Закрыть

Выберите город

Закрыть

У Беларусі могуць адключыць тэлеканал «Расія» ці НТВ?

Белтэлерадыёкампанія паўстане перад выбарам — трансляваць далей маскоўскія каналы ці паказваць на ўсю краіну беларускамоўны «Беларусь-3».

 

 

 

Меркаванае з’яўленне беларускамоўнага тэлеканала «Беларусь-3» не толькі дала выдатную інфармацыйную нагоду, але і стварыла пэўную блытаніну. Інфармацыйнае агенцтва БелТА перадало словы старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі падчас спраздачна-выбарнай канферэнцыі Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў, аднак не ўдакладніла ў яго, што ён меў на ўвазе.
Са словаў Давыдзькі складана зразумець, які статус і якую тэрыторыю вяшчання атрымае новы канал «Беларусь-3».
«Белтэлерадыёкампанія плануе ў сярэдзіне сакавіка 2012 года ў тэставым рэжыме запусціць канал беларускай культуры „Беларусь-3“ … Чакаецца, што ўжо ў кастрычніку ён увойдзе ў абавязковы пакет кабельных аператараў», — такім чынам БелТА перадае словы старшыні Белтэлерадыёкампаніі. «Гэта тая ніша, якая цяпер не запоўнена. З запускам «Беларусь-3» канал «Беларусь-2» стане канчаткова спартова-забаўляльным, а «Беларусь-1» — універсальным каналам.
У перспектыве ў абавязковы пакет кабельных аператараў увойдзе яшчэ і кругласутачны інфармацыйна-аналітычны канал «Беларусь-24», —

а гэта ўжо дакладная цытата заявы Давыдзькі.

Правілы беларускага тэлебачання

Спачатку спрошчанае тлумачэнне сітуацыі.
У Беларусі існуе зацверджаны Міністэрствам інфармацыі спіс тэлеканалаў, якія ўваходзяць у абавязовы агульнадаступны пакет. Іх шэсць — «Беларусь 1» (ранейшы Першы канал), АНТ, СТБ, «Беларусь 2» (ранейшы ЛАД), РТР-Беларусь і НТВ-Беларусь.

Гэтыя каналы мусяць транслявацца і ў аналагавым, і ў лічбавым фармаце.

Для таго, каб атрымліваць аналагавую карцінку, дастаткова трымаць на даху антэну. У такім выпадку можна злавіць сем-восем каналаў. Апроч вышэйпералічаных, дадасца саюзны тэлеканал «Мір» і 8 канал, але тэрыторыя яго вяшчання невялікая. Невялікая колькасць каналаў вызначаецца недахопам свабодных частотаў.
Каб дадаць туды новы канал, трэба спыніць трансляцыю аднаго са старых.
Другі варыянт карыстання аналагавым тэлебачаннем — мець любы тэлевізар і заключыць кантракт з кабельным аператарам, напрыклад, з МТІС у Мінску. Гэтым спосабам карыстаюцца большасць беларусаў, якія жывуць у гарадах. У такім выпадку яны могуць глядзець ад 6 да 70–80 каналаў.

Для таго, каб карыстацца лічбавым тэлебачаннем, таксама ёсць два варыянты. Пры першым з іх трэба абсталяванне, якое падтрымлівае стандарт DVB-T. Тады вы зможаце ў выдатнай якасці глядзець бясплатна сем тэлеканалаў — «Беларусь 1», АНТ, СТБ, «Беларусь 2», РТР-Беларусь, НТВ-Беларусь і «Мір». Другі варыянт — мець тэлевізар ці тэлевізар з прыстаўкай, якія падтрымліваюць стандарт DVB-C, і зноў-такі падключыцца да кабельнага аператара. Тады можна будзе глядзець ў добрай якасці да 100 каналаў.

Але лічбавым тэлебачаннем карыстаецца пакуль мала беларусаў — не кожны дазволіць сабе новы тэлевізар ці лічбавую прыстаўку.
Большасць усё яшчэ глядзіць аналагавую карцінку.

Варыянты дзеянняў «Белтэлерадыёкампаніі»
Такім чынам, Белтэлерадыёкампанію чакае выбар, як трансляваць беларускамоўны «Беларусь-3»? «Наша Ніва» прапануе асноўныя варыянты разгортвання сітуацыі, якія не супярэчаць словам Генадзя Давыдзькі:

1) Пакінуць «Беларусь-3» для кабельных аператараў

У такім выпадку «Беларусь-3» будзе транслявацца фактычна толькі ў гарадах, дзе разгорнутыя кабельныя сеткі.
Ён заменіць адзін з каналаў з фільмамі альбо музыкай, і будзе «бедным сваяком» астатніх дзяржаўных тэлеканалаў. Варыянт выглядае нелагічным, бо навошта ўкладваць грошы ў прадукт, недаступны для вялікай часткі насельніцтва?

Тады і НТВ, і РТР, і «Мір» працягнуць сваё вяшчанне.

2) Зрабіць «Беларусь-3» агульнанацыянальным каналам, што будзе транслявацца ва ўсіх фарматах

Гэтая ідэя выглядае найбольш лагічнай. Свой прадукт, у які ўкладваюцца ўласныя грошы, мусяць глядзець усе беларусы. Ці, прынамсі, мець такую магчымасць. «Беларусь-3» будзе ўключаны ў спіс каналаў, абавязковых для вяшчання, як і казаў Давыдзька. Для таго, каб трансляваць яго праз тэлевежы, давядзецца адмовіцца ад нейкага іншага канала. Якога?

«Мір». Малапапулярны канал СНД, трансляваць які, аднак, Беларусь падахвоцілася праз любоў да інтэграцыі. Паказваць на яго частаце «Беларусь-3» немэтазгодна яшчэ і таму, што ахоп тэрыторыі Беларусі карцінкай «Міру» невялікі. Часцяком ён слаба ловіцца нават у гарадах.

«8 канал». Яшчэ адзін канал з мізернай аўдыторыяй, але і тэрыторыя яго пакрыцця вельмі маленькая. Ставіць на яго частату «Беларусь-3» — рабіць яго абсалютна стратным.

«РТР-Беларусь». Беларуская «копія» расійскага канала, якая належыць Сталічнаму тэлебачанню. Яно і атрымлівае грошы ад рэкламы. На канале з’яўляецца і прадукт беларускай вытворчасці.
Частата (і рэкламныя грошы) не належыць Белтэлерадыёкампаніі, таму «выкінуць» канал будзе не надта лёгка.
«НТВ-Беларусь». Яшчэ адна копія расійскага канала, якая належыць непасрэдна Белтэлерадыёкампаніі, таму частатой можна будзе карыстацца па ўласным меркаванні.
«НТВ-Беларусь» не мае ўласных перадач, але моцна цэнзуруецца. З яго пастаянна выразаюцца сюжэты, прысвечаныя Беларусі, і нават цэлыя фільмы — дастаткова ўзгадаць «Хроснага бацьку».
Гэта робіць НТВ першым кандыдатам на вылет з інфармацыйнай прасторы.

Наша Ніва

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Пять тысяч долларов обнаружено в письме белорусу из США

Хотите узнать больше? Вся сумма изъята таможенниками, так как согласно белорусскому законодательству валюта пересылаться только в письмах с объявленной ценностью. фото: 112

Несолидно. Латушко посетовал на незнание иностранных языков белорусскими чиновниками

Хотите узнать больше? Посол Беларуси во Франции Павел Латушко считает, что чиновники должны владеть иностранными языками. фото: belta.by Об этом он заявил в программе 107

С 11 декабря на БЖД вводится новый график движения поездов на 2016/2017 годы

Хотите узнать больше? С 00.00 часов 11 декабря 2016 года на дорогах стран Содружества вводится график движения поездов на 2016/2017 годы. фото: belprauda.org В графике на 180

Лукашенко выступил с резкой критикой главы Россельхознадзора

Хотите узнать больше? Президент жестко раскритиковал претензии Данкверта к белорусскому продовольствию. фото: rtvi.com Болезненную тему Александр Лукашенко поднял на 85

В Беларуси ожидается до минус 17 градусов

Хотите узнать больше? В ночь на среду, 7 декабря, в отдельных районах Беларуси температура опустится до 17 градусов ниже нуля. фото: bnews.kz 7 декабря Беларусь будет 209

Лукашенко поручил исправить недостатки «декрета о тунеядстве»

Хотите узнать больше? Налогу на тунеядство быть, несмотря на острую критику со стороны экспертов и общественности. Президент лишь согласился, что пришла пора исправлять 322

Что изменится в декрете о тунеядстве

Хотите узнать больше? Власти учтут «сложные жизненные ситуации» и расширят список освобожденных от уплаты сбора, рассказала вице-премьер Наталья Кочанова. фото: 386

Стоимость нефти Brent впервые с лета 2015 года превысила 55 долларов

Хотите узнать больше? Стоимость барреля Brent на бирже ICE в понедельник выросла более чем на 1%, впервые почти за полтора года превысив отметку 55 долларов. Рост нефтяных 136