Закрыть

Выберите город

Закрыть

Алесь Міхалевіч: «Мой удзел у выбарах можна ацаніць, як паспяховы»

«Салідарнасць» працягвае праект «Выбары: Рэканструкцыя». На гэты раз экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч распавёў, чаму не бачыў сэнсу ў выбары «адзінага», ці варта было «ставіць нагу ў прыадчыненыя дзверы» і навошта наогул браў удзел у кампаніі.

 Алесь Міхалевіч: «Мой удзел у выбарах можна ацаніць, як паспяховы»

Пасля вызвалення са следчага ізалятару Міхалевіч скарыстаўся шансам, каб уцячы з кіпцюроў КДБ. Таму сустракацца з палітыкам давялося ў Вільні.

“Ці было б добра для дэмакратычнага руху, калі б адзіным кандыдатам абралі Раманчука?”

— Давай прыгадаем, як пачалася твая выбарчая кампанія? Чаму наогул ты раптам вырашыў балатавацца?

— Я быў, напэўна, першым кандыдатам, які за год да выбараў заявіў пра жаданне балатавацца. Усе казалі, што гэта вельмі рана, хаця на Захадзе пачынаць кампанію за год лічыцца ўжо позна.

А вырашыў, бо было бачна, што сітуацыя ў грамадстве вельмі моцна мяняецца. Шмат з тых, хто раней на выбарах падтрымліваў Лукашэнку, зараз ім вельмі моцна расчараваныя. Было таксама шмат людзей, якія не задаволены ні апазіцыяй, ні уладай, якія б хацелі пазітыўнай праграмы без жорсткай канфрантацыі, абразаў, крытыкі. І менавіта такім кандыдатам я і быў на гэтых выбарах.

Ясна, што далёка ня усё атрымалася зрабіць, былі і памылкі. Але шмат да якіх людзей, якія жывуць не ў Мінску, не ў вялікіх гарадах, мне ўдалося дайсці. І зрабіць дастаткова эфектыўную выбарчую кампанію.

— Што ты маеш на ўвазе пад “дастаткова эфектыўнай” кампаніяй?

— Я знайшоў свой электарат, мяне пабачылі людзі, зацікавіліся і шмат хто прагаласаваў -- па розных ацэнках ад 3 да 5%. Гэта тыя выбаршчыкі, якія у большасці за апазіцыйных кандыдатаў не галасавалі.

— 3-5% ты лічыш паспяховым вынікам?

— Для чалавека, якому 35 гадоў, і пры наяўнасці 9 кандыдатаў -- гэта вынік.

— А ці не лічыш, што ты і яшчэ некалькі прэтэндэнтаў, якія не мелі шанцаў на сур’ёзны вынік, тым самым адцягнулі галасы ў асноўных кандыдатаў?

— Не лічу, што мы адцягнулі галасы. Плошча паказала, што калі б у нас былі рэальныя сілы, мы б дамагаліся другога туру. І я не бачу ніводнай прычыны, чаму гэтага не магло адбыцца пры наяўнасці дзесяці або двух кандыдатаў.

— Той жа Віталь Рымашэўскі мог хаця б сказаць, што “я – кандыдат ад БХД”. У цябе пасля выключэння з БНФ не было ніякай структуры, якая б цябе падтрымлівала. Фактычна ты быў кандыдат ніадкуль.

— Так, але былі людзі, якія мяне падтрымлівалі. Мая ініцыятыўная група налічвала амаль 2 тысячы чалавек. Прычым дзевяць дзясятых з гэтых людзей былі унікальныя, якіх не было ў іншых ініцыятыўных групах. Гэта людзі, з якімі я знаёміўся праз сваю працу ў рэгіёнах, калі яшчэ працаваў у БНФ, праз прафсаюзнікаў і калі быў заснавальнікам руху “За свабоду”. Мяне, дарэчы, падтрымала вельмі значная частка сябраў руху, калі Мілінкевіч вырашыў не вылучацца на прэзідэнцкіх выбарах.

Часам новыя людзі значна лепшыя, чым старыя байцы, бо працуюць з вялікім запалам, энтузіязмам. Бо, сапраўды, сабраць 100 тысяч -- рэальна цяжка. Мне гэта ўдалося.

— А не памылка проста так браць удзел у выбарах толькі таму, што “мне, Алесю Міхалевічу, хочацца пабыць кандыдатам у прэзідэнты”, добра разумеючы, што вынік гэтай кампаніі будзе вельмі сціплы?

— Упэўнены, што мой удзел можна ацаніць як паспяховы, бо я стаў адным з тых кандыдатаў, які здолеў распавесці, што адбывалася ў следчым ізалятары, (ГІПЕРСПАСЫЛКА на 35130) і, спадзяюся гэта хоць нечым паспрыяе таму, каб спыніліся катаванні ў беларускіх турмах. Гэта ўжо само па сабе немалы вынік.

Да таго ж па выніках мы маем 9 чалавек, якіх хоць неяк ведае беларускае грамадства. Калі б мы мелі 1-2 кандыдатаў, Лукашэнку было б лягчэй фізічна і псіхічна знішчыць гэтых людзей. На гэтым раскручаныя палітыкі заканчваліся б. Да таго ж, калі б на гэтых выбарах можна было перамагаць, то вельмі лёгка было б зрабіць адзінага кандыдата.

— Таго ж Раманчука цяпер ведаюць значна больш, чым да выбараў, але не думаю, што з пункту гледжання палітычных перспектыў ён нешта прыдбаў...

— Але ўявім, што Раманчука абралі б адзіным кандыдатам, і ён зачытаў бы ў эфіры той самы тэкст. Ці было б гэта добра для дэмакратычнага руху?

Таму я лічу, што магчымасць спачатку паглядзець кандыдатаў на практыцы, у баі, а пасля сярод іх выбіраць таго, хто найбольш адпавядае канкрэтнаму моманту – гэта добрая ідэя.

— Але ж багата ў каго з выбаршчыкаў выклікалі вялікае раздражненне шэраг кандыдатаў, якія бралі ўдзел у выбарах, не маючы ніякіх шанцаў, акрамя 1-2%, няхай нават 5%. Не ведаю, наколькі ты знайшоў новых людзей, пра якіх распавядаеш (цалкам магчыма), але тое, што згубіў асноўны апазіцыйны электарат, -- факт.

— Па каментарах, якія я бачыў ужо пасля свайго вызвалення, зразумеў, што людзі гатовыя падтрымліваць сёння любога, апроч Лукашэнкі. Калі ж казаць пра стабільных прыхільнікаў апазіцыі, то ў 95-м яны былі стабільнымі прыхільнікамі Зянона Пазьняка сёння яны -- прыхільнікі Саннікава, Някляева, заўтра будуць прыхільнікамі кагосьці яшчэ.

Канешне, пра нейкія пазітыўныя моманты цяжка гаварыць, але, калі параўноўваць сітуацыю з гульнёй на шахматнай дошцы, сітуацыйная перавага зараз у нас вельмі вялікая. Дзякуючы маім дзеянням, органы бяспекі атрымалі першую сур’ёзную паразу. Па-другое, першы раз за шмат гадоў мы мелі ініцыятыву ў інфармацыйным плане. Улада вымушана была адказваць на тое, што рабілі мы, а не мы адказвалі на дзеянні ўлады.

Я не кажу пра масавыя пасадкі – тут прайгралі ўсе: Лукашэнка, апазіцыя, у тым ліку і Расія (хоць і менш, але ўсё роўна прайграла). Але я ўпэўнены, што з пункту гледжання наступных палітычных перыядаў мы знаходзімся ў якасна лепшай сітуацыі, чым раней.

— Ты казаў пра шахматы, але няўжо для цябе як для шахматыста не было зразумела, што, зарэгістраваўшы 10 кандыдатаў, улады адвялі вам ролю статыстаў у сваім сцэнары?

— Нават калі быў бы зарэгістраваны адзін кандыдат апроч Лукашэнкі ці нават два, ім была б таксама адведзена роля статыстаў у сцэнары ўлады. Таму абвінавачанні з серыі: вас было 9, і гэта дрэнна, ці вас было 2 і гэта дрэнна, ці вы выбралі адзінага слабога – гэта ўсё размовы.

Палітыка — гэта існаванне ў канкрэтных умовах, якія ёсць. І гэтыя ўмовы выбіраем не мы. Не я рабіў, каб было 9 кандыдатаў. Я вельмі лаяльна працаваў на Аляксандра Мілінкевіча ў 2006-м, а пасля мяне крытыкавалі за адсутнасць адзінства тыя, хто падтрымліваў “раскольніка” Казуліна. Таму лічу, што ў наяўных умовах мы адыгралі вельмі нядрэнна.

Я шмат з кім размаўляў з простых людзей, і скажу, што мы падчас дэбатаў выглядалі, як адзіная каманда, якая сумесна з розных пазіцый “мачыла” вядучых і паказвала ўладзе яе месца. Проста сама па сабе лічба ў 9 чалавек была завышана. Але таму Лукашэнка нас і зарэгістраваў.

Было 2 варыянты: зарэгістраваць 3 альбо 9. І камісіі самі пляваліся, калі даведаліся, то трэба рэгістраваць прэтэндэнтаў, якія проста прынеслі ксеракопіі подпісаў, дзе было куча памерлых. Але ім сказалі – яны зарэгістравалі.

— А ты можаш з упэўненасцю сказаць, што твая каманда сабрала рэальныя 100 тысяч подпісаў?

— Так.

— Як думаеш, чаму мала хто ў гэта верыць?

— Таму што ў мяне была вельмі слабая мінская каманда, пра што я казаў з самага пачатку. У мяне было мала пікетаў па зборы подпісаў у сталіцы, а наша журналісцкая эліта далей за кальцавую дарогу не выходзіць, назіраючы толькі за тым, што адбываецца каля ЦУМу і ГУМу. А я сканцэнтраваўся на працы ў рэгіёнах.

“Калі ты такі разумны, якога хрэна не займаешся палітыкай?”

— Для дэмакратычнага грамадства твая пазіцыя была адной з самых спрэчных. У шэрагу сітуацый ты проста сыходзіў ад нейкага пэўнага адказу. Узяць хаця б твой заклік на Плошчу, які потым твая ж прэсавая служба дэзавуявала, а затым зноў аднавіла. Што гэта было?

— У маёй камандзе былі розныя людзі. У часткі з іх было радыкальнае стаўленне да Лукашэнкі, частка была менш радыкальная. Усе ведалі, што я збіраюся зрабіць заяву, што як грамадзянін буду на Плошчы. Былі вялікі пытанні заклікаць туды людзей ці не?

Я папрасіў аднаго з кіраўнікоў майго штабу напісаць тэкст такога закліку. Ён успрыняў гэтую просьбу вельмі дакладна: напісаў і адразу паставіў на сайт. Гэта звычайная недапрацоўка штабу, што можа здарыцца ў любога кандыдата, які дзейнічае ва ўмовах вельмі інтэнсіўнай выбарчай кампаніі. Адсюль паўстала такая сітуацыя. Ну а паколькі такі тэкст ужо з’явіўся, то я пацвердзіў, што заклікаю.

Ясна, што я казаў пра мірную акцыю. У сваіх паказаннях у КДБ я пацвердзіў, што памяняў рашэнне пра заклік у цвярозым розуме і гатовы несці частку адказнасці. Іншае пытанне, што гэтая адказнасць не павінна наступаць у адпаведнасці з артыкулам пра арганізацыю масавых беспарадкаў, паколькі я не арганізоўваў масавых беспарадкаў.

— А хто і чаму абвяргаў гэтую заяву?

— Мой прэс-сакратар, якая ведала, што гэта не маё. Яна проста папрасіла зняць заяву. Я быў тады на Віцебшчыне. Пасля выбараў за гэту сітуацыю я збіраўся зрабіць разбор палётаў, але, як вы ведаеце, магчымасці не было, бо я аказаўся ў дастаткова сур’ёзнай ізаляцыі.

— Гэта, відаць, быў не той вынік, да якога ты імкнуўся?

— Абсалютна не той. Я не мог яго прадбачыць. Я здагадваўся, што магу адседзець свае 15 сутак пасля выбараў і быў гатовы да гэтага – ужо не раз сядзеў. Але патрапіць пад артыкул аб масавых беспарадках з тэрмінам да 15 гадоў гэта было для мяне дзіўнавата.

— Ты не думаеш праблема нашай апазіцыі наогул і твая ў прыватнасці палягае ў тым, што няма рэалістычнай ацэнкі. Ты і зараз працягваеш маляваць карціну, што з пункту гледжання перспектывы ў нас выгодная сітуацыя. Я нагадаю: у адным з перадвыбарчых інтэрв’ю ты казаў, што зараз дзверы прыадчыніліся (маючы на ўвазе лібералізацыю, у тым ліку палітычную), варта толькі зараз паставіць нагу ў дзверы. Ну і як нага?

— Баліць. Але не шкадую, што спрабаваў яе ставіць, бо мы мелі доступ да сродкаў масавай інфармацыі, арганізавалі публічныя дэбаты. Гэта адыграла сваю ролю, бо людзі актывізаваліся. Частка з іх таму і прыйшла на Плошчу.

Беларусам спадабалася нават тая імітацыя дэмакратыі, зробленая Лукашэнкам. Гэта факт, што шмат якія сацыяльныя групы адыходзяць ад падтрымкі рэжыму. Не люблю фраз, кшталту “рэжым паказаў свой звярыны аскал”, але там, на Плошчы, людзі наглядна пабачылі, што адбываецца ў краіне. Гэта той рэсурс, які мы можам выкарыстаць пазней.

Таму карыстацца тымі прыадчыненымі дзвярыма трэба было абавязкова. І ацэнкі ў мяне вельмі рэалістычныя. Ну, а тое, што мы не можам прадбачыць дзеянні нашага апанента, дык іх не можа прадбачыць ніхто. Нават самы добры псіхіятр. Бо гэтыя рашэнні прымаюцца не рацыянальна. Зараз многія могуць крычаць, што былі гатовыя да гвалтоўнага фіналу, але знайдзіце хоць адно выказванне пра гэта перад выбарамі.

Калісьці мы размаўлялі з табой у Швецыі, і ты ў публічнай лекцыі ганьбіў апазіцыю, якая яна дрэнная, як не можа аб’яднацца, якія слабыя палітычныя партыі. Дык я магу сказаць тое самае пра цябе. Твая газета не выдаецца, хаця ў цябе была рэгістрацыя, ты не зрабіў яе штодзённай, самай чытанай і папулярнай і г.д. Але ж мы працуем у тых умовах, якія ёсць. Калі па выніках усяго гэтага ёсць прырост, раскручаныя палітычныя лідэры, воля да супрацы, то я ацэньваю такую сітуацыю, як дастаткова перспектыўную для далейшых зменаў. Прынамсі, ўнутраныя магчымасці ёсць.

— Таксама характэрны момант. Шмат хто з нашых палітыкаў любую крытыку пераводзіць у рэчышча “ганьбіў” і пачынае адказваць паводле прынцыпу “сам дурак”.

Я памятаю выбары 2001 і 2006 года, і тагачасныя лідары распавядалі тое самае, што і ты цяпер: пра тэлеэфір, пра колькасць незадаволеных, якія спрацуюць пазней, пра прыхільнікаў, якіх прыдбалі падчас выбарчай кампаніі...

— Добра, а калі ты такі разумны, якога хрэна ты не займаешся палітыкай?

— Не хачу. Мне журналістыка больш падабаецца.

— А я займаюся тым, чым займаюся, і лічу, што нармальна. Я ж не параўноўваю твае выказванні з выказваннямі былога карэспандэнта газеты “Праўда”. Калі ты чуў нешта падобнае ад былых лідараў апазіцыі, дык гэта твая праблема.

Ці верыў Міхалевіч, што па выніках выбараў стане прэзідэнтам? Якія магчымасці згубіў Лукашэнка? І ў чым палягае асноўная памылка апазіцыі? Пра гэта і шмат што іншае чытайце ў другой частцы размовы, якая неўзабаве з’явіцца на «Салідарнасці».

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Адвокаты 1 марта будут бесплатно консультировать по декрету о тунеядстве

Хотите узнать больше? Белорусские адвокаты 1 марта будут принимать граждан для оказания им бесплатной юридической помощи по вопросам, связанным с реализацией декрета №3 "О 42

Почему система социальной защиты безработных в Беларуси не срабатывает?

Хотите узнать больше? Система социальной защиты безработных маскирует реальные масштабы безработицы, что позволяет государству проводить в отношении неработающих белорусов 36

Минэнерго: цена российского газа определена, вопрос - в политической воле

Хотите узнать больше? Беларусь в переговорах с Россией пытается добиться существенного снижения цены на газ. Каждая из сторон определила размер цены за газ, осталось 33

В Беларуси будут декриминализировать экономические риски

Хотите узнать больше? Экспертная группа в правительстве изучит, когда деловой риск является обоснованным и его последствия не должны становиться поводом для уголовного 29

22-23 красавіка адбудзецца "Фэст Экскурсаводаў"

Хотите узнать больше? 22 – 23 красавіка 2017 года па ўсёй краіне пройдзе шэраг бясплатных экскурсій для ахвотных. “Фэст экскурсаводаў”, які ўжо стаў 335

Суд вынес приговор организаторам финансовой пирамиды "Спектр-Капитал"

Хотите узнать больше? Суд Центрального района Минска приговорил бывших сотрудников потребительского кооператива «Спектр-Капитал», который предлагал займы под 70%, но не 287

Рыженков назвал главную идею декрета о тунеядцах

Хотите узнать больше? Главная идея декрета №3 «О предупреждении социального иждивенчества» - стимулировать людей уплачивать налоги. фото: belta.by Об этом сегодня заявил 1 066

«Тест на гражданственность»: 99% белорусов думают, что они не могут повлиять на политику государства

Хотите узнать больше? Белорусы имеют высокий уровень базовых гражданских знаний, но при этом 99% из них считают, что никак не могут влиять на политику государства. фото 254