше? В ночь на среду, 7 декабря, в отдельных районах Беларуси температура опустится до 17 градусов ниже нуля. фото: bnews.kz 7 декабря Беларусь будет 63

Лукашенко поручил исправить недостатки «декрета о тунеядстве»

Хотите узнать больше? Налогу на тунеядство быть, несмотря на острую критику со стороны экспертов и общественности. Президент лишь согласился, что пришла пора исправлять 127

Что изменится в декрете о тунеядстве

Хотите узнать больше? Власти учтут «сложные жизненные ситуации» и расширят список освобожденных от уплаты сбора, рассказала вице-премьер Наталья Кочанова. фото: 143

Стоимость нефти Brent впервые с лета 2015 года превысила 55 долларов

Хотите узнать больше? Стоимость барреля Brent на бирже ICE в понедельник выросла более чем на 1%, впервые почти за полтора года превысив отметку 55 долларов. Рост нефтяных 44

Уже третий за ноябрь: в Беларуси выполнили еще один смертный приговор

Хотите узнать больше? В Беларуси выполнили еще один смертный приговор — расстрелян Геннадий Яковицкий, неоднократно судимый, признанный виновным в убийстве своей 210

КГК обвинил Госкомимущество в невыполнении поручений президента

Хотите узнать больше? По данным Комитета государственного контроля, Госкомимущество ежегодно не выполняет поручения главы государства по вовлечению в оборот 133

Беларусь присоединилась к международной морской организации

Хотите узнать больше? Беларусь официально стала членом Международной морской организации ООН. Как сообщила пресс-служба Министерства транспорта и коммуникаций, по 98

Правительство компенсирует белорусским банкам потери по экспортным кредитам

Хотите узнать больше? Правительство компенсирует белорусским банкам в 2017-2018 годах потери от предоставления экспортных кредитов, сообщила пресс-служба Совмина. 104