Закрыть

Выберите город

Закрыть

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Жыццё іншых

Беларусь вачыма замежнікаў

Беларускае жыццё мексіканца, бельгійца, немкі і перуанца ў цытатах ды фотаздымках. Маладыя замежнікі, якія працяглы час жывуць у Менску, распавядаюць пра свае назіранні за Беларуссю і беларусамі.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі


Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

 

Гільерма, 27 гадоў (Мексіка)

Выкладчык іспанскай і валанцёр. Жыве ў Беларусі 1,5 года.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Малым я марыў зрабіцца касманаўтам, як Юрый Гагарын. Таму заўсёды жадаў вывучыць рускую мову. Пасля ўнівера працаваў інжынерам на заводзе і выкладаў французскую. Назбіраў грошай і рвануў у Еўропу. Вырашыў, што калі зараз сваю мару не ажыццяўлю, потым будзе позна.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

З Мексікі я прыехаў у Прагу, потым у Даўгаўпілс. Але там не было рускамоўнай моладзі. Жанчына з інтэрната мне сказала: «Едзь у Беларусь! Там чыста, людзі добрыя, і ўсе гавораць па-руску». Я і паехаў, хоць ведаў тры факты пра вашую краіну: прэзідэнт – Лукашэнка, сталіца – Менск, калісьці вы былі часткай СССР.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Спачатку я падумаў, што вывучу тут адразу дзве мовы – рускую і беларускую. Але потым зразумеў, што акрамя метро, чыгуначнага вакзалу і аўтобусаў беларуская нідзе не гучыць.

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

«Настальгія – вельмі беларускае пачуццё. У вас шмат хто ідэалізуе мінулае»

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Тут фантастычная колькасць прыгожых дзяўчат. Столькі я бачыў толькі на Кубе. Самае дзіўнае, што ў вашай халоднай краіне жанчыны такія гарачыя. Ва ўсіх сэнсах.

 

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Я палюбіў салёныя гуркі, квашаную капусту, глазураваныя сыркі і чорны хлеб. Апошнім часам мне таксама падабацца гарэлка. Наогул, ваша традыцыя рабіць нарыхтоўкі на зіму – сапраўдны цуд! У нас гэтага няма, бо круглы год ўсё свежае.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Увесь гэты нефармальны бізнес продажу гародніны і ўсякага кітайскага барахла ў пераходах вельмі нагадвае мне Мексіку. Яшчэ на Камароўцы, дзе прадаюць спецыі, пахне маёй краінай. Да таго ж таджыкі і туркі працуюць як мексіканцы. Яны ўвесь час хочуць табе спадабацца і прымусіць купіць больш. Беларусы ж працуюць на рынку, як на заводзе. Дваццаць грамаў – дык дваццаць грамаў. Здаецца, што ім усё роўна, колькі яны прададуць і ці прыйдзеш ты зноў.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Мне здаецца, беларусам не хапае жадання жыць лепш і рашучасці нешта змяніць. Вядома, гэта цяжка. Вядома, трэба патраціць шмат сіл і энергіі. Але калі вы самі не захочаце, ніхто вам не дапаможа.

 

 

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

У беларусах мне больш за ўсё падабацца сумленнасць. Калі дзяўчына ў краме ненавідзіць сваю працу, яна ўсім сваім выглядам будзе гэта паказваць. Калі я падыду да яе, яна не ўсміхнецца, а проста скажа: «Ну, што трэба?» Я не фанат гэтай усеагульнай амерыканскай добразычлівасці, якая зрабілася стандартам для ўсяго свету. Гэта няшчыра.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Я нейкі час працаваў у рэстарацыі. Шэф-повар, калі нікога не было, часта браў гітару і пачынаў граць настальгічныя песні пра паходы, маладосць і вогнішчы. Усе працаўнікі яму падпявалі амаль са слязьмі на вачах. Настальгія – вельмі беларускае пачуццё. У вас шмат хто ідэалізуе мінулае, якое б яно ні было.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

У вас тут нейкі культ парадку і чысціні. Хоць часам здаецца, што ўся гэтая прыгажосць не для жыцця, а каб паглядзець. У Мексіцы ў любым зялёным месцы ты можаш зладзіць пікнік або пагуляць у футбол. Тут я неяк пайшоў паляжаць у парк Горкага і ўсё мінакі няўхвальна на мяне глядзелі.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Каб атрымаць працоўную беларускую візу, трэба сабраць больш папер, чым можа змясціцца ў мяне на стале. Наогул, у нас лічыцца, што бюракратыя ды канфармізм – асноўныя праблемы Мексікі. Мяркую, для Беларусі гэта таксама актуальна.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

У Беларусі магчыма вельмі танна і якасна вывучыць мову. Тут любяць замежнікаў і ніколі не крыўдзяць з-за колеру скуры. Але добрыя грошы зарабіць у вас складана. Асабліва, калі ты інжынер-фізік па адукацыі. Хутка я з’язджаю валанцёрам на чэмпіянат Еўропы па футболе. Пагляджу, якія перспектывы ў Кіеве. Можа, і вярнуся сюды. Пакуль не ведаю.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

 

Сімон, 24 гады (Бельгія)

Піяніст. Жыве ў Беларусі 6,5 гадоў.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Сем гадоў таму на адным музычным фестывалі я пазнаёміўся з віяланчэлістам з Беларусі, які тут выкладаў. Я ведаў, што ў вашай краіне нядрэнная школа класічнай музыкі і ёсць моцныя піяністы ды скрыпачы. Таму пасля заканчэння школы вырашыў паехаць сюды вучыцца. Спачатку два гады адыграў у ліцэі, цяпер апошні год вучуся ў кансерваторыі.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Я не гаварыў па-руску, ніхто з маіх знаёмых нічога не ведаў пра вашую краіну. Калі я напісаў у Google «Беларусь», то адразу прачытаў пра Лукашэнку, камунізм, разгон дэманстрацый і дыктатуру. Калі прыехаў на месца, усё аказалася не так страшна: шырокія праспекты, прыгожая архітэктура, шчырыя і добрыя людзі. У прынцыпе, першы год усё выглядае даволі вясёлкава.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Калі пачынаеш добра гаварыць па-руску, да цябе адразу ставяцца па-іншаму. Могуць нахаміць у краме або распавесці пра нейкія праблемы. У першы год, калі цябе ўспрымаюць як замежніка, вельмі складана нешта зразумець пра краіну і людзей. Таму шмат хто з гасцей і не бачыць у вас нічога дрэннага.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

 

«Я быў на Плошчы 19 снежня. Уцякаў ад амапаўцаў»

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Сучасная беларуская класічная музыка – гэта пара кампазітараў. Астатняе ўсё савецкае і адсталае. Аднойчы я пайшоў на канцэрт Фінберга, але не змог даслухаць да канца. Ці то там вельмі дзіўныя варыяцыі гралі, ці то ён проста дрэнны дырыжор – цяжка было зразумець. Што тычыцца беларускай музыкі, то раней я вельмі любіў N.R.M., Вайцюшкевіча. Усялякую душэўную музыку пратэсту.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Чысціня вуліц мяне ўжо раздражняе. Мне да спадобы, калі на сценах графіці і трафарэты. Бо гэта таксама мастацтва, і сярод яго больш прыемна жыць, чым у нейкім стэрыльным шпіталі. Дзіўна, калі кажуць, што самае галоўнае ў Менску – яго чысціня ды парадак. Якіх турыстаў гэтым хочуць прыцягнуць?

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Часам мне падаецца, што беларусаў не 10 мільёнаў, а максімум – два. Большасць не ведае сваіх паэтаў, музыкаў, мастакоў, нават не размаўляе на роднай мове і слаба ўяўляе мінулае свайго народу. Такое пачуццё, што ім толькі б паесці, паспаць і паглядзець тэлевізар.

 

 

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Амаль увесь час тут я пражыў у інтэрнаце. У мяне былі выдатныя суседзі па пакоі, але былі і такія людзі, якія заходзілі ў мой пакой не пагрукаўшы ў дзверы, сядалі на ложак і бралі маю ежу з лядоўні. Наогул, павага да асабістай прасторы – тое, чаму беларусам трэба вучыцца.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Я вегетарыянец з 12 гадоў. Калі ты не ясі мяса ў Беларусі, то ўсе чамусьці хочуць цябе пераканаць і ўперці якую-небудзь катлету.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Быў час, калі я хадзіў на ўсе мітынгі. Было цікава глядзець, як людзі змагаюцца за сваю свабоду. Як гэта можа не цікавіць музыку?

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Я быў на Плошчы 19 снежня. Уцякаў ад амапаўцаў. Потым тэлефанавалі, прыходзілі ў кансерваторыю ды інтэрнат, але ў мяне неяк атрымоўвалася ад іх уцячы. У выніку, каб мяне запалохаць, пачалі ціснуць на тое, што я не жыву па месцы прапіскі, у інтэрнаце. Я звярнуўся ў праваабарончы цэнтр «Вясна», там мне далі адваката. Але ўсё я роўна атрымаў штраф 10 базавых.

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Я палюбіў Беларусь. Але ўсё часцей я думаю, што люблю тое, чаго насамрэч няма. Мяне вельмі ўражваюць беларускія вёскі, ручнікі, паганскія абрады, ціхія менскія вуліцы. Ад гэтага ўсяго можна расплакацца. Я люблю сваіх беларускіх сяброў. Але ўсё, што мне сапраўды тут падабаецца, знікае, а большасць сяброў хоча з’ехаць у Еўропу.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Часам узнікае пачуццё, што ў Беларусі час спыніўся і ты нічога не можаш зрабіць. Для моладзі, для чалавека, які хоча нешта змяняць, гэта дрэннае пачуццё. Улетку мы з маёй беларускай жонкай паедзем вучыцца ў ЗША або Швейцарыю. У сённяшняй Беларусі я жыць не хачу.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

 

Даратэя, 33 гады (Германія)

Менеджар адукацыйных праграм. Жыве ў Беларусі 3,5 гады.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Першае ўражанне ад Беларусі? Вельмі холадна. Я прыехала сюды вясной, а аказалася, што каляндарная вясна мае мала дачынення да сонца і цяпла. Я ў жыцці не думала, што буду скардзіцца на зіму, усё ж такі я родам з Германіі… Але зіма ў вас цягнецца вельмі доўга.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Сумую па нямецкім піве. З беларускіх страваў больш за ўсё люблю пельмені. У нас на кухні доўгі часу ляжала нейкая дзіўная рэч, аказалася – пельменніца. Цяпер мы навучыліся ёй карыстацца. Наогул, ежа ў вас вельмі тлустая, так у Германіі гатавалі ў часы маёй бабулі. Напэўна, гэта звязана з кліматам.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Калі першы раз трапляеш сюды, здаецца, што тут савецкі лад. Усё зроблена, каб ўразіць, а не каб зручна жыць або паказаць чыю-небудзь індывідуальнасць.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

У беларусах мяне больш за ўсё здзіўляе тое, што іх нічога не здзіўляе. Нешта адбываецца, нейкія абнаўленні або нейкія праблемы, а яны кажуць: «Ну што ж, бывае! Жывем далей!» Калі б у Германіі кошты выраслі ў тры разы, паўкраіны выйшла б на вуліцы.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

 

«Тут усё зроблена, каб ўразіць, а не каб зручна жыць або паказаць чыю-небудзь індывідуальнасць»

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Уражваюць кароткія спадніцы дзяўчат у мінус 20 градусаў. Тое, як вашы жанчыны клапоцяцца пра сябе. Добра, калі хочаш здзіўляць усіх сваёй прыгажосцю штодня. Але я лепш пасплю, чым выдаткую дзве гадзіны, каб у звычайны працоўны дзень нафарбавацца і апрануцца.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Я па працы сачу за шматлікімі СМІ. Увесь час чытаю парталы і друкаваныя выданні. Больш за ўсё люблю «БелГазету» – у ёй ёсць карыкатуры, фірмовы стыль, іронія ў тэкстах.

 

 

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Дзесьці два разы на месяц наведваю сапраўдную грамадскую лазню на Маскоўскай. Гэта месца, дзе я чую шмат цікавых рэчаў пра Беларусь. Мне распавядалі, што фінскі парламент, калі не можа вырашыць нейкія пытанні, усім складам ідзе ў сауну. У беларусаў падобны падыход.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Што параіць немцам, якія едуць у Беларусь? Будзьце гатовыя да імправізацыі, паспрабуйце як мага далей ад’ехаць ад Менска і шмат гаварыце з людзьмі. Беларусы вельмі прыязныя і адкрытыя, калі знайсці да іх падыход.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Цешыць, што беларусы ў апошнія тры гады адкрылі для сябе ровары. Яшчэ цешыць, што шмат хто пачаў задумвацца пра экалогію і ахову прыроды. Хаця у нас побач з домам так паставілі кантэйнеры для раздзельнага збору смецця, што ў два з іх нічога нельга было выкінуць. Чаму?

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Я жыву, каб абвяргаць стэрэатыпы пра немцаў. Напрыклад, часта спазняюся. Так што ўсе гэтыя абагульненні вельмі небяспечныя. Можна такі плот са стэрэатыпаў у сваёй галаве пабудаваць, што не пабачыш чалавека.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

 

Карлас, 25 гадоў (Перу)

Апошнім часам працаваў поварам. Жыве ў Беларусі 7 гадоў.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Мяне сюды бацькі адправілі. Праз паўгода я ўжо хацеў збегчы з Беларусі, але яны прымусілі застацца. Сказалі, што трэба пасталець.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Курсы повара скончыў яшчэ ў Ліме. Тут вучыўся ў БДУ на міжнародным праве. Паралельна шмат дзе працаваў. Цяпер людзі расплюшчылі вочы і пачалі рабіць нешта для сябе. Раней сябры глядзелі на мяне і здзіўляліся: «Навошта табе дзве працы?» Цяпер сітуацыя змяняецца – есці хочацца ўсім.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

У Беларусі кошт праезду падымаецца ў некалькі разоў, і нічога не адбываецца! У Перу натоўп людзей выйшаў бы на вуліцу – і праз два дні ўсё б стала нармальна. У нас улада баіцца людзей. Гэта тое, што трэба. Тут усё наадварот – і гэта няправільна. Мы аплочваем іх заробак. Яны павінны працаваць на нас.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

 

«Міліцыянтам чамусьці здаецца, што мы павінны хадзіць на дыбачках перад імі»

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Людзі ў Беларусі баяцца міліцыі. Схадзілі з сябрамі неяк выпіць, ідзем па вуліцы да машыны. Побач міліцыянты. Усе сябры чамусьці кажуць: «Карлас, спакойна, не крычы». А хто яны такія? Яны мяне проста ахоўваюць. Міліцыянтам чамусьці здаецца, што мы павінны хадзіць на дыбачках перад імі.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Тут ставяцца да звычайных людзей як да жывёлы. Падыдзі, зрабі, дай, не перашкаджай. Чыноўнікі проста ўсіх выкарыстоўваюць. Мільён заробку – як можна працаваць?

 

 

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Я працаваў юрыстам у офісе насупраць Трактарнага завода. Часта сыходзіш з працы, і завадскія таксама вяртаюцца. Усе ідуць у краму, купляюць гарэлку і бухаюць адразу на месцы. І так штодня! У Перу столькі не п’юць.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Калі я толькі прыехаў, мне падалося, што беларусы вельмі грубыя і некультурныя. Але потым я зразумеў, што гэта не іх віна. Яны атрымліваюць такі малы заробак, што ўвесь час злыя і раздражнёныя. Плаціце нармальна – і ніхто не будзе красці, усе будуць да людзей нармальна ставіцца. Хоць я ўжо да ўсяго тут прывык.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

У Беларусі шмат жанчын з нейкім дзіўным рэфлексам на замежнікаў: «М-м-м… Перуанец!» Спачатку табе нават прыемна, бо тут шмат прыгожых дзяўчат. Але прыгажосць – гэта не галоўнае. Важна, каб можна было размаўляць гадзінамі, каб была разумная, цікавая і, прабачце за грубасць, каб не выёбвалася.

 

Маладыя замежнікі распавядаюць пра сваё жыццё ў Беларусі

Калі б я пераскочыў на сем гадоў назад, дакладна застаўся б у Перу.

 

Фота by Nastya Sergienya & palasatka

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Суд вынес приговор организаторам финансовой пирамиды "Спектр-Капитал"

Хотите узнать больше? Суд Центрального района Минска приговорил бывших сотрудников потребительского кооператива «Спектр-Капитал», который предлагал займы под 70%, но не 178

Рыженков назвал главную идею декрета о тунеядцах

Хотите узнать больше? Главная идея декрета №3 «О предупреждении социального иждивенчества» - стимулировать людей уплачивать налоги. фото: belta.by Об этом сегодня заявил 210

«Тест на гражданственность»: 99% белорусов думают, что они не могут повлиять на политику государства

Хотите узнать больше? Белорусы имеют высокий уровень базовых гражданских знаний, но при этом 99% из них считают, что никак не могут влиять на политику государства. фото 162

Reuters: Минск начал замещать российскую нефть поставками из Ирана

Хотите узнать больше? Как сообщает агентство, госкомпания «Белоруснефть» приобрела 80 тыс. тонн (порядка 600 тыс. барр.) нефти из Ирана (продавцом выступила Национальная 162

Таможня России будет контролировать белорусскую границу с помощью «мобильных групп»

Хотите узнать больше? В условиях введения пограничной зоны с Беларусью Федеральная таможенная служба России продолжит работу в режиме мобильных групп, которые будут 166

Литовский министр заявил, что Еврокомиссия потребует стресс-тесты со строящейся БелАЭС

Хотите узнать больше? Еврокомиссия (ЕК) потребует проведения стресс-тестов на строящейся в белорусском Островце Белорусской АЭС (БелАЭС) и намерена не делать никаких 238

Кобяков: Никакого печатания эмиссионных денег ни в коем случае быть не должно, это прошедший этап

Хотите узнать больше? Эмиссионное печатание денег — не более чем прошедший этап в истории экономического развития в Беларуси. Об этом по итогам совещания у главы 223

Российский рубль рванул вслед за нефтью

Хотите узнать больше? Курсы доллара и евро на Московской бирже обновили минимальные значения с лета 2015 года. Американская валюта по отношению к рублю упала на 40 копеек, 261