Закрыть

Выберите город

Закрыть

Шоп-тур у Беласток

 

Шоп-тур у Беласток

 

Малыя заробкі прымушаюць беларусаў ехаць па закупы ў суседнія краіны. Ці сапраўды там усё намнога танней, чым у беларускіх крамах?

Паехаць у Польшчу «на закупы» я збіраўся даўно. Галоўнай мэтай, пастаўленай на сямейнай радзе, быў тэлевізар «з плоскім экранам». Яго кошт, па чутках, не павінен быў перавышаць паловы таго, што просяць у нас. Пры гэтым, калі аформіць на мяжы вяртанне прыкладна 20% польскага падатку на дабаўленую вартасць (ВАТы), дык наогул тэхніка можа абысціся амаль задарма!

На аўтобусе ці цягніку ехаць у суседнюю краіну вельмі дорага. Таму, калі не маеш сваёй машыны, даводзіцца прасіцца «на хвост» да тых, хто едзе ў Польшчу.

Але большасць маіх знаёмых, якія рэгулярна наведваюць гэту краіну, пачуўшы пра афармленне ВАТаў, знаходзілі мноства прычын, каб не браць мяне з сабою. Бліжэй да каталіцкіх Калядаў я зразумеў, што сёлета магу зусім не трапіць у Польшчу, і звярнуўся да прыватных аб’яў. Патэлефанаваў па першым нумары «Вазьму спадарожніка да Беластока», і вельмі хутка мы з аўтаўладальнікам дамовіліся пра дату і кошт паездкі (20 долараў).

 

Шоп-тур у Беласток

 

У пятніцу, а чацвёртай раніцы за мной заехала машына, дзе сядзелі добрыя і ветлівыя людзі, і мы панесліся ў бок польскай мяжы. А 6-й гадзіне раніцы на пераходзе Бераставіца — Баброўнікі чарга з машын была не вельмі вялікая — каля 100 метраў. Але якраз на 8-ю гадзіну прыпала перазменка супрацоўнікаў беларускага пераходу, з-за гэтага агулам там давялося прачакаць амаль 4 гадзіны. Пасля таго, як наша краіна адмовілася пераходзіць на зімовы час, розніца з Польшчай складае дзве гадзіны. А 10-й раніцы па нашым часе мы пад’ехалі да польскага памежнага пераходу — там было толькі 8 гадзін… і таксама перазменка! Ізноў давялося чакаць. Праўда, мы занялі чаргу на «зялёны канал», куды становяцца аўтамабілі, якім няма чаго дэклараваць. І сапраўды, чарга тут рухалася хутка: не прайшло і дзвюх гадзін, як мы нарэшце заехалі ў Польшчу.

 

Кірмаш

Спачатку мы накіраваліся на беластоцкі кірмаш. Мне трэба было памяняць валюту. Яшчэ ў Баранавічах знаёмыя раілі праводзіць абменныя аперацыі менавіта на кірмашы. Як высветлілася, у абменніках, калі здаеш значныя сумы, можна гандлявацца! На радасць большасці беларусаў, злоты ў тыя дні ўпаў. За долар давалі 3,43 злотых замест звычайных 3,2.

Я вырашыў спачатку крыху агледзецца, змарнаваў гадзіну і, калі падышоў да абменніка, быў сведкам, як курс «3,43» перапісвалі на «3,40». «Долар падае, — патлумачыў мне супрацоўнік абменніка. — Здавайце, пан, па гэтым курсе, хутка будзе яшчэ ніжэй!»

Зразумела, я не паверыў і прабегся па іншых абменніках. Але паўсюль курс быў ужо толькі 3,4 злотых. Валютчыкі сачылі за падзеямі на біржы і хутка рэагавалі на змены. Нарэшце, мне надакучыла бегаць, і маю значную суму ў 400 долараў пасля нядоўгіх перамоў прынялі па курсе 3,43. Я атрымаў 1372 злотых і мог цяпер больш спакойна прайсціся па кірмашы. Каб не блытацца з цэнамі, я вызначыў для сябе ў галаве курс: 1 злоты роўны 2500 беларускім рублям.

На беластоцкім кірмашы расейская мова з беларускім вымаўленнем неслася адусюль. Шмат дзе польскія рэкламныя шыльды дубляваліся на расейскай мове. Асартымент тавараў быў амаль што такі самы, як і на баранавіцкім кірмашы. Але цэны былі меншыя на 20–50%!

Сам я чакаў наведвання гіпермаркетаў, таму нічога значнага на кірмашы не купіў. Набыў за 25000 руб. для жонкі рукавічкі з ангоры, у якіх у дадатак меліся прыхаваныя абрэзаныя пальчаткі. І для дачкі такія самыя, траістай вязкі, рукавічкі за 30000 руб. у пераводзе на нашы грошы.

 

Гіпермаркет

З кірмаша мы накіраваліся да аднаго з самых вялікіх беластоцкіх гіпермаркетаў AUCHAN, які знаходзіцца на ўскрайку горада. Там курс долара ў абменніку быў роўны 3,37 злотых.

Спачатку мы на працягу гадзіны прабегліся па AUCHANе, які, нягледзячы на працоўны дзень, быў набіты пакупнікамі з Беларусі. Польская мова гучала толькі з вуснаў прадаўцоў і прысутнічала на цэнніках.

Цэны на прадукты і тэхніку былі меншыя за нашы! Але ж я да паездкі прагледзеў рэкламныя зніжкі ў розных гіпермаркетах Беластока і ведаў, што цэны бываюць і ніжэйшыя! Шмат рэчаў, на якія былі абвешчаны зніжкі, ужо не было наогул. «Прадаліся ўжо», — коратка патлумачыў супрацоўнік гандлёвага цэнтра.

Я прапанаваў спадарожнікам перайсці дарогу і наведаць іншы гіпермаркет SELGROS. З інтэрнэта я ведаў, што там цяпер адбываецца распродаж тэлевізараў Samsung з патрэбнай мне шырынёй дыяганалі 32 дзюймы за 350 долараў.

Не ведаю чаму, але ў гэтым гандлёвым цэнтры пакупнікоў было мала, а цэны на большасць тавараў былі значна ніжэйшыя. Аднак не ўсё, што прапісана ў рэкламках пра зніжкі, у сапраўднасці прадаецца. Як і ў папярэднім маркеце, у SELGROSе танных тэлевізараў Samsung, якія я прыгледзеў дома, ужо не было. Але праводзіўся распродаж іншых! За 1225 злотых я купіў Philips галандскай зборкі. Пазней у Баранавічах я ўбачыў, што такія мадэлі прадаюцца за 5–6 мільёнаў. Мой жа абышоўся мне ў 3 мільёны,

мінус 60 долараў за ВАТы, якія мне вернуць пасля наступнай паездкі ў Польшчу.

Вяртанне ВАТаў у кожнай краме мае свае асаблівасці. У Польшчы ёсць крамы, дзе з 23%-га падатку вяртаюць амаль усё. Ёсць гандлёвыя цэнтры, дзе зварот ВАТаў не афармляюць, але там звычайна ўсё крыху танней. У SELGROSе, дзе я набываў тэлевізар, вяртанне ватаў залежала ад сумы набыткаў і вагалася ад 16 да 18%. Чым больш купляеш, тым большы працэнт звароту.

 

Распродажы і кошты

Катаючы свой кошык паміж шматлікіх паліц з разнастайнымі таварамі даводзілася ўвесь час пералічваць цэны на беларускія рублі. З аднаго боку, было пачуццё таго, што ты трапіў ў Эльдарада з таннымі цэнамі, але прыгнятала адсутнасць у гэтым гіпермаркеце абменніка. Я баяўся, што мне проста не хопіць абмянянай сумы. На шчасце, мае спадарожнікі запэўнілі, што пазычаць мне грошай, калі не хопіць.

У гэтыя дні ў цэнтры адбываўся распродаж алкаголю, які ў самой Польшчы не такі й танны. Але калі я ўбачыў 1,5 літра віскі Red Label за 130 тысяч на нашы, не мог стрымацца. У баранавіцкай краме такая бутэлька каштуе больш за 640 тысяч! Кошт бутэлькі шампанскага таксама здзівіў — прыкладна 12 тысяч! Пасля я купіў некалькі 500-грамовых пакункаў молатай кавы Jacobs па 48 тысяч. А вось нармальнай якасці і па добрай цане распушчальнай кавы я знайсці не здолеў. Затое ўкінуў некалькі бутэлек шампуню Fructis за 35 тысяч.

Паўтараметровыя штучныя елкі каштавалі 245 тысяч, блэндэры Philips — за 450 тысяч, 3,5 кг пральнага парашку Bonux з бутэлькай мыючага сродку для посуду ў падарунак — 47 тысяч…

Добра затарыўшыся, маючы на ўвазе тое, што правозіць у Беларусь можна не больш за 50 кг, мы накіраваліся да касаў. Пасля разліку давялося каля гадзіны змарнаваць на выпіску квітанцый аб звароце ВАТаў. За гэты час я паспеў праверыць працу тэлевізара і адзначыць гарантыйны талон.

Потым, склаўшы ўсе пакупкі ў аўтамабіль, мы накіраваліся ў AUCHAN, дзе раней прыгледзелі мандарыны за 4800 у пераліку на нашы грошы! Але нас сустрэлі пустыя паліцы, на якіх спачывалі некалькі падушаных і гнілых мандарынкаў. Праз паўгадзіны праходзячы каля тых паліц, я быў сведкам новага завозу танных мандарынаў і цісканіны беларусаў, якія, адпіхваючы адзін аднаго, спрабавалі набраць у пакеты лепшых пладоў.

Біцца за танную садавіну ў мяне не было ахвоты, таму пару кілаграм мандарынаў я прыдбаў па дарозе назад у адной з крамаў таннай гандлёвай сеткі Biedronka. Але за 6900…

 

Вяртанне

Вясёлыя ад набыткаў, увечары мы скіраваліся ў бок польска-беларускай мяжы. Прыехаўшы на польскія Баброўнікі недзе ў палову дванаццатай, мы вымушаны былі стаць у доўгую чаргу, якая расцягнулася на сотні метраў і рухалася вельмі павольна. Польскі памежнік час ад часу праходзіў уздоўж машын і прапаноўваў тым, каму не трэба афармляць ВАТы, ехаць па зялёным канале. Але такіх шчасліўчыкаў было не шмат. Да польскіх памежнікаў нашая чарга дайшла толькі, а 6-й раніцы.

Польскі памежнік забраў у нас накладныя на ВАТы, спраўдзіў марку тэлевізара на ўпакоўцы з прапісанай ў паперах, папрасіў паказаць яшчэ пару рэчаў і сышоў у будынак. Праз гадзіну ён выйшаў і аддаў нам праштампаваныя накладныя. Мы ўскочылі ў машыну і паехалі на беларускую частку пераходу.

Пасля 7-гадзіннага чакання на польскім баку тры гадзіны ў беларускай чарзе падаліся не такімі ўжо і доўгімі. Можна было назіраць, як беларускія мытнікі правяралі «бусы», што стаялі наперадзе нас. Зрэдку з іх выцягвалі розную бытавую тэхніку і ставілі на вагі.

Згодна з заканадаўствам адзін чалавек можа правозіць толькі 50 кг, большая маса абкладаецца падаткам не менш чым 4 еўра за кілаграм.

Мілавідная мытніца зірнула на нашы каробкі, спытала ў мяне, ці правозіў я сёлета ўжо тэлевізары і, забраўшы дэкларацыі, сышла іх адзначаць. Праз паўгадзіны мы ўехалі на тэрыторыю Беларусі і накіраваліся дахаты. Пасля пакутлівай ночы радасць ад набыткаў крыху зменшылася. Хацелася хутчэй трапіць дахаты ў душ і цёплы ложак.

 

Высновы

У Польшчы большасць тавараў сапраўды таннейшыя за нашы. Але трэба мець досвед у пошуку зніжак, ведаць крамы, гіпермаркеты і арыентавацца ў горадзе.

Калі лічыць, што сярэдні заробак у Польшчы за кастрычнік склаў 3582 злотых (ці больш за 1000 долараў), дык можна толькі паспачуваць беларусам, якія пры значна меншых заробках вымушаны плаціць за большасць тавараў намнога даражэй.

 

Руслан Равяка, Intex-press

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Уже третий за ноябрь: в Беларуси выполнили еще один смертный приговор

Хотите узнать больше? В Беларуси выполнили еще один смертный приговор — расстрелян Геннадий Яковицкий, неоднократно судимый, признанный виновным в убийстве своей 71

КГК обвинил Госкомимущество в невыполнении поручений президента

Хотите узнать больше? По данным Комитета государственного контроля, Госкомимущество ежегодно не выполняет поручения главы государства по вовлечению в оборот 49

Беларусь присоединилась к международной морской организации

Хотите узнать больше? Беларусь официально стала членом Международной морской организации ООН. Как сообщила пресс-служба Министерства транспорта и коммуникаций, по 42

Правительство компенсирует белорусским банкам потери по экспортным кредитам

Хотите узнать больше? Правительство компенсирует белорусским банкам в 2017-2018 годах потери от предоставления экспортных кредитов, сообщила пресс-служба Совмина. 40

Бывшая сотрудница минского банка сняла со счета вип-клиента крупную сумму

Хотите узнать больше? Прокуратура Заводского района Минска направила в районный суд материалы дела о мошенничестве в особо крупном размере по ч. 4 ст. 209 УК. фото: 210

Белорусы догоняют европейцев по безналичным покупкам

Хотите узнать больше? Переход на новые купюры и монеты привел в Беларуси к резкой популярности безналичных расчетов в рознице. Теперь каждую четвертую покупку в магазине 210

Плохие долги: 270 предприятий переданы в Агентство по управлению активами

Хотите узнать больше? Кредиторская задолженность в сумме 600 млн рублей передана в Агентство по управлению активами. Среди должников -- в основном сельскохозяйственные 185

Белорусским банкам некому выдавать кредиты

Хотите узнать больше? Кредитные портфели банков в 2016 году сократились, хотя денег в финансовых институтах хватает. Не хватает лишь качественных заемщиков. фото: 449