Закрыть

Выберите город

Закрыть

Трусаў: Там, дзе Сталін стаяў, паставім Каліноўскага

Напярэдадні гадавіны Нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў Кастуся Каліноўскага пазбаўляюць статуса нацыянальнага героя. Чаму?

20 студзеня ў філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта прайшла канферэнцыя “Польскае шляхецкае паўстанне 1863 году. Погляд на падзеі праз 150 гадоў”. Як паведамляе “Наша ніва”, нешматлікія ўдзельнікі імпрэзы рабілі ўсё, каб “разбіць на дробныя кавалкі легенду аб Каліноўскім як нацыянальным героі Беларусі”.

Паводле галоўнага рэдактара часопіса “Беларуская думка” Вадзіма Гігіна, легенду аб Каліноўскім стварылі бальшавікі, якім быў патрэбны сялянскі беларускі герой, а замацавалі яе ўжо ў 1990-я беларускія апазіцыянеры і нацыяналісты, якіх новая ўлада змагла выціснуць з палітычнага поля ў культурнае.

На думку дацэнта кафедры паліталогіі БДУ Усевалада Шымава, Каліноўскі толькі і хацеў, што аднавіць Рэч Паспалітую.

Па словах паэта Генадзя Бураўкіна, “апошнім часам нашы ідэолагі афіцыйныя, кіраўнікі дзяржаўныя чамусьці старанна хочуць вярнуцца не толькі ў Савецкі Саюз, але і ў Расійскую імперыю”.

— Нельга не заўважаць такую постаць у гісторыі Беларусі, як Кастусь Каліноўскі, — постаць, вартую не толькі помніку, але наогул увекавечання яго душы народнай, не разумець яго, не ведаць, дзеля чаго ён ваяваў… Некаторыя рэчы былі прадыктаваныя сваім часам, можа быць, з сённяшняга пункту гледжання яны выглядаюць трошкі не так, як здаваліся раней, але галоўнае тое, што гэта сапраўдны герой, сапраўдны рэвалюцыянер, сапраўдны абаронца Беларусі і беларускіх мужыкоў, — падкрэслівае літаратар.

Постаць Каліноўскага, на думку Генадзя Бураўкіна, небяспечная для ўладаў тым, што і сёння ёсць людзі, гатовыя на рэвалюцыйныя выступленні.

— Улады баяцца рэвалюцыйных выступленняў, радыкальных патрабаванняў, смелых людзей, таму, канешне, Каліноўскі гэта не той, каго яны будуць любіць. Калі будуць Каліноўскія нашага часу, то над уладамі заўсёды будзе вісець страх, а раптам яны змогуць падняць народ. Ясная, лагічная справа, — адзначае паэт.

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў звязвае нападкі на асобу Каліноўскага з тым, што “ён — апошні літвін і адначасова першы беларус”.

— Гэта ўнікальны чалавек. З яго пачалася наша сучасная літаратурная мова, ну, і наша аўтаномія і незалежнасць, бо Каліноўскі выступаў за моцную аўтаномію ў складзе Рэчы Паспалітай і, самае галоўнае, ён выступаў за сваю нацыянальную рэлігію — за адраджэнне Уніяцкай царквы, — адзначае Алег Трусаў. — Калі б ён быў польскім агентам, то, прабачце, маўчалі б яны пра тую Унію і вербавалі б усіх у сапраўдны каталіцызм.

Старшыня ТБМ упэўнены, што гэтая легендарная асоба застанецца ў беларускай гісторыі. — І помнік ёй з’явіцца на той плошчы, якую народ ужо назваў Плошчай Каліноўскага. Там месца ёсць, ёсць пляцоўка, там, дзе Сталін стаяў, паставім Каліноўскага — помнік нашаму нацыянальнаму герою, — адзначае Алег Трусаў.

Што пішуць пра Кастуся Каліноўскага у падручніках гісторыі

За апошнія 20 гадоў ацэнка постаці аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху 1863-1864 гг радыкальна змянялася.

У першыя гады незалежнасці бел арускіх школьнікаў вучылі , што гэта нац ыянальны герой . Аднак ужо ў 1996 год зе паўстанне на беларускіх землях падручнікі пазіцыянуюць я к польск а е, а пра асобу Кастуся Кал іноўскага ўвогуле не ўзгадваюць з той прычыны, што паўстанне было супраць Расіі, а падручнікі выходзілі ў свет у пер ыяд інтэнсіфікацыі адносін з усходняй суседкай .

З 2002 года тлумачэнне постаці Кастуся Каліноўскага ў падручніках зноў змянілася. Яго асобу сталі падаваць як юнака адукаванага і інтэлегентнага, які, аднак, трагічна і безвынікова закончыў сваё жыццё. Такая трансфармацыя звязаная з тым, што гісторыя нацыянальнага вызваленчага руху з падручнікаў увогуле знікае”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

В больницах Польши находятся 8 белорусских граждан, попавших в аварию

Хотите узнать больше? В медицинских учреждениях Польши под наблюдением врачей остаются 8 пострадавших в аварии белорусов. PAP Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе МИД. 67

Белорусские туристы попали в серьезную аварию в Польше

Хотите узнать больше? В Польше автобус с белорусскими туристами попал в аварию, есть пострадавшие. PAP МИД отслеживает ситуацию в отношении белорусского автобуса, 40

Россельхознадзор снова запретил поставки с белорусских предприятий

Хотите узнать больше? Запрет коснулся поставок мяса и рыбной продукции с ряда предприятий Беларуси. фото: finance.bigmir.net Как сообщается в материалах ведомства, это 43

Польша с июня снижает сумму для возврата по системе tax free до 200 злотых

Хотите узнать больше? С июня этого года 200 вместо 300 злотых должен потратить иностранец в Польше, чтобы иметь возможность подать заявление на возвращение НДС. 37

Государство и бизнес: как сторонам услышать друг друга

Хотите узнать больше? Несмотря на наличие сформированной системы базовых инструментов взаимодействия, полноценного двустороннего диалога между бизнесом и государством все 136

Лукашенко готов отменить "тунеядский" декрет, если органы власти предложат альтернативу

Хотите узнать больше? Президент Беларуси высказался по поводу нашумевшего декрета № 3. Он предложил парламентариям продумать такую концепцию, которая заставит работать 762

Первая партия колбасы из бобра выпущена в Беларуси

Хотите узнать больше? Идею выпускать колбасу и тушенку из бобра Министерство лесного хозяйства озвучило еще в январе. И вот первая партия готова. Она совсем небольшая и в 202

Лукашенко сказал не надеяться на приватизацию, пока он президент

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко вновь заявляет, что в стране повальной приватизации не будет. фото: sputnik.by "Мужики, и те, кто рядом с 343