Закрыть

Выберите город

Закрыть

Мясніковіч у М´янме перабег дарогу Клінтан (фота)

Беларускага прэм’ера сустракалі з помпай, кіраўніка амерыканскай дыпламатыі — па-мінімалісцку.

Заходні свет разглядаў першы за 50 гадоў візіт дзяржсакратара ЗША ў М’янму (раней — Бірма) як гістарычны прарыў ізаляцыі. Аднак для ўнутранага спажывання рэжым м’янманскіх генералаў пастараўся прыезд амерыканскай дэлегацыі мінімізаваць, каб грамадства краіны не ўпала ў лішнюю эйфарыю ад дэмакратызацыі.

Мясніковіч у Мґянме перабег дарогу Клінтан (фота)

У аэрапорце новай, доўгія гады закрытай для іншаземцаў сталіцы М’янмы Найп’ідо Клінтан у сераду сустракалі без урачыстасці. У той жа час Міхаіла Мясніковіча, які прыбыў у чацвер, спаткалі з вялікай помпай, паставілі ў ягоны гонар два білборды. Галоўная газета рэжыму змяшчае інфармацыю пра візіт Мясніковіча на першую старонку, а аб прыездзе Клінтаніхі піша двума абзацамі на другой паласе.

Мясніковіч у Мґянме перабег дарогу Клінтан (фота)

ЗША пабачылі ў новай палітыцы генерала Тэйн Сэйна, новага кіраўніка хунты, выхад М’янмы з ізаляцыі. Візіт Хілары Клінтан — гэта своеасаблівая разведка. Згодна з канстытуцыяй М’янмы, краіна ўяўляе сабой «квітнеючую дысцыплінаваную дэмакратыю». Самая вядомая лідарка апазіцыі М’янмы — Аўнг Сан Су Чжы. Яна лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру. 15 з 21 апошняга года яна правяла пад хатнім арыштам. Цяпер яна на свабодзе. Улады выпусцілі яшчэ 230 палітвязняў.

Су Чжы вырашыла падтрымаць рэфармісцкія памкненні ўладаў. Яна мае ўзяць удзел у давыбарах у парламент. «Нічога не гарантавана. Але нам трэба ўзяць на сябе гэтую рызыку», — сказала яна ў інтэрв’ю амерыканскім журналістам.

Мясніковіч у Мґянме перабег дарогу Клінтан (фота)

У выніку шматгадовай дыктатуры М’янма ператварылася ў адну з найбяднейшых краін свету. А ў выніку ізаляцыі ў эканоміцы краіны абсалютна дамінуе Кітай. Генералы, якія кіруюць краінай, пераапрануўшыся ў цывільнае, маюць патрэбу ў замежных грошах і эканамічных парадах. І ў збалансаванні кітайскага ўплыву.

Мясніковіч у Мґянме перабег дарогу Клінтан (фота)

Свой шанец у раней закрытай краіне імкнецца злавіць і Беларусь. Раней М’янма закупляла ў Беларусі верталёты. Беларускія газеты пісалі ў ў свой час, што М’янма ўяўляе для Беларусі інтарэс у галіне вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва. М’янма ўвесь час вядзе вайну супраць партызанскіх рухаў нацыянальных меншасцяў на ўскраінах краіны.

Зараз стануць магчымымі і праекты ў галінах машынабудавання, здабычы карысных выкапняў. Мяркуючы па білбордах у аэрапорце Найп’ідо, Мясніковіч прыбыў у краіну разам з жонкай.

Як паведамляе «Голас дэмакратычнай Бірмы», візіт працягнецца тры дні. Напярэдадні візіту Беларусь і М'янма распрацавалі пагадненне пра бязвізавы ўезд для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў.

Што пэўна, у адрозненне ад Клінтан, Мясніковіч сустракацца з лідаркай апазіцыі намеру не мае. А гэта ставіць пад пытанне будучыню ўсіх эканамічных праектаў, калі Су Чжы прыйдзе да ўлады (тое самае чакае беларускія праекты і ў Венесуэле ў выпадку сыходу Чавэса). На адзіных свабодных выбарах, у якіх ёй дазволілі ўдзельнічаць, яна набрала 80% галасоў. Генералы вынікі таго галасавання паспешліва адмянілі і адправілі Су Чжы за краты. Аднак цяпер веюць іншыя вятры.

Прэзідэнт М’янмы Тэйн Сэйн двойчы сустракаўся з Су Чжы перад візітам Клінтан.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Уже третий за ноябрь: в Беларуси выполнили еще один смертный приговор

Хотите узнать больше? В Беларуси выполнили еще один смертный приговор — расстрелян Геннадий Яковицкий, неоднократно судимый, признанный виновным в убийстве своей 25

КГК обвинил Госкомимущество в невыполнении поручений президента

Хотите узнать больше? По данным Комитета государственного контроля, Госкомимущество ежегодно не выполняет поручения главы государства по вовлечению в оборот 22

Беларусь присоединилась к международной морской организации

Хотите узнать больше? Беларусь официально стала членом Международной морской организации ООН. Как сообщила пресс-служба Министерства транспорта и коммуникаций, по 22

Правительство компенсирует белорусским банкам потери по экспортным кредитам

Хотите узнать больше? Правительство компенсирует белорусским банкам в 2017-2018 годах потери от предоставления экспортных кредитов, сообщила пресс-служба Совмина. 20

Бывшая сотрудница минского банка сняла со счета вип-клиента крупную сумму

Хотите узнать больше? Прокуратура Заводского района Минска направила в районный суд материалы дела о мошенничестве в особо крупном размере по ч. 4 ст. 209 УК. фото: 195

Белорусы догоняют европейцев по безналичным покупкам

Хотите узнать больше? Переход на новые купюры и монеты привел в Беларуси к резкой популярности безналичных расчетов в рознице. Теперь каждую четвертую покупку в магазине 194

Плохие долги: 270 предприятий переданы в Агентство по управлению активами

Хотите узнать больше? Кредиторская задолженность в сумме 600 млн рублей передана в Агентство по управлению активами. Среди должников -- в основном сельскохозяйственные 169

Белорусским банкам некому выдавать кредиты

Хотите узнать больше? Кредитные портфели банков в 2016 году сократились, хотя денег в финансовых институтах хватает. Не хватает лишь качественных заемщиков. фото: 427